Рух Воля
266 subscribers
155 photos
52 videos
4 files
112 links
Афіцыйны канал Руха Воля на выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі IV Склікання.
Download Telegram
🐺 «Сытуацыя, у якой беларусы знаходзяцца сёньня, мусіць скончыцца паўстаньнем, і яно будзе не такім мірным, як у 2020 годзе»

У эфіры Эўрарадыё — дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы «Паспалітае рушаньне» Сяржук Кедышка з блёку «Воля» 🚗

Шмат сказана пра цярплівы беларускі народ, які шматвекавымі пакутамі і прыгнётам даведзены да стану, калі ён нібыта ня здольны ўзьняць свой голас і сваю галаву. Але гэта ня так. Хоць беларускі народ і сапраўды мае вялікі запас цярпеньня, але гэты запас не бясконцы.

Глядзіце 1️⃣2️⃣3️⃣ па спасылцы: https://youtu.be/cRotHog9uXQ?si=DTh2F5nsR4Q1Gd4v
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫡10👍4🔥3🤮1💩1🤡1
Кандыдаты блёку «Воля» пагаварылі з выданьнем @BGazeta і расказалі пра падыход блёку да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду 🗳

«Калі мы будзем рабіць акцэнт выключна на падтрымку рэпрэсаваных, на падтрымку толькі былых добраахвотнікаў, забываючыся пра дзейных, то мы ніколі ня зможам вярнуцца ў Беларусь, мы ніколі ня спынім рэпрэсыі. Мы не абнулім колькасьць палітвязьняў, якія зараз у турмах. Сіла, якая можа вызваліць Беларусь, адначасова вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсыі» — кажа Аляксандар Клачко, эканаміст-мэнаджар, абаронца Кіеву ў складзе Палку Кастуся Каліноўскага, лідар блёку «Воля».

«У нас вельмі адказная каманда. Шмат праводзім часу на сазвонах, плянэрках. Мы абмяркоўваем кожны крок: як прасоўваць наш парадак дня, але пры гэтым чуць беларусаў унутры краіны. Мы кожны дзень на сувязі» — Карына Маліноўская, дырэктарка тату-салона, валянтэрка ініцыятываў падтрымкі палітзьняволеных

🗞 Чытаць больш: https://bgmedia.site/politika-i-ekonomika/koordinacionnyiy-sovet-ploshhadka-dlya-peregovorov-rasskazyivaem-pro-blok-v-kotorom-idut-na-vyiboryi-kabanov-i-petruhin/
👍13❤‍🔥5❤3💯2🙈1
Сёньня ў «Палітычным падкасьце»: Карына Маліноўская (блёк «Воля») і Вольга Мікалайчык (Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»)

1️⃣2️⃣3️⃣ Далучайцеся сёньня а 18:00 па Варшаве (GMT+2): https://www.tiktok.com/@narodnyreporter
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫡10👍5❤2
Паважаныя Беларусы ўсіх краін!

🗓 У нядзелю 12 траўня а 19:00 па Варшаўскім часе (GMT+2) запрашаем вас далучыцца да анляйн сустрэчы з кандыдатамі блёку «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду Аляксандрам Клачко, Аляксандрам Кабанавым, Максімам Дзенісевічам, Сяргеем Кедышкам, Сяргеем Шалыгіным і Сьвятланай Шацілінай, якія раскажуць пра нашую палітычную праграму і адкажуць на пытаньні аўдыторыі.

➡️ Далучыцца да Zoom-сустрэчы: https://us06web.zoom.us/j/84248536608?pwd=IY7aLRQ9ToBDwa1OiBFagA5YZ1Ytuk.1 (Meeting ID: 842 4853 6608, Passcode: 880191)

Блёк «Воля» — гэта аб'яднаньне парамілітарных і нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў і актывістаў, ініцыяванае удзельнікамі Палку Кастуся Каліноўскага.

