Беларуская афіша 🗓️
1.47K subscribers
1.05K photos
80 videos
3 files
745 links
🗓️ Незалежныя анонсы беларускіх культурніцкіх, адукацыйных і палітычных мерапрыемстваў у Вільні. Для публікацыі анонса пішыце наўпрост:
@high_quality16

👉 Падтрымаць канал можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/EventsVilnius
Download Telegram
СУСТРЭЧА «ЗНАЁМІМСЯ З СУСЕДЗЯМІ» | 18 лютага 18:00

Запрашаем на чарговую дваровую сустрэчу! Ў вас ёсць магчымасць пазнаёмiцца з дваровай суполкай беларусаў свайго раёна. На сустрэчы суседзі, ў сваю чаргу, дададуць вас у чат. Такiм чынам, вы зможаце далучыцца да раённых актыўнасцей цi стварыць ix самастойна.

Знайсцi месца сустрэчы для свайго адраса можна па мапе (мапа лепей адчыняецца з камп'ютара): https://cutt.ly/18-FEB-23
+ у кожнага раёна ёсць бот, праз які можна звязацца з адмінам чата раёна. Бот таксама адзначаны на мапе.

Калі на вашым раёне яшчэ не створана суполка:

1) Пачакайце пакуль нехта створыць суполку.
2) Далучайцеся да ініцыятывы ў якасці валанцёра і стварайце суполку (пішыце ў бот ініцыятывы).

Чат-бот для пытанняў: @dvary_vilni_bot
🟢 21 ЛЮТАГА | Як экалагічны лад дапамагае ў жыцці

На сустрэчы мы паразмаўляем аб усім па трошкі: што такое «зялёная» энергетыка, як працуе цыркулярная эканоміка, чаму крытычнае спажыванне гэта прышпільна і як экалагічны лад жыцця дапамагае ў спадарожжы.

Вядучы сустрэчы экалагічны актывіст, журналіст і даследчык — Аўчыннікаў Аляксей. Мінулым годам ён распачаў экалагічны гурток АБФ у Батумі (Грузія) 🇬🇪, які сёння ўжо пераўтварыўся ў сапраўдную экалагічную ініцыятыву EcoJara з дзесяткам актыўных удзельні_ц.

🗓 21 лютага ў 18:30
Каштоўнасная прастора АБФ «Місія» (Teatro g. 3)
Зарэгіструйцеся па спасылцы

Прынось свае шматразовыя бахілы, калі яны ў цябе ёсць 😉
Зеленая сеть запускает серию вебинаров для беларусов, интересующихся темой экологии и охраной окружающей среды 🔥 

Наши эксперты проведут интерактивные вебинары по темам: 

▪️водные ресурсы
▪️развитие городов
▪️биоразнообразие
▪️энергетический переход
▪️ESG
▪️проблема отходов
▪️загрязнение воздуха 
▪️общественное участие 

Все вебинары курса будут проходить по средам и субботам:

▪️среда: 18:30 – 20:30 по Минску
▪️суббота: 12:00 – 14:00 по Минску

Каждый из вебинаров будет состоять из вводной презентации и интерактивной части.

По итогам участия в 4 и более вебинарах вы сможете получить сертификат участника по индивидуальному запросу. 

Участие в вебинаре открыто для каждого. Мы будем рады видеть участников с разным опытом. 

Что будет дальше?

После проведения вебинаров мы планируем организовать коммуникационный хакатон (март-апрель 2023) и менторскую программу для самых активных участников (апрель-сентябрь 2023).

📌Чтобы стать участником, заполните анкету.
АКЦЫІ Ў ПАДТРЫМКУ ЎКРАІНЫ

Заўтра 24 лютага (пятніца), у гадавіну з пачатку вайны ва Ўкраіне, у Вільні ладзіцца шэраг мерапрыемств у падтрымку Ўкраіны:

16:00 – шэсце з 50-метровымі сцягамі Украіны і Літвы ад помніка Тарасу Шаўчэнку да Кафедральнай плошчы

16:30 – мітынг «За нашу і вашу свабоду!» і флэшмоб паслоў краін НАТА "Слава Украіне!" на Кафедральнай плошчы

17:30 - працяг шэсця ад Кафедральнай плошчы да плошчы Незалежнасці да будынка Сейма

18:30 - канцэрт салідарнасці з Украінай "Свабода свеціць: RADAROM!" каля будынка Сейма

19:30 - бескаштоўны дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны ў "Opera Social House"

📆 Пятніца 24 лютага
🕘 16:00
📍 Помнік Тарасу Шаўчэнку
Акцыі ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны», якім пагражаюць вялікія тэрміны

