У нэтворкінгу прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук.
Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца:
▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.
Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.
Фота: Alexey Pilipenko
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню.
Што ўключае кансультацыя:
▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.
⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.
👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У добрай сяброўскай атмасферы паразмаўляем пра бясплатную прафесійную адукацыю ў Еўразвязе і ЗША, фінансавую падтрымку ў Эстоніі і ЕЗ, развіццё бізнесу на рынку ЗША. Далучайцеся!
У праграме:
▫️Бізнес-вячэра (АВВА не пакрывае кошт вячэры).
▫️Нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША.
▫️Эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне.
▫️Нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускага бізнес-кам'юніці.
Для каго: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў Еўразвязу, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць.
Госці сустрэчы: прадстаўнікі праўлення АВВА: Прэзідэнт Асацыяцыі Яўген Буры, Віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын, Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША, Алесь Аляхновіч, Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў краінах Балтыі Серж Наўродскі.
⏰11 ліпеня, 18:00-21:00.
Спасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.
👉 Рэгіструйцеся зараз.
Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы, арганізаваная дыяспарай і для дыяспары. Традыцыя Сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 г. У гэтым годзе АВВА далучаецца да арганізацыі і ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Далучайцеся да ўдзелу!
У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі" (ладзіцца дзякуючы галоўнаму спонсару Сустрэчы, беларускаму бізнесоўцу, уладальніку GVA Lighting, мецэнату, сябру АВВА, Уладзіміру Грыгорыку).
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
#Canada2024
Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра адукацыйную паездку па праграме МОСТ+ у бізнес-школу INSEAD у Францыі распавёў Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, уладальнік кампаніі Lasera Plus.
▫️Як арганізаваны працэс навучання, што дае бізнесу ўдзел у праграме і як атрыманыя веды паўплывалі на развіццё кампаніі — адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў працягу размовы на нашым ют'юб-канале.
✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.
Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары і гарантыі сумленнасці вашага бізнесу.
Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!
▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.
⏰ 29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю вы атрымаеце на электронную скрыню.
Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Форум — гэта дыялогавая пляцоўка для аб'яднання беларускага і глабальнага бізнес-кам'юніці, распаўсюду каштоўнасцяў этычнага бізнесу, абмену найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу.
Ключавы тэмы:
▫️Фінансы і інвестыцыі (у тым ліку ў стартапы).
▫️Маштабаванне бізнесу ў ЕЗ, выхад на глабальны ўзровень.
▫️Лепшыя практыкі кіравання бізнесам.
▫️Праблемы у бізнесе: супольныя рашэнні.
▫️Маркетынг і піяр у бізнесе.
▫️Штучны інтэлект у дапамогу бізнесоўцам.
Для каго:
▫️Бізнесоўцы з беларускімі каранямі з Еўропы, ЗША і Канады (бізнесы любых памераў і сфер).
▫️Інвестары.
▫️Лідары, якія могуць падзяліцца сваёй экспертызай, натхніць на пачатак бізнесу.
▫️Міжнародныя эксперты і прафесіяналы з розных сфер.
▫️Стартаперы і маладыя бізнесоўцы.
▫️Усе, хто бачыць сябе ў бізнесе, але патрабуюць прафесійных парадаў і натхнення.
Спікеры форуму, дасведчаныя інвестары і бізнесоўцы, заснавальнікі паспяховых стартапаў, топ-менеджары, прадставяць канкрэтныя эфектыўныя інструменты кіравання, маштабавання і аптымізацыі бізнесу, шчыра распавядуць пра кейсы поспеху і правалаў у бізнесе, сусветныя трэнды ў маркетынгу, менеджменце і продажах, падзеляцца актуальнымі інстайтамі са свету бізнесу.
Хочаце вырашыць праблемы ў бізнесе, маштабаваць дзейнасць і зрабіць прарыў у кар'еры — вам на форум!
У праграме:
▫️Выступы вядомых бізнесоўцаў, VIP-госці, адкрыты мікрафон з пытаннямі і прапановамі, выстава тавараў і паслуг ад беларускага бізнесу, вялікі міжнародны нэтворкінг і сюрпрызы ад АВВА.
▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады, як развіваць свой бізнес у Еўропе: выступы прадстаўнікоў польскіх банкаў, прадстаўнікоў Еўракамісіі, краўндфандынгавых платформаў, прэзентацыя праекту АВВА Invest Club, прэзентацыя Рады экспертаў, інстытуту Амбасадараў АВВА і інш.
▫️Сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу. Абмяркоўваем: уплыў СМІ/сацсетак на продаж кампаній; штучны інтэлект у маркетынгу (як павялічыць продажы, аптымізаваўшы выдаткі, знайсці кліентаў з дапамогай ШІ).
