НАВУМЧЫК
1.45K subscribers
112 photos
12 videos
148 links
Сяргей Навумчык
Download Telegram
Палец Лукашэнкі, альбо як прапагандысты атрымалі Дзяржаўную прэмію за падман.

Пра 1991 год расказвае Сяргей Навумчык.

https://s3.amazonaws.com/anynews/r.html#https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/32001395.html
АДКАЗ АПАНЭНТАМ, або НЯ ВАРТА ПЛЯВАЦЬ УСЬЛЕД ГАРБАЧОВУ

Сёньня “ўвесь савецкі народ, усё прагрэсіўнае чалавецтва” маглі б быць ахопленыя жалобай з прычыны сыходу з жыцьця прэзыдэнта СССР Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова — нястомнага барацьбіта за ідэалы камунізму, за...

Поўны пералік якасьцяў і тытулаў пачытайце ў бібліятэках нэкралёгі па Брэжневу, Андропаву, Чарненку.

І вы моцна памыляецеся, калі ня верыце, што СССР ня мог праіснаваць да сёньняшняга дня. Мог. Яшчэ можна спрачацца, ці пратрымаў бы «сацыялістычны лягер» зь яго блёкам Варшаўскай дамовы, але наконт Савецкага Саюзу асабіста ў мяне ніякіх сумненьняў няма.

Апошнія сумневы зьніклі пасьля цяперашняй падтрымкі значнай часткай расейскага насельніцтва агрэсіі ва Ўкраіне, якая ўспрымаецца ў масавай сьвядомасьці менавіта як «зьбіраньне земляў», «выпраўленьне найвялікшай геапалітычнай катастрофы».

Праўда, заплаціць за гэтае існаваньне давялося б акіянам крыві, неверагодна жорсткім (на манер цяперашняй «спэцыяльнай апэрацыі» у Бучы) падаўленьнем руху рэспублік да незалежнасьці. У параўнаньні з чым распад былой Югаславіі з войнамі і генацыдам падаваўся б дзіцячай валтузьнёй у пясочніцы.

Так, былі і Тбілісі ў 1989-м, і Баку ў 1990-м, і Вільня ў 1991-м. Былі чалавечыя ахвяры, і Гарбачоў нясе за іх палітычную адказнасьць нават у выпадку, калі непасрэдна не аддаваў загаду генэралам. Але ня варта забывацца, што ён не аддаў загад войску і спэцслужбам «вырашыць пытаньне канчаткова», як аддаў яго ў 1989 годзе Дэн Сяопін.

А ў Гарбачова былі ўсе магчымасьці, каб сказаць «Фас!» і арміі, і КДБ — і генэралы выканалі б загад з гэткім жа натхненьнем, зь якім сёньня падаўляюць усё жывое ў Беларусі. Няўжо нехта думае, што Савецкая Армія і КДБ у канцы 80-пачатку 90-х былі больш гуманныяў, чым цяперашнія пуцінскія і лукашэнкаўскія сілавікі?

І калі сёньня я чытаю, што Гарбачоў мог абраць «кітайскі шлях», пачаўшы з эканамічных рэформаў і прытармазіўшы палітычныя — прашу прыгадаць Таньаньмэнь, дзе танкамі былі раздаўленыя сотні (па некаторых зьвестках — тысячы) студэнтаў, і не забывацца, што ў сучасным Кітаі існуюць спэцпасяленьні для «ненадзейных элемэнтаў» (напрыклад, для ўйгураў), умовы ў якіх мала чым розьняцца ад сталінскага ГУЛАГу.

Між іншым, палітычныя рэформы праз 30 гадоў пасьля пачатку эканамічных у Кітаі так і не адбыліся — усім непадзельна кіруе камуністычная партыя, а за крытыку партыйнага кіраўніцтва ссылаюць у гэтыя самыя лягеры.

Палітыка — тая ўнікальная сфэра, у якой асобу можна ацэньваць ня толькі па тым, што ён зрабіў, але і што і не зрабіў, хаця і меў магчымасьці.

Увогуле, гаворачы пра Гарбачова, мусім мець на ўвазе мінімум дзьве аксіёмы.

