Александр Версоцкий
2.47K subscribers
6.68K photos
726 videos
34 links
Официальный tg-канал председателя Лидского райисполкома.

"Кто хочет действовать, тот ищет возможности, кто не хочет - ищет причины"

Обратная связь:
@lida_media_message_bot
Стикеры: https://t.me/addstickers/Versotckij_Alexander
Download Telegram
Сёння пачаў работу абласны пленэр юных мастакоў "Сімфонія велічы Белавежскай пушчы". У рамках мерапрыемства выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Мікалай Бандарчук прэзентаваў персанальную выставу эцюдаў. На рахунку мастака не адна заслужаная ўзнагарода: ён лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А. Дубко, уладальнік Ганаровай граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медаля Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве".
Калі я ехаў у Свіслач старшынёй райвыканкама, Мікалай Трафімавіч падарыў мне адну са сваіх карцін, і цяпер кожны ранак у мяне пачынаецца з добрага ўспаміна аб ім. Доўгі час мы працавалі разам. Тыя намаганні, якія ён прыкладвае, працуючы ў каледжы, займаючыся грамадскай дзейнасцю, дзяржава заўважыла і ўзнагародзіла яго званнем “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”, чым я ганаруся. Мікалай Трафімавіч прыехаў са сваім вучнем Віталем Буйвідам. Вельмі добра, што талент вядомага мастака перадаецца вучням.

#свислочь #версоцкий #культура
👍7
Первое социальное учреждение, которое я посетил, вступив в должность, - Добровольский дом-интернат для престарелых и инвалидов. Районная власть уделяет ему большое внимание и оказывает поддержку. В прошлом году это капремонт пищеблока, на очереди ремонт кровли, тепловая модернизация и благоустройство территории.
Сегодня мы побывали здесь с министром труда и социальной защиты Ириной Анатольевной Костевич. Восхищает ее умение найти подход к каждому конкретному человеку, нужные слова подобрать как во время общения, так и в ходе приёма граждан.

#свислочь #версоцкий #соцзащита #диалогсвластью
👍11
Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў адзначае свой 55-гадовы юбілей. Перш за ўсё хачу падзякаваць тым людзям, якія стваралі пазітыўны імідж установы на першых парах, бо гэта заўсёды рабіць значна складаней, чым ісці па сцяжынцы, якая пратоптана кімсці. Калі я працаваў начальнікам упраўлення культуры аблвыканкама, я вельмі часта прыводзіў Свіслацкую школу ў якасці прыклада. Вынікі працы гэтага калектыва, нягледзячы на невялікую колькасць вучняў, заўсёды цешылі. Не страцілі свае пазіцыі свіслачане і сёння, за гэта ўсім вялікі дзякуй!
Мне было вельмі прыемна падчас наведвання Прэзідэнтам нашай краіны Свіслацкага раёна сказаць аб тым, што ў школы мастацтваў вялікая колькасць стыпендыятаў фонда па падтрымцы таленавітай моладзі.

#свислочь #версоцкий #культура #дши
👏8👍5
55 гадоў – цудоўная дата! Калі глядзець па пяцібальнай сістэме, дзве адзнакі – 5 балаў – жыццё паставіла, а калі глядзець па дзесяцібальнай сістэме і скласці лічбы, то 10 атрымаецца. Так і працавалі на працягу гэтага часу. Яшчэ раз кажу вялікі дзякуй і схіляю галаву перад тымі, хто працаваў раней, ветэранамі, і тымі, хто цяпер працуе. Са святам!

#свислочь #версоцкий #культура #дши
👍14🔥3
Сёння ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Я з вялікім задавальненнем наведаў нашых гімназістаў. Як педагог па адукацыі я добра разумею пачуцці настаўнікаў. Мне ўспамінаецца трапнае выказванне: “Калі ў настаўніка пытаюцца “А што вас больш за ўсё прываблівае ў рабоце педагога?”, асобныя з іх адказваюць – чэрвень, ліпень, жнівень”. Сапраўды, гэта час, калі можна адпачыць ад напружанай працы. Як бацька дачкі-школьніцы я зразумеў, што самае складанае ў працэсе вучобы – дапамагаць дзецям рабіць урокі. Таму я добра разумею пачуцці бацькоў. Для іх лета – таксама перапынак у абавязках. Звяртаючыся да выпускнікоў, хачу прыгадаць словы Тэадора Рузвельта: “Ключы ад поспеху многіх знаходзяцца ў руках настаўніка”. З гэтым цяжка не пагадзіцца, таму я хачу выказаць меркаванне, што педагагічны калектыў гімназіі кожнаму з вас даў тыя ключы, якія дапамогуць вам адамкнуць дзверы вашых мар, вашых мэт, якія вы перад сабой ставіце, і вы зробіце ўпэўнены крок у ваша самастойнае жыццё. Я ад усёй душы гэтага жадаю вам! А ўсім астатнім вучням жадаю напітацца сонечнай энергіяй, вітамінамі дароў, якія дорыць Белавежская пушча і на старт новага навучальнага 2022/2023 года прыйсці адпачыўшымі і гатовымі да пакарэння тых мэт і задач, якія кожны з вас перад сабой ставіць.

#свислочь #версоцкий #образование #гимназия
👍7👏6