Sveriges Belarusier 💟
109 subscribers
1.07K photos
93 videos
1 file
292 links
Згуртаваньне Беларусаў Швецыі – адзіная сёння ў Швецыі арганізацыя, створаная беларусамі для беларусаў і ўсіх тых, хто цікавіцца нашай Бацькаўшчынай і любіць яе.

https://www.sverigesbelarusier.eu

https://www.facebook.com/groups/sverigesbelarusier
Download Telegram
З Раством Хрыстовым! Беларусы Швецыі Віншуюць усіх, хто адзначае сёння гэтае свята і жадаюць правесці яго з роднымі і блізкімі людзьмі, клапаціцца адзін пра аднаго, дарыць цяпло і рабіць дабро вакол сябе!
Сёння нашыя думкі з тымі, хто не можа быць у гэты светлы дзень са сваёй сям’ёй🤍❤️🤍
Дарагія сябры!
Беларусы Швецыі віншуюць з Новым Годам і Калядамі! Мы жадаем вам у наступным годзе толькі добрых навінаў, шчаслівых і цёплых дзён з вашымі сем’ямі, вольнай і квітнеючай Беларусі🤍❤️🤍
Шчыра запрашаем на святкаванне Калядаў з намі, 6га студзеня. Пераходзьце па спасылцы, каб зарэгістравацца:
https://www.eventbrite.se/e/773840857837
Вучым родную мову разам
🤍❤️🤍
Вучым разам родную мову
🤍❤️🤍
Смачна есьці! Вучым родную мову разам 🤍❤️🤍
Дзякуй усім, хто правёў ўчорашні Калядны вечар з намі! Ужо не першы раз мы збіраемся ў галерэі Ludmila Christeseva каб пакалядаваць і кожны раз гэта атмасфэрнае месца выцягвае з нас новы творчы патэнцыял. Вось і ўчора мы з вялікім задавальненнем працавалі над Каляднымі нумарамі і потым прадстаўлялі іх, асвяжылі свае веды па гісторыі Беларусі ў вясёлай Каляднай віктрыне, паспявалі, павадзілі карагоды і пабавілі час за цёплай гаворкай 🤍❤️🤍
Асаблівая падзяка нашым маленькім удзельнікам за ўдзел у нумарах і віктарыне. Вы вялікія малайцы💪💪
Са святамі, дарагія сябры і да новых сустрэч!
Дакументалісты з розных краін свету працягваюць здымаць фільмы пра падзеі 2020 года ў Беларусі. Новы фільм "Посмотрите наверх" асвятліў тыя падзеі з нечаканага боку, даў магчымасць двум супрацьлеглым бакам прадставіць сваё бачанне сітуацыі.
Тры з паловай гады прайшлі, а боль не змяньшаецца...
Глядзіце фільм па спасылцы:
https://youtu.be/lQXlAss5PJg?si=sOKkYhnlQHBdWpiV
Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю: заява праўлення “Беларусаў Швецыі”

12 студзеня сяброўку арганізацыі “Беларусы Швецыі” Галіну Краснянскую асудзілі на 5 год пазбаўлення волі згодна з артыкулам 361-3.

Мы абураныя несправядлівым прысудам у дачыненні да Галіны. З вытокаў нашай арганізацыі Галіна займалася развіццём беларускай культуры, ахвяравала частку сябе на развіццё супольнасці беларусаў у Швецыі, ладзіла тэатральныя гурткі. Галіна - адданая, шчырая беларуска, якая праз годы захоўвала моцную сувязь з беларускай культурай. Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю.

Праўленне арганізацыі “Беларусы Швецыі” асуджае адыёзны вырак Галіне Краснянскай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.

Праўленне арганізацыі "Беларусы Швецыі".
Сябры! Мы радыя запрасіць усіх жадаючых вывучаць беларускую мову на наш новы курс, які пачынаецца ўжо заўтра, 16 студзеня! Прыходзьце,негледзячы на вашыя веды і звычку карыстацца мовай, кожны з вас знойдзе новае і карыснае на нашых занятках, нехта вывучыць свае першыя словы на роднай мове, а нехта перадасць свае веды іншым. Чакаем вас а 18ай гадзіне па адрасе Sandhamnsgatan 8, прыпынак  чырвонай лініі метро Gärdet
Сябры, нагадваем пра сённяшні занятак беларусай мовы. Убачымся а 18 гадзіне па адрасе Sandhamnsgatan 8, прыпынак метро Gärdet 🤍❤️🤍
Паводле Радыё Свабода вось такі артаб’ект з’явіўся на менскай кальцавой.
Мы рады прадставіць вам мурал, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, нацыянальнаму герою Беларусі, Літвы, Польшчы і ЗША, а таксама ганароваму грамадзяніну Францыі. Касцюшка, вядомы сваёй роляй у барацьбе за свабоду як у Рэчы Паспалітай (сучасныя Беларусь, Літва і Польшча), так і ў Амерыканскай рэвалюцыйнай вайне, з'яўляецца сімвалам адвагі і адданасці свабодзе і справядлівасці.
У гонар дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі мы запрашаем грамадскасць на ўскладанне кветак да гэтага мурала каля ўваходу ў НК, Regeingsgatan 40 у Стакгольме. Мурал знаходзіцца недалёка ад месца, дзе Касцюшка жыў падчас свайго прабывання ў Швецыі на шляху з Расійскай імперыі ў ЗША.
У рамках мерапрыемства адбудзецца выступ хору «Апріль», які выканае песню «Муры». Запрашаем усіх далучыцца да гэтага моманту разважанняў і павагі да чалавека, чыё жыццё было прыкладам барацьбы за правы чалавека і свабоду.
Прыходзьце каб з намі ўспомніць і ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку.
Нашыя сябры з Гётэборгу працягваюць сваю працу па збору гуманітаркі для беларускіх ваяроў ва Украіне. У гэты раз да нашых хлопцаў паедуць лекі, медычныя матэрыялы і іншыя карысныя рэчы.
Дзякуем усіх, хто зрабіў гэта магчымым і працягваем падтрымліваць сваіх!
🤍❤️🤍
Сябры, як вы ўжо ведаеце, дзякуючы няспыннай працы сяброў Беларусаў Швецыі, у Стакгольме з’явіўся мурал у гонар Тадэвуша Касцюшкі.
У дзень нараджэння Тадэвуша мы запрашаем на ўскладанне кветак ля гэтага мурала каля ўваходу ў НК, Regeingsgatan 40, 4 лютага а 12:30. Мурал знаходзіцца недалёка ад месца, дзе Касцюшка жыў падчас свайго знаходжання ў Швецыі на шляху з Расійскай імперыі ў ЗША.
У рамках мерапрыемства адбудзецца выступ хору «Апріль», які выканае песню «Муры». Запрашаем усіх далучыцца да гэтага моманту разважанняў і павагі да чалавека, чыё жыццё было ад пачатку да канца барацьбой за правы чалавека і свабоду.
Пасля ўшанавання памяці Касцюшкі, мы збіраемся ў Эстонскім Доме, каб абмеркаваць усе набалеўшыя пытанні, падзяліцца думкамі аб тым, як жыць далей і што рабіць. Абавязкова далучайцеся, кожны голас сёння - як ніколі важны
🤍❤️🤍
Сябры, хутка на календары пачнецца новы месяц, і вы ўжо ,напэўна , чакаеце запрашэння на чарговы Пасляпрац у першы чацвер лютага! Мы таксама чакаем сустрэчы з вамі❤️ але ў гэтым месяцы вырашылі перанесці Пасляпрац на нядзелю, 4-га лютага. Мы сустрэнемся каля мурала Касцюшку (ля ўвахаду ў НК, Regeringsgatan 40) а 12:30, потым  завітаем у Эстонскі Дом (Wallingatan 34) недзе а 13:30, каб пагаварыць і падзяліцца апошнімі навінамі. І пасля гэтага ўсе жадаючыя адправяцца на піва🍺🍹🥂🧃🥤