У сакавіку 1985 пленум ЦК КПСС ня мог абраць генэральным сакратаром ні Андрэя Сахарава, ні Валерыю Навадворскую, ні Сяргея Кавалёва. І нават ніякага камуніста, які хоць на сэкунды выявіў бы хаця б мізэрны сумнеў у правільнасьці марксісцка-ленінскай ідэалёгіі.

І другое. Цягам наступных гадоў (аж да Першага з’езду народных дэпутатаў СССР у траўні 1989-га) Гарбачоў, калі б ён выказаў такі сумнеў, быў бы імгненна зьняты з пасады калегамі па Палітбюро і ЦК ды адпраўлены, па прыкладзе Хрушчова, на пэнсію (а фактычна — пад хатні арышт).

Таму магчымасьці ў бок дыктатуры ў яго былі вялікія, а ў бок дэмакратыі — даволі абмежаваныя.

Для нас, беларусаў, вялізнай бядой застаецца Чарнобыль. Гарбачоў зьвярнуўся да савецкага народу толькі праз тры тыдні пасьля выбуху, а да гэтага людзі былі вымушаныя лавіць інфармацыю з радыёгаласоў — «Свабоды», «Голасу Амэрыкі», ВВС. Галоснасьць ня вытрымала выпрабаваньня праўдай.

Але давайце ўявім, што на месцы Гарбачова быў бы нехта іншы — скажам, былы першы сакратар Маскоўскага гаркаму, член Палітбюро таварыш Грышын (магчымасьць рэальная, пасьля сьмерці Чарненкі суткі, аж да пленуму ЦК, лімузін генсека з адпаведнай апаратурай сувязі падавалі менавіта Грышыну).

Я перакананы, што выступ пра Чарнобыль не прагучаў бы ні праз тры тыдні, ні праз тры месяцы, ні праз тры гады — як гадамі і нават дзесяцігодзьдзямі мы ня ведалі пра Сяміпалацінск ці Чалябінск.
«Немцы, каб выпрабаваць карнікаў з нашых людзей, прымушалі рабіць іх асабліва жудаснае. І ўжо калі ты сваю вёску расстраляў – дык табе давяраць будуць бязьмежна. Чыноўнікі, якія здрадзілі і заклалі свой народ – ім ужо апарат можа давяраць бясконца» (Алесь Адамовіч, 1991). Сёньня – афіцыйны юбілей Алеся Міхайлавіча (маці “падмаладзіла” яго больш чым на год, каб не ўгналіў Нямеччыну). https://www.svaboda.org/a/32016325.html?fbclid=IwAR1GDUrWbF0GV9_iG7N9I1WAvdTrLJfizx0k1x9Ks271OlePjR0KuoItd7w
Баюся, мы - ня мяжы канчатковага разьвітаньня з ХХ стагодзьдзем: сышоў Гарбачоў, і цяпер чарга Яе Вялікасьці, якая перыпетыі гэтага стагодзьдзя перажыла, ды і шмат у чым увасабляла. І на гэтым - з ХХ усё.
Посьпех украінцаў – феерычны. Ужываю менавіта гэтае слова, бо як яшчэ назваць бегства 1-й арміі ўзброеных сілаў РФ, у склад якой уваходзіць «несокрушимая и легендарная, в боях познавшая радость побед” Канціміраўская дывізія! Гэтак “славу русского оружия» даўно ніхто ня ганьбіў.

Неверагоднай сілы ўдар па іміджу Пуціна – найперш, у вачах расейскага генэралітэту і афіцэрства.

Бірнамскі лес яшчэ не пайшоў, але шум усё гучней у кронах дрэваў. Толькі б у заходніх сталіцах ізноў не залямантавали пра “небясьпеку распаду”, гэтым разам не СССР, и РФ.
Калі Лукашэнка папракае Станіслава Шушкевіча і БНФ у тым, што «аддалі ядзерную зброю», ён забываецца, што ў момант падпісаньня Будапешцкага мэмарандуму Шушкевіч ужо ня быў вышэйшай службовай асобай, а Зянон Пазьняк яшчэ ў 1992-м заклікаў падысьці да тэмы з улікам небясьпекі з боку Расеі. У кожным разе, у Лукашэнкі і ягоных дарадцаў былі ўсе магчымасьці аспрэчыць зьмест дакумэнту, унесьці свае прапановы ці ўвогуле яго не падпісваць. Нічога падобнага, як вядома, не было зроблена, Лукашэнка свой подпіс паставіў. А пакінула апошнія ядзерныя ракеты тэрыторыю Беларусі, нагадаю, 27 лістапада 1996 году — яны былі вывезеныя ў Расею. Дарэчы, акурат на наступны дзень пасьля прызнаньня Крамлём вынікаў праведзенага 24 лістапада рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі ў бок узмацненьня паўнамоцтваў прэзыдэнта — здараюцца ж у прыродзе такія супадзеньні!

http://www.svaboda.org/a/32035075.html
19 верасьня 1991 Вярхоўны Савет надаў Пагоні і Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу статус дзяржаўных сымбаляў.
АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ ЗА СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ: ЗАЯВА РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі неаднаразова зьвяртала ўвагу сусьветных лідэраў на небясьпеку імпэрскай палітыкі Расеі ў дачыненьні да краінаў, якія Масква лічыць сваімі "гістарычнымі тэрыторыямі".

У дачыненьні да Беларусі гэтая палітыка рэалізоўвалася ў форме асыміляцыі і зьнішчэньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, адносна Малдовы і Грузіі — стварэньня падкантрольных Крамлю анкляваў. У 2008 годзе Расея ўчыніла вайсковую агрэсію ў Грузіі, у 2014 — уварвалася ва Ўкраіну. У 2022 г. Масква разьвязала вайну, маштабу якой Эўропа ня бачыла з моманту падзеньня Трэцяга Райху.

Сёньня тое, што імпэрская Расея ўяўляе пагрозу ня толькі эўрапейскаму кантынэнту, але і ўсяму сьвету, не выклікае сумневу.

Цяпер агрэсіўная палітыка Крамля дасягнула апагею: Уладзімір Пуцін наўпрост пагражае сьвету ядзернай зброяй.

Да Ў. Пуціна далучыўся А. Лукашэнка, які заявіў, што ў Беларусі і Расеі фактычна "агульныя збройныя сілы"; адначасна расейскія генэралы сьцьвярджаюць, што войска А. Лукашэнкі знаходзіцца ў "апэратыўным рэзэрве" Масквы.

Пры гэтым застаецца фактам, што А. Лукашэнка даўно ўжо не зьяўляецца легітымным кіраўніком Беларусі. Ён ня мае падтрымкі народу, што засьведчылі масавыя выступы супраць татальнай фальсыфікацыі на так званых выбарах у 2020 годзе, прыпыніць якія рэжыму ўдалося толькі татальнымі рэпрэсіямі.

З гэтай прычыны Рады БНР заяўляе, што якія б формы не прыняла падтрымка А. Лукашэнкам злачынных ініцыятываў У. Пуціна, яна ні ў якой ступені не зьяўляецца выяўленьнем волі беларускага народа.

Беларусь знаходзіцца пад акупацяй Расеі, а лукашэнкаўскі рэжым ёсьць нічым іншым, як акупацыйнай адміністрацыяй.

Падобнае неаднаразова здаралася ў нядаўняй гісторыі, у тым ліку і на эўрапейскім кантынэнце. У 1918 годзе камуністычная Расея акупавала і зьнішчыла Беларускую Народную Рэспубліку, зьдзейсьніўшы праз два дзесяцігодзьдзя масавае забойства беларусаў у Курапатах, у канцы 1930-пачатку 40-х сталінскі СССР акупаваў краіны Балтыі, а гітлераўскі Трэці Рэйх — Чэхаславаччыну. Народы акупаваных краінаў былі пазбаўленыя права выбару і права голасу.

У гэткім жа становішчы цяпер знаходзіцца і беларускі народ, народ эўрапейскі і міралюбны. Пацьверджаньнем гэтай міралюбнасьці ёсьць тое, што менавіта ў вельмі кароткія часы адноснай свабоды пачатку 1990-х Беларусь добраахвотна і бяз усякіх умоваў адмовілася ад ядзернай зброі.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі заклікае дэмакратычныя краіны аказаць усю магчымую падтрымку беларускаму народу ў ягоным змаганьні за волю і незалежнасьць.

