Детский сад № 13 г.Рогачёва
185 subscribers
4.71K photos
904 videos
263 links
Государственное учреждение образования «Детский сад № 13 г.Рогачёва» функционирует с 01 февраля 1990 г.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачніце новы дзень з добрых думак!😇
🤩Добрай раніцы💫
#настрой_сёння
Затрымалася вясна,
Зноў вярнулiся марозы,
Падвяла цяплом яна:
Расцвiлi ўраз абрыкосы.
 
Кволы цвет у халады,
Не ляцяць на кветкi пчолы,
Не чакаў нiхто бяды,
Але час настаў суровы.
 
Вiшня цiха спiць яшчэ,
Сон вясновы толькi снiцца,
Хай сабе мароз пячэ,
Яна сцюжы не баiцца.
 
Не паверыла вясне,
Як паўднёвыя суседкi,
Калi цяжкi час мiне,
Выкiне адразу кветкi,
 
I не зведае пакут,
Будуць лепшымi умовы,
Кроны стануць, нiбы цуд,
Iх аздобiць цвет вясновы.
 
Калi ранняю вясной
Захацяць цяплом праверыць,
Лепш пабыць яшчэ адной,
I цяплу не трэба верыць.

#Дабраранак
#Гадиловичская_средняя_школа
9️⃣ красавіка 🇧🇾

📌Нашы продкі называлі гэты дзень Матрона-паўрэпніца.
🔸Доўгія стагоддзі рэпа была адным з асноўных прадуктаў харчавання беларускага селяніна. 🔸Без рэпы таксама не абыходзілася ні адно свята.
🔸Таму ў календары быў дзень у гонар гэтай расліны. 👉У гэты час бабулькі садзіліся каля акенцаў і адбіралі насенне рэпы для пасеву.

Былі такія💯 прыкметы:
калі ў гэты дзень ломіць цела — надвор'е будзе кепскім; калі птушкі раскрычацца вечарам — надвор'е будзе ясным; птушкі лётаюць нізка – вясеннія дні будуць сухімі.

🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
☀️Адаптационная группа ☀️
Сегодня, мы продолжили знакомство с нашими малышами.
Они познакомились с музыкальным руководителем в просторном зале, с звонкими инструментами.
Малыши с удовольствием играли на погремушках и водили хоровод вместе с мамой.
Затем они погрузились в мир искусства: лепили угощения для курочки и цыплят вместе с воспитателем, а также играли в разные и увлекательные игры.
#детский_сад_13
2
1️⃣0️⃣ красавіка 🇧🇾

📌Звычайна ў гэты дзень чысцілі бераг сажалкі. 📌Лічылася, што 10 красавіка губляе сваю магічную сілу вянок, які сяляне плялі 15 жніўня і захоўвалі на покуці.
👉Нашы продкі верылі, што гэты вянок надзяляў здароўем і прыгажосцю ўсю сям'ю.

У некаторых мясцінах былі такія💯 прыкметы: калі сонца на ўсходзе ярка-чырвонае — будзе дождж; калі сонца на захадзе чырвонае – назаўтра будзе добрае надвор'е; калі ў гэты дзень ідзе дождж, то ўраджай будзе добрым.

💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
Як дыхнуў на ўзлесак
Цёплы красавік,—
На вачах
з пралесак
Цуд-кілім узнік.
 
Як дыхнуў на поле —
Пабуйнела рунь.
Вецер на прыволлі —
Бы вясны патруль.
 
Як дыхнуў на рэчку —
Воды з берагоў.
Водзяць хвалі спрэчку
Па хрыбтах лугоў.
 
Як дыхнуў у мары —
Мараў не стрымаць,
Мала ім абшараў,
Меж для іх
няма!..
 
Кастусь Кірыенка

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Заплакалi вясновыя бярозы,
Жыццё праводзiць жорсткасцi урок,
Няўцешныя з ствалоў збягаюць слёзы,
Бярозавы салодкi надта сок.
 
