Сацыялогія ў канцлагеры
400 subscribers
19 photos
13 links
Прывітанне! Я Філіп Біканаў, я займаюся даследаваннем грамадскага меркавання, пераважна ў Беларусі

Тут будуць мае думкі пра даследаванні грамадскага меркавання ў Беларусі і не толькі
Кантакт - @Bikanau
Download Telegram
Сацыялогія ў канцлагеры
Channel photo updated
Вырашыў быць модным і зрабіць аватарачку каналу з дапамогай сучасных тэхналогій.

Зрабіў запыт "sociology in concentration camp profile picture" у DALL-E.

Дало вось такія вынікі.

Першая па-машыннаму літэральная (profile picture), што цікава.

Другая проста літаральная.

Трэцяя больш для людзей з сындромам пошукаў глыбінных сэнсаў падыходзіць (чым нашая дысцыпліна і займаецца).
Часам дужа хочацца сказаць нешта, што я не магу сказаць услых на прэзентацыі даследаванняў. Для прыклада - некаторыя цікавосткі з даследавання ідэнтычнасці.

Там мы задавалі пытанні, якія вымяраюць, хм, рыгіднасць мыслення. Цікава тут тое, што існуе моцная сувязь між падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і, хм, архаічным поглядам на жыццё.

Як мы гэта бачым? Распрацавалі механізм сегментацыі грамадства па мяжы сацыяльна-палітычнага канфлікта, больш падрабязна можна паглядзець у Беларускім Трэкеры Перамен. Калі каротка, гэты механізм дае нам 4 сегменты, па узроўню (не)даверу да рэжыму Лукашэнкі ці да тых, хто з ім змагаецца: ад зацятых прыхільнікаў рэжыму, да зацятых праціўнікаў.

Калі мы паглядзім размеркаванне згоды з некаторымі выказваннямі па сегментах, пабачым цікавую карціну (агулам там 28 выказванняў, я для вас салодзенькае падабраў, першы і другі малюнак)

У сваю чаргу вера ў астралогію моцна звязана з патрыярхальнымі поглядамі, грамадскай пасіўнасцю, традыцыйным калектывізмам (трэці малюнак)

У дадатак да ўсяго, гэтыя рэчы карэлююць з пагаджэннем з выказваннямі кшталту:

-"ніводны прыстойны чалавек не можа і падумаць каб выступіць супраць блізкага сябра, што б той не нарабіў";
-"я падтрымліваю смяротнае пакаранне ў Беларусі";
-"у некаторых выпадках праваахоўныя органы могуць ужываць фізічную сілу ў адносінах да злачынцаў";
-" часам не абавязкова строга прытрымлівацца закону для прыцягнення злачынцаў да адказнасці".

Ну і вось як мы з вамі пабачылі, усё гэта ў значна большай ступені ўласціва прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі і ў значна меньшай ступені ўласціва праціўнікам рэжыма.

Як гэта патлумачыць? Вось тут мы вяртаемся да першага сказа, пра тое, што не ўсё можна сказаць услых на прэзентацыях, бо не дужа этычна.
Я думаю, што асноўнае тлумачэнне палягае ў тым, што лукашысты значна часцей — тупыя.
Існуе цікавы тэйк, які выкарыстоўваецца як адказ на прэтэнзіі да рашкі: "а чаму НАТА можна было бамбіць Югаславію/Ірак, а? а? а?"

Я чуў гэта не толькі ад Zомбі, але і ад больш-меньш прытомных расіян. Мне гэтае апраўданне падавалася дзівосным: гэта тое самае як казаць "раз у суседа штаны ў дзярме, то і я не абасраўся". Ну так, вядома, бамбіць Ірак то нейкая херня, згодзен, а далей што? Да чаго тут навогул рашка?

Сфармуляваць адказ на гэтае пытанне мне дапамагла грунтоўная, вельмі важная праца расійскіх сацыёлагаў. Яны праводзілі глыбінныя інтэрв'ю з расіянамі ад пачатку вайны і за 4 месяцы акумулявалі вялізарны масіў дадзеных (там шмат чаго цікавага, мы яшчэ не раз да яго вернемся).

Даследчыкі апісваюць адзін з механізмаў падтрымкі вайны: геапалітычны.

***
Геополитический нарратив помещает «спецоперацию» в
контекст соперничества «великих держав», в рамках которого
спасение Л/ДНР и украино-российские отношения являются
частными эпизодами, подчиненными логике более высокого
порядка. Так, часть геополитических оправданий рассматривают
текущую войну как продолжение холодной войны

Другие геополитические оправдания задействуют более широкий
круг акторов — не только США, но и Китай, Европейский Союз,
НАТО

Третья версия геополитического нарратива описывает активную
и сильную Россию как страну, сумевшую «встать с колен» и
восстановить свое былое влияние (м., около 40 лет, предприниматель, способную «менять правила игры глобальные» (м., 43 года, врач, апрель 2022) и бороться за лучшее «положение в новом
миропорядке» (м., 40 лет, координатор молодежных проектов, май 2022)

В этом же контексте и задается вопрос «почему
им можно, а нам нельзя?» Иными словами, война
оправдывается не только геополитической
необходимостью, но и тем, что НАТО и США,
добиваясь своих целей, бомбили Югославию
и Ирак по праву сильного, и, следовательно,
если Россия достаточно сильна, она тоже может
действовать подобным образом
***

Ну то бок нарэшце стае зразумелым, адкуль растуць ногі. Яны думаюць, што халодная вайна не скончылася і што ўсе гэтыя Югаславіі і Іракі - эпізоды ў халоднай вайне, атака НАТА на Расію.
Вось гэтае "Чаму яны напалі ў Югаславіі і Іраке, а нам в Украіне нельга?", гэта на самой справе "Чаму яны на нас напалі ў Югаславіі і Іраке, а нам на іх у адказ в Украіне нельга?"

У адказ яны бьюць, расеюшка з кален нарэшце паднялася, вось што гэта такое. Hitleresque vibes, anyone?
Апублікаваў даследаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

Я пра яго абавязкова напішу падрабязней, пакуль толькі прычаплю прамоцыйны фідбэк :)
ПАДЛОГА КРАІНЫ ПАДТРЫМЛІВАЕ ЛУКАШЭНКУ

гэта я за 15 секунд да прэзентацыі новага выпуску Беларускага трэкера перамен пабачыў, што адзін абзац на слайдзе па-русску застаўся і ў паніцы скарыстаўся гугл-транслэйтам :)
Акулы беларускай экспертызы

Я хадзіў сёння ў акеанарыюм, бачыў там акулу. Акула была дужа неспакойная, не магла больш за 3 секунды на адным месцы праляжаць. Паляжыць, паглядзіць на камень які, і праз 3 секунды звярне ўвагу на штосьці іншае
Фота далучаю, акула прыгожая.

Я гэта ўсё да чаго

Пазаўчора ў нас выйшаў чарговы выпуск Беларускага трэкера перамен. Я думаў, што Зеркала нарабіла мне шкоды, паставіўшы 66% даверу рэжыму ў падводку да паста ў тэлеграме, бо справа ў тым, што наша выбарка не рэпрэзентуе грамадства, а рэпрэзентуе толькі анлайн-панэль, гаворкі пра 66% беларусаў няма і не было. Мы скантактаваліся з рэдактарамі Зеркала і яны змянілі тэкст на сайце, цяпер там карэктна напісана.

Фактычна сталася так, што цяпер я маю магчымасць пабачыць, хто з беларускіх аналітыкаў робіць свае далёкаідучыя высновы, прачытаўшы толькі падводку ў тэлеграме

Вось, напрыклад, ёсць палітычны аглядальнік Павел Усаў, які напісаў пост пра даследаванне, дзе кажа пра гэтыя 66% і што апытанне, у двукоссях, убудавана ў прапагандысцкую парадыгму рэжыма

Я адказна заяўляю, што Павел Усаў не чытаў ані даследавання, ані нават артыкула Зеркала, на які ён спасылаецца. Калі б Павел даў сабе рады прачытаць больш за 1 радок тэкста, ён бы не напісаў ні пра ніякую большасць, ні пра ніякія 66%. Шчыра кажучы, разумею, калі чытачы без статуса эксперта ці палітычнага аглядальніка сабе дазваляюць далей за падводку не чытаць, але эксперт, прасці госпадзі, мог бы ўжо трохі напружыцца.

Раз такая аказія, напішу яшчэ раз, павольна і вялікімі літарамі, каб кожны Павел Усаў зразумеў:

ВЫБАРКА БЕЛАРУСКАГА ТРЭКЕРА ПЕРАМЕН НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕ ГРАМАДСТВА, ЯНА ПРА ТРЭНДЫ Ў ГРАМАДСТВЕ.

МЫ НЕ ВЕДАЕМ, ЯК У ГРАМАДСТВЕ РАЗМЕРКАВАНЫ ДАВЕР ДА РЭЖЫМНЫХ ІНСТЫТУТАЎ. МЫ НЕ БАЧЫМ, КОЛЬКІ ПРАЦЭНТАЎ ЗА ЛУКУ, МЫ БАЧЫМ ЦІ ІХ СТАЛА БОЛЬШ, ЦІ МЕНЬШ, ЦІ НЕ ЗМЯНІЛАСЯ КОЛЬКАСЦЬ.

66% НЕ Ў ГРАМАДСТВЕ, А СЯРОД УДЗЕЛЬНІКАЎ АНЛАЙН-ПАНЭЛІ.

Ну і пачытайце, раз такія справы, цалкам наш трэкер. Ён варты вашай увагі.
Грамадскі кансэнсус

Тут была навіна пра тое, што Пыня хоча скарыстацца тэрыторыяй Беларусі, каб размесціць тактычную ядзерную зброю. Афігець, канешне, гарант нейтралітэту і незалежнасці нагарантаваў.

Шмат хто гэта апускае, але антыядзерны кансэнсус у Беларусі амаль роўны антываеннаму.

Калі гэта навіна праўдзівая, то гэта будзе хіба не першы крок трохпрацэнтнага, накіраваны супраць нацыянальнага антываеннага кансэнсуса. Цікава паглядзець, як публіка будзе гэта ўспрымаць.
Так прыемна, калі тваю працу заўважаюць і цэняць!
Материализм, постматериализм и Первомай

Многие опросы показывают, что в последний год экономические проблемы стали одними из главных, волнующих людей в Европе. В этом плане гораздо более богатые страны, давно перешедшие к ценностям постдефицита по Букчину, стали очень похожи на Беларусь. Это интересно, поскольку немного распутывает не совсем ясную для меня связь между ценностями материализма и постматериализма, а также позволяет по-новому посмотреть на связь сегодняшней борьбы с борьбой прошлого.

Идея в том, что с преодолением массовой бедности и переходом к постиндустриализму в обществе начинают доминировать постматериалистические ценности. Люди больше думают не об элементарных потребностях в безопасности и достатке, а об окружающей среде, политических свободах, самореализации, качестве жизни и тому подобном. Этот сдвиг действительно происходит, что показывает Рональд Инглхарт в своих масштабных исследованиях, длящихся с 1970х по наши дни.

В этом смысле ситуация в Беларуси выглядит очень противоречиво: в обществе господствуют материалистические ценности, но на политическом уровне массовое движение организуется вокруг лозунгов про права человека и политические свободы, то есть чисто постматериалистических ценностей, которые только начинают интересовать широкие сегменты общества. Даже восстание в 2020 году случилось в контексте начала перехода к постматериалистическим ценностям. Это было восстание в первую очередь за волю, а не за хлеб. Однако как до этих событий, так и после проблемы номер один для большинства - это цены, работа, зарплаты, пенсии и прочие чисто экономические и социальные вопросы.