21 верасьня 2022г.
Амэрыканскія палітычныя камэнтатары сьцьвярджаюць, што Пуціну было наўпрост заяўлена: калі ён прыменіць ядзерную зброю (нават тактычную), ён – менавіта Пуцін – будзе зьнішчаны. Забіты. Так, нават у бункеры: існуе зброя, якая праходзіць праз бэтон, як нож праз масла, на сотні мэтраў.

Праблема ў тым, ці каштоўнае для Пуціна ягонае ўласнае жыцьцё. Для Гітлера было не каштоўнае, ідэя «вялікай Расе…», пардон, «тысячагадовага Рэйху» была важнейшай.
Разумею, што мая пазыцыя шмат каму не спадабаецца, але яна тлумачыцца ня толькі прынцыпамі, але і ўласным лёсам. Прынцыпы мае вызначаныя ідэямі вялікіх асобаў, знаёмства зь якім падараваў мне лёс: Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна (і некаторых іншых, на шчасьце, цяпер жывых).

Латвія заявіла, што ня будзе ўпускаць расейцаў, якія зьбягаюць ад мабілізацыі. Некаторыя іншыя краіны заявілі падобнае.

Я – перакананы праціўнік прынцыпу калектыўнай адказнасьці, ад якога пакутуюць у тым ліку і беларусы. У ХХ стагодзьдзі былі выпадкі, калі – да прыкладу – ЗША не пускалі ў свае парты караблі з уцекачамі з Эўропы, і сёньня гэта прызнана ганебнай старонкай амэрыканскай мінуўшчыны.

У прававым сэнсе – краіны ЭЗ падпісалі канвэнцыі аб уцекачах і наданьні палітычнага прытулку, і яны павінны альбо выйсьці зь іх (што будзе вяртаньнем у XIX стагодзьдзе), альбо выконваць.

Калі ў студзені 1991 году расейскія танкі, група КГБ «Альфа» і ОМОН штурмавалі Вільню і Рыгу, у абарону незалежнасьці Літвы і Латвіі выступілі тысячы беларусаў і тысячы расейцаў. Былі масавыя акцыі, арганізаваныя БНФ у Менску, быў стотысячны мітынг, праведзены ў Маскве.

Ведаю, што і для літоўцаў, і для латышоў гэтыя акцыі былі вельмі важныя. Ведаю, што і для літоўцаў, і для латышоў былі важныя прыезды ў Вільню і ў Рыгу ў тыя трывожныя дні як дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі, гэтак і дэмакратычных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Расеі.

Калі сёньня сын ці дачка тых беларускіх (і расейскіх) дэпутатаў, будучы праціўнікамі Лукашэнкі ці Пуціна, зьвернецца па ўратаваньне да літоўскага ці латыскага ўраду – ці атрымаюць яны хаця б частку той салідарнасьці, якую тры дзесяцігодзьдзі таму выказалі іх бацькі (дзяды)? Ці не адмовяць ім толькі на той падставе, што яны маюць беларускі (расейскі) пашпарт? (Я маю канкрэтны адказ на такое пытаньне, але пакуль пратрымаю яго пры сябе). Кажу пра сваякоў былых дэпутатаў – што ўжо казаць пра іншых...
Перакананы, што расейская імпэрыя павінна быць зьнішчаная, бачу на яе месцы 10-15 дэмакратычных (у будучыні) краінаў, і вельмі шкадую, што і Пуцін, і Лукашэнка будуць дажываць свае дні ў камфартабэльных умовах гаагскай турмы, а ня скончаць свае жыцьці гэтак, як іх сябры Хусэйн ці Кадафі.

Але – кажу гэта ў які ўжо раз – я супраць прынцыпу калектыўнай адказнасьці.

P.S. І пра асабістае. Лічыцца, што нам з Пазьняком палітычны прытулак у ЗША даў Біл Клінтан. Гэта – няпраўда. Якраз Белы дом і дзярждэп вельмі не хацелі гэтага рабіць, бо ім давялося б у корані мяняць пазыцыю ў дачыненьні да Менску, ды і да Масквы. Было б парушанае камфортнае існаваньне вашынгтонскай бюракратыі. Як мне казалі потым, Клінтан напісаў на нашай заяве рэзалюцыю кшталту – «На разгляд эміграцыйнай службы». Авось эміграцыйны афіцэр, дэталёва ўнікнуўшы ў нашую канкрэтную сытуацыю (інтэрвію, а прасьцей сказаць – допыт) цягнулася тры гадзіны – вынес вэрдыкт прытулак нам даць. Як паказаў час, у палітычным сэнсе тое было куды больш прадбачлівае рашэньне, чым пазыцыя прафэсійных палітыкаў і дыпляматаў: Захад зьвярнуў увагу на Беларусь, і «рэфэрэндум»-96 праходзіў пад куды большай міжнароднай увагай, чым «рэфэрэндум»-95.

Таму - не калектыўная адказнасьць, а - увага да кожнага канкрэтнага чалавека. І ніяк інакш.
ОТ КОГО ТРЕБОВАТЬ РЕПАРАЦИИ ЗА ОККУПАЦИЮ И ГЕНОЦИД? Лукашенко и его пропагандисты озаботились темой репараций от Польши за оккупацию Западной Беларуси в 1920-30-х годах. Ещё раньше заговорили о геноциде белорусского народа во время оккупации 1941-44 нацистской Германией, и здесь, понято, также возник вопрос репараций.

Проблема исторических претензий (в том числе и территориальных) не нова, возникает она даже между странами, где не первое десятилетие утвердилась демократия. Решается это ими, понятно, исключительно в рамках политических и правовых процедур.

Но с Лукашенко мы имеем иной случай, здесь — проявление его устойчивого неприятия демократических ценностей, желание «отомстить» Западу за неприятие его диктатуры.

Если говорить о практическом результате претензий, то Лукашенко ждёт неминуемое фиаско — с ним, как известно, давно прекратили разговаривать и встречаться.

И всё же есть один глава государства, досягаемый для Лукашенко на расстоянии вытянутой руки (в отличие от министров и генералов, с которыми этот руководитель общается на расстоянии прицельного пистолетного выстрела). И вот претензии к этому государству будут полностью оправданы.

Как известно, провозглашённая 25 марта 1918 независимая Белорусская Народная Республика была утоплена в крови (в буквальном смысле — достаточно вспомнить героев Слуцкого восстания 1920 года) по прямому распоряжению большевистской Москвы.

И в правовом отношении период с 1919 по 1991 можно с полным правом считать оккупацией Беларуси большевистской Москвой. Разумеется, с перерывом в 1941-1944, когда страна была оккупирована нацистским Берлином.

Но если немецкая оккупация длилась три года, то советская — семь десятилетий. Степень катастрофисчонсти московской оккупации для белорусской нации, к сожалению, обществом всё ещё не осознаны.

Вот только один пример.

В 1937 году распоряжением Главлита (контролируемого НКВД) были уничтожены (сожжены) ВСЕ экземпляры 388 изданий, в том числе (перевожу названия с белорусского) «Арифметисеская терминология», «Словарь сельскохозяйственной терминологии». «Словарь химической терминологии», «Терминология обществоведения», «Словарь математической терминологии», «Словарь бухгалтерской терминологии», «Белорусская научная терминология», «Георграфическая и космографическая терминологии и названия небесных тел», «Терминология логики и психологии», "Словарь геометрическо-тригонометрических терминов и предложени й","Витебский краевой словарь«, «Краевой словарь Червеньшчины», «Проект составления словаря живого белорусского языка», «Словарь лесных терминов», «Словарь терминологии общего ростениеводства», "Белорусская грамматика для школ","Граматика белорусского языка«. А ещё — региональные словари, в т.ч. «Витебский краевой словарь», «Краевой словарь Червеньшчины» (перечень всех 388 изданий — см. Александр Лукашук, «За кипучей чекистской работой», Мінск, 1997).

Из научного оборота, а потом и из народной памяти были выжжены, исчезли целые пласты белорусской лексики (и после этого у Лукашенко хватило нагласти заявить, что, якобы, «На белорусском языке невозможно выразить ничего раумного»).

Если системное, насильственное уничтожение языка нации не этноцид — тогда что такое этноцид?

Тысячи белорусских поэтов и писателей, учёных, политиков были расстреляны, сгноены в ГУЛАГе. Только в одну ночь с 29 на 30 октября 1937 года по прямому распоряжению Сталина расстреляны более сотни представителей национальной элиты.

Даже изданный уже при Лукашенко (1995) энциклопедичесий словарь «Беларусь» называет количество жертв в Курапатах — «до 100 тысяч человек» (открыватель Курапат Зянон Пазьняк называет цифру в 250 тысяч).

Если это не геноцид — что тогда геноцид?

И всё это делалось по прямому указанию руководителей большевистского ЦК ВКП (б) и НКВД, которые находились не в Варшаве, Берлине, Брусселе или Вашингтоне, а в московском Кремле и на московской Лубянке.
(продолжение) Сегодня Россия считает себя правопреемницей СССР (и, кстати, в международно-правовом отношении таковой является, занимая по этой причине место в Постоянном Совете безопасности ООН), а ФСБ РФ гордостью называет себя продолжателями «славных чекистских традиций». Выходцы из ВЧК-КГБ-ФСБ во главе с Путиным уже не одно десятилетие безраздельно управляют Россией.

Так не логично ли предъявить претензии за этноцид и геноцид белорусского народа Москве?

И в качестве поскриптума добавлю, что факт массовых расстрелов в Курапатах именно органами НКВД был доказан следователями по особо важным делам Генеральной прокуратуры БССР в 1988 году, тогда же подтверждён правительственной комиссией, а Верховный Совет Беларуси 12-го созыва в 1990-м создал постоянную Комиссию при парламенте по правам жертв репрессий 1930-1950-х годов. Депутат Верховного Совета от 310-го Шкловского избирательного округа Лукашенко А.Г. голосовал за создание этой комиссии и ни в одном из своих выступлений на сессиях в период депутатства факт массовых расстрелов в Курапатах НКВДистами под сомнение не поставил.

Но, насколько мне известно, и в Курапаты никогда не приехал.
(Перевод с белорусского)
У Польшчы толькі некалькі сілавікоў былі асуджаныя за свой удзел у рэпрэсіях – віну абсалютнай большасьці даказаць не ўдалося. Вы лічыце, што ў Беларусі да сілавікоў трэба будзе:
Anonymous Poll
2%
дараваць і “перагарнуць старонку”
63%
судзіць строга па законе, хай нават і малавынікова
35%
судзіць строга па законе, але ў першыя 48 гадзін – па “не да законаў”
На маёй памяці, дзярждэп ЗША ніколі яшчэ не рэкамэндаваў грамадзянам Амэрыкі неадкладна пакінуць РФ. Былі рэкамэндацыі па асобных рэгіёнах, але каб ўся тэрыторыя Расеі ўспрымалася як зона падвышанай небясьпекі — ніколі.

Безумоўна, у Вашынгтоне ведаюць нешта такое, што пакуль ня хочуць вымавіць услых публічна.
Ільін, цытатай якога Пуцін скончыў сваю прамову — ідэолаг рускага фашызму, калі хто яшчэ ня ведае.
Чаму радуе Нобэль менавіка Бяляцкаму? Напішу пункцірна.

Бяляцкі заўсёды быў за Незалежнасьць — яшчэ з 80-х, калі пра яе марылі толькі некалькі дўясяткаў чалавек.

У беларускім нацыянальным руху ён ад пачатку 80-х (раней, чым, напрыклад, большасьць з нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ у ВС-12). Алесь быў заснавальнікам “Тутэйшых”, членам Аргкамітэту БНФ, заяўнікам легендарных “Дзядоў” 30 кастрычніка 1988. Уваходзіў у Сойм БНФ, быў дэпутатам Менгарсавету. Падпісаў заяву дэпутатаў супраць ГКЧП у жніўні 1991 і тады ж умацаваў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на будынку Менгарвыканкаму. Быў дырэктарам літаратурнага музэю Багдановіча. У 1994 уваходзіў у каманду кандыдата БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах Зянона Пазьняка. Выступіў супраць т.зв. рэфэрэндуму 1995. Удзельнічаў у антырасейскіх масавых акцыях ў 1996. Ніводнага недакладнана ці сумнеўнага палітычнага крока. Ну, а з 1996 — ужо пачалася праваабарончая дзейнасьць у “Вясьне”, змаганьне і турмы, гэта ўжо добра ўсім вядома.

