ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.31K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
743 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — запрашаем вас да ўдзелу ў гістарычнай падзеі!

31 жніўня-2 верасня ў Таронта (Канада) ладзіцца 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі — адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы. У гэтым годзе ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль пры падтрымцы АВВА, далучайцеся да ўдзелу!

У праграме:

▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльная дыскусія "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

Што вас чакае:

1️⃣ дзень З'езду пройдзе ў атмасферы хай-тэк і сучасных тэхналогій. Адбудуцца панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, бізнес-супольнасці і незалежных медыяў, выступяць вядомыя беларускія навукоўцы і даследчыкі. Праграма завершыцца вялікім канцэртам, падчас якога пройдзе дабрачынны аўкцыён.
2️⃣ дзень пачнецца з даніны памяці старэйшым пакаленням дыяспары. Пройдзе набажэнства ў царкве Св. Кірылы Тураўскага, выстава гістарычных артэфактаў і прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады. У другой палове дня вас чакаюць прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў!
3️⃣ дзень будзе прысвечаны знаёмству з маляўнічай канадыйскай прыродай. Удзельнікі наведаюць помнік Беларускі Крыж, экскурсія пакіне незабыўныя ўражанні — ўнікальны касцёл з драўляным інтэр’ерам, пешаходныя сцяжынкі з відам на возера Гурон і музей побыту першых еўрапейскіх пасяленцаў ў Канадзе.

Гэта нельга прапусціць! Далучайцеся да #Canada2024!

Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.

Запрашэнне: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве Lasera Plus, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥104👍3
✔️Магчымасці ад АВВА: крутыя мерапрыемствы, кансультацыі і конкурсы з грашовай прэміяй. Далучайцеся да ўдзелу!

☀️ Гарачы дэдлайн, паспейце зарэгістравацца і спланаваць паездку:

▫️31 жніўня-2 верасня, Таронта (Канада) 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

💲Конкурсы з грашовай прэміяй для пераможцаў €500:

▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі.

Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА.

Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

Бясплатныя кансультацыі:

▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥53
☀️ Летні нэтворкінг сяброў АВВА на моры: знаёмімся, разбіраем вашыя праблемы, рыхтуемся да сустрэчы з мясцовымі ўладамі. Далучайцеся, будзе цікава!

27 ліпеня, у суботу, мы збіраемся ў Гданьску, каб у добрай сяброўскай атмасферы абмеркаваць разам з бізнесоўцамі пытанні беларускага бізнесу ў Польшчы.

У праграме:

👏 Знаёмства сяброў АВВА з розных гарадоў: пазнаёмцеся з іншымі ўдзельнікамі, падзяліцеся сваёй гісторыяй і прэзентуйце свой бізнес.
💬 Разбіраем вашыя праблемы і запыты: распавядзіце, з якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся пры вядзенні бізнесу ў Польшчы і даведайцеся, як АВВА дапаможа ў вырашэнні гэтых пытанняў.
⚡️ Рыхтуемся да сустрэчы з лакальнымі ўладамі і бізнес-суполкамі ў межах супрацы з Польскай гандлёвай палатай (Krajowa Izba Gospodarcza): АВВА — гэта ваш голас, мы дапамагаем сумленнаму беларускаму бізнесу пераадольваць адміністрацыйныя і юрыдычныя бар'еры. Падрыхтуйце тыя пытанні, якія неабходна абмеркаваць на ўзроўні ўладаў.
🫴 Новая праграма бонусаў для сяброў АВВА: абмяркуем магчымасці запуску платформы, якая дазволіць прыцягваць новых кліентаў, прапаноўваць і выкарыстоўваць сістэму лаяльнасці не толькі сярод беларускай супольнасці, але і на глабальным узроўні.
⭐️ Дынамічны нэтворкінг, добры настрой і атмасферная лакацыя.

Далучайцеся! Гэта ваш шанец набыць новыя сувязі, абмяняцца досведам і зарадзіцца стваральнай энергіяй.

✔️Спасылка на рэгістрацыю ўжо на вашых электронных скрынях. Дакладнае месца сустрэчы вы даведаецеся пасля рэгістрацыі.

#ABBA_members

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍43👏1
⚡️Мы абвяшчаем старт чацвёртага конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой — IV Free Belarus Business Award⚡️

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.

Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000.

👇Могуць удзельнічаць:

▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.

👇Як узяць удзел:

▫️Уважліва азнаёміцца з умовамі, намінацыямі і крытэрамі ацэньвання IV Free Belarus Business Award.
▫️Даслаць заяўку да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.

📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥104👏3
⚡️Запрашаем на эксклюзіўны вэбінар, прысвечаны пытанням вядзення бізнесу ў ЗША.

Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар. З'яўляецца заснавальнікам IT-інжынерынгавай кампаніі Cody ў ЗША, якая ўвайшла ў ТОП-100 бізнесаў па росце абароту IT кампаній у 2023 годзе; заснавальнікам ondutyai — SMM з дапамогай AI; партнёрам і інвестарам розных стартапаў.

✔️Падымем важныя пытанні, пра якія трэба ведаць і памятаць пры вядзенні бізнесу ў ЗША. Максім падзеліцца сваім досведам, падрабязна распавядзе пра магчымасці фінансавання для бізнесоўцаў і стартапераў, адкажа на вашыя пытанні.

Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве @abba_wro.

27 ліпеня, 16:00 (СЕТ), онлайн.
Рэгіструйцеся па спасылцы.

⭐️Чакаем вас на апошнім вэбінары ў гэтым месяцы, не прапусціце шанец пашырыць свае веды і набыць новыя магчымасці і кантакты разам з АВВА!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍43
🫶 Адкрыты збор для падтрымкі дзяцей палітзняволеных: грошы пойдуць на падрыхтоўку да садка і школы. Далучайцеся, у салідарнасці нашая моц!

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для гэтых семʼяў.

▫️Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна. На кожнага дзіцёнка прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра.

👉 Падтрымаць збор або падаць заяўку на атрыманне дапамогі.

Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
5👍3👏2
⭐️Магчымасці для бізнесоўцаў і не толькі: крутыя мерапрыемствы, кансультацыі і актыўнасці ад АВВА ў онлайн- і офлайн-фармаце.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету.

☀️ Гарачы дэдлайн:

▫️27 ліпеня, субота, 16:00 (СЕТ) — вэбінар "Бізнес у ЗША. Грошы на стартапы". Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар — падзеліцца сваім досведам, падрабязна распавядзе пра магчымасці фінансавання для бізнесоўцаў і стартапераў, адкажа на вашыя пытанні.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

💲Конкурс бізнесаў IV Free Belarus Business Award:

Магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу. Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Бізнесоўцы і НДА могуць стаць пераможцамі ў адной з намінацый: Некамерцыйная арганізацыя года, Сацыяльнае прадпрыемства года, Інавацыйны бізнес года, Брэнд года, Найлепшы бізнес года. Дэдлайн падачы — 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Усе падрабязнасці на @freebelarusbusinessaward.

⚡️Форум у Канадзе:

31 жніўня-2 верасня, Таронта 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

✔️Конкурсы з грашовай прэміяй для пераможцаў €500:

▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

Бясплатныя кансультацыі:

▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍54💯1
⚡️Бясплатныя кансультацыі па бізнес-пытаннях: зарэгіструйцеся, каб атрымаць кваліфікаваную дапамогу.

АВВА прадастаўляе досвед экспертаў і найлепшыя практыкі для развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой. Нашыя прадстаўніцтвы ў Польшчы, Літве і ЗША пашыраюць магчымасці эфектыўнага кансультавання і рашэння індывідуальных кейсаў, мы намагаемся забяспечыць беларускіх бізнесоўцаў за мяжой ўсебаковай падтрымкай для адаптацыі і росту.

Запісвайцеся на онлайн-кансультацыі па:

▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой.
▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу.
▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.).

На кансультацыі вы можаце атрымаць адказы на такія пытанні, як:

▫️Патрабаванні для старту бізнесу.
▫️Абранне формы арганізацыі бізнесу.
▫️Алгарытм рэгістрацыі кампаніі.
▫️Абранне сістэмы падаткаабкладання.
▫️Карпаратыўныя пытанні.
▫️Варыянты працаўладкавання супрацоўнікаў і інш.

