Пуцін церпіць ва Ўкраіне паразу за паразай, і каб адцягнуць войскі Узброеных сілаў Украіны ад поўдня, зацікаўлены ў адкрыцьці «другога фронту» – з поўначы, зь Беларусі. Менавіта ў якасьці рэалізацыі паўнамаштабнага, з тэхнікай, з пяхотай і г.д. нападу на Ўкраіну і варта расцэньваць «ноту» МЗС РБ наконт нібыта «падрыхтоўкі нападу» Кіева на Беларусь.
Лукашэнка выканае загад Пуціна, бо як ніхто ведае, чым скончыцца асабіста для яго ігнараваньне загаду Крамля. Гэта будзе заканамерны вынік шматгадовай здачы Лукашэнкам сувэрэнітэту Беларусі Расеі. Якая пачалася, нагадаю, яшчэ пры Кебічу, у 1993-м, з уключэньня Беларусі ў АДКБ (чытай – арбіту вайсковых інтарэсаў Маскоўскага генштабу), пытаньне пра якое ў павестку дня сэсіі ВС унёс ніхто іншы, як дэпутат 310-й Шклоўскай выбарчай акругі Лукашэнка А.Р.
Пашле Пуцін на Кіеў толькі расейскіх мабілізаваных пры поўнай ваенна-тэхнічнай і тылавой падтрымцы Лукашэнкі, які ўжо ператварыў Беларусь у расейскі ваенны аэрадром, альбо разам зь імі прымуць удзел і батальёны т.зв. беларускага войска – фінал будзе адзін: разгром Ўзброенымі сіламі Ўкраіны. Наступ на Кіеў быў адбіты ў лютым-сакавіку, калі ўкраінскае войска ня мела цяперашняй зброі, зараз жа гэта – чыста тэхнічнае пытаньне.
Як павядуць сябе расейскія «мобікі», спрагназаваць няцяжка: выглядае, яны зьмірыліся з функцыяй гарматнага мяса.
Што зробяць у гэтай сытуацыі салдаты і афіцэры Ўзброеных сілаў Беларусі – таксама ўявіць няцяжка, але...
Але, як казаў класік (Аляксандар Дзюма?), надзея – гэта птушка, якая апошняй памірае ў душы чалавека.

Па логіцы Пуціна, сёньня на Радзе бясьпекі ён можа абвясьціць Украіне вайну – цяпер ужо і фармальна, цяпер ужо не з частковай, а поўнай мабілізацыяй. Гэта альбо ператворыць РФ у гіганцкую Паўночную Карэю, альбо імкліва наблізіць яе распад.
Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы. Рэкордная колькасьць краінаў (143) прагаласавалі за рэзалюцыю ААН і асудзілі анэксію Расеяй тэрыторый Украіны, і толькі пяць (Рф, КНДР, Нікарагуа, Сірыя і РБ) прадэманстравалі, што яны знаходзяцца ў сярэднявеччы.
Плата за тое, што ў 1994 грамадзтва (не, лепей сказаць — насельніцтва) не ацаніла свабоды, якая ўсё ж існавала ў пачатку 90-х (а за свабоду так, трэба штодня плаціць), не ацаніла Незалежнасьці, не паслухала папярэджаньняў пра небясьпеку “русского мира», нарэшце, не пажадала ўсьвядоміць сябе нацыяй. “Шкварка і чарка” былі важнейшыя.
Атрымалі ў выніку замест свабоды - тэрор, замест шкваркі — турэмную баланду.
І — ганьбу на ўвесь сьвет (літаральна).

Паклаўшы руку на сэрца, трэба прызнаць: сёньня на Захадзе мала хто ўзгадвае Беларусь у зьвязку з пратэстамі 2020 года — саўдзел Лукашэнкі ў пуцінскай агрэсіі “змазаў” адчуваньні ад прагі беларусаў да свабоды. Ва Ўкраіне ж пра іх ня ўзгадваюць зусім.
Ці можна зьмяніць стаўленьне ўкраінцаў (і ўвогуле Захаду) да
беларусаў? Лічу, што можна, калі палітыкі, журналісты, блогеры, творчыя дзеячы, усе тыя, каго называюць лідэрамі меркаваньняў, будуць гэтаму спрыяць. Пагутарылі з Валерам Руселікам у ягонай праграме SENS. https://m.youtube.com/watch?v=7Nslltmkrqw&fbclid=IwAR3_a2LhpKIv0SDwO9jSUMNfQ5LPIqMM4_xAtem_uKuCgcyKRMs46uOTyRo

YouTube
ГАЛОЎНАЯ ПАМЫЛКА ЎКРАІНЦАЎ / SENS, Навумчык, Беларусь, Украіна
Чаму ўкраінцы не разумеюць беларусаў? І як гэта змяніць? Чаму мы атрымалі столькі хэйту ад украінцаў з-за Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму? Ці адрозніваецца стаўленьне да беларусаў у краінах Захаду і ўва краіне?
Пра ўсё гэта размаўляем з дэпутатам…
Пра ўсё гэта размаўляем з дэпутатам…
Крыху ваеннай арыфмэтыкі. Заяўлена, што ў Беларусь уваходзяць дзевяць тысяч расейскіх вайскоўцаў. Дапусьцім, толькі дзевяць. 9 000 – гэта прыблізна 10 тактыча-батальённых груп. З Украінай з боку РФ цяпер ваюе (дадзеныя розьняцца, часам істотна, але вазьму сярэдняе) – 30-40 тактычна-батальённых груп.
Груба кажучы, у Беларусь уваходзіць траціна-чвэрць таго, што вядзе баявыя дзеяньні ва Ўкраіне на першай лініі.
Цяпер уявіце, што іх кінуць на Кіеў. Так, канешне, гэта – пераважна неабучаныя «мобікі», гарматнае мяса. Але каб спыніць іх, УСУ спатрэбіцца зьняць з паўднёвага фронту пэўную колькасьць тых жа батальённых груп. Бо адной толькі артылерыяй і тэрытарыяльнай абаронай не абыдзешся.
А гэта я яшчэ не прыгадаў прыгнаныя з РФ у Беларусь МіГ-31 – прынцыпова, якасна іншы від баявых самалётаў. Зусім забыўся пра ўжо занятыя расейцамі беларускія ваенныя аэрадромы. І шмат чаго іншага. Ну і, нарэшце, т.зв. беларускае (правільней – антыбеларускае, антынацыянальнае ) войска.
Усё гэта ў разы павялічвае ступень ваеннай эскалацыі ў Беларусі і вакол Беларусі.
Хаця я па-ранейшаму прытрымліваюся свайго выказанага яшчэ вясной меркаваньня, што Пуціну т.зв. беларускае войска патрэбнае для арганізацыі правакацый на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Леташні «мігранцкі крызіс» мог быць рэпетыцыяй, спосабам, кажучы вайсковай мовай». 2прамацаць абарону праціўніка».
У выпадку, калі лукашэнкаўскае войска сунецца на тэтыторыю краінаў NATO, яно, ясна, будзе разьбіта – але цалкам магчыма, што Пуціну якраз гэта і трэба. Тады з Расеі можна нагнаць войска яшчэ болей, для «абароны саюзьніка». Могуць быць і іншыя варыянты.
У кожным разе, імклівая мілітарызацыя Беларусі будзе суправаджацца яшчэ большай хваляй тэрору і рэпрэсій – хаця куды ўжо больш.
Таму цяперашні ўваход у Беларусь расейскага войска – падзея вельмі сур'ёзная. Думаю, самая сурʼёзная з 24 лютага.

Прызнаньне прарасейскім акупацыйным рэжымам кнігі Арлова “Айчына” экстрэмісцкай — прызнаньне вартасьці гэтага выданьня. І імкненьне зьнішчыць нацыянальную памяць, паказаць, што ў беларусаў не было гераічнай гісторыі, не было дзяржаўнасьці, не было кнігадруку, што беларусы былі непісьменныя і хадзілі ў лапцях, аж пакуль не прыйшоў “русский мир” (які насамрэч нясе народам цемрашальства, галечу і сьмерць).
Але пройдзе час - магчыма, зусім нядоўгі — і кнігі Арлова будуць уключаныя ў школьную праграму абавязковага чытаньня.

Ці падтрымліваеце Вы працяг санкцый да Беларусі, уключна са спыненьнем авія і чыгуначных пасажырскіх перавозак, візавымі абмежаваньнямі, спыненьнем банкаўскіх трансфэраў і г.д.? (ня маюца на ўвазе санкцыі да Лукашэнкі і яго атачэньня, сілавікоў і г.д.).
Anonymous Poll
17%
Падтрымліваю
15%
Ня толькі падтрымліваю, але і патрабую ўзмацненьня
46%
Не падтрымліваю, бо б‘юць па звычайных грамадзянах
22%
Ня маю адназначнага адказу
Ці лічыце Вы рэпрэсіі за Бел-Чырвога-Белы Сьцяг, Пагоню, забарону шэрагу кніг беларускіх аўтараў, выдаленьне са школных праграм эпізодаў нацыянальнай гісторыі, звужэньне ўжываньня беларускай мовы - праявай этнацыду?
Anonymous Poll
91%
Так, гэта этнацыд, бо зьнішчаецца нацыянальная ідэнтычнасьць.
7%
Не, гэта проста барацьба з палітычнымі апанэнтамі.
2%
Ня маю адказу.
Большасьць расейцаў (68%) падтрымліваюць вайну з Украінай, за спыненьне баявых дзеяньняў - 22%. Гэта вынікі закрытага апытаньня.
Як бы “па-братэрску” ні ставіліся беларусы да Расеі (а такія настроі яшчэ застаюцца хай і ня ў большасьці, дык у значнай часткі), — але беларусы ніколі не ўхвалялі і не ўхваляць агрэсію. Для іх непрымальныя настроі імперскія (“вернём исконные земли!”) і мілітарысцкія (“можем повторить!”).
Тут — галоўная ментальная розьніца паміж беларусамі і расейцамі. Яна выпрацоўвалася пакаленьнямі, тут сышліся шмат фактараў (геаграфічныя, культурныя, гістарычнвя), але гэта тое, што закладзена, як кажуць, на генетычным узроўні і што немагчыма зьмяніць ня тое што за год — за стагодзьдзе.
І гэта даводзіцца ўлічваць крамлёўска-лубянскаму “стратэгу” і ягонаму менскаму васалу.

Крыху пра гісторыю. Вясной 1990 з Канстытуцыі быў выдалены артыкул аб "кіруючай ролі КПСС". Ці лічыце Вы, што ў тым жа годзе варта было зьнесьці помнік Леніну перад Длмам ураду?
Anonymous Poll
94%
Так
2%
Не
4%
Ня маю адказу
Скасаваньне Лукашэнкам дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС не зьдзіўляе — ад самага абраньня прэзыдэнтам ён заяўляў, што «праблема Чарнобылю разьдзмутая нацыяналістамі» (падчас выбарчай кампаніі 1994 г. ён асьцерагаўся гэтак казаць — згубіў бы галасы).
Прынятая Вярхоўным Саветам у 1991-92 Дзяржаўная праграма ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС (яна уключала ў сябе комплекс эканамічных, сацыяльных, мэдычных праектаў, была скаардынаваная з міжнароднай дапамогай) не сумяшчалася з лукашэнкаўскай мадэльлю «рынкавага сацыялізму» — роўнасьць у беднасьці для мільёнаў і раскоша для некалькіх тысяч «набліжаных да цела».
Была «забытая» праграма, потым вярнулі ў сельгасабарот радыяцыйныя землі (на цэзіі і плутоніі ізноў пачалі сеяць і пасьвіць кароў), затым чарнобыльцаў пазбавілі ільготаў, ну а цяпер скасавалі нават кішэннае «чарнобыльскае» ведамства (між іншым, у першыя гады незалежнасьці, у пачатку 90-х, кіраўнік ведамства меў ранг віцэ-прэм’ера).
Які там пэрыяд паўраспаду цэзія, 17 гадоў? Лічыце, ужо цалкам распаўся. Праўда, акадэмікі сьцьвярджаюць, што палураспад плутонія — 2 411 гадоў. Але гэтак яны кажуць, пакуль зь імі не папрацаваў ГУБАЗІК.

Пра тое, як Лукашэнка быў на валаску ад імпічмэнту, і як яго ўратавала Масква. Фрагмэнт маёй кнігі “Дзевяноста шосты” Генэралы ў 1996-м: Мы даставім вам Лукашэнку ў ланцугах
http://www.svaboda.org/a/32146683.html
http://www.svaboda.org/a/32146683.html
Радыё Свабода
Генэралы ў 1996-м: Мы даставім вам Лукашэнку ў ланцугах
24 лістапада 1994 году ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тое самае відэа, якое выразалі ў рэпартажы БТ. Ужо нашто Леанід Ільіч у свае 75 быў хворы, але хадзіў лепей, адназначна.
МАКЕЙ. Менавіта Макей быў архітэктарам «мяккай лібэралізацыі» (яе яшчэ называюць «мяккай беларусізацыяй») 2015-2019 гадоў. Прысьвечаная Васілю Быкаву выстава ў МЗС (з сумесным зь пісьменьнікам фотаздымкам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы, між іншым), чытаньне вершаў Купалы там жа, крамы з нацыянальнай сымболікай у Менску і ў іншых гарадах, канцэрты і многае іншае, што сёньня ўспрымаецца як сон. Зь якіх прычын гэта рабілася – можна спрачацца, сёньня гэта ня робіцца і за такое адпраўляюць пад суд. Мы былі б неаб'ектыўнымі і несумленнымі, калі б выкрасьлілі гэта.
Ведаю, што без яго згоды былі б немагчымыя мае некалькі прыездаў у Беларусь (і беспраблемных выездаў). Пэўна, рэжым вырашаў гэтым свае мэты (чакалі, што ўсьлед за мной прыедзе і Пазьняк – дарэмна), але і я вырашыў свае: мне ўдалося ўратаваць і вывезьці каштоўныя для гісторыі дакумэнты і матэрыялы, зьвязаныя з дзейнасьцю Апазыцыі БНФ у ВС-12. Бяз іх тры мае апошнія кнігі пра Адраджэньне пачатку 90-х былі б немагчымыя. Скажу як ёсьць – удзячны яму за гэта.
Я ня быў зь ліку тых, хто ўскладаў нейкія асаблівыя надзеі на Макея да 2020 году, хаця дапускаў, што ў пэўнай сытуацыі на пэўны час ён мог бы быць тым, пра каго кажуць «пераходная фігура». Як, скажам, Малянкоў пасьля Сталіна (ён, а не Хрушчоў, пачаў дэмантаж сыстэмы – разам зь Берыяй, між іншым). Вельмі часта пасьля тырана прыходзіць паў-тыран ці на чвэрць-тыран; па праўдзе кажучы, у нашых шыротах я ня ведаю іншага прыкладу.
І ўсё ж, як Ельцын перакрэсьліў свае заслугі прызначэньнем пераемнікам Пуціна, гэтак і Макей у 2020 падштурхнуў пад адхон тое, чаму (з тых ці іншых прычынаў ці мэтаў) паспрыяў.
У 2020 ён абраў бок Зла. Магчыма, ён думаў, што гэта не канчатковы выбар – але Бог распарадзіўся гэтак, што ў яго выпадку – канчатковы.
Мы ня ведаем, што будзе з намі праз хвіліну. Таму ні на хвіліну ня варта станавіцца на бок Зла.

Версіі забойства МАкея (Масквой ці мясцовымі) не маглі не зьявіцца пры традыцыях, якія склаліся пад час праўленьня Лукашэнкі. Напісаў пра гэта на Радыё Свабода. https://rferl.link/91xO
Радыё Свабода
Чаму ня ўдасца абвергнуць вэрсіі пра забойства Макея
Тэма раптоўнай сьмерці міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея ў камэнтарах палітычных аналітыкаў Беларусі, Украіны і Расеі зрабілася адной з галоўных. Адбылося гэта падчас маштабнага пашырэньня і абмеркаваньня «ўкідаў» пра магчымую падрыхтоўку…
Суд дае па 15 сутак музыкам TOR BAND за кожную песьню. Ці лічыце, што ў новай Беларусі за кожнага палітасуджанага судзьдзі трэба даваць па 3 гады (арт. 392, заведама неправасудны прысуд)?
Anonymous Poll
71%
Так, лічу, і хай сядзяць па 300 гадоў
5%
Не, за ўсіх асуджаных – даваць 3 гады
16%
Толькі 3 гады? Павялічыць да 25 гадоў!
2%
Не, судзьдзі судзяць чэсна
6%
Ня маю адказу
Часу расейцы ўспрымаюць Белавескія панадненьні як трагедыю. https://rferl.link/Qa20
Радыё Свабода
Што беларусу і ўкраінцу добра, тое расейцу Віскулі
Днямі чытаю ў аднаго расейскага (раней маскоўскага, а цяпер ці то стамбульскага, ці то бэрлінскага) публіцыста пра вайну Расеі з Украінай. Абурэньне злачынствамі расейскіх войскаў, зьнішчальныя ацэнкі Крамля, цьвярозы аналіз пэрспэктыў «ваеннай апэрацыі»...
Лукашэнка ўвайшоў у лік тых зусім не шматлікіх тыранаў, на пальцах адной рукі можна пералічыць (сьпіс пачынае Гітлер), пры якіх ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў момант узнагароджаньня былі ў турме. https://www.svaboda.org/a/32169369.html
Радыё Свабода
Чаму ня выпусьцілі Бяляцкага? Парада Сьвятлане Алексіевіч
Дыктатары таксама людзі. Ніхто зь іх не пазбаўлены імкненьня быць лепшым за іншых. (За іншых дыктатараў, маю на ўвазе).