▫️Бізнес у ЗША: новыя гарызонты для беларускіх прадпрымальнікаў замежжа. Сустракаемся з прадстаўнікамі бізнесу ЗША, федеральных структураў ЗША, абмяркоўваем магчымасці для развіцця бізнесу беларусаў у Штатах.
▫️Урачыстая цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award.
⏰ 20 верасня (пятніца)
📍 Варшава, Гатэль Sheraton Grand
Праграма форуму #BusinessForumEurope фармуецца і дапаўняецца. Калі вы хочаце прыняць удзел у агранізацыі, стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да нас: @ABBA_telegram, info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⏰ 23 чэрвеня, 15:00 і 16:00, працягласць каля гадзіны.
📍Варшава (ul. Nowogrodzka 38/1, American Councils). Запісвайцеся на размовы параз мэйл woolhise@bc.edu. Таксама інтэрв'ю пройдуць ва Уроцлае, Познані, Гданьску, Кракае, Беластоку, Вільні.
▫️Матэрыялы даследавання будуць выкарыстаныя для навуковых прац і артыкулаў, а таксама дапамогуць у вырашэнні такіх моўных пытанняў, як далучэнне беларускай мовы ў вядомыя сусветныя сэрвісы.
АВВА заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць такія ініцыятывы, гэта частка нашай місіі і каштоўнасцяў. Далучайцеся да нас, звяртайцеся са сваімі ідэямі і прапановамі! Ганарымся быць беларускім бізнесам!
Далучайцеся і да іншых беларускамоўных праектаў і ініцыятыў — разам да лепшай будучыні!
Фота: Яўген Буры, Курт Вулхайзер, Марына Гірын.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!
▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.
⏰ 29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылка на рэгістрацыю ўжо на вашых электронных скрынях.
Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нядаўна мы ўвялі ў практыку прызначэнне амбасадараў Асацыяцыі. Амбасадар — гэта фізічная асоба, якая прайшла ўнутраную акрэдытацыю ABBA і мае адпаведныя прафесійныя, асабістыя і дзелавыя якасці для таго, каб ажыццяўляць падтрымку і прасоўванне ABBA на пэўнай тэрыторыі і (або) пэўным кірунку вядзення бізнесу.
Разам з амбасадарамі АВВА мы вызначаем канкрэтныя нaпрамкі, праекты і мерапрыемствы для супрацы, дапамагаем адзін аднаму ў развіцці і прыцягненні новых сяброў, партнёраў і экспертаў.
Нагадваем, што вы заўсёды можаце звярнуцца да нашых амбасадараў па пытаннях вядзення бізнесу ў вашым рэгіёне:
▫️Амбасадар АВВА па Сакрамента — Сяргей Вакульчык, sergey.vakulchik@abbabusiness.org.
▫️Амбасадар АВВА ў Каліфорніі — Мікалай Мурзянкоў, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054.
▫️Амбасадар АВВА ва Уроцлаве — Раман Цімафееў, raman.tsimafeyeu@abbabusiness.org.
▫️Амбасадар АВВА ў штаце Мінесота — Віктар Шаўчук, victor.shevchuk@abbabusiness.org.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
Бізнесы з беларускімі каранямі з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Эстоніі і Іспаніі будуць змагацца за права звацца найлепшымі ў намінацыях: "Арт-бізнес", "Эка-бізнес" і "Бізнес-лэдзі". Гэта бізнесы са сферы вытворчасці, будаўніцтва, паслугаў насельніцтву, аптовага і рознічнага гандлю, рэстаранна-гасцінічнай сферы і інш.
За ходам конкурсу сачыце таксама ў: Instagram/ Facebook і на сайце. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
▫️29 чэрвеня, онлайн, 13:00 — вэбінар на тэму: "Падаткі ў Польшчы. Нюансы падатковага абліку для бізнесу і фізічных асоб".
Падымем важныя пытанні, пра якія трэба ведаць і памятаць пры вядзенні бізнесу ў Польшчы. Спікерка: Дзіяна Малінчык — спецыялістка па рэгістрацыі і суправаджэнні бізнесу ў Польшчы. Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
👉 Рэгіструйцеся зараз. Рэгістрацыя неабходная, каб атрымаць спасылку на ZOOM-канферэнцыю.
▫️29 чэрвеня, Варшава, 12:00 — Нэтворкінг-сустрэча сяброў АВВА. Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Спасылка на рэгістрацыю знаходзіцца на вашых электронных скрынях.
▫️11 ліпеня, Талін, 18:00-21:00 — Бізнес-вячэра і нэтворкінг-івэнт для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў Еўразвязу, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць. У праграме: бізнес-вячэра, нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША, эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне, нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускага бізнес-кам'юніці.
