Народныя амбасады Беларусі
489 subscribers
373 photos
30 videos
301 links
Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах.

Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat

Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot

E-Mail: help@belarusabroad.org
Download Telegram
🇮🇱 У Тэль-Авіве насупраць лукашэнкаўскага пасольства прайшла акцыя памяці па забітаму ў беларускай турме мастаку - Алесю Пушкіну.

Беларусы ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання, запалілі свечкі. На акцыі таксама прысутнічалі сябры забітага - Павел Сарапеня і Лілія Паўлава, якія падзяліліся сумесна пражытымі з Алесем момантамі жыцця.

Акцыя была арганізавана Народнай амбасадай Беларусі ў Ізраілі і групай у фэйсбуку "Беларусы ў Ізраілі".

Народныя Амбасады | Ананімны зварот
Кого, как и за что, согласно новому закону, могут лишить беларусского гражданства?

11 июля в Беларуси вступил в силу обновленный закон «О гражданстве». В нем есть ряд положений, которые касаются возможности лишения гражданства беларусов, а также обязанности предоставления государству сведений и документов об иностранном гражданстве и виде на жительство.

Лишение гражданства – это вообще законно? На этот и другие вопросы дала ответы советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер.

Народные Посольства | Анонимное обращение
❗️Супрацьдзеянне выкарыстанню Інтэрполу для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой

Народныя амбасады Беларусі праводзяць гэту кампанію ў супрацоўніцтве з юрыстамі Офіса Святланы Ціханоўскай, ByPol, адвакатамі і сем'ямі пацярпелых беларусаў.

З 2020 было прынамсі 10 выпадкаў падачы ў міжнародны вышук апанентаў рэжыму лукашэнкі. У Польшчы і Славакіі актывісты былі адпушчаныя цягам 24 гадзін, а вось у Славеніі і Італіі беларусы былі пазбаўленыя волі на 2 месяцы, пакуль суд разглядаў справу аб экстрадыцыі. Да гэтага часу застаецца невядомы лёс двух беларусаў, затрыманых па запыце Інтэрпола ў Гішпаніі.

Цешыць, што не вядома ніводнага выпадку экстрадыцыі беларускіх актывістаў па лініі Інтэрпол пасля падзеяў 2020 з краін ЕС. Рада ЕС па Юстыцыі і Унутраных справах 3-4 сакавіка 2022 прыняла рашэнне "ўзмацніць пільнасць у дачыненні да запытаў аб выдачы грамадзян, якія накіроўваюцца ўладамі трэціх краін у палітычных мэтах". Аднак беларусаў працягваюць затрымліваць для экстрадыцыі, нягледзячы на рэкамендацыі Рады і Міністэрстваў Юстыцыі розных краін і звароты ў Інтэрпол беларускіх дэмсіл і адвакатаў.

Каб атрымаць больш падрабязную карціну, ці могуць беларусаў арыштаваць і экстрадаваць у Беларусь на запыт Інтэрпола, прадстаўнікі Народных амбасадаў, сумесна з юрыстамі Офіса Святланы Ціханоўскай, адправілі запыт у МУСы, Міністэрствы Юстыцыі і Нацыянальныя Бюро Інтэрпол у 34 краінах.

Прааналізаваўшы адказы, мы вылучылі некалькі груп краін, якія ўмоўна можна лічыць "бяспечнымі" і "небяспечнымі" для беларусаў:

🔸 Літва, Латвія, Эстонія, Германія, Польшча добра дасведчаныя аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і разумеюць рызыку выкарыстання запытаў для палітычна-матываванага пераследу. У гэтых краінах вельмі ўважліва вывучаюць усе запыты, якія паступаюць з Інтэрпол ці ад беларускіх "уладаў". Перш чым пачаць магчымы працэс экстрадыцыі, яны правяраюць, ці не будуць у выніку парушаныя правы чалавека не падвяргацца бесчалавечнаму ці зневажальнаму абыходжанню. У Эстоніі закон забараняе выдачу, калі да затрыманага можа быць прыменена смяротнае пакаранне. У пракуратуры Латвіі падкрэслілі, што практычна не супрацоўнічаюць з беларускімі органамі, арыштаваць могуць толькі за асабліва цяжкае злачынства і толькі паводле рашэння суда. Практыка паказвае, што па запытах з Беларусі затрыманні або не праводзяцца, або затрыманых адпускаюць цягам 24 гадзін. Усё  краіны падкрэслілі, што экстрадыцыя немагчыма з-за калапсу праваахоўнай сістэмы ў Беларусі.
🔸 У Партугаліі праваахоўныя органы супрацоўнічаюць з Беларуссю і могуць
арыштаваць пасля атрымання interpol Red Notice з Беларусі. За апошнія 2 гады запыты на экстрадыцыю, прадстаўленыя "ўладамі" Беларусі, былі адхіленыя «з-за сітуацыі з правамі чалавека ў дзяржаве, якая запытвае».
🔸Улады Балгарыі, Чэхіі, Аўстрыі і Швецыі паведамілі, што дзейнічаюць у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і правіламі Інтэрпол. Заяўкі з Беларусі правярае Цэнтральнае бюро Інтэрпола, якое павінна было зрабіць больш жорсткай працэдуру праверкі, каб прадухіліць злоўжыванні. Рашэнне аб затрыманні
прымае пракуратура краіны, а канчатковае рашэнне аб экстрадыцыі застаецца за Міністэрствам Юстыцыі ці Вярхоўным судом.
🔸Улады Кіпра і Венгрыі адказалі, што не існуе асаблівай працэдуры для запытаў з Беларусі, і грамадзяне гэтай краіны могуць быць затрыманы для экстрадыцыі.
🔸У Славеніі і Італіі мы можам ацаніць працэдуру працы з Інтэрпол на практыцы. Беларусы былі затрыманыя і змешчаныя пад варту (у Італіі пазней перавялі пад хатні арышт). Нягледзячы на тое, што ў выніку беларусы былі вызваленыя, праз бюракратычныя працэдуры яны былі пазбаўленыя волі амаль 2 месяцы. Прадстаўнікі Народных амбасад і дэмсіл Беларусі ў абодвух выпадках арганізоўвалі грамадскую кампанію па вызваленні сваіх суграмадзян. Ёсць падставы спадзявацца, што гэтыя кейсы і матэрыялы судовых паседжанняў стануць прэцэдэнтам, каб прадухіліць затрыманні беларусаў у будучыні.

❗️У бліжэйшы час мы дадзім рэкамендацыі беларускім актывістам, на якіх заведзены, ці могуць быць заведзены крымінальныя справы ў Беларусі.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот
📜 Што рабіць актывістам, на якіх заведзены, ці могуць быць заведзены крымінальныя справы ў Беларусі

У мінулым пасце мы распавялі пра кампанію па супрацьдзеянню выкарыстання Інтэрполу для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой.

Народныя амбасады Беларусі рэкамендуюць актывістам, на якіх заведзены, ці могуць быць заведзены крымінальныя справы ў Беларусі звярнуцца з запытам у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпол, каб даведацца ці няма на іх Red Notice або аспрэчыць яго. На сайце Інтэрпол публікуецца каля 2% запытаў, таму адсутнасць згадак там не гарантуе, што вы не будзеце затрыманыя пры перасячэнні мяжы іншай краіны.

❗️Наяўнасць легальнай падставы для знаходжання ў адной з краін ЕС - візы або віду на жыхарства - ніяк не змяншае небяспеку быць затрыманым. Абаронай для беларускіх актывістаў можа быць  атрыманне міжнароднай аховы (статусу ўцекача).