Так вот никакого противоречия здесь нет, как показывает сегодняшний, пусть скорее всего временный и поверхностный, но возврат жителей западных стран к вопросам хлеба. Общественное мнение, а следом за ним, в потенциале, и политическая жизнь, в постиндустриальных обществах может легко переключаться между вопросами экономики, внутренней политики, международной политики, безопасности, здоровья и так далее. В этом смысле даже не верно говорить о ценностях, которые по определению должны быть чем-то устойчивым и инертным. Это скорее чисто практический фокус на возникающих актуальных проблемах.

Мало того, что между материализмом и постматериализмом нет иерархии, на практике эти вопросы всегда переплетены. Например, в предпосылках беларуской революции не малую роль играло недовольство экономической стагнацией в предыдущее десятилетие. В то же время эти события были во многом самозащитой в ситуации, когда государство не смогло обеспечить безопасность - чисто материалистический аспект - во время ковида, а потом само стало угрозой, массово избивая людей. Так что как минимум отчасти, постматериалистические цели нашей революции стали формой для отстаивания материалистических интересов.

Даже стыдно, что я только сейчас увидел эту формулу применительно к сегодняшнему дню, ведь в истории борьба за свободу и борьба за достаток всегда были тесно переплетены. Например, традиция сегодняшнего Первомая возникла в честь казненных американских анархистов, которые организовывались главным образом вокруг экономических лозунгов как требование восьмичасового рабочего дня. В то же время они многое сделали для завоевания чисто политических свобод, включая, свободу собраний, которой сегодня можно пользоваться в демократических странах.

И эта связь абсолютно закономерна, как тогда, так и сейчас. Никакая борьба за самореализацию невозможна, если думаешь как свести концы с концами. В то же время невозможно бороться за лучшую долю, когда любая попытка совместного действия пресекается.

В общем старый лозунг "Хлеба! Солі! Зямлі! Волі!" - роднит нас с революционерами прошлого, показывает, что за нами стоит огромная традиция с ее победами и поражениями, на которых мы можем учиться, а значит становиться еще сильнее в сегодняшней борьбе.

Всех с днем солидарности, друзья и подруги!)
Не можна забываць, і закрываць вочы таксама нельга. Менавіта на гэта працуе рэжым, ствараючы для людзей карцінку, у якой у краіне палітзняволеных няма і ўвогуле ўсё спакойна, аднак мы мусім памятаць
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася.

«Вясна» заклікае выказаць салідарнасць з палітвязнямі, прыцягнуць увагу грамадства да іх праблемаў і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

Далучайцеся да акцый салідарнасці 👉 bit.ly/44YJqq2
Хіба добры артыкул доктар напісаў, трэба неяк пачытаць.

Яшчэ адзін даследчык за кратамі толькі за тое, што рабіў сваю працу

UPD:
Супрацоўніка Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэя Баханова затрымалі і кінулі на Акрэсціна

Я бачу, кейс не ізаляваны. Бэк-лог блядзі разабралі, дайшлі да даследчыкаў грамадства
https://t.me/linearaggression/132

Тры словы пра мастадонтаў даследванняў грамадскай думкі ў Беларусі

Мой прыяцель даволі даўно заўважыў супярэчнасці ў выніках даследванняў, якія публікуе Андрэй Вардамацкі. У нашых (даследчыцкіх) колах неяк так сталася, што публічнай крытыкі вынікаў працы калег па цэху амаль няма. Я, напрыклад, таксама маю багата пытанняў да Андрэя Пятровіча але далей каб агучыць іх у межах Q&A-секцыі пасля прэзентацыі вынікаў ягоных даследванняў я звычайна не ішоў.

Думаю, што ўжо час, таму што ну гэта сапраўды вельмі насцярожвае, калі на дыяграмах не хапае не 0.1, не 0.2 а 5 працэнтаў, каб размеркаванне склалася ў сотню. Гэтак сама вельмі насцярожваюць скачкі ў 10-15 працэнтных пунктаў цягам 1-2 месяцаў у жаданні быць ў саюзе з Расіяй і тое, што Андрэй Пятровіч не тлумачыць гэтую дынаміку ніяк.

Гэта суперкароткі і дакладна не поўны спіс супярэчнасцяў, якія мы бачым і я думаю над тым, каб зрабіць пэўнае публічнае выказванне, сабраўшы больш вялікі спіс пытанняў і заўваг, але пакуль проста рэпастну пост з Лінейнай Агрэсіі, пачытайце
Дэпалітызаваны, занураны ў руціну грамадзянін РФ у страху хаваецца ў трубу ад полстэра з палітычнымі пытаннямі

2023 г.; у колеры.
Пра тое, як цяжка быць сацыёлагам і любіць Расію

Ёсць такі не іранічна выбітны філосаф і сацыёлаг Грыгорый Юдзін. У яго ёсць вельмі важныя і слушныя думкі пра прыроду даследаванняў грамадскай думкі. У час цяперашні ён з'яўляецца такім go-to person, калі камусьці хочацца пакрытыкаваць ідэю праводзіць апытанні ў Расіі.

Ну вось пэўны час таму ён даў каментар выданню The insider, дзе апроч іншага, даводзіць, што en masse расіяне не маюць нейкага стаўлення да вайны, што ім хутчэй ўсё адно, і што яны даюць чаканыя адказы, а на самой справе яны індыфферентныя ці апалітычныя. Іллюструе сваю пазіцыю Юдзін прыкладам:

«Я очень люблю схему, которую ввели Russian Field [прым Ф.Б - у наступнай серыі пабудуем мадэль на іх даных, раз яны усім так падабаюцца]: они стали задавать батарею из двух вопросов, каждый из которых начинается с того, что „если завтра Владимир Путин решит, что...“ — и дальше следуют два противоречащих друг другу решения, например, продолжить СВО или завершить СВО. И в обоих случаях подавляющее большинство поддерживает эти решения с разницей в несколько процентов, хотя они вроде бы должны исключать друг друга. Почему? Потому что вопрос не в том, какое решение вы поддерживаете. Вопрос, который люди слышат, — это „поддерживаете ли вы Владимира Путина?“ — „Ну конечно, поддерживаем“.

Дык вось, паглядзеў я на апытанне праекта Хронікі. Яны задаюць расіянам падобнае пытанне: калі б Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне вывесці расійскія войскі з тэрыторыі Украіны, ці вы падтрымалі бы ці не такое рашэнне? Праўда, ёсць нюанс - яны дадаюць удакладненне "вывесці войскі з Украіны НЕ дасягнуўшы першапачатковых мэтаў СВА"

Размеркаванне на рысунку.

Як мы бачым, калі трэба, то людзі вельмі жвава адказваюць страшным інтэрв'юерам па тэлефоне, што яны не падтрымаюць рашэнне самога страшэннага імператара ўсея русі Пуціна! Што гэта значыць? Людзі падтрымліваюць не толькі Пуціна, але й вайну.

Soundtrack: Directed by Robert B. Weide
Напісаў трэд у твітары пра тое, як Russian Field цікава інтэрпрэтуе свае дадзеныя. На маю думку, яны завышаюць колькасць "нейтралаў" і праціўнікаў вайны, з дапамогай пэўных лагічных маніпуляцый

Трэд доўгі і па-русску, таму што цытую там твіты Russian Field.

На выходных аформлю ўсё ў нармальны тэкст на нармальнай мове і закіну сюды ў канал

А пакуль прапаную зрабіць лайк-рэтвіт, дапаможаце мне пашырыць крытыку калег.

https://twitter.com/juSmiler/status/1679839893478834179