▫️6 ліпеня, 18:00 (СЕТ), онлайн — вэбінар на тэму "Жанчыны ў tech.індустрыі".
Спікерка: Марына Лейтман, Executive Director of QE at Disney Media, ужо 25 гадоў у Крэмніевай даліне. Абмяркуем: як кіраваць 200 людзьмі; як выбудоўваць стасункі ў камандзе; як расці па кар’ейнай лесвіцы.
Рэгіструйцеся зараз, каб атрымаць спасылку на ZOOM-канферэнцыю.
▫️11 ліпеня, 18:00-21:00, Талін — Бізнес-вячэра і нэтворкінг-івэнт для беларускіх прадпрымальнікаў, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць. У праграме: нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША, эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне, нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускага бізнес-кам'юніці.
Рэгіструйцеся зараз.
▫️31 жніўня-2 верасня, Канада — 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7❤2👍2
Мы паразмаўляем пра фінансавую падтрымку ў Эстоніі і ЕЗ, бясплатную прафесійную адукацыю ў Еўразвязе і ЗША, развіццё бізнесу на рынку ЗША.
У праграме сустрэчы:
▫️Бізнес-вячэра (АВВА не пакрывае кошт вячэры).
▫️Нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША.
▫️Эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне.
▫️Нэтворкінг.
Для каго: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў Еўразвязу, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць.
Госці сустрэчы: прадстаўнікі праўлення АВВА: Прэзідэнт Асацыяцыі Яўген Буры, Віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын, Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША, Алесь Аляхновіч, Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў краінах Балтыі Серж Наўродскі.
⏰11 ліпеня, 18:00-21:00.
Спасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.
👉 Рэгіструйцеся зараз.
Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў!
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7❤4👍3👏1
🇪🇪 Адна з важных мэтаў нашай паездкі ў Эстонію — вывучэнне досведу эканамічнай трансфармацыі гэтай краіны, якая была амаль цалкам залежная ад эканомікі Расеі да распаду СССР.
Март Лаар, вядомы дзеяч эстонскай палітыкі, які двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра (у 1992—1994 і 1999—2002). Ён адыграў значную ролю ў правядзенні радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформаў у цяжкія часы, дапамагаючы сваёй краіне імкліва і незваротна адысці ад савецкага/сацыялістычнага мінулага. Яго лідарства ў пераарыентацыі Эстоніі на Захад у знешняй палітыцы, закладанні фундаментаў паспяховай і ўстойлівай эканомікі, а таксама лічбавай дзяржавы, вядомай як «э-Эстонія», міжнародна прызнана.
▫️Эстонія — гэта маленькая, але вельмі ганарлівая краіна, якая ў пэўных сферах з’яўляецца 1-м номерам у свеце, напрыклад, у сферы дыджыталізацыі дзяржаўных паслуг, электронных выбараў, прадпрымальніцкай актыўнасці (World Economic Forum, Entrepreneural activity, 2017), лёгкасці адміністравання і коштаў збору падаткаў (OECD Tax competitiveness index, 2023).
Сёння ўзровень жыцця паводле парытэту пакупніцкай здольнасці эстонца складае больш за 80% ад сярэдняга ўзроўню для краін Еўразвязу і гэтая розніца працягвае скарачацца. Хаця яшчэ 30 гадоў таму Эстонія была вельмі беднай краінай на фоне сваіх заходніх суседзяў.
⭐️ Прыклад Марта Лаара ў яго сумленнай працы на карысць сваёй краіны служыць для нас натхненнем. Гэта сапраўды вялікі гонар паразмаўляць з такім надзвычайным чалавекам!
Фота: Кіраўніцтва АВВА падчас сустрэчу ў доме Марта Лаара.

👍14❤4👏3🔥2
Конкурс на найлепшы мерч для АВВА.
▪️Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
Конкурс на найлепшы гімн для АВВА.
▪️Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл info@abbabusiness.org
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7❤3👏3
Спікерка: Вікторыя Цімафеева — заснавальніца фірмы па суправаджэнні і вядзенні кампаній пад ключ Business Start.
Пагаворым пра нюансы, якіх вы не ведалі і разбяром вашыя пытанні.
⏰ 12-га ліпеня, 18:00 (СЕТ), онлайн.
Бясплатна для усіх жадаючых
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве. Падпісвайцеся на @abba_wro.
👉 Рэгіструйцеся на вэбінар па спасылцы.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4👍4🔥4
У гэтым годзе пры падтрымцы АВВА ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Не прапусціце магчымасць набыць новыя кантакты, распавесці пра свой бізнес, далучыцца да развіцця беларускай сусветнай бізнес-дыяспары.
У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
#Canada2024
Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6🔥4❤3
Доўгі шлях эмігранта да адраджэння роднай краіны 🇪🇪 Гісторыя Яана Маніцкага.
Яан Маніцкі — бізнесовец, інвестар, палітык, мецэнат, пасля 46 гадоў вымушанай эміграцыі, у снежні 1989-га, вярнуўся ў Эстонію і стаяў ля вытокаў будаўніцтва дэмакратычнай і паспяховай краіны. Быў чальцом эстонскага Кангрэса (1990—1992), міністрам замежных справаў аднаго з пераходнага ўраду адноўленай Эстоніі (1992), а таксама кіраўніком Эстонскага агенцтва па прыватызацыі (1992—1995).
⭐️ Досвед эстонскай прыватызацыі быў для нас асабліва цікавы. Дарэчы, мы маем тут і сваю экспретызу, віцэ-прэзідэнт АВВА Алесь Аляхновіч яшчэ ў 2022-м апублікаваў высновы і рэкамэндацыі для Беларусі на аснове прыватызацыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Не менш важным было даведацца і пра ролю дыяспары ў адбудове Эстоніі. Для прыкладу, у першым урадзе радыкальнага рэфарматара Марта Лаара (1992—1994) было трое міністраў (фінансаў, энергетыкі, абароны), якія прыехалі з дыяспары — Швецыі і Канады.
⭐️ Цікавым фактам для нас з'яўляецца і тое, што ў 1970-я Яан Маніцкі з'яўляўся бізнес-менеджарам сусветна вядомага музыкальнага гурта ABBA ў Швецыі. Пачынаючы з нуля, праз дзесяць гадоў кампаніі, у якія, дзякуючы Маніцкаму, інвэставала АВВА зарабілі мільярды крон!
А з пачатку 2000-х Яан Маніцкі дзейнічае як прыватны прадпрымальнік і актыўны рэстаўратар сваёй роднай вёскі, з якой паходзіць яго род, з'яўляючыся мецэнтам мясцовага культурніцкага жыцця, эстонскай мовы і традыцыяў, а таксама буйным працадаўцам.
Маніцкі валодае адной з найбуйнейшых прыватных калекцый твораў мастацтва ў Эстоніі, якую ён выстаўляе ва ўласным мастацкім музеі (Viinistu Art Museum).
🙌 Ганарымся знаёмствам з такім выдатным чалавекам, пераймаем найлепшы досвед для будучыні Беларусі!
Яан Маніцкі — бізнесовец, інвестар, палітык, мецэнат, пасля 46 гадоў вымушанай эміграцыі, у снежні 1989-га, вярнуўся ў Эстонію і стаяў ля вытокаў будаўніцтва дэмакратычнай і паспяховай краіны. Быў чальцом эстонскага Кангрэса (1990—1992), міністрам замежных справаў аднаго з пераходнага ўраду адноўленай Эстоніі (1992), а таксама кіраўніком Эстонскага агенцтва па прыватызацыі (1992—1995).
А з пачатку 2000-х Яан Маніцкі дзейнічае як прыватны прадпрымальнік і актыўны рэстаўратар сваёй роднай вёскі, з якой паходзіць яго род, з'яўляючыся мецэнтам мясцовага культурніцкага жыцця, эстонскай мовы і традыцыяў, а таксама буйным працадаўцам.
Маніцкі валодае адной з найбуйнейшых прыватных калекцый твораў мастацтва ў Эстоніі, якую ён выстаўляе ва ўласным мастацкім музеі (Viinistu Art Museum).
🙌 Ганарымся знаёмствам з такім выдатным чалавекам, пераймаем найлепшы досвед для будучыні Беларусі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15🔥8👍4👏3
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты: пра што дамовіліся?
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Польшчы. Першую з афіцыйных сустрэчаў яна правяла з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты – найбуйнейшай незалежнай бізнес-арганізацыяй у Польшчы, якая прадстаўляе каля 300 тысячаў бізнесаў.
Палата ўжо супрацоўнічае з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой, садзейнічае сумленнаму беларускаму бізнесу ў Польшчы і плануе працягваць гэтую працу.
На сустрэчы бакі дамовіліся пра:
📌 Супольную працу па супрацьдзеянню дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, у тым ліку ў банкаўскім сектары;
📌 Падпісанне супольнага трохбаковага ліста Святланы Ціханоўскай, ABBA і польскай Krajowa Izba Gospodarcza да Польскага фінансавага рэгулятара і Саюза польскіх банкаў;
📌 Арганізацыю сустрэчы Гандлёвай палаты і ABBA з Польскім фінансавым рэгулятарам, Саюзам польскіх банкаў і камерцыйнымі банкамі ў Польшчы для вырашэння пытанняў, звязаных са складанасцямі беларусаў у адкрыцці рахункаў, іх абслугоўванні, атрыманні крэдытаў і г.д.;
📌 Абарону інтарэсаў беларускага бізнесу ў Польшчы праз наладжванне кантактаў з польскімі нацыянальнымі і лакальнымі ўладамі, прадпрымальнікамі і СМІ;
📌 Падтрымку з боку Гандлёвай палаты, каб замест пралукашэнкаўскай дзяржаўнай гандлёва-прамысловай палаты да Асацыяцыі Еўрапейскіх Гандлёва-прамысловых Палатаў далучылася АВВА.

👍13🔥8❤5
Forwarded from Светлана Тихановская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Станаўленне і развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў выгнанні – Святлана Ціханоўская на сустрэчы з АВВА
Падчас працоўнага візіту ў Польшчу беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам і чальцамі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. У размове ўдзельнічалі беларускія ўласнікі бізнесу з розных гарадоў Польшчы і Латвіі, якія прадстаўляюць розныя сектары эканомікі (ад дробнай вытворчасці да ІТ-сектара і розных бізнес-паслугаў).
Удзельнікі абмеркавалі:
📌 выклікі для беларускага бізнесу ў Польшчы і краінах Балтыі;
📌 праблемы раз’яднанасці беларускай бізнес-супольнасці;
📌 магчымыя шляхі вырашэння існуючых выклікаў і праблемаў.
Бакі дамовіліся працаваць на карысць аб'яднання беларускай бізнес-супольнасці і супрацьдзейнічаць дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, у тым ліку ў банкаўскім сектары.
АВВА – беларуская нацыянальна-арыентаваная бізнес-асацыяцыя, якая яднае 125 бізнесаў, створаных беларусамі ў 13 краінах свету. Асацыяцыя адстойвае інтарэсы сумленнага беларускага бізнесу за мяжой і працуе са шматлікімі структурамі грамадскага сектару.

❤15🔥4👍3👏1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Пра дыскрымінацыю бізнесу, санкцыі, залежнасць эканомікі ад Расіі. Стрым з Алесем Аляхновічам.
Што адбываецца ў эканоміцы Беларусі і ці працуюць санкцыі так, як гэта задумвалася ад пачатку? Ці сапраўды беларускі бізнес за мяжой сутыкаецца з дыскрымінацыяй і як гэтага пазбегнуць?
Які ўзровень залежнасці беларускай эканомікі ад РФ і якія пагрозы гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Алесь Аляхновіч.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/DcfIT6jvck8

YouTube
❗️ Экономика Беларуси — грядёт катастрофа? Лукашенко и опасная зависимость от РФ / Алехнович
Алесь Алехнович — советник Тихановской по экономическим реформам, вице-президент ABBA https://t.me/abbabusiness — на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси, состояние экономики, опасная зависимость Лукашенко от РФ, работают ли санкции так, как это задумывалось…
❤8🔥5👍3👏1
Гэта заключны этап праекту "EmpowerHer: жаночае лідарства для ўстойлівага развіцця", у якім больш за 20 маладых жанчын з Латвіі, Польшчы і Беларусі вывучалі найлепшыя практыкі ў сферы лідаства і ўстойливага развіцця.
Падчас летняй школы ўдзельніцы:
▫️Прайшлі коўч-сесіі.
▫️Сустрэліся з дасведчанымі кіраўнікамі.
▫️Узялі ўдзел у майстар-класах.
▫️Працавалі над адкрыццём і развіццём сваіх лідарскіх якасцяў.
Шчыра дзякуем нашым партнёрам — CASE, LIDERE і Fremtenkt — за супольную рэалізацыю праету, а таксама Nordic Council of Ministers за фінансавую падтрымку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8❤4👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
31 жніўня-2 верасня ў Таронта (Канада) ладзіцца 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі — адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы. У гэтым годзе ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль пры падтрымцы АВВА, далучайцеся да ўдзелу!
У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльная дыскусія "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
Што вас чакае:
Гэта нельга прапусціць! Далучайцеся да #Canada2024!
Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Запрашэнне: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве Lasera Plus, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10❤4👍3
▫️31 жніўня-2 верасня, Таронта (Канада) — 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥5❤3
27 ліпеня, у суботу, мы збіраемся ў Гданьску, каб у добрай сяброўскай атмасферы абмеркаваць разам з бізнесоўцамі пытанні беларускага бізнесу ў Польшчы.
У праграме:
Далучайцеся! Гэта ваш шанец набыць новыя сувязі, абмяняцца досведам і зарадзіцца стваральнай энергіяй.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍4❤3👏1
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:
⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.
Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000.
👇Могуць удзельнічаць:
▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
👇Як узяць удзел:
▫️Уважліва азнаёміцца з умовамі, намінацыямі і крытэрамі ацэньвання IV Free Belarus Business Award.
▫️Даслаць заяўку да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10❤4👏3
Спікер сустрэчы, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар. З'яўляецца заснавальнікам IT-інжынерынгавай кампаніі Cody ў ЗША, якая ўвайшла ў ТОП-100 бізнесаў па росце абароту IT кампаній у 2023 годзе; заснавальнікам ondutyai — SMM з дапамогай AI; партнёрам і інвестарам розных стартапаў.
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве @abba_wro.
27 ліпеня, 16:00 (СЕТ), онлайн.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍4❤3
🫶 Адкрыты збор для падтрымкі дзяцей палітзняволеных: грошы пойдуць на падрыхтоўку да садка і школы. Далучайцеся, у салідарнасці нашая моц!
Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для гэтых семʼяў.
▫️Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна. На кожнага дзіцёнка прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра.
👉 Падтрымаць збор або падаць заяўку на атрыманне дапамогі.
Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.

❤5👍3👏2