✔️Каб запісацца на онлайн-кансультацыю, калі ласка, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Таксама ў партнёрстве з Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) мы прапануем індывідуальныя кансультацыі па развіцці бізнесу ў Літве.

Калі ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве ці хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на кансультацыю!

⭐️Плануйце працу за мяжой і запуск сваёй справы з падтрымкай АВВА! Далучайцеся да Асацыяцыі, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў, партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч, эксклюзіўных кантактаў і сталую падтрымку вашага бізнесу.

Засталіся пытанні — звяртайцеся да нас: +48797002890| @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👏5🔥3
⚡️Ужо зусім хутка адбудзецца маштабная сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, не прапусціце гістарычную падзею!

31 жніўня-2 верасня ў Таронта (Канада) ладзіцца 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі — гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы.

⭐️Пры падтрымцы АВВА ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль. Мы абмяркуем,як беларусы могуць маштабаваць свае бізнесы на розныя краіны свету, пазнаёмімся з буйнымі паспяховымі бізнесоўцамі Канады, ЗША і Еўропы. Далучайцеся да ўдзелу!

У праграме: дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш.

1️⃣ дзень З'езду пройдзе ў атмасферы хай-тэк і сучасных тэхналогій. На пляцоўцы GVA Lighting — бізнесу, які належыць беларусу Уладзіміру Грыгорыку, адбудуцца панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, бізнес-супольнасці і незалежных медыяў.
2️⃣ дзень пачнецца з даніны памяці старэйшым пакаленням дыяспары. Пройдзе набажэнства ў царкве Св. Кірылы Тураўскага і выстава гістарычных артэфактаў. У другой палове дня вас чакаюць прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў!
3️⃣ дзень будзе прысвечаны знаёмству з маляўнічай канадыйскай прыродай.

👉 Рэгіструйцеся на З'езд па спасылцы.

Гэта нельга прапусціць! Яднаемся на
#Canada2024!

Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥65💯3👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️€5000 на развіццё бізнесу: да 18 жніўня прымаем заяўкі на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award!

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.

Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000. Далучайцеся!

👇Могуць удзельнічаць:

▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.

✔️ Дасылайце заяўкі на ўдзел у конкурсе да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5🔥54
🫶 Дапаможам сем'ям палітзняволеных: падтымайце збор на падрыхтоўку дзетак да садка і школы.

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша супольная дапамога палегчыць фінансавы цяжар для гэтых семʼяў.

▫️Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна. На кожнага дзіцёнка прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра.

⭐️Ужо сабрана €12 000 з €20 000! Далучайцеся да падтрымкі, у салідарнасці нашая моц!

👉 Заданаціць.

Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍2👏1
✔️Наладзіць новыя сувязі, зразумець, куды мы ідзем разам і як мы можам лепш працаваць — далучайцеся да 35-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі!

Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы, прафесіяналы, эксперты, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — запрашаем вас да ўдзелу ў гэтай гістарычнай падзеі!

У праграме:

▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльная дыскусія "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Падрабязная праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
31 жніўня-2 верасня, сустракаемся ў Таронта (Канада)!

Размаўляем, разумеемся, яднаемся на #Canada2024 і працуем разам дзеля лепшай будучыні Беларусі!

Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6🔥4👍3👏1
⭐️ Запрашаем сяброў АВВА на закрыты онлайн-нэтворкінг!

Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. АВВА рэгулярна ладзіць эксклюзіўныя мерапрыемствы для сваіх сяброў, і гэтым разам мы запрашаем на онлайн-сустрэчу для беларускіх бізнесоўцаў з двух кантынентаў!

Чаму варта далучыцца?

📈Новыя магчымасці для развіцця.
Доступ да шырокага кола прафесіяналаў, якія могуць стаць вашымі партнёрамі, кліентамі або настаўнікамі. Развівайце свой бізнес знаходзьце патрэбныя кантакты ў розных галінах.

🤝Супольнасць, дзе мы дапамагаем адзін аднаму.
Сябры АВВА — гэта бізнесоўцы, якія разумеюць каштоўнасць узаемадапамогі і падтрымкі. Мы ствараем платформу для абмену досведам і рэсурсамі, каб кожны з нас мог расці і развівацца.

🌐Міжкантынентальныя кантакты.
Онлайн-сустрэча дазволіць вам наладзіць сувязі з бізнесоўцамі з усяго свету, што адкрывае новыя перспектывы для супрацы.

⚡️Дынамічны нэтворкінг і добры настрой.
Гарантуем прадуктыўную і пазітыўную атмасферу на нашых мерапрыемствах! Мы ўпэўненыя, што вы знойдзеце новых сяброў і партнёраў і натхненне для далейшай працы.

8 жніўня, 18:00 (па часе СЕТ).
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
Зарэгіструйцеся па спасылцы на вашых электронных скрынях.

Далучайцеся да ABBA, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў, партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч, эксклюзіўных кантактаў і сталую падтрымку вашага бізнесу.

#ABBA_members

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6🔥42👏2
⭐️Знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае ісці наперад і натхняе сваім прыкладам — усё гэта і шмат іншай падтрымкі вы атрымаеце, далучыўшыся да АВВА!

Сяброўства ў АВВА — гэта:

📚 Прававая і адміністрацыйная падтрымка.
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў сумленнага беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.

✏️ Кансультацыі і экспертная падтрымка.
Мы прадастаўляем кансультацыі адмыслоўцаў па бізнесе, юрыстаў і экспертаў міжнароднага ўзроўню, спрыяем абмену досведам і найлепшымі практыкамі для развіцця бізнесу.

📈 Адукацыя і развіццё.
ABBA ажыццяўляе адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку бізнес-семінары, вэбінары і інш. Мы дапамагаем атрымаць фінансаванне на адукацыю ў ЕЗ і ЗША, каб нашыя сябры маглі атрымліваць доступ да ўнікальных рэсурсаў, якія спрыяюць іх паспяховай адаптацыі і развіццю ў новых умовах.

💸 Фінансавая падтрымка бізнесу.
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй. У распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў фінансавання беларускіх бізнесаў за мяжой.

💬 Нэтворкінг.
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. Нашыя падзеі і праграмы дапамагаюць пашыраць дзелавыя кантакты і партнёрствы, знаходзіць падтрымку для развіцця бізнесу.

🥇 Інтэграцыя.
Доступ сяброў АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.

👵Падтрымка жанчын у бізнесе.
Мы стварылі Альянс беларускіх бізнес-лэдзі — аб’яднанне таленавітых, паспяховых і здольных беларускіх жанчын за мяжой для абмену ідэямі і досведам, узаемнай падтрымкі, адукацыі і пошуку магчымасцяў.

⚡️Далучайцеся да АВВА!⚡️
#ABBA_members

✔️Падрабязней пра сяброўства ў Асацыяцыі, лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады — у размовах з беларускімі бізнесоўцамі, сябрамі АВВА, на нашым YouTube-канале.

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7💯43
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶5000 на развіццё бізнесу: бярыце ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award і перамагайце!

Пра конкурс:

▪️Агульны прызавы фонд складае €25 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Актыўныя камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️Актыўныя ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ;
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
▪️Намінацыі IV Free Belarus Business Award:
▫️Некамерцыйная арганізацыя года;
▫️Сацыяльнае прадпрыемства года;
▫️Інавацыйны бізнес года;
▫️Брэнд года;
▫️Найлепшы бізнес года.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

👉 Дасылайце заяўкі на ўдзел да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ).

✉️ Па пытаннях звяртайцеся на freebelaward@abbabusiness.org.
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥83👏3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў ці хочаце абмеркаваць стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на бясплатную кансультацыю!

Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты Літоўскай канфедэрацыі працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.  

✔️Не мае значэння памер і стан вашага бізнесу, вы можаце звярнуцца абсалютна па любых пытаннях і знайсці падтрымку!

👉 Запаўняйце анкету для запісу на кансультацыю.

Пасля разгляду заяўкі з вамі звяжуцца спецыялісты ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе сустрэчы запланаваныя офлайн, онлайн-фармат магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥53
⚪️🔴⚪️ Сёння, у дзень Годнасці і Салідарнасці з Беларуссю, заклікаем глядзець у будучыню, развівацца, крочыць наперад, трымацца разам і рушыць да перамогі!

Мы ганарымся, што значная частка сумленных беларускіх бізнесоўцаў, якія ў 2020-м годзе праявілі сваю пазіцыю і адкрыта выступілі супраць гвалту і несправядлівасці, цяпер з'яўляюцца сябрамі АВВА. Разам мы будуем і ўзмацняем сусветную беларускую бізнес-супольнасць са сваімі прынцыпамі, каштоўнасцямі, гатоўнасцю да ўзаемадапамогі і падтрымкі.

▫️АВВА — адна з арганізацый, якая робіць усё магчымае, каб паказаць прыклад аб'яднання. Беларускія бізнесоўцы стварылі Асацыяцыю, каб супольна вырашаць праблемы, лабіяваць інтарэсы беларусаў за мяжой, дзяліцца досведам, падтрымліваць адзін аднаго.

🙌 Далучайцеся да АВВА, каб знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае і натхняе сваім прыкладам. З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі, разам працуем на лепшую будучыню для нашай краіны!
👍117👏3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Магчымасць выйграць 5000 еўра на развіццё бізнесу! Да 18 жніўня прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award.

5 намінацый, €25000 прызавы фонд, онлайн-падача заявак і удзел у конкурсе, інфармацыйная і медыйная падтрымка ад @abba_business_

➡️ Дасылайце заяўкі да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ).
✉️ Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

За водгук пра конкурс дзякуем Ірыне Церахавай, сузаснавальніцы кампаніі Banalytycs, пераможцы II Free Belarus Business Award у намінацыі "Інавацыйны бізнес года".

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6👏42
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ужо зусім хутка адбудзецца маштабная 35-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, не прапусціце гэтую гістарычную падзею!

31 жніўня-2 верасня пляцоўка З'езду аб'яднае беларусаў Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцаў, прафесіяналаў, экспертаў, прадстаўнікоў дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкаў, навукоўцаў і творцаў. Запрашаем да ўдзелу!

⭐️Упершыню афіцыйным інфармацыйным партнёрам мерапрыемства стане "Белсат", а пры падтрымцы АВВА адбудзецца бізнес-панэль з'езду.

У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Падрабязная праграма і рэгістрацыя.

Арганізатары і партнёры #Canada2024: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥74👏4
❤️4 гады фонду BYSOL! Вінушем нашых добрых партнёраў і дзякуем усёй камандзе за адданасць у працы для беларусаў.

Дзейнасць Фонду — гэта штодзённае сведчанне нашай салідарнасці, адказнасці і гатоўнасці падтрымліваць адзін аднаго як на радзіме, так і за яе межамі. BYSOL дапамагае рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам, палітычным зняволеным і іх сем'ям, падтрымлівае беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і аказвае іншую дапамогу.

☀️ У гэты святочны для каманды фонду дзень мы заклікаем дапамагчы сабраць збор на падрыхтоўку дзетак палітвязняў да садка і школы. Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна, на кожнага прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра.

👉 Заданаціць. Ужо сабрана €19 697 з €21 200! Далучайцеся, у салідарнасці нашая моц!

А па гэтай спасылцы вы можаце падтрымаць працу каманды BYSOL.

Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18👍6🔥4
⚡️Салідарныя з "Белсатам"! АВВА накіравала афіцыйны ліст да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска з заклікам захаваць галоўны незалежны тэлеканал для беларусаў.

На пачатку ліпеня стала вядома, што "Белсат" плануецца ўключыць у склад новай польскай медыяструктуры — Цэнтра замежных праграм, які аб’яднае тэлеканалы, што вяшчаюць на замежных мовах. 23 ліпеня тэлеканал паведаміў, што "праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт пераходзіць на мінімальны рэжым працы", а з 1 жніўня сайт перастаў працаваць.

🔴У сучасных умовах, калі ў Беларусі душыцца свабода слова і пераследуюцца незалежныя журналісты і арганізацыі, "Белсат" застаецца важным інструментам для распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Знікненне канала азначала б страты для ўсяго дэмакратычнага руху.

Мы заклікаем захоўваць "Белсат" у яго незалежнай форме як гучны напамін аб тым, што праўда не можа быць заглушана!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18🔥7👏6👍1💯1