✅ https://volia-bloc.org

Больш даведацца пра кандыдатаў і праграму блёку можна тут:

- Старонка Блёку «Воля» на плятформе «Новая Беларусь»
- TikTok @wybory_kr_2024
- Інфармацыя на сайце Каардынацыйнай Рады

Сябры, шчыра запрашаем да сустрэчы і будзем вельмі радыя вас пачуць і пабачыць! 🤍❤️🤍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16🔥5👌2💯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Блёк «Воля», а таксама мэдыя-каманда брэнду «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЁР» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»

Як стала вядома праваабаронцам, 6 траўня КДБ прыняў рашэньне прызнаць «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» чатыры групы на выбарах у Каардынацыйную Раду: «Воля / Рух Воля / Блок Воля», «Закон і правапарадак», «Эўрапейскі выбар« і «Моладзевы Наступ». Праект «Народный Репортёр» быў прызнаны такім фармаваньнем ажно ў трэці раз! 🥇

🤷‍♂️ У дакумэнце таксама ўказаныя больш за 80 асобаў, зьвязаных з вышэйзгаданымі кааліцыямі.

🟥 Што гэта значыць для падпісантаў гэтага каналу?

⚠️ Усе падпісанты гэтага каналу могуць прызнавацца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармаваньня і стаяць пад рызыкай прыцягненьня да адказнасьці паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі.

✅️ Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці плянуеце яе наведваць, абавязкова прытрымлівайцеся ўсіх захадаў лічбавай бясьпекі пры атрыманьні інфармацыі з вышэйзгаданых крыніцаў і ў камунікацыі з прадстаўнікамі гэтых арганізацыяў.

Падзею камэнтуе лідар блёку «Воля» Аляксандар Клачко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15😎5🎉4🔥2💯1
❓ Нават 2000 прагаласаваўшых чалавек лепш за адсутнасьць выбарнасьці ў лідарстве нацыянальна-дэмакратычнага руху?

У эфіры на «Белсат» Сяргей Бяспалаў («Незалежныя Беларусы») і Пётр Маркелаў (блёк «Воля») абмеркавалі сілавы кампанент беларускага змаганьня за волю і незалежнасьць.

✌️ «Калі ў нас ёсьць такая перамога, як Сьвятлана Ціханоўская, гэта варта выкарыстоўваць і надалей, але ўсталяваць пэўныя мэханізмы кантролю. Было б цудоўна, каб Сьвятлана Ціханоўская падтрымала Каардынацыйную Раду, заклікала людзей удзельнічаць у выбарах і нават прысягнула на вернасьць гэтаму органу» — лічыць Пётр Маркелаў, заснавальнік інфармацыйна-расьсьледніцкага парталу luka.zone.

📼 Глядзець запіс цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=0ZlXz5Hu0Z0
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍17💯4🤝2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Кусь, знаеш што я толькі што зразумеў? Што ў мяне ёсьць дачыненьне да вашага блоку. У мяне напісана на плячы "ВОЛЯ". Усё — я ваш, я свой!», — падзяліўся з намі відэа добраахвотнік «Бобр» з батальёну Волат Палку Кастуся Каліноўскага 🦫

➡️ Больш інфармацыі пра блёк «Воля» на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥18❤7👍4❤‍🔥3
Сябры,

Мы маем важнае паведамленьне, што тычыцца аднаго з нашых кандыдатаў. Па асабістай заяве, зьвязанай са службовымі абставінамі, Ігар Турцэвіч, кандыдат ад блёку «Воля» і дзейны ваяр Палку 👍 Кастуся Каліноўскага, быў выключаны са сьпісу кандыдатаў. Гэтае рашэньне было прынятае Выбарчай камісыяй 11 траўня пасьля яго звароту, які быў накіраваны 10 траўня.

✍️ Ігар праінфармаваў нас, што ў мінулую пятніцу атрымаў загад ад кіраўніцтва выйсьці са складу кандыдатаў. Ігар лічыць важным працягваць сваю дзейнасьць у складзе Палку. Ён напісаў заяву аб спыненьні ўдзелу ў выбарах.

Ігар выказаў намер працягваць барацьбу і прыносіць карысьць нашаму руху і ўсім дэмакратычным сілам у нашым змаганьні за свабодную Беларусь. Ён застаецца актыўным удзельнікам нашай супольнасьці, нягледзячы на неабходнасьць адысьці ад выбарчай кампаніі.

