Александр Версоцкий
2.47K subscribers
6.68K photos
726 videos
34 links
Официальный tg-канал председателя Лидского райисполкома.

"Кто хочет действовать, тот ищет возможности, кто не хочет - ищет причины"

Обратная связь:
@lida_media_message_bot
Стикеры: https://t.me/addstickers/Versotckij_Alexander
Download Telegram
55 гадоў – цудоўная дата! Калі глядзець па пяцібальнай сістэме, дзве адзнакі – 5 балаў – жыццё паставіла, а калі глядзець па дзесяцібальнай сістэме і скласці лічбы, то 10 атрымаецца. Так і працавалі на працягу гэтага часу. Яшчэ раз кажу вялікі дзякуй і схіляю галаву перад тымі, хто працаваў раней, ветэранамі, і тымі, хто цяпер працуе. Са святам!

#свислочь #версоцкий #культура #дши
👍14🔥3
Сёння ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Я з вялікім задавальненнем наведаў нашых гімназістаў. Як педагог па адукацыі я добра разумею пачуцці настаўнікаў. Мне ўспамінаецца трапнае выказванне: “Калі ў настаўніка пытаюцца “А што вас больш за ўсё прываблівае ў рабоце педагога?”, асобныя з іх адказваюць – чэрвень, ліпень, жнівень”. Сапраўды, гэта час, калі можна адпачыць ад напружанай працы. Як бацька дачкі-школьніцы я зразумеў, што самае складанае ў працэсе вучобы – дапамагаць дзецям рабіць урокі. Таму я добра разумею пачуцці бацькоў. Для іх лета – таксама перапынак у абавязках. Звяртаючыся да выпускнікоў, хачу прыгадаць словы Тэадора Рузвельта: “Ключы ад поспеху многіх знаходзяцца ў руках настаўніка”. З гэтым цяжка не пагадзіцца, таму я хачу выказаць меркаванне, што педагагічны калектыў гімназіі кожнаму з вас даў тыя ключы, якія дапамогуць вам адамкнуць дзверы вашых мар, вашых мэт, якія вы перад сабой ставіце, і вы зробіце ўпэўнены крок у ваша самастойнае жыццё. Я ад усёй душы гэтага жадаю вам! А ўсім астатнім вучням жадаю напітацца сонечнай энергіяй, вітамінамі дароў, якія дорыць Белавежская пушча і на старт новага навучальнага 2022/2023 года прыйсці адпачыўшымі і гатовымі да пакарэння тых мэт і задач, якія кожны з вас перад сабой ставіць.

#свислочь #версоцкий #образование #гимназия
👍7👏6
❗️Сегодня прошло заседание комиссии по противодействию коррупции.

Приятно констатировать, что на территории нашего района тревожности по совершению преступлений в сфере коррупции, коррупционных проявлений нет.

Это говорит о том, что все заинтересованные лица – силовой блок, руководители -- на местах проводят определенную работу.
Я бы подчеркнул – качественную работу.

☝️Но вместе с тем деятельность в этом направлении не должна ослабевать.
👍7
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта свята ветэранаў, тых, хто з намі, і тых, каго побач з намі няма; гэта свята тых, хто на сваіх плячах вынес усе цяжкасці пасляваеннага будаўніцтва народнай гаспадаркі. Незалежнасць – гэта не спадчына, якую дорыць гісторыя на ўсё жыццё, гэта не індульгенцыя на нашу з вамі абыякаваць, бязвольнасць і вечнае спадзяванне на кагосьці альбо на штосьці. Незалежнасць – гэта штодзённая клапатлівая праца кожнага з нас. Кажуць, што багатай краіну робіць гандаль, а незалежнай – сельская гаспадарка. Бо калі ты забяспечаны прадуктамі харчавання, ты тады незалежны. І я ў першую чаргу хачу сказаць словы вялікай удзячнасці працаўнікам вёскі за тое стабільнае, паступовае развіццё, якое мы назіраем. Я кажу словы самай шчырай удзячнасці работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія забяспечваюць нашу жыццядзейнасць, транспартнікам, супрацоўнікам эканамічнай службы, прадстаўнікам сілавога блока і інтэлігенцыі за тую выніковую працу, якая была прадэманстравана на працягу папярэдняга года. У галіне культуры мы трэція ў вобласці, у спорце – другія. Агульнае трэцяе месца ў Гродзенскай вобласці раён заняў у сацыяльнай сферы. Мы прыкладваем пэўныя намаганні і будзем рабіць усё ад нас залежнае, каб жыццё жыхароў раёна станавілася лепшым і камфортным. Мы будзем будаваць дарогі, жывёлагадоўчыя аб’екты, будзем развіваць і даваць другое жыццё сацыяльным аб’ектам. Паважаныя свіслачане, няхай у сем’ях кожнага з вас пануе згода, а ў душы – упэўненасць у заўтрашнім дні.
Прыемна было ў гэты вялікі дзень навучэнцам Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў уручыць пасведчанні на атрыманне матэрыяльнай дапамогі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

#версоцкий #свислочь #деньнезависимости
👏43