Патрэбна зведаць чорную часiну,
Здаўна такая доля у бяроз,
Ды не чапаюць горкую асiну,
Салодкi у яе вясновы лёс.
 
Павек высокароднасць не любiлi,
Было ёй цяжка жыць ва ўсе часы,
За смак i прыгажосць яе губiлi,
Няма альтэрнатывы для красы.
 
Яна для ўсiх была прыкметней значна,
Бо вабiць, як любоў, к сабе здалёк,
Бяроза, нiбы прыгажуня, бачна,
Бо мае смачны i салодкi сок.
 
I кожны стала да красы iмкнецца,
Сагрэлась каб астылая душа,
Ды зберагчысь красе не удаецца
Пазбегнуць цi сякеры, цi нажа.
 
Зялёны лiст, падобны ранняй рунi,
Вясной у кронах маладых бяроз,
Ад прыгажосцi плачуць прыгажунi,
Краса заўсёды вымагае слёз.

#Дабраранак
#Гадиловичская_средняя_школа
Дорогие друзья!

Приглашаем вас окунуться в атмосферу света, красоты и духовной радости на XIX Пасхальном фестивале «И Божия нисходит благодать»!

14 апреля в ГУК «Рогачёвский центр культуры и народного творчества» (здание ГДК, ул. Луначарского, 12) состоится торжественное открытие фестиваля — яркое, вдохновляющее и очень тёплое.

С этого дня и до 14 мая наш город будет наполнен пасхальным звоном, творчеством, добром и той самой благодатью, которая согревает сердце. Выставки, конкурсы, кино, слово и песнопения — всё во славу Светлого Воскресения Христова.

Приходите 14 апреля на открытие и погружайтесь вместе с нами в эту прекрасную пасхальную атмосферу! 🕯️🌿

Ждём вас с открытым сердцем!
Вясна гаспадарыць усюды, ва ўсім.
Забудзьцеся, людзі, пра зіму зусім.
Усё будзе добра!
Павінна так быць!
Старайцеся свет гэты шчыра любіць!

#ДоўскаяСШ
#Мая_Беларусь
В старшей группе N 4 царила особая, светлая атмосфера!
Ребята, чьё воспитание направлено на формирование духовно-нравственных ценностей, с радостью прикоснулись к добрым пасхальным традициям. Вместе они играли в увлекательные игры «Пасхальное яичко», «Укрась кулич» и «Сложи картинку праздника», открывая для себя смыслы милосердия, радости и семейного единства.
🕊️ От чистого сердца наши воспитанники поздравляют всех с этим светлым днём! Пусть в ваших домах всегда живут любовь, взаимопонимание и душевное тепло. Христос Воскресе!
#детский_сад_13
👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калі чалавек мае магчымасць разважаць, і можа сузіраць сонца, месяц і зоркі, і атрымліваць асалоду ад зямлі і мора - ён не бездапаможны.
🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Асалода
(назоўнік | ж. род)

Вышэйшая ступень задавальнення.

🌤
#Мовай_ганаруся
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка
💧 14 красавіка Мар'я-Запалі Снягі і Прабуджэнне Дамавіка 🏡

У народзе гэты дзень называлі Мар'я-запалі снягі. У памяці людзей ён звязаны з разводдзямі, пасля чаго з'яўлялася надзея на вялікую траву. Так і казалі: «Мар'я паводку пачынае». 🌱🌾

- Прабуджэнне Дамавіка 👻🏠

Яшчэ нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень нібыта прачынаўся дамавік, таму трэба было хлусіць уголас, каб заблытаць яго. 🤫😂

Прыкметы старажытнасці ☀️🌦️

- Шырокія Разлівы – Зялёныя Лугі 🏞️🌿

Калі вада шырока разліваецца, летам лугі будуць зялёныя. 💚🌼

- Без Зорак – Цёплае Лета 🌌☀️

Калі зор не бачна, то да лета ўсталюецца цёплае надвор'е. 🌞😊

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы