Славенія і Швецыя прынялі эстафету салідарнасці «Галасы праз межы»
🇸🇮 29 лістапада ў Любляне прайшоў цёплы «Вечар пра Беларусь». На мерапрыемстве, арганізатарамі якога выступілі Народная амбасада Беларусі ў Славеніі і Беларуская дыяспара ў Славеніі, сабралася па-сапраўднаму інтэрнацыйная кампанія: беларусы, славенцы, украінцы, рускія, прадстаўнікі дыяспары Азербайджана і Турцыі.
Гасцям распавялі пра праект «Camino for Belarus», разам паглядзелі фільм «7 сімптомаў беларускасці», пачаставаліся хатнімі дранікамі і аладкамі. Асобным пунктам удзельнікам і ўдзельніцам расказалі пра сітуацыю ў Беларусі і пра нашых палітвязняў.
🇸🇪 30 лістапада ў Стакгольме ў рамках эстафеты прайшоў вечар «Беларусь – краіна святла».
Арганізатары мерапрыемства, Беларусы Швецыі і Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, імкнуліся праз гэтае мерапрыемства падзяліцца ўнутраным святлом, якое ідзе ад Беларусі – святлом, якое трымаецца і распаўсюджваецца, нягледзячы на цемру. І ў іх гэта атрымалася!
Госці пазнаёміліся з працамі мастачкі МамаКіскіс, паслухалі лекцыю пра агульнае ў гісторыі Беларусі і Швецыі і пачаставаліся дранікамі.
Далучайцеся да эстафеты і вы!
Дапамажыце зрабіць нашы галасы больш гучнымі!
#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы #GettoknowBelarus
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Forwarded from Беларусы Замежжа
🤍❤️🤍 Цудоўная навіна: да эстафеты «Галасы праз межы» далучылася мастачка Вольга Якубоўская
Спецыяльна для эстафеты салідарнасці ў падтрымку Беларусі яна намалявала карціну, якая будзе прададзена падчас дабрачыннага аўкцыёну. Усе сродкі ад продажы пойдуць на рэабілітацыю беларускіх вязняў і іх сем'яў, якія перажылі крызіс.
Аўкцыён ужо пачаўся і праходзіць на старонцы ў інстаграм 👇
https://www.instagram.com/p/DDE0BTToCl0/
Стартавы кошт карціны – 100€, мінімальны крок – 50€.
Правілы ўдзелу вельмі простыя: рабіце вашу стаўку ў каментарах пад публікацыяй ў інстаграм ці пішыце там жа ў асабістыя паведамленні, калі хочаце захаваць ананімнасць.
Аўкцыён скончыцца 9 снежня ў 21:00 (час CET). Карцiну атрымае той ці тая, чыя стаўка будзе найвышэйшай.
Дзякуй Вользе за творчасць і бязмежную салідарнасць!
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да эстафеты!
Дзякуй удзельнікам і ўдзельніцам аўкцыёну і ўдачы!
#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
‼️5 снежня ў форуме імя Нэльсана Мандэлы прайшло мерапрыемства, прысвечанае дню ягонай памяці.
На ім былі прэзідэнт рэгіёна Таскана Эўджэніа Джані, мэр горада Сара Фунара, адміністрацыя горада і прадстаўнікі дабрачынных фондаў і асацыяцый.
На мерапрыемства запрасілі і Юлію Юхно, прадстаўніцу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.
📌Яна дала некалькі інтэрв'ю для італьянскіх СМІ, дзе расказала пра барацьбу беларускага народа за дэмакратыю і свабоду. Разам з тым яна ўзгадала пра палітычных зняволеных і іх колькасць — 1288 человек, але неафіцыйная лічба можа дасягаць 5000 чалавек.

За гэты час:
✊ Мы падтрымалі тысячы беларусаў і беларусак у выгнанні
✊ Усталявалі кантакты з парламентамі, урадамі, АБСЕ і ПАСЕ
✊ Прыцягнулі міжнародную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі
✊ Садзейнічалі міжнародным візітам абранай Прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай і іншых беларускіх прадстаўнікоў і прадстаўніц у выгнанні
✊ Аказалі дапамогу палітвязням і беларускім добраахвотнікам ва Украіне
Аднак адна місія яшчэ наперадзе: вызваліць Беларусь ад гвалтоўнага, жорсткага і незаконнага рэжыму.
Наша праца працягваецца! ✊
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from VšĮ “ Sashko”/ “Сашко”
Дарагія сябры!
Мы хочам папрасіць вас далучыцца да збору на калядныя падарункі для беларускіх дзяцей, чые таты – беларускія ветэраны – змагаліся супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.
Гэтыя дзеці жывуць у Літве, не могуць вярнуцца да сябе дадому і часта пазбаўлены радасцяў, якія іншыя дзеці ўспрымаюць як само сабой зразумелае.
Агулам у Літве жывуць 11 дзяцей беларускіх ветэранаў. Мы не называем іх імёнаў у мэтах бяспекі. Узрост дзяцей - ад 5 да 17 гадоў.
У мінулым годзе віншаваў гэтых дзяцей беларускі добраахвотнік Аляксандр Царук (пазыўны «Сашко») і Любоў Рабцэвіч (жонка "Куся"). Нажаль, увесну гэтага года Аляксандра з намі не стала з-за хваробы. Але ягоная дачка Вольга вырашыла працягнуць справу бацькі.
Мы просім вас зрабіць унёсак на рахунак дабрачыннай арганізацыі SASHKO, каб мы змаглі здзейсніць мары гэтых дзяцей і зрабіць іх свята святлейшым і цяплейшым.
Нашы рахункі:
❤️Paysera:
Savanorių organizacija SASHKO
IBAN: LT083500010016504536 (Paysera LT, UAB)
SWIFT/BIC: EVIULT2VXX
💙Stripe
https://donate.stripe.com/fZe2brgiX5Hd0qA000
Наша вэб-старонка
🌐 https://sashko.lt/
Калі ў вас ёсць пытанні, вы можаце задаць іх камандзе дабрачыннай арганізацыі “Сашко” па электроннай пошце:
💌 info@sashko.lt

🇪🇺 Народныя амбасады Беларусі прымаюць удзел у канферэнцыі высокага ўзроўню “Stand with People of Belarus”, якая наўпрост зараз праходзіць у Еўрапейскім парламенце
Гэта важная падзея аб’ядноўвае міжнародных партнёраў для падтрымкі беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.
Падчас канферэнцыі пройдуць дзве панэльныя дыскусіі:
▪️шляхі да дэмакратычнай будучыні Беларусі
▪️правапарушэнні і лёс палітвязняў
Мерапрыемства арганізавана супольна Еўрапейскай службай вонкавых дзеянняў і Еўрапейскім парламентам у супрацы з Еўрапейскай камісіяй у рамках Дзён Беларусі ў Бруселі.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Гэта важная падзея аб’ядноўвае міжнародных партнёраў для падтрымкі беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.
Падчас канферэнцыі пройдуць дзве панэльныя дыскусіі:
▪️шляхі да дэмакратычнай будучыні Беларусі
▪️правапарушэнні і лёс палітвязняў
Мерапрыемства арганізавана супольна Еўрапейскай службай вонкавых дзеянняў і Еўрапейскім парламентам у супрацы з Еўрапейскай камісіяй у рамках Дзён Беларусі ў Бруселі.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
📌 Сёння ў Еўрапейскім парламенце адбылася сустрэча віцэ-прэзідэнткі Еўрапейскага парламента Піны Пічэрна з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай, дыпламатычным дарадцам Дзянісам Кучынскім і прадстаўніцай Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юліяй Юхно.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
🔸 праблемы легалізацыі беларускіх грамадзян у Еўропе;
🔸сумесныя праекты;
🔸планы на 2025 год.
Піна Пічэрна пацвердзіла, што застаецца сябрам Беларусі. Яна падкрэсліла важнасць далейшага супрацоўніцтва і падтрымкі нашай агульнай барацьбы за дэмакратыю.
#Belarus #Democracy #StandWithBelarus

🇸🇪 У шведскім парламенце ў пятніцу, 13 снежня, адбыліся дэбаты наконт прытулку беларускім уцекачам
У дыскусіі прынялі ўдзел міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутатка ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк. У ходзе дэбатаў Карына Эдэрбрынк адзначыла, што сітуацыя, у якой беларускім уцекачам, якія рызыкуюць быць жорстка рэпрэсаванымі на радзіме, адмаўляюць у прытулку, з’яўляецца недапушчальнай. Міністр па міграцыі Юхан Фашэль падкрэсліў, што Міграцыйнае агенцтва зараз праводзіць перагляд сваёй працы з беларускімі заяўнікамі, і справаздача чакаецца ў бліжэйшы час.
Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:
"Я вельмі ўдзячны дэпутатцы Карыне Эдэрбрынк за тое, што яна ўзняла пытанне пра недасканалую апрацоўку спраў беларускіх уцекачоў. Мы не сумняваемся, што міністр Юхан Фашэль, урад і ўсе палітычныя партыі падзяляюць жаданне забяспечыць дасканалы прававы разгляд гэтых спраў. Але, на жаль, на практыцы гэта не рэалізавана – не з-за злой волі, а з-за працяглай няздольнасці зразумець драматычныя змены, якія адбыліся ў Беларусі з 2020 года. Краіна ператварылася ў беспрэцэдэнтную дыстапічную, лічбавую тыранію, дзе з дапамогай штучнага інтэлекту таталітарная дзяржава спрабуе кантраляваць усе актыўнасці грамадзян. Гэта ўключае тое, што яны робяць, пішуць у сацыяльных сетках, чытаюць, выказваюць у прыватных паведамленнях і нават тое, што яны думаюць.
Мы чакаем, што справаздача Міграцыйнага агенцтва дапаможа ліквідаваць гэтыя недахопы".

🇵🇱 18 снежня ў Варшаве адбудзецца фінальная мерапрыемства эстафеты «Галасы праз межы»
У гэты ж дзень галоўны інфармацыйны партнёр праекта – «Еўрарадыё» правядзе спецыяльны стрым, прысвечаны эстафеце.
У прамым эфіры будзе расказана пра ключавыя мерапрыемствы, якія прайшлі падчас вялікага падарожжа салідарнасці і, вядома, падвядзенне вынікаў.
У госці да Паўла Свярдлова завітаюць каардынатарка праекта, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і іншыя ўдзельнікі і ўдзельніцы эстафеты «Галасы праз межы».
#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
У гэты ж дзень галоўны інфармацыйны партнёр праекта – «Еўрарадыё» правядзе спецыяльны стрым, прысвечаны эстафеце.
У прамым эфіры будзе расказана пра ключавыя мерапрыемствы, якія прайшлі падчас вялікага падарожжа салідарнасці і, вядома, падвядзенне вынікаў.
У госці да Паўла Свярдлова завітаюць каардынатарка праекта, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і іншыя ўдзельнікі і ўдзельніцы эстафеты «Галасы праз межы».
#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🌍 "Галасы праз межы" — вынікі эстафеты ў падтрымку Беларусі
Што атрымалася, а што не, ці ўдалося сабраць грошы для палітвязняў і пацярпелых ад рэжыму? Як рэагавала на праект замежная аўдыторыя? Ці ўдалося аб'яднаць дыяспары?
Пра гэта і не толькі — стрым на Еўрарадыё. Далучайцеся наўпрост зараз!
https://www.youtube.com/watch?v=c7e4MRAMsnk
#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Што атрымалася, а што не, ці ўдалося сабраць грошы для палітвязняў і пацярпелых ад рэжыму? Як рэагавала на праект замежная аўдыторыя? Ці ўдалося аб'яднаць дыяспары?
Пра гэта і не толькі — стрым на Еўрарадыё. Далучайцеся наўпрост зараз!
https://www.youtube.com/watch?v=c7e4MRAMsnk
#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
❤️🔥 ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ
Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы падзякі ўсім-усім, хто меў дачыненне да гэтага праекта.
Такія ініцыятывы паказваюць, як у вялікай справе важны асобны чалавек. Вера, жаданне, энергія кожнага ўдзельніка і кожнай удзельніцы дапамаглі эстафеце адбыцца.
Вы ўсе – наша натхненне!
Вялікая падзяка дыяспарам і проста неабыякавым беларусам і беларускам па ўсім свеце, якія далучыліся да эстафеты. Вельмі хочацца назваць усіх пайменна, але гэта немагчыма, бо ў эстафеце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек!
Дзякуючы вам падчас эстафеты адбылося больш за 20 мерапрыемстваў:
🇩🇰 лекцыя «Выходзячы з ценю Пуціна» у Даніі;
🇸🇮 «Camino for Belarus» — 315 кіламетраў пешам у падтрымку беларускіх палітзняволеных;
🇮🇹 выстава «Мартыралог Беларусі» у Італіі;
🇱🇹 спектакль «Мая мама ў турме» у Вільні;
🇵🇱 беларуская ежа праз межы: наліснікі ці дранікі?
🇺🇸 дабрачынны канцэрт Юрыя Стыльскага ў Філадэльфіі;
🇵🇱 «Беларускі бранч» ад кулінарнай блогеркі і шэф-кухаркі Алесі Княжэвіч;
🇦🇹 монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection» у Вене;
🏴 выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» у Лондане;
🇱🇹 Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў;
🇪🇪 выстава «BELARUS=EUROPE» у Таліне;
🇱🇹 вечарына Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільні;
🏴 беларускі вечар «Get to know Belarus» у Эдынбургу;
🇸🇮 кінапрагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці» у Славеніі;
🇸🇪 вечар «Беларусь – краіна святла» у Стакгольме;
🇱🇻 аўкцыён карціны мастачкі Вольгі Якубоўскай;
🇮🇹 выстава «Мастацтва ў выгнанні» у Італіі;
🇱🇹 экскурсія па Коўна;
🇵🇱 дабрачынны анлайн аўкцыён ад суполкі беларусаў Уроцлава;
🇺🇸 марафон ў Сакрамэнта;
🇧🇪 выстава «Галасы з турмы» падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.
Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у запісе кранальнага роліка «Get to know Belarus».
Вялікая падзяка Беларускаму Моладзеваму Хабу за гасціннасць, ўтульнасць, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства!
Вялікая падзяка ўсім, хто зрабіў нашу фінальную імпрэзу такой атмасфернай і дамовай: неверагодная вядучая Вольга, хор вольных беларусаў «Гук цішы», рамеснік, Сяргей Далівеля (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі), Чын-чын-чыноўнікі і Алена ЖалудOk.
Вялікая падзяка інфармацыйнаму партнёру «Еўрарадыё» за падтрымку і стрым, і асабіста Зміцеру Лукашуку і Паўлу Свярдлову.
Вялікая падзяка каардынатарам праекта: Ірыне Маклейн, Вользе Зазулінскай, Марыне Касінеравай, Андрэю Стрыжаку і інш.
Вялікая падзяка нашай PR-мэнэджарке, дызайнерам і ўсім тым, хто заставаўся за кадрам.
Вялікая падзяка ўсёй выдатнай камандзе: Народныя амбасады Беларусі, «Краіна для жыцця», Dissidentby, BYSOL, BY_Help.
Усё атрымалася дзякуючы ўсім вам!
Напрыканцы галоўная вялікая падзяка – краіне, якая натхняе і яднае ўсіх нас – роднай Беларусі! Любоў да яе – галоўны рухавік гэтага праекта.
Дзякуй і да сустрэчы ў наступным годзе!
🤍❤️🤍

Forwarded from Честные люди
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Кто, если не Лукашенко?»
Если вы слышали этот вопрос, смотрите наш новый фильм о кандидатах на пост президента Беларуси за 30 лет:
https://youtu.be/rK9D2fvd5wQ
В Беларуси было шесть президентских кампаний. Мы исследовали каждую из них и поговорили с бывшими кандидатами в президенты, их семьями и соратниками, чтобы найти ответы на главные вопросы:
🔸 Ради чего эти люди рисковали своей свободой?
🔸 Почему никто из них не занял пост президента?
🔸 За что одни оказались в тюрьме, а другие были вынуждены покинуть страну?
🔸 Как работала система подавления оппонентов все эти годы?
Смотрите наше исследование, чтобы узнать больше об альтернативных кандидатах за 30 лет и о том, как система сделала всё, чтобы обычные беларусы и беларуски о них не узнали.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #выборы2025

Forwarded from Канал народного посольства Беларуси в Черногории
⚡️⚡️⚡️
Увага, сябры!
Ёсьць пільная справа.
Калі вы бачыце чарнагорскія паблікі, чытаеце папяровыя перыядычныя мясцовыя выданні, да вас маем просьбу.
Сустрэўшы інфармацыю пра маючае адбыцца ў Беларусі 26 студзеня, калі ласка, падзяліцеся з намі спасылкай на гэты артыкул, ці дашліце фота, калі гэта олдскульная газэта. У коменты пад гэты пост. Альбо сюды: https://t.me/PEofBelarus
Навошта, спытаеце? Адказваем: хвалюемся, што мясцовым журналістам (і ня толькі ім) крышачку не хапае кантэкста пра Беларусь. А вы ж ведаеце - калі журналістам яго не хапае, то ўраду, які чытае мясцовых журналістаў і пасля прымае рашэнні аб прытулку для беларусаў, тым больш яго не дастае. Ёсьць плян - дадаць ім больш кантэксту пра Беларусь . Сапраўдныя журналісты заўсёды вельмі ўдзячныя за верыфікаваную інфармацыю.
Трымаем сувязь, спадарства.
Дзякуй!
Беражыце сябе
І жыве Беларусь!

Telegram
Народныя амбасады Беларусі
Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах.
Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat
Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot
E-Mail: help@belarusabroad.org

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Беларусы годныя лепшага»: рэгістрацыя адкрыта!
26 студзеня беларусы і беларускі збяруцца разам у Варшаве на форум «Беларусы годныя лепшага», каб падтрымаць і натхніць адзін аднаго
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Юлія Чарняўская, Аляксандр Кныровіч, Аляксандра Ханевіч, Алана Гебрэмарыям, Сцяпан Пуціла, Андрэй Стрыжак, Роза Турарбекава і многія іншыя падзеляцца сваімі думкамі аб будучыні Беларусі. Выступленні спікераў дапоўняць музычныя нумары ад артыстаў.
Сёння мы адкрываем рэгістрацыю на форум Беларусы #ГодныяЛепшага, каб кожнаму хапіла месца ў зале. Запоўніце кароткую форму для ўдзелу. Гэта не зойме шмат часу. Арганізатары гарантуюць бяспеку вашых дадзеных.
Далучайцеся! Будзем разам у гэты дзень!
Дата: 26 студзеня 2025 года, 14:00
Месца: Варшава
Трансляцыя будзе даступная для гледачоў у Беларусі і па ўсім свеце
❗️Увага! Вы ўжо, магчыма, бачылі навіны, што сілавікі пагражаюць удзельнікам мерапрыемства. Мы клапоцімся аб вашай бяспецы і рэкамендуем улічваць магчымыя рызыкі. Мерапрыемства – публічнае, на ім будзе весціся здымка і прамая трансляцыя. Каб мінімізаваць рызыкі, рэкамендуем выконваць меры засцярогі: выкарыстоўвайце маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе.
Сацсеткі мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
@CabinetBelarus

Forwarded from Светлана Тихановская
Пашпарт Новай Беларусі: адказваем на самыя актуальныя пытанні
Падчас івэнту ў Варшаве 26 студзеня дэмакратычныя сілы плануюць зрабіць прэзентацыю пашпарта Новай Беларусі. Але ўжо сёння можна атрымаць адказы на самыя папулярныя пытанні, якія з’явіліся за час існавання праекта: хто і як будзе друкаваць пашпарты, колькі гэта будзе каштаваць і ці прызнаюць іх замежныя дзяржавы.
📌 Што з прызнаннем замежнымі дзяржавамі?
«Мы толькі атрымалі ўзоры ад пашпартнага цэнтра. Без гэтага мы не маглі весці перамовы пра статус пашпарта. Безумоўна, ёсць вялікая цікавасць з боку замежных палітыкаў: ужо размаўлялі з шэрагам міністраў, цяпер мае быць падрыхтавана дадатковае юрыдычнае абгрунтаванне. Пашпартны цэнтр ужо пераслаў узоры ва ўсе еўрапейскія краіны».
📌 Што з абаронай персанальных дадзеных?
«Беларускі пашпартны цэнтр будзе адказваць за захаванасць дадзеных. Усё будзе зроблена па вышэйшых міжнародных стандартах. Доступ да дадзеных будзе строга абмежаваны, і ніхто не зможа даведацца, у тым ліку прадстаўнікі рэжыму, ці ёсць у чалавека пашпарт ці не».
📌 Хто будзе адказваць за друк пашпартоў?
«Мы знайшлі пэўнае рашэнне па друку, і вельмі ўдзячныя літоўскаму ўраду за падтрымку і кансультацыі. Персаналізацыю і фінальны друк на дакументах мы будзем рабіць у самім пашпартным цэнтры. Замаўляць матэрыялы і бланкі – у падрадчыкаў».
📌 Колькі будзе каштаваць пашпарт?
«Збор за афармленне пашпарта – 97 еўра. Гэта мінімум, патрэбны для вырабніцтва дакументаў, верыфікацыі, друку, арэнды абсталявання, захоўвання дадзеных, працы цэнтра прыёму дакументаў».
Як падаць заяўку, якія дакументы патрэбныя, і ці можна будзе падарожнічаць з гэтым пашпартам – чытайце ў матэрыяле па спасылцы.
🔗Афіцыйны сайт пашпарта Новай Беларусі.