👉 Рэгіструйцеся зараз.
▫️31 жніўня-2 верасня — 35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі. У праграме: бізнес-панэль, дыскусіі і прэзентацыі, прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, вялікі канцэрт, экскурсіі, нэтворкінг і інш. Праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
▫️Офлайн-кансультацыі па бізнесе ў Літве. Запоўніць заяўку.
▫️Онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Запісацца.
▫️Онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў для сяброў АВВА. Запоўніць заяўку.
▫️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
▫️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спікерка: Марына Лейтман — Executive Director of QE at Disney Media, ужо 25 гадоў у Крэмніевай даліне.
Пагаворым пра:
▫️Што дапамагло Марыне без досведу і ведаў мовы стаць выканаўчым дырэктарам Дысней.
▫️Як кіраваць 200 людзьмі.
▫️Як выбудоўваць стасункі ў камандзе.
▫️Як расці па кар’ейнай лесвіцы.
▫️Разбяром вашыя пытанні.
⏰ 6-га ліпеня, 18:00 (СЕТ), онлайн.
Бясплатна для усіх жадаючых
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве. Падпісвайцеся на @abba_wro.
👉 Рэгіструйцеся на вэбінар па спасылцы.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нядаўна канадская кампанія GVA Lighting, якая належыць беларусу Уладзіміру Грыгорыку, завяршыла праект па асвятленні стадыёну Allianz Field, St. Paul (Мінесота, ЗША). На рахунку GVA Lighting такія праекты, як падсвятленне маста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі і шмат іншых.
Ганарымся беларускімі бізнесоўцамі!
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
Сябрам і партнёрам АВВА мы аказваем візавую падтрымку. Калі вы зацікаўленыя ў паездцы, калі ласка, звяртайцеся на мэйл marina.girin@abbabusiness.org.
Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету.
#Canada2024 #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❓Як пачаць свой бізнес? Якімі рысамі павінен валодаць прадпрымальнік для дасягнення поспеху?
Мы працягваем размовы з беларускімі бізнесоўцамі, сябрамі АВВА, пра бізнес і асабістае. На нашым юц'юб-канале вы ўжо можаце паглядзець інтэрв'ю з:
▫️Філіпам Дайнека, караўніком айці-кампаніі Flatlogic LLC. Кампанія па распрацоўцы вэб-прыкладанняў для бізнесу існуе ўжо больш за 10 гадоў.
▫️Надзяй Дамкоўскай — мае 13-гадовы досвед у бізнесе, досвед у стратэгічным маркетынгу, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO Hopeflow, заснавальніца НКА фонду дапамогі ментальнаму здароўю WEMAYHELP.
▫️Віталём Самсонавым — амаль 20 год у бізнесе, у сферы спецыяльнай тэхнікі: абслугоўванне, вырабленне і продаж машын хуткай дапамогі і пажарнай тэхнікі.
▫️Раманам Цімафеевым, амбасадарам АВВА ва Уроцлаве, уладальнікам бізнесу LASERAPLUS.
▫️Віктарам Шаўчуком, амбасадарам АВВА ў штаце Мінесота, ЗША, уладальнiкам бізнесу MGM Wine & Spirits.
🔴 Як знайсці баланс паміж працай і асабістым жыццём? Парады для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Што дае бізнесоўцам сяброўства ў АВВА? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце на канале.
Шчыра пра бізнес — гэта ў нас! Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Мы працягваем размовы з беларускімі бізнесоўцамі, сябрамі АВВА, пра бізнес і асабістае. На нашым юц'юб-канале вы ўжо можаце паглядзець інтэрв'ю з:
▫️Філіпам Дайнека, караўніком айці-кампаніі Flatlogic LLC. Кампанія па распрацоўцы вэб-прыкладанняў для бізнесу існуе ўжо больш за 10 гадоў.
▫️Надзяй Дамкоўскай — мае 13-гадовы досвед у бізнесе, досвед у стратэгічным маркетынгу, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO Hopeflow, заснавальніца НКА фонду дапамогі ментальнаму здароўю WEMAYHELP.
▫️Віталём Самсонавым — амаль 20 год у бізнесе, у сферы спецыяльнай тэхнікі: абслугоўванне, вырабленне і продаж машын хуткай дапамогі і пажарнай тэхнікі.
▫️Раманам Цімафеевым, амбасадарам АВВА ва Уроцлаве, уладальнікам бізнесу LASERAPLUS.
▫️Віктарам Шаўчуком, амбасадарам АВВА ў штаце Мінесота, ЗША, уладальнiкам бізнесу MGM Wine & Spirits.
Шчыра пра бізнес — гэта ў нас! Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
#бизнес #abbabusiness #мотивациянауспех #motivation #психология #belarus #бизнесидеи #беларусь