ℹ️ Такім чынам, наш абноўлены сьпіс кандыдатаў:

6. Аляксандар Клачко
1. Аляксандр Кабанаў
2. Генадзь Манько
3. Сяргей Пятрухін
4. Карына Маліноўская
5. Максім Дзенісевіч
7. Сяргей Кедышка
8. Ірына Савашынская
9. Сяргей Шалыгін
10. Дзмітрый Баранаў
11. Віталій Пацехін
12. Інга Судзілоўская
13. Павел Казлоў
14. Пётр Маркелаў
15. Міхаіл Бандарэнка
16. Максім Капран
17. Сьвятлана Шаціліна
18. Сьвятлана Анцілеўская

✅ Больш інфармацыі пра блёк «Воля»: https://volia-bloc.org/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫡14❤7👍2😁1🤝1
«Мы ствараем Беларускую вызвольную армію бо адчуваем, што толькі гэтым выратуем сытуацыю, а не чарговымі прыгожымі словамі пра аб'яднаньне дыяспар» ✈️✈️✈️

У эфіры «Радыё Рацыя» Сяргей Кедышка («Воля»), Андрэй Ягораў («Блёк Пракоп'ева-Ягорава») і Тацяна Мартынава («Хопіць баяцца!») сустрэліся дзеля дэбатаў і абмеркавалі праблемы ў дзейнасьці Каардынацыйнай Рады ІІ скліканьня, а таксама нявызначанасьць з мэханізмам надыходзячых выбараў.

🎧 Слухаць увесь запіс: https://racyja.com/by/palityka/debaty-napjaredadni-vybarau-u-kaardynacyjnuju-radu/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19❤5💯2🫡1
♾ 8 пытаньняў і адказаў пра блёк «Воля»

1️⃣ Тры галоўныя выклікі, якія стаяць перад Беларусьсю сёньня?

Існаваньне Беларусі, як палітычнага суб'екту, вынішчэньне беларускай нацыі, калапс дэмакратычнай прававой сыстэмы.

2️⃣ Тры галоўныя праблемы, якія перашкаджаюць беларускім дэмакратычным сілам адказваць на гэтыя выклікі?

Адсутнасьць эфэктыўнай супрацы паміж Офісам Сьвятланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай Радай. Недастатковая празрыстасьць і падсправаздачнасьць у працы гэтых органаў, а таксама недастатковае ўцягваньне беларускага грамадзтва ў прыняцьцё важных рашэньняў.

3️⃣ Варта ўзмацняць санкцыі ў дачыненьні да злачынцаў беларускага рэжыму, ці наадварот, варта іх адмяняць у абмен на вызваленьне палітвязьняў?

Мы падтрымліваем санкцыі супраць паплечнікаў рэжыму Лукашэнкі. Пры гэтым, неабходна ствараць умовы для немагчымасьці абыходу гэтых санкцыяў. Адмена санкцыяў у абмен на вызваленьне палітвязьняў не вырашае пытаньня спыненьня рэпрэсыяў. Толькі зьмена рэжыму прывядзе да вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыніць далейшыя рэпрэсыі.

4️⃣ Якое вашае стаўленьне да ініцыятываў ЛГБТК+?

Мы паважаем асабісты выбар кожнага чалавека і гатовыя да супрацоўніцтва з усімі суполкамі дзеля дасягненьня агульнай мэты.

5️⃣ Ці неабходная прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў?

Так, мы выступаем за рэгуляваную і кантраляваную прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў.

6️⃣ Ці неабходная люстрацыя ў Беларусі?

Так, люстрацыя неабходна. Люстрацыя павінна прымяняцца да тых, хто ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсыях.

7️⃣ Ці з’яўляецца Беларусь саўдзельніцай у вайне Расеі супраць Украіны?

Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй. Саўдзельнікам Расеі ў вайне супраць Украіны ёсьць рэжым Лукашэнкі.

8️⃣ Ці падтрымліваеце вы легалізацыю ці дэкрыміналізацыю ўжываньня канабісу ў Беларусі?

Мы выступаем за перагляд адказнасьці па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу, асабліва ў дачыненьні да непаўнагадовых. Мы падтрымліваем дэкрыміналізацыю ўжываньня канабісу і яго легалізацыю для выкарыстаньня ў мэдыцыне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍17🔥7🤔2🤝1🫡1
“Воля”: навошта “парамілітарная групоўка” імкнецца ў КР? Якія магчымасці для рэалізацыі іх планаў дае КР і чаму гэтыя планы і задумы немагчыма ажыццявіць без гэтай структуры? Ці гатовыя да сапраўднай палітычнай дзейнасці і на кааліцыю з якімі сіламі разлічваюць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць блогер, былы палятвязень, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL і №1 у выбарчым спісе “Воля” Аляксандр Кабанаў і №2 гэтага ж спісу, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

https://www.youtube.com/watch?v=hgJQeVwjCJ4
🔥13👍9❤2
Лукашэнка стварыў 10 падраздзяленьняў каб, у выпадку чаго, стрымаць «Паспалітае рушаньне»? 🔪

🔥 У эфіры «Эўрарадыё» сустрэліся Сяргей Кедышка (блёк «Воля») і Андрэй Курэйчык (кааліцыя «Латушка і Рух За Свабоду») каб амеркаваць гарачае пытаньне: ці месца парамілітарным структурам у Каардынацыйнай Радзе?

Глядзіце 1️⃣2️⃣3️⃣ цалкам тут: https://www.youtube.com/live/CU5h2S6rVzk?si=uMCCLINI11Fc2OdD
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯10👍7🫡3
Пачынаем распаўсюд раздаткаў 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥25🤩5👍3
У гэтую нядзелю, 19 траўня, ў Варшаве адбудзецца Вялікая палітычная канфэрэнцыя, прысьвечаная выбарам у Каардынацыйную Раду ❤️

Мерапрыемства арганізавана Каардынацыйнай Радай для абмеркаваньня будучыні Беларусі і стратэгіі палітычнага разьвіцьця. У праграме — выступы, дыскусыі і сэсыя пытаньняў з прадстаўнікамі розных палітычных групаў.

😀 Блёк «Воля» на панэльных дыскусыях прадставяць Сяргей Кедышка, Генадзь Манько і Карына Маліноўская.

🔥 На канфэрэнцыю па рэгістрацыі могуць трапіць усе ахвотныя. Форма рэгістрацыі: https://forms.gle/HQR9dg9aPBBNxDez6

🟥 Запрашаем далучацца нашых прыхільнікаў у Варшаве, каб пазнаёміцца і пашырыць нашую сетку кантактаў! 🟥

Для тых, хто ня зможа далучыцца ўжывую, будзе весьціся жывая трансляцыя.

➡️ Больш інфармацыі: https://rada.vision/vyalikaya-palitychnaya-kanferencyya-2024-vybary-kaardynacyjnuju-radu
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍2🫡1
♾ Анляйн-сустрэча з Аляксандрам Клачко пройдзе сёньня ўвечары!

Сёньня а 19:00 па Менскім часе лідар сьпісу «Воля» Аляксандар Клачко адкажа на пытанні чытачоў каналу «Беларусь головного мозга». Сустрэча адбудзецца з дапамогай Telegram-размоваў на канале @belamova

➡️ Рыхтуйце пытаньні і далучайцеся а 19:00 па Менску!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15❤3🤝2
🤚 ⁉️ Што гэта? Сябры блёку «Воля» не задаволеныя іх прэзэнтацыяй на «Эўрарадыё»

🍵 Ці гэта замоўная рэкляма былых палітыкаў, ці страх, што ў Каардынацыйную Раду прыйдуць людзі з новымі ідэямі, гатовыя дзейнічаць, а ня толькі разважаць з пазыцыі ахвяры?

На жаль, дэбаты з удзелам прадстаўніка блёку «Воля» былі скарочаныя такім чынам, што можа скласьціся ўражаньне, нібыта грамадзтву патрэбныя толькі палітыкі з вялікім досьведам. Аднак, калі праслухаць дэбаты цалкам, можна заўважыць, што экспэрт таксама падкрэсьлівае неабходнасьць сьвежых сіл у Радзе.

❤️ Найчасьцей гэтая новая энэргія прыходзіць як раз ад нацыянальна-арыентаваных людзей.

🔔 Больш інфармацыі пра блёк «Воля» можна знайсці тут: https://volia-bloc.org/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯10🔥5🤡2👍1👏1👀1
1️⃣2️⃣3️⃣ Сёньня а 16:00 па Менскім часе ў эфіры «Эўрарадыё» Максім Дзенісевіч (блёк «Воля») сустрэнецца для размовы з Яўгенам Вільскім («Салідарнасьць»).

🎞 Далучайцеся да стрыму тут: @euroradio

Пытаньні вітаюцца! 🛩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🔥8❤1💯1
«Беларуская вызвольная армія» – з чым былыя беларускія добраахвотнікі ідуць у КР?

На пытанні чытачоў БГМ учора адказаў лідар спісу №2 «Воля» Аляксандр Клачко. Самае цікавае, як заўжды, мы сабралі на картках

#ВыборывКС #БГМгость
👍13🔥4🤝1