3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

2-3 сакавіка ў некаторых краінах свету пройдуць акцыю ў падтрымку «вясноўцаў»:

📍Варшава, Польшча: 2 сакавіка, 18:00, каля амбсады Беларусі (ulica Wiertnicza 58). Падрабязнасці па спасылцы
📍Вільня, Літва: 3 сакавіка, 11:00, каля мурала Алесю Бяляцкаму (Mindaugo g. 18)
📍Капенгаген, Данія: 3 сакавіка, 10:00, Gammeltorv. Падрабязнасці па спасылцы

🌿Паведамляйце пра акцыі ў сваіх гарадах на @Viasnainfo

🔹Распавядаем, як яшчэ падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» ў дзень абвяшчэння прысуду
5 МАРТА | ФЕМ–СТЕНДАП ОТ КЛУБА ИМ. ЗОСЬКИ ВЕРАС

Отметим 8 марта на полную катушку! Так что берите друзей и подруг — и вперёд смеяться и танцевать!

Регистрация для зритель_ниц — пока не закончатся билеты (а их всего 50 штук!).

5 марта, воскресенье, 18:30—22:00
Ideas Block (Goštauto g. 11)

💸 Вход: donation + напиток на баре. Собранные средства мы отправим в поддержку инициативы «Палітвязынка», которая работает с женщинами–политзаключёнными в Беларуси.
17 САКАВІКА | Беларускамоўны стэндап

Паўтары гадзіны беларускай камедыі — актуальнай і на роднай мове!

У праграме:

▪️Дзіма Нарышкін. Прафесійны стэндап-комік з досьведам больш за 10 гадоў, былы прадзюсер мінскага стэндап-клуба, заснавальнік ютуб-канала «ЎСЕ СВАЕ».

▪️Ягор Анісімаў. Малады, але дасведчаны і вельмі смешны стэндап-комік з Беларусі. Больш за 5 год выступае са стэндапам на пляцоўках СНД і Еўропы, а таксама піша сцэнары забаўляльных ролікаў для ютуб-каналаў з мільённымі аўдыторыямі.

▪️Дзіма Саўян. Стэндап-комік, музыка і акцёр. У Pan Standup адказвае за музычную імправізацыю. Удзельнік тэлешоу «Україна має талант», дабрачынных канцэртаў  «Доброго вечора! Ми з України!».

🗓 17 сакавіка (пятніца)
Пачатак а 19:00
📍 Бар Paviljonas (Pylimo 21B)


Квіткі: 15–20 еўра.
Набыць: https://kakava.lt/renginys/baltarusijos-stand-up-su-pan-standup-pan-standup/4671/9207
🔥 6 марта в Вильнюсе Правовая инициатива проведёт паб-квиз по правам человека «PRAVO NAPRAVO», посвященный Неделе нулевой дискриминации! 

На квизе будут неожиданные вопросы, классная атмосфера и возможность узнать что-то новое по теме инклюзивности и равноправия. Приходите сами и обязательно зовите друзей!

❗️Пожалуйста, зарегистрируйте свою команду

Мы не просим вас указывать никакие личные данные, только название команды и число игроков. Это нужно, чтобы мы во время закрыли регистрацию, если участников будет больше, чем позволяет пространство.

Хочется поучаствовать, а друзья в этот день заняты?

Всё равно приходите — и мы точно найдем для вас команду 🙌

Вход свободный
Размер команды — 4-8 человек
Лимит по количеству команд – 11

📌 Вильнюс
Дата: 6 марта, понедельник, 19:00 
Место: бар Būsi trečias, ул. Totorių, 18
Регистрация: ссылка на анкету

Мероприятие проводится в рамках Недели нулевой дискриминации, которую устраивает организация «ІншыЯ» 🖤

#ZDW2023 #ZDW #ZeroDiscriminationWeek
6 МАРТА | ЛЕКЦИЯ ПО ЕГИПТОЛОГИИ

☀️ Древний Египет настолько глубоко проник в нас за свои 3000+ истории, что неплохо было бы с этим разобраться подробнее. А также с мифами и искажениями, которые бытуют в популярных источниках, а порой и в серьезных текстах
Что мы и приглашаем вас сделать сегодня, в 18.00 в уютной аудитории ЕГУ вместе с опытным египтологом профессором Сергеем Игнатовым.

🗓 6 марта в 18.30
📍 ЕГУ (Savičiaus g. 17), а. 303
🎙 Египтолог, автор книг и научных публикаций профессор Сергей Игнатов
📜  Регистрация здесь
📽  Прямая трансляция встречи на youtube канале ЕГУ
10 МАРТА | АКЦИЯ СОЛИДАРНОСТИ С ГРАЖДАНСКИМ ОБЩЕСТВОМ ГРУЗИИ

События последних дней в Грузии дают основания для серьезного беспокойства: разгон мирных демонстрантов, аресты и избиения граждан, выступающих против закона об иноагентах и внедрения диктаторского опыта России в стране, которая стремиться стать членом Европейского Союза.

🔴 Что можно сделать в знак солидарности:

• Приходите с плакатами и флагами к посольству Грузии в Вильнюсе (Algirdo g. 4) 10 марта в 15.00.

Мероприятие в Facebook

#StandwithGeorgia #BelarusStandwithGeorgia #DemocracyUnderPressure #StandwithBelarus
Forwarded from UrbanLegend
Сябры, у нядзелю 19 сакавіка каманда ULegend пры падтрымцы «Нашай Нівы» запрашае вас на квэст «Нашаніўскія легенды» па беларускіх мясцінах Вільні, прысвечаны дзеячам Нашаніўскай пары і Беларускай Народнай Рэспублікі.

Колькасць удзельнікаў каманды — ад 1 да 6 чалавек. Рэгіструе каманду капітан.
Калі вы не маеце каманды, рэгіструйцеся і прыходзьце! Непасрэдна перад пачаткам квэсту вы зможаце далучыцца да іншай каманды.
Удзел бясплатны, але данаты вітаюцца.

✔️Зарэгістравацца для ўдзелу ў квэсце можна тут.
🚀 Пачатак у 14:00 у Базыльянскіх мурах (Вільня, Aušros Vartu, 7)
🥳 Пасля заканчэння квэсту а 17-й гадзіне вас чакаюць выніковая вечарына і ўзнагароджванне пераможцаў.

Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:
Тэлеграм-канал | Інстаграм
25 САКАВІКА | ПРАГРАМА ДНЯ ВОЛІ

▪️10:45—11:30: Наведванне могілак братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Расу, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863-1864 гг.
📍Могілкі Расу

▪️11:30—12:00: Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы
Спасылка на запіс на аўтапрабег

▪️12:00—12:30: Мітынг на Лукішскай плошчы
📍Лукішская плошча

▪️19:00—20:00: Запальванне лампадак каля беларускай амбасады, хвіліна памяці загінулым у змаганні за Вольную Беларусь, мітынг-канцэрт і сумеснае спяванне гімна «Пагоня».
📍Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13)

Крыніца: «Dapamoga»
ПЕРФАРМАТЫЎНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ «VILNIUS. REBORN. PERFORM.»

Разам з вамі мы паспрабуем стварыць невялікі перформанс праз акторскія метады і трэнінг. За 2 практычныя дні мы сцэнічна выканаем набліжэнне вясны ў Вільнюсе, даверыўшыся ўсяму, што яна нам паднясе.

Куратарка лабараторыі — Юлія Ворык, студэнтка тэатральнай праграмы ЕГУ (акторскі курс пры Vilniaus Senasis Teatras), удзельніца і аўтар тэатральных перформансаў і спектакляў, акторка кіно.

Праграма лабараторыі:

24 сакавіка ў 19:00 — дзень практычнага трэнінгу.
26 сакавіка ў 19:00 — стварэнне перформансу і закрыты паказ.

📌 24/26 сакавіка 19:00
📌CreateCulture Space,
Karmelitų g. 5
📌Рэгістрацыя на лабараторыю
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
25 САКАВІКА | АДКРЫЦЦЁ ПОМНІКА КЛАЎДЗІЮ ДУЖ–ДУШЭЎСКАМУ Ў КАЎНАСЕ

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніку Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніку, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння БНР, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка ў Каунасе.

❗️Таксама плануецца экскурсія. Падрабазнасці і рэгістрацыя па спасылцы.

🗓 25 сакавіка а 15:00
📌 Пятрашунскія могілкі, Каўнас

* Калі вы не ведаеце як даехаць, арганізаваны аўтобус ад Лукішскай плошчы ў 13:00. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад — 10 еўра. Колькасць месцаў абмежаваная. Для запісу пішыце ў бот @Licvinybot (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).
❗️ЗМЯНІЎСЯ ЧАС МЕРАПРЫЕМСТВА ❗️

Спадарства, запрашаем на святкаванне Дня Волі!
26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку*, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР. 

🎉 Пасля дыктоўкі будзе перапынак на каву. Далучайцеся і данасіце штосьці да агульнага стала.
Ўваход вольны, каб паўдзельнічаць, рэгіструйцеся па спасылцы камандай ці асобна.
📍Будзем рады бачыць вас ўсіх у нядзелю а 17.00 у Беларускім Замку (N.Riovoniu, 10, Vilnius)

*дыктоўка для дарослых

З любоўю да краіны ад беларусаў з Двароў Вільні 🤍