Запытаць статут міжнароднай аховы можна нават пасля затрымання для экстрадыцыі. У гэтым выпадку ў адпаведнасці з п. 65 "Кіраўніцтва па экстрадыцыі і міжнароднай абароне бежанцаў" Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў рашэнне па
хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку павінна быць прынята да рашэння па запыце аб экстрадыцыі".

Каб прадухіліць выкарыстанне Інтэрпол для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой вядзецца праца з еўрапейскімі інстытутамі і ўладамі розных краін.

Асноўныя рэкамендацыі зводзяцца да наступнага:

1️⃣ Не задавальняць запыты з Беларусі, калі яны не суправаджаюцца судовым
рашэннем.
Беларусь адзіная краіна Еўропы, дзе для запыту ў Інтэрпол не патрэбнае рашэнне суда, пракуратура гэтым карыстаецца для пераследу палітычных апанентаў.
Арышт і ўтрыманне пад вартай да экстрадыцыі у гэтым выпадку супярэчыць артыкулу 5 "Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека", па якім ніхто не можа быць пазбаўлены волі інакш як у адпаведнасці з рашэннем кампетэнтнага суда або па  абгрунтаваным падазрэнні ў здзяйсненні правапарушэння. Менавіта на гэтай падставе Вярхоўны суд Славеніі ў ліпені 2022 года прызнаў утрыманне пад вартай беларуса супярэчным законам краіны і парушэннем правоў чалавека.

2️⃣ Пры атрыманні запыту або дыфузіі з Беларусі праводзіць дадатковую праверку і не задавальняць запыты, калі крымінальная справа ўзбуджана па артыкулах, якія маскіруюць палітычны пераслед.
Да такіх арыкулаў часцей за ўсё адносяцца эканамічныя злачынствы, пагроза нацыянальнай бяспецы, экстрэмізм, дзяржаўная здрада, узбуджэнне нацыянальнай нянавісці, парушэнне грамадскай парадку, экстрэмізм і тэрарызм.

3️⃣ Адмаўляць у экстрадыцыі ў Беларусь.
Беларусь не з'яўляецца бяспечнай краінай для экстрадыцыі: правы чалавека масава парушаюцца, справядлівага і бесстаронняга суда не існуе, масава прымяняюцца жорсткае абыходжанне і катаванні.

Таксама вядуцца перамовы з Еўрапейскай камісіяй аб падрыхтоўцы рэкамендацый краінам ЕС, заснаваных на дакументах аб актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

👉 PACE Resolution "Addressing the specific challenges faced by the Belarusians in exile"
👉 THE REPUBLIC OF BELARUS CAN NOT BE CONSIDERED A SAFE COUNTRY FOR DEPORTATION
👉 Actions for which Belarusian citizens can be held criminally liable
👉 OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations Related to the Presidential Elections of 9 August 2020 in Belarus
👉 OHCHR examination of the human rights situation in Belarus.

Гэтыя дакументы таксама павінны выкарыстоўвацца судамі, нацыянальнымі бюро Інтэрпола і міграцыйнымі службамі для ацэнкі сітуацыі ў Беларусі пры прыняцці рашэнняў аб экстрадыцыі, дэпартацыі, міжнароднай абароне і выдачы пашпартоў замежнікаў. Рэкамендуем іх выкарыстанне беларускім актывістам і праваабаронцам за мяжой.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот
Народная Амбасада Беларусі ў Італіі атрымала адказ ад дарадцы муніцыпалітэта Неапаля Лукі Трапанэзі.

Што адбылося?

На пачатку ліпеня ў Неапалі адбылася ягоная сустрэча з прадстаўніком афіцыйнай амбасады Беларусі. Як прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага грамадства мы не маглі застацца ўбаку, і адправілі спадару Трапанэзі ліст з просьбай патлумачыць, чаму афіцыйныя органы адміністрацыі сустракаюцца з прадстаўнікамі дыктатарскага рэжыму.

Нам пацвердзілі, што сустрэча з супрацоўнікам афіцыйнай амбасады «не насіла палітычнага характару і не тычылася пытання адносінаў паміж урадамі». Таксама спадар Трапанэзі зацвердзіў гатоўнасць запланаваць сустрэчу з прадстаўнікамі Народнай Амбасады.

Мы мяркуем, што несці праўду, якой цяпер жывуць усе беларусы, вельмі важна. Мы ўдзячныя за гатоўнасць сустрэцца з прадстаўнікамі НА і паспрабуем арганізаваць сустрэчу як мага хутчэй. Падчас яе мы распавядзём, што мы робім у Італіі і якія каштоўнасці мы абараняем.
Мы, представители Народных посольств и консульств Беларуси, выражаем поддержку коллегам из Молодежного хаба, которые сегодня столкнулись с противоправными действиями третьих лиц и вынуждены защищать себя, свое детище, свое доброе имя.

Алесь и его команда продемонстрировали дипломатическую стамину и, несмотря на сложную ситуацию, грамотно с ней справляются.

Мы поддерживаем Алеся и ребят, заявляем о своем полном доверии  в дальнейшей совместной работе и желаем сил и стойкости.

Мы рядом!

Народные Посольства | Анонимное обращение
🇸🇪 Народная амбасада Беларусі ў Швецыі і асацыяцыя «Беларусы Швецыі» прынялі ўдзел у штогадовым Парадзе Гонару ў Стакгольме

Як звычайна апошнія гады, Парад сабраў дзесяткі тысяч удзельнікаў і паўмільёна гледачоў. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных палітычных сіл: кіраўнік урада, міністры, старшыні партый і грамадскіх арганізацый.

Знакамітае мінскае графіці "Папярэднія ласкі" з двума фашысцкімі тыранамі, якое беларускі экіпаж размясціў на плакаце, зацікавіла і развесяліла многіх гледачоў.  На плакаце была напісана: «Гамафобія, тыранія і агрэсія ідуць рука аб руку. Зьнішчым іх усіх»

«Барацьба супраць прыгнёту азначае барацьбу супраць УСЯГО прыгнёту. Сёння мы і «Беларусы Швецыі» прынялі ўдзел у Парадзе Гонару, каб паказаць, што мы не прымаем гамафобію — як мы не прымаем усе іншыя формы дэспатызму, палітычнага гвалту і вайны!» — паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Швецыі у сваім твітары.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот
На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі

Бяспека беларусаў і абарона іх інтарэсаў падчас вымушанай эміграцыі – прыярытэт Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі з'явіўся ў адказ на запыт беларусаў, якім рэжым ускладніў жыццё пасля пераезду і прымушае вяртацца для абмену дакументаў. Наяўнасць сапраўднага пашпарта важная для легалізацыі за мяжой. 

Нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента.

На працягу года кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай і яе камандай былі праведзены перамовы і кансультацыі з кіраўніцтвам Еўракамісіі і шэрагам нацыянальных урадаў, эскіз пашпарта прадстаўлены Камітэту па праязных дакументах Еўракамісіі, дасягнута разуменне і станоўчае ўспрыманне праекта.

Надышоў этап вырабу фізічных узораў пашпарта – абавязковая ўмова для яго прызнання. Чакаецца, што вытворчасць узораў зойме некалькі месяцаў.

Для станоўчага рашэння аб прызнанні Кабінет будзе праводзіць перамовы з урадамі. Важна, каб беларусы падтрымалі праект праз звароты да афіцыйных асоб, палітыкаў, экспертаў, праз медыя і грамадзянскія арганізацыі.

Пашпарт будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў. Пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі. 

Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 

Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.

Пашпарт – не замена для нацыянальных віз, не дазвол на пражыванне і працаўладкаванне ў краінах ЕС. Працэс легалізацыі ў дзяржаве, якая прызнала пашпарт, перастане быць праблемай у выпадках непрыдатнасці або страты старога пашпарта.

Відэавізуалізацыя новага пашпарта на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus