Спачатку гэтак і атпрымалася. На выбарах у ВС-13 АГП выставіла ў акрузе Пазьняка філосафа Ўладзімера Мацкевіча зь ягонай рэзкай крытыкай БНФ, які хаця і не прайшлоў нават у другі тур, але крытычную колькасьць галасоў у лідэра БНФ адабраў (адсутнасьць Пазьняка ў складзе ВС-13 мела для лёсу дэмакратыі фатальны характар). На тых выбарах ніводзін кандыдат БНФ увогуле ня быў прапушчаны ў парлямэнт, затое АГП утварыла досыць прадстаўнічую фракцыю.
Здавалася б, тактыка «толькі бяз мовы» перамагла. Але пасьля таго, як АГП зрабіла ваю справу, выцісьніўшы з парлямэнту БНФ, патрэба ў ёй зьнікла – у будучых «палатках» яе прадстаўнікоў ужо не было (да моманту красамоўнага зьяўленьня там Канапацкай).
Увогуле, гэтую тэорыю («ня трэба беларускай мовы, беларуская мова пужае людзей», «не ўздымайце нацыянальны сьцяг, бо не зразумеюць») я чую ўжо тры дзесяцігодзьдзі, і яна працягвае існаваньне, нягледзячы на тое, што яе рэтрансьлятары цярпяць паразу за паразай. Мала таго – робяць сумнеўныя (мяукка кажучы) для беларускай Незалежнасьці крокі (кшталту падпісаньня ў 2004 паміж АГП і Нямцовым дамовы, паводле якой беларуска-расейская «інтэграцыя» мусіла ісьці больш «цывілізавана», чым яе праводзіў Лукашэнка, ці заявы ў жніўні 2020 паплечнікаў Бабарыкі і кіраўнікоў штабу Ціханоўскай пра намер захаваць у сіле ўсе падпісаныя паміж Пуціным і Лукашэнкам «саюзныя» дамоўленасьці. «Усе» - гэта значыць і наконт «саюзнай дзяржавы», якую Васіль Быкаў назваў «злачынствам стагодзьдзя»).
Падобнае не прыносіла перамогі – але нязьменна адцягвала нацыянальнае сталеньне грамадзтва, накіроўвала яго на тупіковы шлях.
Ці спынецца калі-небудзь гэтае зачараванае кола, якое нязьменна вяртае беларусаў у кропку, зь якой даводзіцца пачынаць усё ледзь не спачатку? Ці ўсьвядоміць хаця б палітычна актыўная частка нашага грамадзтва, што нацыянальныя каштоўнасьці (найперш, мова) – ніякі не палітычны інструмэнт, ня сродак, а ўмова існаваньня народа, урэшце, умова фізычнага выжываньня?
У кантэксьце пераходу імпэрскай палітыкі Масквы да стадыі «гарачай вайны» словы «фізычнае выжываньне» перастаюць быць мэтафарай. (2/2)

А я згодны з Алексіевіч: Чэхава чытаць трэба.
І самае актуальнае ў яго – вось гэты дыялог у «Вішнёвым садзе»:
«Фирс. Перед несчастьем то же было: и сова кричала, и самовар гудел бесперечь.
Гаев. Перед каким несчастьем?
Фирс. Перед волей.
Пауза».
«Перед волей» - гэта перад адменай прыгоннага права (1861 г.), якую рускі чалавек палічыў няшчасьцем, бо прызвычаіўся быць рабом. Гэткім жа (і нават большым) няшячасьцем, ужо ў канцы ХХ стагодзьдзя, успрыняў ён разбурэньне прагнымі да свабоды народамі камуністычнага СССР. І запатрабаваў вяртаньня гэтых народаў у імпэрскае стойла.
Праўда, штодзённыя паведамленьні пра забітых расейскімі ракетамі ўкраінцаў, пра зьнішчаныя бальніцы, школы, жылыя дамы – адлюстроўваюць сутнасьць гэтай рабскай мэнтальнасьці непараўнальна больш выразна (і, трэба прызнаць, больш даходліва), чым проза Фёдара Міхайлавіча і драматургія Антона Паўлавіча.

Ня будзем забывацца, што ў 1991-98 РФ паўстала з жабрацтва, а пазьней аднавіла вайсковы патэнцыял дзякуючы гіганцкай фінансавай дапамозе Захаду. Папярэджаньні лідэраў нацыянальных рухаў аб небясьпецы ГБісцкага рэваншу, пакуль Расея застаецца імпэрыяй, Захад успрымаў голасам маргіналаў і ігнараваў. На жаль, і новае пакаленьне заходніх палітыкаў гісторыя не навучыла — яны гатовыя здаць Украіну (ужо здаюць), абы толькі Расея не распалася і ядзерная зброя не апынулася невядома ў чыіх руках (як быццам яна цяпер у адказных руках). Ядзерны шантаж Пуціна спрацаваў.
А таму — мы, беларусы, мусім спадзявацца толькі на сябе. Сьцьвярджэньні адваротнага гучаць прыгожа, але даюць падманную надзею і ёсьць нічым іншым, як фарысействам.

«Это была настоящая геополитическая катастрофа, но все осознали ее лишь много позже» -- піша пра распад СССР, -- не, ня Пуцін, -- Навальны.
А вось яшчэ ўрыўкі з главы 5 «Распад СССР» у кнізе А. Навальнага «Патриот».
«Республика Беларусь, Российская Советская Федеративная Социалистическая Республика и Украина провернули эффектную уловку. Их лидеры — Станислав Шушкевич, Борис Ельцин и Леонид Кравчук — встретились в лесу в Белоруссии, где заявили, что, поскольку три их республики были основателями СССР, они имеют право распустить его, что они и сделают. Вместо него они создали Союз независимых государств. С их точки зрения, этот трюк имел смысл».
«Сегодня все говорят о том, какой ошибкой было это действие — Беловежские соглашения».
«Политические события в бывших советских республиках развивались в пользу людей националистического толка... Национализм стал реальностью».
No comments.

Шаноўны Арцём Шрайбман кажа, што антыбальшавіцкі супраціў у Беларусі ня быў “шырокамаштабны” (але не адмаўляе, што быў — як гаворыцца, дзякуй і за гэта).
“Маштабнасьць” — паняцьце адноснае. І калі мы суаднясем колькасьць Слуцкіх паўстанцаў у абарону БНР з насельніцтвам падкантрольнай Радзе БНР тэрыторыі, і спраекуем гэта на, да прыкладу, колькасьць удзельнікаў Тамбоўскага паўстаньня, якое падавіў будучы чырвоны маршал і “враг народа” Тухачэўскі (вось ужо сапраўдны вораг народа!) у суадносінах з насельніцтвам тагачаснай РСФСР — дык беларусы выступілі вельмі нават маштабна, значна больш маштабна, чым на Тамбоўшчыне.
З Днём Герояў!

ЧАМУ Я ПАДТРЫМАЎ "НОВЫ ЧАС" Мы, беларусы, мірныя людзі (і не зусім мірныя, і зусім ня мірныя) — знаходзімя ў той унікальнай сытуацыі, калі больш як тры дзесяцігодзьдзі, фактычна, ня маем СМІ, якія б цалкам фінансаваліся беларусамі. Увесь тэкст - па спасылцы. https://novychas.online/hramadstva/sjarhej-navumczyk-czamu-ja-padtrymau-novy-czas
Новы Час
Сяргей Навумчык: Чаму я падтрымаў «Новы Час»
Вядомы публіцыст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык патлумачыў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», чаму варта падтрымаць «Новы Час» у цяжкі перыяд.
Усё часьцей чую, што 2020 быў трагічнай памылкай, што хай бы “выбары” прайшлі так, як у 2015, і працягвалася “макееўская” “мяккая беларусізацыя” ды “лібералізацыя”.
Бо галерэя “Ў”, Арт-сядзіба, праца рэдакцыяў незалежных СМІ, бюро "Свабоды” і Белсату ў Менску, практычна штодзённыя нацыянальныя імпрэзы, выданьні твораў беларускіх літаратараў і кніг пра сапраўдную беларускую гісторыю, іх прэзэнтацыі ў перапоўненых залях, шматтысячныя канцэрты пад Сьцягам – і ўсё гэта пад Лукашэнкам, -- лепей, чым турма за Сьцяг, ператрусы, бязьмежны тэрор ды вымушаная эміграцыя з пэрспэктывай дзесяцігодзьдзяў, для многіх ужо без усялякай надзеі ўбачыць сваіх бацькоў – пад тым жа самым Лукашэнкам.
І што ізноў меў рацыю Пазьняк, калі ў самым пачатку 2020 заклікаў да байкоту “выбараў” (немагчымых пры Лукашэнку ні ў якой форме), да няўдзелу ў іх, калі ўгаворваў ігнараваць, не выдумляць розныя “праймарыз” ды “кандыдатаў пратэсту”, якія так ці інакш уцягваюць людзей у “выбарчы” працэс, увогуле не дакранацца да гэтай кампаніі.
І кажуць мне гэта вельмі вядомыя людзі, якія сваю адданасьць Беларусі даказалі справамі і, фактычна, усім сваім жыцьцём – але баяцца сказаць гэта публічна, бо – заклююць.
Супраць можна вылучыць хіба толькі адзін важкі аргумэнт: народ мае права на паўстаньне.
Але калі лідэры няздольныя арганізаваць паўстаньне – дык, магчыма, ня трэба і пачынаць? У 2020, як памятаем, ні пра якое паўстаньне ад лідэраў не было і гаворкі – ні ў пачатку “выбарчай кампаеніі”, ні ў фінале (памочнік Калесьнікавай у інтэрвію НН прызнаўся, што ўвечары пасьля галасаваньня ў штабе былі шакаваныя і разгубленыя, убачыўшы на вуліцах дзясяткі тысяч людзяй).
Тое, што лідэраў 2020 (усіх без выключэньня) нельга было падпускаць да палітыкі на гарматны стрэл – па-мойму, сёньня відавочна ўсім (проста ня ўсе могуць пра гэта сказаць).
Асабіста я зьяўляюся прыхільнікам эвалюцыйных пераменаў у выпадку, калі адсутнічаюць умовы для рэвалюцыі. Мой рэвалюцыйнвы запал застаўся ў 1991 – тады БНФ сапраўды ўдалося зьдзейсьніць Нацыянальную рэвалюцыю, малымі сіламі дасягнуўшы Незалежнасьці.
(Тут у дужках адзначу, што да той рэвалюцыі мы былі добра падрыхаваныя. БНФ меў прадстаўніцтва практычна ва ўсіх страйкамах (у большасьці выпадкаў ён сам іх і стварыў) на ўсіх буйных прадпрыемствах, своеасаблівая “рэпэтыцыя” рэвалюцыі адбылася ў красавіку 1991, калі на плошчу выйшла 100 тысяч рабочых. За год (зь лета 1990 да жніўня 1991) Апазыцыя БНФ падрыхтавала пакет заканадаўчых актаў пад абвяшчэньне Незалежнасьці плюс эканамічную праграму, якая прайшла міжнародную экспэртызу).
Мы не адмаўляліся ад палітычнай барацьбы і пасьля 1991 - была спроба дамагчыся датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у 1992, задушаная Шушкевічам і пракамуністычным Вярхоўным Саветам. Але на Плошчу пасьля забароны выбараў удалося вывесьці толькі 5 тысяч чалавек – зрабілася зразумелым, што палітычны імпэт людзей сышоў, яны юбылі заклапочаныя іншымі праблемамі.
І далей мусіла адбывацца “праца штодзённая, шэрая” – і яна ішла: дэпутаты Апазыцыі БНФ падрвыхтавалі дзясяткі законапраектаў па умацаваньні дзяржаўнасьці, стварэньню ўмоваў для функцыяваньня рынкавай эканомікі, гарантаваньня правоў чалавека, свабоды прэсы і г.д. Ня ўсе іх удавалася правесьці праз Вярхоўны Савет цалкам, але шмат якія палажэньні – удавалася. Інтэнсыўна працавалі Камісія па адукацыі і культуры ВС на чале з Нілам Гілевічам, актывісты ТБМ (Таварыства беларускай мовы) і ТБШ (Таварыства беларускай школы), і 1 верасьня 1993 80% школьнікаў пайшлі ў беларускамоўныя клясы.
Мы рыхтаваліся да парлямэнцкіх выбараў, якія рана ці позна былі б прызначаныя, і на якіх нацыянальна-дэмакратычныя сілы ўзялі б калі і не 50%, дык значна павялічылі б сваё прадстьаўніцтва ў заканадаўчым органе. Яшчэ 5-7 гадоў парлямэнцкай дэмакратыі (так, недасканалай, але дэмакратыі) – і выбарчага ўзросту дасягнула б новае пакаленьне, выхаванае ўжо ў незалежнай Беларусі, якое дэмакратыі і свабодзе аддало б перавагу перад “чаркай - шкваркай” і “назад у СССР”. (1/2)

(2/2) Але Ганчару, Булахаву (ад якіх я ніколі ня чуў ніводнага беларускага слова) ды некаторым іншым дэпутатам захацелася імгненнай ўлады, і яны дамагліся прэзыдэнцтва (раней Кебічу да ўвядзеньня пасады прэзыдэнта не хапала галасоў). І -- прапіхнулі Лукашэнку (цалкам у інтарэсах Расеі). Некаторыя палітолагі называюць 1994 “народнай рэвалюцыяй” – не, шаноўныя, рэвалюцыя была ў 1991-м, у 1994-м была праімпэрская контррэвалюцыя. У якой народ скарысталі.
І калі я зьвяртаю погляд у 2020 год, бачу, што ў самым яго пачатку лідэры і кандыдаты ні слова не казалі ні пра Незалежнасьць, ні пра нацыянальнае Адраджэньне, але заяўлялі, што пры іх інтэграцыя з Расеяй пойдзе больш энэргічна, і што яны выканаюць усе дамоўленасьці паміж Масквой і Менскам (тое ж самае паўтарыла Калесьнікава і падчас “выбараў”).
І тое, што мільёны праігнаравалі гэтыя словы і пайшлі за імі (“абы не Лукашэнка!”) — проста адзін да аднаго паўтарае сытуацыю 1994 (“Абы ня Кебіч!”).
Толькі з куды больш страшным вынікам.
Урокі з усяго гэтага зрабіць неабходна, інакш і наступныя пакаленьні беларусаў у лепшым выпадку будуць ісьці па зачараваным коле, а ў горшым – па шляху ў бездань.

Шаноўны Франак Вячорка напісаў, што мяне “лёгка злавіць на хлусьні”, калі я пішу пра заклік Пазьняка да байкоту выбараў ў пачатку 2020 году, і прывёў спасылкі на заявы Пазьняка, у якіх ён заклікаў падтрымаць народны пратэст у канцы траўня. Думаю, сыну выбітнага мовазнаўцы (якім бясспрэчна ёсьць Вінцук Вячорка), варта ўсё ж у палеміцы выбіраць больш карэктныя фармулёўкі, ну але сутнасьць у іншым.
Я пісаў пра заклік да байкоту, і цяпер перачытаў адпаведныя заявы Пазьняка. Як у самым пачатку 2020 заклікаў ён да байкоту выбараў, гэтак і прытрымліваўся сваёй пазыцыі, і больш таго – заклікаў кандыдатаў зьняцца.
Вось напрыклад: “На фальшывых выбарах ад людзей нічога не залежыць... Згодна закона мусяць быць новыя выбары без Лукашэнкі.
Якраз за такія пазыцыі Сяргея Ціханоўскага подлым чынам незаконна арыштавалі і трымаюць у карцары.
На жаль, нечакана для многіх Сьвятлана Ціханоўская, пасьля рэгістрацыі яе кандыдатам на прэзыдэнта, падтрымала не Сяргея Ціханоўскага, не пазыцыю народнага байкоту, а выступіла, фактычна, з падтрымкай выбарчай палітыкі Ярмошынай-Лукашэнкі і заклікае людзей ісьці на галасаваньне з мэтай, як было заяўлена, “легітымізаваць” (гэта значыць зрабіць паўнамоцнымі) фальшывыя выбары Лукашэнкі...
Ужо першыя агітацыйныя пікеты Ціханоўскай паказалі, што Масква, карыстаючы сваіх крэатур у нашым грамадзтве, у чарговы раз хоча ўехаць ў беларускую ўладу на плячах даверлівых беларусаў і кандыдатаў, што трапілі ў сеткі рэжыму. Аднак, на гэты раз, спадзяюся, нічога ў іх не атрымаецца. (На жаль, атрымалася – С.Н).
Атмасфэра салідарнай эйфарыі, зьява добрая, ўздымае дух, але спараджае ўяўленьне, што з рэжымам можна пакончыць галасаваньнем на фальшывых выбарах. Таму з боку арганізатараў выбарчага мітынгу і ад Сьвятланы Ціханоўскай рэфрэнам гучэлі заклікі прыйсьці галасаваць 9-га жніўня. Людзям паведамілі прывабны план, што Сьвятлана йдзе не на прэзыдэнта, а супраць Лукашэнкі, бо адразу як толькі яна на гэтых выбарах будзе выбрана прэзыдэнтам, Сьвятлана прызначыць новыя свабодныя выбары, дзе будуць удзельнічаць і Цапкала, і Бабарыка, і ўсе хто захоча. Такі прыгожы план. Але, нажаль, палітычна не рэальны. Заклікі ўсім ісьці галасаваць канчаюцца, як заўсёды, «элегантнай перамогай» Лукашэнкі. І што дрэннае – такія заклікі на фінішы прадугледжваюць стыхійны кафлікт, у якім рэжым будзе мець перавагу” (19 ліпеня 2020).
І праз тры дні: “ Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!” (23 ліпеня 2020).
І яшчэ праз некалькі дзён: “Навошта гнаць людзей на фальшывае галасаваньне супраць ўсіх, калі там галасоў ня лічаць?” (28 ліпеня 2020).
І там жа: “Цяпер трэба арганізавацца і дзейнічаць разумна. Лукашэнка ўжо доўга не ўтрымаецца. Але трэба не падставіцца пад разгром.
Узбуджаная маса без арганізацыі, бяз разумных палітыкаў, без уяўленьня праграмы барацьбы, без разуменьня рэальнай мэты і рэалізацыі задач, урэшце бяз ідэалаў, паднятая на адной нянавісьці да ўзурпатара і з лёзунгам «Абы ня Лукашэнка», такая маса здольная толькі на БУНТ, ЯКІ ХУТКА КАНЧАЕЦЦА, З ДРЭННЫМІ ВЫНІКАМІ ДЛЯ ГРАМАДЗТВА” (вылучэньне маё – С.Н.) (З. Пазьняк, “Неабходнасьць байкоту ў час эйфарыі”, 28 ліпеня 2020).
Мае шаноўныя апанэнты звальваюць усё да кучы, калі кажуць, што я “абясцэнтваю” народны пратэст і лідэраў. Вось у тым і справа, што я якраз – размяжоўваю народ і лідэраў.
Народ меў поўнае права на пратэст (Пазьняк якраз і падтрымаў гэтае права, ня трэба блытаць з выбарамі!), але пытаньне было ў здольнасьці лідэраў яго належным чынам арганізаваць і падрыхтаваць адпаведныя ўмовы.
Калі я ўбачыў ля ЦВК хлопчыкаў са штабу у элегантных касьцюмах, выбачаюся, -- вылаяўся. Не ля ЦВК у сваіх бездакорных касьцюмчыках - гальстучках трэба было дэфіліраваць, а быць ля прахадных МТЗ, МАЗу, МЗКТ і г.д. (1/1)

(2/2) Паўтару, што пісаў сто разоў наконт мірнага супраціву: рэжым можна было зваліць і без чалавечых ахвяраў. Пры падрыхтоўцы агульнанацыянальнага страйку (а часу для гэтага хапала) хаця б на дзясятку бюджэтаўтворных прадпрыемствах узьнікла б кардынальна іншая сытцуацыя, Лукашэнку не ўратаваў бы нават Пуцін, бо натоўп можна расстраляць, а да кожнага з дзясяткаў тысяч рабочых, якія ня выйшлі на працу АМАПаўца ці “роснвардзейца” не прыставіш.
Але штабу ня трэба былі парады лідэра рабочага руху дэпутата Апазыцыі БНФ у ВС-12 Сяргея Антончыка, ні парады Пазьняка. “Вы ўсё прас...лі, а мы цяпер вам пакажам, як трэба рабіць рэвалюцыю!” – пра такія заявы хлопчыкаў-дзевачак са штабу прыгадвае шмат хто з тых, хто быў у дэмакратычным руху з рэжымам задоўга да 2020-га.
Паказалі...
Вось пішуць: а чаму Пазьняк не прыехаў і не ўзначаліў? На той момант абсалютным аўтарытэтам і абсалютнай верай у людзей (прычым на ўзроўні бажаства) валодала толькі “троіца” на чале з Ціханоўскай, і слухаць людзі былі згодныя толькі таго, на каго Ціханоўская, умоўна кажукчы, пакажа пальцам. Спробы Пазьняка прабіца да Ціханоўскай, як вядома, скончыліся нічым (не абвінавачаваю ў гэтым Сьвятлану: упэўнены, што ёй альбо не перадалі прапанову, альбо настойліва адравілі, што ня дзіўна: Ціханоўскую ўшчыльную атачалі прарасейскія асобы).
Калі нехта заўважыў, я чатыры гады не выказваю крытыку Ціханоўскай і яе структураў (прынцыпова не раблю гэта як прадстаўнік Рады БНР, якая ня ўмешваецца ва ўнутранапалітычны працэс) – але я яшчэ, нейкім чынам, і аўтар кніг і публікацый па найноўшай гісторыі, і аналізаваць падзеі гістрорыі пакідаю за сабой права.
Што да 2020-га, дык, на мой погляд, ён падзелены на мінімум чатыры этапы: пачатак “выбарчай” кампаніі, сама кампанія, поствыбарчыя пратэсты і сытуацыя пасьля жніўня. І лідэрства было рознае, а таму розная і адказнасьць. Так, да прыкладу, Павал Латушка ня можа несьці адказнасьці за падрыхтоўку (дакладней, яе адсутнасьць) масавых выступаў мінімум да дня галасаваньня, роўна як і Сяргей Ціханоўскі не адказвае за тое, што адбывалася пасьля ягонага арышту. Але былі і агульныя лідэры цягам усяго працэсу.
І таму аналітыкам і будучым гісторыкам трэба дыфэрэнцавана падыходзіць да пэрсанальных ацэнак.
Дык пацьверджу тое, што напісаў раней: народ мае права на пратэст і нават на паўстаньне. І больш за тое: як было зафіксавана ў легендарнай Дэклярацыі, народ нават абавязаны зрынуць уладу сілай, калі гэта – улада ўзурпатара.
Беларускі народ імкнуўся вызваліцца ад узурпатара.
Але лідэры – найпер тыя, хто уцягнуў у “выбары” -- апынуліся не на ўзроўні патрабаваньняў народа.
І ў выніку пратэст – ва ўсялякім разе, на сёньняшні дзень – скончыўся разгромам ня толькі яго ўдзельнікаў, але і ўсяго нацыянальнага руху на тэрыторыі Беларусі, і татальным прарасейскім тэрорам.
Атрымаўся, словамі Пазьняка, “бунт, які хутка канчаецца, з дрэннымі вынікамі для грамадзтва”.
Ці нехта лічыць гэтыя вынікі добрымі?

Пры ўсім сваім крытычным стаўленьні да Байдэна як да палітыка – разумею ягоны подпіс пад памілаваньнем сына.
Амэрыканскія прэзыдэнты перад сканчэньнем паўнамоцтваў падпісваюць памілаваньне некалькім сотням асуджаных. Гэта – акт міласэрднасьці. Не справядлівасьці, а – міласэрднасьці. І можна зразумець Байдэна, які паўстагодзьдзя таму страціў у аўтакатастрофе сям’ю, а нядаўна – дарослага сына. Перакананы: міласэрднасьць вышэй за палітыку і палітычную рэпутацыю.
І праявіць неміласэрднасьць да ўласнага сына (калі адначасна падпісваеш памілаваньне сотням іншым) – гэта, пэўна, пазыцыя і прынцыповая, але, прабачце, у нечым нечалавечая. Ну, мне так здаецца.
Думаю, што Трамп у дачыненьні да члена сваёй сям’і зрабіў бы тое ж самае (ён і рабіў –памілаваў свёкра дачкі), ды і любы іншы прэзыдэнт гэтак жа зрабіў бы.
Адзінае, было б добра, каб перад сваёй адстаўкай Байдэн пазбавіў Трампа ад неабходнасьці мілаваць асуджаных за штурм Капітолію і зрабіў гэта сам.
У свой час Форд памілаваў свайго папярэдніка і аднапартыйца Ніксана (хаця, калі не памыляюся, у сьвятле нядаўняга рашэньня Вярхоўнага Суда аб непадсуднасьці за дзеяньні на пасадзе прэзыдэнта сёньня ён лічыўся б не вінаватым і ня меў неабходнасьці ў памілаваньні).

Шосты дзень ідзе супрацьстаяньне ў Тбілісі – і зьвярніце ўвагу на паводзіны сілавікоў. Так, вадамёты, сьлезацечны газ – але не агнястрэльная зброя. У жніўні 2020 менскія генэралы-падонкі (як з МУС, гэтак і арміі – “сілы спэцыяльных апэрацый”) адразу аддалі загад забіваць. У Грузіі генэралы ведаюць: пасьля загаду страляць сілавікам (і іх сем’ям) лепш будзе адразу зьяжджаць, бо – проста разьвітаюцца з жыцьцём. Кветак, адбымкаў і пацалункаў ня будзе дакладна.
У апошнія суткі мы бачылі, як дзейнічае сапраўдны парлямэнтарызм. І які ён моцны – куды мацнейшы за прэзыдэнцтва – калі ў краіне працуе Канстытуцыя.
Захацелася прэзыдэнту дэмакратычнай Паўднёвай Карэі з адных толькі яму вядомых прычынаў абвясьціць ваеннае становішча – а дэпутаты парлямэнта палічылі гэта антыканстытуцыйным, і генэралы імгненна вярнулі салдат у казармы.
Цяпер парлямэнт рыхтуе імпічмэнт, і пакуль яшчэ дзейнаму прэзыдэнту застаецца маліцца, каб толькі адстаўкай скончылася: ягоныя папярэднікі адзін за другім адпраўляліся ў турму (за карупцыю).
У Беларусі ў свой час быў моцны парлямэнт. З моманту абвяшчэньня Незалежнасьці 25 жніўня 1991 і да 1994 у краіне не было ніводнага палітвязьня (!). Спробы перасьледу міліцыяй мясцовых апазыцыйных актывістаў з падачы рэгіянальных кіраўнікоў здараліся, але пасьля кожнай ішоў дэпутацкіт запыт ад Апазыцыі БНФ, і міністар МУС генэрал Ягораў быў вымушаны апраўдвацца перад дэпутатамі, паведамляць пра дысцыплінарныя пакараньні сяржантам ды лейтэнантам за пеправышэньне службовых паўнамоцтваў.
А ведаеце, чаму ён гэта рабіў, цудоўна пры гэтым разумеючы, што галасоў Апазвыцыі БНФ (толькі 30 дэпутатаў з трох сотняў) фармальна не хапіла б адправіць ягро ў адстаўку?
Ён ведаў, што пры ўсёй сваёй палітычнай маналітнасьці парлямэнцкая большасьць – маса неаднародная, у ёй існуюць свае групы (як рэгіянальныя, гэтак і прафэсійныя), розныя, часам супрацьлеглыя эканамічныя інтарэсы, і хто яго ведае, ці ня станне ён, міністар, разьменнай манетай у спрэчцы гэтых групаў, якія своечасова і ўдала скарыстаюць магчымую ініцыяву дэпутаў БНФ аб адстаўцы.
Вось і вымушаны быў ён (і іншыя міністры) улічваць меркаваньне зусім нязначнай па колькасьці дэпутацкай групы.
Але падобнае – ненапісаныя законы парлямэнтарызму, ледзь не ад ангельскай Вялікай Хартыі вольнасьцяў XIII стагодзьдзя. Яны дзейнічалі нават у абраным пры камуністах, зусім не ідэальным Вярхоўным Савеце.
Я ўжо не кажу пра тое, што калі Вярхоўны Савет у студзені 1994-га прагаласаваў за адстаўку таго ж Ягорава і старшыні КДБ Шыркоўскага – яму і ў галаву не прыйшло “ставіць у ружжо” міліцэйскія падразьдзяленьні, выводзіць на праспэкты Менску броентранспартэры ўнутраных войскаў – бо дзейнічала Канстытуцыя.
І таму адным з пытаньняў першага “рэфэрэндуму”, праведзенага Лукашэнкам у 1995 годзе – было права прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Што ён пазьней і зрабіў
Мяне часам папракаюць, што часта спасылаюся на падзеі першай паловы 90-х. Але той час – адзіны свабодны (хай і адносна свабодны) ў найноўшай гісторыі Беларусі, калі існавала і дзейнічала (хай і неаідэальна) канстытуцыйная дэмакратыя.
А галоўнае -- гэта абвяргае меркаваньні, што беларусы нібыта “не гатовыя” да дэмакратыі.
І з нацыянальнай Гісторыяй, у якой ёсьць Статут ВКЛ, мы ніяк ня горшыя за паўднёвакарэйцаў.

Уставіў у другое выданьне “Дзевяноста чацьвёртага” красмоўную цытату папярэдніка расейскага дэмакрата Навальнага, расейскага дэмакрата Сабчака: “Но я не исключаю, что многие российские территории, переданные Белоруссии, ... со временем вернутся в состав России” (“Россия, № 51, 1993).
Сабачк быў патронам Пуціна, потым Пуцін забіў Сабчака, потым – забіў Навальнага: а чаго вы хацелі ад чэкіста? Але стаўленьне да незалежнасьці былых савецкіх рэспублік як да “геапалітычнай катастрофы” што ў расейскіх дэмакратаў, што ў чэкіста -- аднолькава шавіністычнае і імпэрскае.

Прачытаў інтэрвію Аляксея Знаткевіча (бліскучая праца майго колішняга калегі па “Свабодзе”) з амэрыканскім дасьледчыкам Маркам Эпіскапасам «ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі» (сэнс прапаноў Эпіскапаса выказаны ў загалоўку, плюс – прывесьці “такіх людзей, як Ціханоўская, да нейкага дыялёгу з урадам у Менску”). Не ацэньваючы самі прапановы, дазволю сабе зьвярнуць увагу на дзьве базавыя памылкі шаноўнагап Марка Эпіскапаса.
Ён кажа, што Лукашэнку “вельмі зацікавіць”магчымасьць “аслабіць візавы рэжым паміж Беларусьсю і Эўропай. Мы можам садзейнічаць усім відам студэнцкіх паездак паміж Беларусьсю і Эўропай”.
Ды ніяк гэта яго не зацікавіць. Лукашэнка арганічна не прымае Захад (сьведчу як чалавек, які ведае яго з 1990 года), і ня хоча ён для беларусаў ні аслабленьня візавага рэжыму, ні “студэнцкіх паездак”. Наадварот -- ён хоча максымальна ізаляваць Беларусь ад Захаду.
Гэтага ж жадае і Пуцін, і тут мы пераходзім да другой памылкі:
“Супрацоўніцтва (з Захадам – С.Н.) — гэта тое, на што Пуцін ня можа накласьці вэта. Бо як Пуцін скажа Лукашэнку ня весьці спраў з Эўропай, ня мець ніякіх гандлёвых стасункаў з Захадам? Ён сапраўды ня можа гэтага сказаць”.
Неверагодная наіўнасьць!
Лукашэнка выканае загад ня тое што Пуціна – ён ускочыць на заднія лапкі па шчалчку, умоўна кажучы, апошняга чыноўніка з адміністрацыі расейскага прэзыдэнта (менавіта на такія загады ён і зьнішчае цяпер у Беларусі ўсё беларускае). Лукашэнка цалкам кантралюецца Крамлём і Лубянкай (зрэшты, гэта адно і тое ж).
ЗША ўпусьцілі момант у пачатку 1990-х, калі ня толькі Апазыцыя БНФ у ВС-12 ня мела ніякай рэальнай падтрымкі, але і Беларусь фактычна ня мела падтрымкі – насуперак дзесяткам мільярдам даляраў, якія Белы дом штогод увальваў у Расею, не жадаючы прызнаць, што яна захавала свой чэкісцкі імпэрскі характар.
Сёньня кардынальна зьмяніць сытуацыю ў Беларусі можна толькі адным спосабам – зьнішчыць Расейскую імпэрыю.

І яшчэ пра прапанову “ісьці на паклон да Лукашэнкі”.
Гэта ілюзія — лічыць, што Лукашэнка ўсім даруе коштам ці то самароспуску дэмсілаў (што прапануе кіраўнік Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін), ці нават нейкага усенароднага пакаяньня, — і выпусьціць усіх палітаязьняў, і спыніць рэпрэсіі, і дазволіць беспакарана вярнуцца эмігрантам.
Дарэчы, тут ужо трэба дагаворваць да канца: у такім выпадку (які я разглядаю як выключна тэарэтычны) меліся б на ўвазе – а магчыма, і ў першую чаргу – створаныя з беларускіх добраахвотнікаў вайсковыя структуры ва Ўкраіне. Які б лёс чакаў гэтых людзей? І як бы ўкраінцы ўспрынялі такі крок?
Бо ня будзе перабольшваньнем сказаць, што найперш добраахвотнікі, як і палітвязьні, якіх катуюць у лукашэнкаўскіх турмах за падтрымку Ўкраіны, у вачах украінскага народа – выратоўваюць гонар Беларусі, з тэрыторыі якой пачалася расейская ангэсія.
Ёсьць і іншае, што прымушае лічыць такую прапанову ілюзорнай.
Нават калі б гэта было ў інтарэсах Лукашэнкі палітычна (а ён пад кантролем Масквы, і масавы тэрор — загад Масквы, тут ягоны інтарэс супадае з жаданьнем Крамля), нават тады ён бы ня здолеў пайсьці на гэта з прычыны асаблівасьцяў сваёй помсьлівай натуры. Гэта як драпежнік — паспрабаваўшы крыві, ужо не адмовіцца ад ўсё новай і новай крыві.
І такіх драпежнікаў цяпер – не адзін і ня два; рэпрэсіўны апарат, усе гэтыя чэкісты і губазікаўцы ўжо, як падаецца, выйшлі з-пад кантролю, ім ужо ня трэба ніякіх загадаў, яны самі сябе падсілкоўваюць нянавісьцю ды агрэсіяй.
І потым, тое “перамір’е” было б толькі на адзін дзень, у які б выйшлі вязьні і вярнуліся эмігранты – каб назаўтра ізноў сесьці ці зьехаць.
Бо такі “абмен” азначаў бы яшчэ адну абавязковую ўмову: уся палітычная (грамадзкая таксама) дзейнасьць мусіла б быць спыненая на дзесяцігодзьдзі. Аж пакуль Міколка не дасягне ўзросту, калі народныя масы змогуць арганізавана сфармаваць кіламэтровыя чэргі на “выбарах” і аддаць свае галасы пераемніку.
Усе гэтыя два дзесяцігодзьдзі нішто і нідзе не павінна было б варушыцца, ніхто і слова не павінен быў бы сказаць супраць ня тое што Лукашэнкі і ягонага клану — нават супраць самай дробнай мясцовай улады (і гэта не гіпербала: ужо цяпер пачалісяь суды за крытыку камунальных недапрацовак мясцовага начальства, чаго не было і ў 1937-м).
Гэта нават нельга было б параўнаць з абсалютысцкай манархіяй XVIII cтагодзьдзя да Вялікай Французкай рэвалюцыі — ня ведаю нават, які прыклад узяць з гісторыі. Старажытны Рым не падыходзіць дакладна, там хоць і было рабства, але існавалі для пэўнай катэгорыі і дэмакратыя, і права. Хіба што Эгіпет часоў фараонаў і будаўніцтва рабамі пірамідаў.
Магчыма, якраз старажытнаэгіпецкі час і быў любімым пэрыядам студэнта гісторыка-геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту Шуры Лукашэнкі, і татальнае рабства народа, поўнае яго падпарадкавньне і бязьмежная асабістая ўлада зрабіліся ягонай марай.
Але ці варта нам аддаваць свае жыцьці за рэалізацыю гэтай мары?

РУССКИЙ ИНТЕЛЛИГЕНТ КАКОВ ОН ЕСТЬ
Русский писатель Дмитрий Быков в одном из своих недавних ютуб-выпусков напрямую заявил, что русская интеллигенция исчезла – а в пору, когда она была, представляла собой «гнилой цветок на гнилом болоте».
Вряд ли можно дать более точное определение.
Само понятие интеллигенции, как известно, придумано в России и базируется, помимо прочего, на таком качестве, как сострадание. «Сострадание – неотъемлемое качество русского интеллигента» - это мы усвоили ещё из школьных хрестоматий. На него же, на сострадание к “униженным и оскорблённым” указывали нам в произведениях практически всех русских классиков – начиная от Пушкина, Некрасова и Достоевского.
Вспоминать, что Пушкин одобрил подавление восстания 1830-31 годов (происходившего и на беларуских землях), что Некрасов пропел хвалебную оду Муравьёву, отправившему на виселицу Кастуся Калиновского и его соратников, а Достоевский сделался, по сути, идеологом имперского монархизма (и по совместительству антисемититом) -- считалось излишним. «Оставьте: это спор славян между собою» (Пушкин).
Таким образом, даже самые именитые «русские интеллигенты» не отвечали критерию ими же и придуманного термина - состраданию.
Писатели Фёдор Абрамов, Василий Белов и Валентин Распутин считались «совестью России» из-за сострадания к участи русского крестьянина («Мужики и бабы» -- название абрамовской эпопеи). Но их не тревожило, что эти самые русские мужики, облачившись в военную форму или в галифе НКВДиста, без всякого душевного смятения идут порабощать «окраинные народы» уже советской империи, а бабы истошно вопят по своим, но никак не по тем, кого «свои» убивают («Наших мальчиков-контрактников, наших героев, отправляют под пули украинцев без всякой боевой подготовки и необходимого снаряжения» - это уже из сегодняшнего).
К «мужикам и бабам» захваченных народов сострадния «совести России» не выявляли. Во всяком случае, вы не найдёте его в их текстах – ни художественных, ни публицистических.
А вот ещё «совесть» -- академик Дмитрий Лихачёв, в годы горбачёвской перестройки он считался непререкаемым моральным авторитетом: узник ГУЛАГа, автор всемирно известных научных трудов... Но его высказывания о событиях беларуской истории можно смело включать в нынешние, созданные по указке Кремля, учебники, цель которых – сформировать у молодых беларусов имперское восприятие мира и стереть беларускую идентичность начисто.
Есть русская интеллигенция.
Вы думали — нет? Есть.
Не масса индифферентная,
а совесть страны и честь.
Есть в Рихтере и Аверинцеве
земских врачей черты —
постольку интеллигенция,
постольку они честны.
-- писал поэт Андрей Вознесенский, не намного уменьшив количество тех, кто хоть в какой-то мере отвечал критериям ими же и придуманной «интеллигентности».
С академиком, народным депутатом СССР Сергем Аверинцевым я был в январе 1991 года в Вильнюсе в забаррикадированном защитниками литовской независимости здании парламента (ждали атаки десантников). Но тем же 91-м солидарность российских интеллектуалов и закончилась – распад СССР, как и Путин (і как сейчас выясняетсяя из его книги, и Навальный) они восприняли «геополитической катастрофой».
Чтобы было яснее: освобождение народов от рабства – это катастрофа.
Уже упомянутые Белов и Распутин встали на откровенно шовинистические позиции, да и сам Вознесенский не удержался, создал «видеому» -- карту СССР по типу плакатов с изображением разделанной говяжьей туши, что висели в мясных отделах. Мол – вот, разрезали «живую плоть» ...
И даже от диссидентов советских времён приходилось слышать: «Ну, а после Лукашенки – может, всё же объединимся?».
Из тех, известных, кто оставался в России, могу назвать только двух, не подверженных имперской коррозии – Сергей Адамович Ковалёв и Валерия Ильинична Новодворская.
У абсолютного же большинства русской интеллигенции не прекращался «плач» по советской империи, и не было в нём ноты сострадания к тем, из кого Россия неизменно высасывала всё, что только могла. (1/2)

(2/2) Кстати, в последние советские десятилетия 40% всего производимого в БССР уходило в «центр» (удельный же вес сельхозпродукции, поставляемых Москве и Ленинграду, был ещё большим).
Но как подсчитать количество культурных ценностей, осевших в российских музеях и запасниках? Наверное, всё же можно высчитать, если вспомнить слова профессора Адама Мальдиса: на территории Беларуси остался только 1% (один процент) материального культурного достояния.
Сегодня Беларусь – как никогда ослаблена путинско-лукашенковским режимом, но пусть и через десятилетия, всё же иные времена наступят. Не наши дети дождутся – так внуки. И Москве придётся отдавать то, что награблено, украдено или взято обманом.
... На следующий год после восстановлоения независимости Беларуси и распада СССР довелось мне быть в Германии в кампании московских политиков и политологов, чуть старше меня, тогдашнего тридцатилетнего.
С одним из них мы затронули «национальный вопрос», и я сказал что-то вроде того, что если меня, который в студенчестве писал научную работу по прозе Михаила Булгакова и переписывался с его женой, знает наизусть десятки стихотворений Мандельштама и Пастернака, считают националистом в негативном значении этого понятия – то вслед за моим они увидят совсем иное поколение беларуских националистов. Для которого взаимоотношения с Россией будут упираться в вопрос не национальный, а исключительно в климатический: как сделать так, чтобы во рву между Беларусью и Россией крокодилы не подыхали от холода.
Я имел удовольствие беседовать не просто с русским интеллигентом, получившим блестящее образование, доктором исторических наук – я беседовал с потомственным русским интеллигентом, выросшим не в семье сельского учителя или врача, а в самой что ни есть элитарной московской среде.
Судите сами: отец – один из ведущих советских кинокритиков, секретарь Союза кинематографистов, мать – завотделом поэзии журнала «Новый мир» времён Твардовского; именно при ней в журнале, впервые после знаменитого «ждановского» постановления ЦК ВКП(б) 1946 года, была впервые опубликована Ахматова; в этом же качестве она не единожды упоминается самой Ахматовой в «Записках об Анне Ахматовой» Лидии Чуковской. Куда уж интеллигентнее!
Мой собеседник, потомственный русский интеллигент, был знаменит и ранее, входил в разные президентские советы и комиссии, но сегодня приобрёл славу, без преувеличения, всемирную – после того, как призвал Путина нанести по Польше превентивный ядерный удар. Это – Сергей Караганов.
Задолго да изобретения атомной бомбы, в 1832 году (как раз после одобрения Пушкиным подавления «польского восстания») Гоголь написал, что «Пушкин есть явление чрезвычайное и, может быть, единственное явление русского духа: это русский человек в его развитии, в каком он, может быть, явится через 200 лет».
Ну, вот этот русский человек "в его развитии", но уже с ядерным ударом по Польше (далее – везде) и явился.
(Перевод с беларуского).

ВАСІЛЬ БЫКАЎ ПРА СТВАРЭНЬНЕ «САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ»: «ГЕНАЦЫД І ЗЛАЧЫНСТВА СТАГОДЗЬДЗЯ»
8 сьнежня 1999 Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову пра стварэньне «саюзнай дзяржавы» - псэўдадзяржавы, якая, аднак, зрабілася апраўданьнем ўсіх наступных дзеяньняў у накірунку паступовай ліквідацыі Незалежнасьці Беларусі.
У той дзень я патэлефанаваў Васілю Ўладзімеравічу Быкаву ў Франкфурт. Вось запіс нашай гутаркі для «Свабоды».
Навумчык: Васіль Уладзімеравіч, Вы ў курсе, што сёньня адбылося падпісаньне «саюзнай «дамовы?
Быкаў: Так, у курсе. Я ўжо шмат разоў гаварыў пра маю пазыцыю на гэты конт. Канешне, гэта ня толькі сумная справа, гэта, ўвогуле – злачынства стагодзьдзя. У адносінах да беларускай нацыі – гэта, безумоўна, генацыд, гэта – канец яе гісторыі. Інакш да гэтага аднесьціся нельга.
Беларусаў і так гісторыя крыўдзіла на працягу многіх стагодзьдзяў. Прынамсі з XVI стагодзьдзя як страціла, так сказаць, усякую незалежнасьць нашая дзяржава, так яна гэтую дзяржаўнасьць толькі пад канец XX стагодзьдзя набыла, выпадкам. І гэты шанец не ўдаецца выкарыстаць.
Я думаю што цяпер, калі многія і заходнія розумы, і нашыя таксама, знаходзяцца ў нейкай прастрацыі з прычыны гэтага аб’яднаньня, аншлюса, дык праз нейкі час прыйдзе ацьверазеньне, і ўсё гэта будзе ацэнена вельмі выразна.
Гэтая выразнасьць заключаецца ў тым, што канчаецца, прынамсі, калі не сілком, дык іншым спосабам, канчаецца беларуская гісторыя. Беларусы не змаглі ў XX стагодзьдзі скарыстаць свой гістарычны шанец. З прычыны пэўных нагодаў, канешне. Што тут зробіш.
Канешне, трэба было б недзе набрацца аптымізму. Пра гэта цяпер мы ўсе думаем і гаворым, але ўся справа ў тым, дзе яго ўзяць, адкуль ён можа зьявіцца, гэты аптымізм?
Гістарычны аптымізм – ён, можна сказаць, існуе. Але паколькі кожная асоба разважае ў межах свайго псыхалягізму, уласнага, дык тут якраз гэты аптымізм не праглядаецца нідзе.

Паглядзеў «Жыцьцё-маліна» Мікіты Мелказёрава з нью-ёрскім інвэстарам Ігарам Маханьком.
Цікавая, як звычайна ў Мелказёрава, гутарка, асабліва як для мяне, чалавека бясконца далёкага ў роўнай ступені што да айці, што да інвэстмэнту. Адзначу і беларускую мову шаноўнага Ігара Маханька (што вельмі рэдка для беларускіх бізнэсоўцаў, на вялікі жаль).
Нельга не пагадзіцца з Маханьком, дзе ён кажа, што вельмі шмат было супраць беларусаў (і, дадам, ня толькі ў ХХ стагодзьдзі, але і ў папярэднія).
Але вось адна ягоная канстатацыя зьдзівіла: «90-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае Адраджэньне».
У нечым гэта, канешне, унікальная заява – бо афіцыйная прапаганда якраз падае пачатак 90-х як актыўнасьць «нацыяналістаў», разумеючы пад імі «нашчадкаў нацысцкіх акупантаў», а нацыянальна сьвядомыя, сумленныя гісторыкі, наадварот, адзначаюць гэты пэрыяд як вяршыню беларускага Адраджэньня ў ХХ стагодзьдзі.
Калі Ігар Маханёк сапраўды ня бачыць розьніцы паміж пэрыядам да прыходу Лукашэнкі ў 1994 годзе і пасьля, дык ягонае нэгатыўнае ўспрыманьне 90-х ён нічым не адрозьніуаецца ад таго, што дзесяцігодзьдзямі насаджае ў сьвядомасьць беларусаў лукашэнкаўская прапаганда пра «лихие девяностые».
Цяпер па Беларусі нават фотавыставу пра пачатак 90-х возяць – з выявамі чэргаў ля прадуктовых крамаў, талонамі на тавары першай неабходнасьці і г.д., што павінна стварыць у новага пакалентьня ўражаньне сацыяльнага апакаліпсісу. Які ледзь не ў апошні момант перад канчатковым падзеньнем у бездань спыніў Лукашэнка.
Пры гэтым, заўважу, прапаганда бессаромна прадтасоўвае факты. Так, дыфіцыт прадуктаў і тавараў сапраўды быў, але ў апошнія гады існаваньня СССР. А ўжо з пачатку 1992-га рынак (і ў прамым, і ў пераносным сэнсах) пачаў насычацца, у 1993-м вы маглі свабодна набыць усё, што заўгодна; была іншая праблема – у людзей не хапала грошай.
Так, эканамічныя і сацыяльныя праблемы былі, і вельмі вострыя – але праз іх у пэрыяд трансфармацыі прайшлі ўсе без выключэньня постсацыялістычныя краіны былога «сацлягеру» і былыя рэспублікі СССР. Розьніца ў тым, што Чэхія і Польшча, Эстіонія і Літва ня збочылі са шляху рынкавых рэформаў.
Але ў сэнсе нацыянальнага Адраджэньня паячатак 90-х быў па-сапраўднаму «залатым часам» (праўда, даваўся ён штодзённымі высілкамі тысяч актывістаў БНФ і ТБМ, дэпутатаў Апазыцыі БНФ у ВС-12, членаў Касмісіі ВЫС па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны).
У пачатку 90-х адукацыйныя ўстановы пераходзілі на беларускую мову (1 верасьня 1993 ў беларускамоўныя класы пайшлі 80% школьнікаў), выдаваліся раней забароненыя творы рэпрэсаваных літаратараў, выходзілі навуковыя манаграфіі і папулярныя кнігі, у якіх упершыню раскрываліся тыя падзеі нацыянальнай гісторыі, якія замоўчваліся дзесяцігодзьдзямі. Зьяўляліся новыя літаратурныя і гістарычныя часопісы, ладзіліся выставы мастакоў (дастаткова ўзгадаць суполку «Пагоня»), на сцэнах тэатраў ставіліся спэктаклі па пьесах, пра якое маё пакаленьне школьнікаў 70-х нававт ня ведалі (напрыклад, «Тутэйшыя» Купалы).
Якое ж тут «90-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае адраджэнне»?
Нарэшце, калі б ня рух нацыянальнага Адраджэньня, вяршыняй якога было авбвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 – у пакаленьня Ігара Маханька былі б усе шанцы вырасьці ў Расейскай Фэдэрацыі і пазьней быць мабілізаваным пад які-небудзь Ваўчанск.
Ігару Маханьку, чыё школьніцтва, як я разумею, прыпала на канец 90-х — пачатак нулявых, гэтага ўжо не давялося засьпець. Ён, пэўна, ужо і вучыўся па іншых падручніках (тыя, выдадзеныя ў пачатку 90-х з бел-чырвона-белай вокладкай школьныя падручнікі па гісторыі, былі зьнішчаныя пасьля «рэфэрэндуму» 1995 г.).
Гэта прыклад, як практыка замоўчваньня – і ў адукацыі, і ў дзяржаўных СМІ – стварыла «белыя плямы» ва ўспрыманьні зусім нядаўняй мінуўшчыны нават у нацыянальна сьвядомых асобаў. (1/2)