Акрамя ўсяго іншага, гэты Нобэль Бяляцкаму — вельмі справядлівы ў вачах тых, хто ў дэмакратычным нацыянальным руху дзесяцігодзьдзямі.

Яшчэ і таму радасна, што, як хтосьці сказаў ужо, гэта першы Нобэль беларускамоўнаму беларусу (які і сына выхоўваў па-беларуску).
Адным з заснавальнікаў “Мэмарыялу” разам з акадэмікам Сахаравым быў і Алесь Адамовіч (на фота з устаноўчага сходу “Мэмарыялу” справа ад Сахарава, 1989).
Пуцін церпіць ва Ўкраіне паразу за паразай, і каб адцягнуць войскі Узброеных сілаў Украіны ад поўдня, зацікаўлены ў адкрыцьці «другога фронту» – з поўначы, зь Беларусі. Менавіта ў якасьці рэалізацыі паўнамаштабнага, з тэхнікай, з пяхотай і г.д. нападу на Ўкраіну і варта расцэньваць «ноту» МЗС РБ наконт нібыта «падрыхтоўкі нападу» Кіева на Беларусь.

Лукашэнка выканае загад Пуціна, бо як ніхто ведае, чым скончыцца асабіста для яго ігнараваньне загаду Крамля. Гэта будзе заканамерны вынік шматгадовай здачы Лукашэнкам сувэрэнітэту Беларусі Расеі. Якая пачалася, нагадаю, яшчэ пры Кебічу, у 1993-м, з уключэньня Беларусі ў АДКБ (чытай – арбіту вайсковых інтарэсаў Маскоўскага генштабу), пытаньне пра якое ў павестку дня сэсіі ВС унёс ніхто іншы, як дэпутат 310-й Шклоўскай выбарчай акругі Лукашэнка А.Р.

Пашле Пуцін на Кіеў толькі расейскіх мабілізаваных пры поўнай ваенна-тэхнічнай і тылавой падтрымцы Лукашэнкі, які ўжо ператварыў Беларусь у расейскі ваенны аэрадром, альбо разам зь імі прымуць удзел і батальёны т.зв. беларускага войска – фінал будзе адзін: разгром Ўзброенымі сіламі Ўкраіны. Наступ на Кіеў быў адбіты ў лютым-сакавіку, калі ўкраінскае войска ня мела цяперашняй зброі, зараз жа гэта – чыста тэхнічнае пытаньне.

Як павядуць сябе расейскія «мобікі», спрагназаваць няцяжка: выглядае, яны зьмірыліся з функцыяй гарматнага мяса.

Што зробяць у гэтай сытуацыі салдаты і афіцэры Ўзброеных сілаў Беларусі – таксама ўявіць няцяжка, але...

Але, як казаў класік (Аляксандар Дзюма?), надзея – гэта птушка, якая апошняй памірае ў душы чалавека.
Па логіцы Пуціна, сёньня на Радзе бясьпекі ён можа абвясьціць Украіне вайну – цяпер ужо і фармальна, цяпер ужо не з частковай, а поўнай мабілізацыяй. Гэта альбо ператворыць РФ у гіганцкую Паўночную Карэю, альбо імкліва наблізіць яе распад.
Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы. Рэкордная колькасьць краінаў (143) прагаласавалі за рэзалюцыю ААН і асудзілі анэксію Расеяй тэрыторый Украіны, і толькі пяць (Рф, КНДР, Нікарагуа, Сірыя і РБ) прадэманстравалі, што яны знаходзяцца ў сярэднявеччы.

Плата за тое, што ў 1994 грамадзтва (не, лепей сказаць — насельніцтва) не ацаніла свабоды, якая ўсё ж існавала ў пачатку 90-х (а за свабоду так, трэба штодня плаціць), не ацаніла Незалежнасьці, не паслухала папярэджаньняў пра небясьпеку “русского мира», нарэшце, не пажадала ўсьвядоміць сябе нацыяй. “Шкварка і чарка” былі важнейшыя.

Атрымалі ў выніку замест свабоды - тэрор, замест шкваркі — турэмную баланду.

І — ганьбу на ўвесь сьвет (літаральна).