Сёньня – 30 гадоў эміграцыі. А зьяжджаў зь Менску, думаючы, што на некалькі тыдняў, максымум месяцы на тры. Як лічылі, зьяжджаючы, тысячы беларусаў да мяне і тысячы – пасьля. Палітычная эміграцыя (а ў эміграцыі заўсёды палітычны падмурак, нават калі мае эканамічныя прычыны) зрабілася часткай калектыўнага беларускага лёсу.
Этнацыд беларускага народа, які пачаўся з 1995, перарастае ў генацыд. Апошнія зьвесткі пра зьбіцьцё і катаваньні прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі пераконваюць, што КДБ РБ, МУС РБ (і асобна ГУБАЗік), адміністрацыя прэзыдэнта РБ — павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Некаторыя патрыярхі ўкраінскай дыяспары шкадавалі, што ў 1992 Рада УНР склала паўнамоцтвы перад Краўчуком. Рада ж БНР не паддалася намаганьням ураду Кебіча і захавала сымбаль беларускай дзяржаўнасьці. https://novychas.online/poviaz/czamu-rada-bnr-isnue-dahetul?fbclid=IwdGRjcAQz3YNmZGlkFlA75BFuHTaj2aOTdAXpp84tADUXDm5leHRuA2FlbQIxMQBzcnRjBmFwcF9pZAo2NjI4NTY4Mzc5AAEeNY2e2hwx_fzFsIa4dKQOxsGqIfL-CTOWtCEMr-vZO7JKUT-lvFipFXI5xow_aem_3J3dj5HYtd-YHS9yCunBAQ
Новы Час
Чаму Рада БНР існуе дагэтуль?
25сакавіка беларусы зноў згадваюць акт,зь якога пачалася сучасная беларускаядзяржаўная ідэя. Але разам з датай штогодвяртаецца і іншае пытаньне: а чаму РадаБеларускае Народнае Рэспублікі дагэтульіснуе? Чаму іншыя эміграцыйныя цэнтры,напрыклад, польскі ці…
Прэм’ер Гішпаніі заявіў, што калісьці ЗША падманулі, уцягнуўшы краіну ў вайну супраць Іраку (“Вы ня здолееце падмануць нас двойчы”). Словы палітыка, адказнага за нацыю.
Беларусы — і на ўзроўні афіцыйнай (нелегітымнай, але рэальнай) улады, і на ўзроўні апазыцыі да гэтай улады (і найперш апазыцыі) — павінны прызнаць, што ў свой час Вашынгтон падмануў Беларусь, абяцаючы “гарантыі” за адмову ад ядзернай зброі. Украіне падобны падман штодзённа каштуе крыві і жыцьцяў, мы ж пакуль маем магчымасьць зрабіць належныя, хаця і горкія, высновы.
А менавіта: саюзьнікамі беларусаў могуць быць толькі беларусы, усе іншыя - толькі ў ролі часовых альянсаў. Пра гэта сьведчаць стагодзьдзі нашай шматпакутнай Гісторыі.

Пры іншых роўных умовах Вы аддадзіце перавагу кнізе -
Anonymous Poll
71%
папяровай
22%
электроннай
7%
аўдыёвэрсіі
Часам пішуць, што ўдзельнікі цяперашняй місіі будуць першымі людзьмі, якія ўбачаць на свае вочы зваротны бок Месяца. Насамрэч, такіх людзей больш за два дзясяткі - гэта ўдзельнікі праграмы “Апалон”; перад высадкай на Месяц экіпажы рабілі віткі (адпаведна, бачылі і зваротны бок), а пілот каманднага модулю ўвогуле заставаўся на арбіце спадарожніка ўвесь час. Ну а першым, хто абляцеў Месяц (хаця і ня высадзіўся на яго) быў экіпаж Апалона-8 — Фрэнк Борман, Джэймс Ловэл і Ўільям Андэрс у сьнежні 1968. Тады ж і быў зроблены гэты легендарны здымак Зямлі. P.S. За касьмічнымі палётамі сачу зь дзяцінства, як, напэўна, шмат хто ў маім пакаленьні, народжаным у пачатку 60-х.
Як вы ставіцеся да магчымасьці адкрыцьця прамых авіярэйсаў паміж Беларусьсю і Захадам (краінамі ЭЗ і ЗША)?
Anonymous Poll
65%
Станоўча
15%
Адмоўна
22%
Ня маю адназначнага адказу
Спаўняецца 35 гадоў легендарнаму Красавіцкаму страйку 1991 году, які быў моцным ударам па камуністычнай сыстэме ў працэсе здабыцьця Незалежнасьці. У свой час філосаф Валянцін Акудовіч пісаў, што рабочыя нібыта выступілі антаганістамі БНФ і нібыта выйшлі пад чырвонымі сьцягамі з лёзунгамі захаваньня СССР. Насамрэч, усё было якраз наадварот: на Плошчу ішлі пад нацыянальнымі сьцягамі (гл.фота), а наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйнага статусу было адным з асноўных патрабаваньняў нароўні з эканамічнымі.
У Менску на Плошчы сабраўся 100-тысячны мітынг, у Воршы рабочыя перакрылі чыгунку (фота). Застрайкавалі шахцёры ў Салігорску.
Пачаўся страйк стыхійна, у выніку раптоўнага падвышэньня ўрадам Гарбачова цэнаў на прадукты і тавары (праз два тыдні пасьля рэфэрэндуму аб захаваньні СССР, у якім, як фармулявалася ў пытаньні «будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека»). Але да страйку БНФ ня тое што быў падрыхтаваны — ён, уласна, стварыў для яго структуры. (1/2)

(2/2) На гэта зьвярнуў увагу першы намесьнік старшыні ВС С. Шушкевіч, праўда, у своеасаблівым кантэксьце — ён выступіў на баку камуністычнага кіраўніцтва і заявіў у прамым эфіры тэлебачаньня: «Да чыстага парыву рабочых прымазаліся тыя, хто шукае выгады для сябе... У дзеяньнях страйкаму адчуваецца рука вопытных арганізатараў».
Увогуле, Шушкевіч быў ня надта далёкі ад ісьціны.
«Якую ролю ў красавіцкіх падзеях адыграў БНФ? Немалую, — сьцьвярджаў у тыя дні ў „Навінах БНФ“ Юры Дракахруст. — Па-першае, спрацавала двухгадовая дзейнасьць БНФ, мітынгі, выступы ў друку, праца апазыцыі ў ВС Рэспублікі... На пляц перад Домам ураду рабочыя таксама пайшлі па шляху, пракладзеным БНФ... апрача таго, БНФ паўплываў, так-бы мовіць, арганізацыйна. У 1988 годзе ён абудзіў да грамадзянскага жыцьця розных людзей, аб’яднаных непрыняцьцем таталітарызму. Групы БНФ маглі быць вельмі маленькімі — некалькі чалавек на велічэзны завод, але яны былі амаль паўсюдна... Калі ж пачаліся страйкі, сябры БНФ апынуліся на сваім месцы. Многія зь іх увайшлі ў страйкамы, сталі іхнімі лідэрамі. Яны адразу надалі руху арганізаваныя формы. Палітычны досьвед сяброў БНФ на заводах дапамог рабочым у іхняй барацьбе».
Сустаршынямі Менскага гарадзкога страйкаму былі абраныя Сяргей Антончык, Генадзь Быкаў і Георгі Мухін. Усе яны мелі пэўны палітычны вопыт: Антончык — дэпутат Менскага гарсавета і парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, Быкаў — член Рады БНФ Партызанскага раёну, Мухін — член Сойму і Ўправы БНФ. Сустаршынём страйкаму 4-га рудаўпраўленьня быў абраны член Салігорскай Рады БНФ Іван Юргевіч.
Апазыцыя БНФ падтрымала рабочых і сабрала подпісы за скліканьне нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету для прыняцьця палітычных і эканамічных рашэньняў. У мяне захаваўся чарнавік нашай першай заявы, пачатак напісаны рукой Валянціна Голубева, далей — маёй (фота).
Перакананы, што ў 2020 быў шанец зьмясьці рэжым Лукашэнкі, арганізаваўшы страйк хаця б на дзясятку бюджэтаўтворных прадпрыемствах — МТЗ, МАЗе, МЗКТ, Беларуськаліі, Наваполацкім і Мазырскім МТЗ, гарадзенскім «Азоце». Праз колькі тыдняў краіну чакаў бы эканамічны калапс, які мог адчыніць шлях да зьмены ўлады. Ва ўсякім разе, стварыў бы для гэтага значна большыя магчымасьці. Не дапамог бы і Пуцін: можна разагнаць, нават расстраляць шматтысячнае шэсьце, але да кожнага страйкоўца АМАПаўца ці «россгвардейца» не прыставіш. Нездарма ў жніўні 20-га ўсе сілы КГБ былі кінутыя на прадпрыемствы і індывідуальнае запалохваньне актывістаў. Але падрыхтоўка такога страйку, канешне, мусіла весьціся загадзя. Пра тое, як паставіліся да прапановаў тых, хто меў досьвед такой працы («Вы всё пр....ли, а мы вам сейчас покажем, как нужно делать революцию!»), ужо пісалася.
Будзем спадзявацца, што ўрокі зь мінулага зробленыя.
А сёньня хачу з падзякай прыгадаць тых, хто ў красавіку 91-га выйшаў бараніць свае правы, свае сем’і і сваю Беларусь.

Гераіня рэкорднага палёту «Артэміды-2» да Месяца — Хрысьціна Кох (фота NASA). Яна гераіня і па сваёй касьмічнай біяграфіі. І мне чамусьці здаецца, што менавіта яна, пасьля больш чым паўстагодзьдзя, якое мінула з часоў праграмы «Апалон», першай ступіць на паверхню спадарожніка Зямлі ў складзе экіпажу «Артэміда-4». Ва ўсякім разе, тое было б правільна. Праз два гады праверу сваю інтуіцыю)
P.S. Уражваюць кпіны расейскіх прапагандыстаў, якія істотна папоўнілі пашлаваты жанр «туалетнага» гумару. Што і казаць, паломка — недапрацоўка NASA. А з другога боку — першы туалет на борце карабля за ўсю гісторыю пілятуемых палётаў, пачынаючы ад Гагарына (бадай яму адзінаму той быў непатрэбны на 90 хвілінаў палёту).
Зрэшты, па-чалавечы гіпэртрафаваную ўвагу крамлёўскіх камэнтатараў да гэтага стратэгічнага ў іх уяўленьні аб’екту зразумець можна. Паводле Расстату, 7,8% (больш як 11 мільёнаў) грамадзянаў РФ у другой чвэрці ХХI стагодзьдзя ўсё яшчэ жывуць ва ўмовах «удобства во дворе» — як у часы Залатой Арды.

З самага пачатку вайны з Іранам я пра яе не выказваўся, цяпер паспрабую зрабіць некаторыя папярэднія высновы — у тым ліку і ў дачыненьні да магчымых пэрспэктываў Беларусі. Яны, адразу скажу, далёкія ад аптымізму.
Адносна пытаньня «Хто перамог?» сказаў бы гэтак: для Ірану параза, калі яна не стопрацэнтовая — гэта перамога. Для ЗША перамога, калі яна не стопрацэнтовая — гэта параза.
І сапраўды, для Амэрыкі сытуацыя значна горшая, чым яна была да пачатку вайны, бо ніякія мэты ЗША (Ізраіль тут — асобная тэма) альбо не дасягнутыя, альбо дасягнутыя мэты супрацьлеглыя.
Казаць пра зьмену іранскага рэжыму, як гэта цяпер робіць Белы дом — гэта як калі б, замяніўшы Лукашэнку на якога-небудзь Карпянкова, сьцьвярджаць пра зьмену рэжыму ў Беларусі; падзеі 2020-га паказалі, што апошні прымяняў бы значна больш жорсткія рэпрэсіі, чым цяперашні правіцель. Зрэшты, ёсьць і рэальны прыклад 1994 году, калі камуніста Кебіча, зь якім хай і зь цяжкасьцю, але можна было хаця б у нечым дамаўляцца, замяніла каманда «камсамольцаў» Лукашэнкі, якая разам з сілавікамі ўзяла курс на аб’яднаньне з РФ, уласнае ўзбагачэньне і рэпрэсіі, і зь якой немагчыма было дамовіцца ні аб чым.
Сёньня ў Іране рэальная ўлада ў руках «камсамольцаў-сілавікоў» — Корпусу вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі, і публічнымі пакараньнямі сьмерцю (у тым ліку і вядомага спартоўца) яны ясна прадэманстравалі, што літасьці ад іх чакаць ня варта.
Мэта ліквідацыі іранскай праграмы ўзбагачэньня ўрану да ўзроўню стварэньня ядзернай зброі таксама ня выкананая. Больш за тое: выявілася, што і леташні разгром падземных сховішчаў ня даў выніку, пра які пераможна заяўляў Трамп. Тое, што колькасьць узбагачанага ўрану невялікая, супакойваць не павінна: каб зьнішчыць ненавісны яму Ізраіль, Тэгерану не патрэбна ні 500 боегаловак, ні нават 50: дастаткова пяці (адмыслоўцы лічаць, што цяпер Іран можа зрабіць каля дзясятка бомбаў).
Зьніжэньне коштаў на нафту ў выніку падзеньня рэжыму аятолаў афіцыйна Белым домам не заяўлялася, але яно мелася на ўвазе, бо дзесяцігодзьдзямі лічылася, што яно адбудзецца ў выніку зьняцьця санкцый. Ня ведаю, ці трэба тут нешта камэнтаваць — кожны можа на свае вочы ўбачыць цэньнікі на аўтазапраўках. А вось што варта адзначыць — дык гэта надзвычай эфэктыўныя дзеяньні Кіева, якія дакладнымі ўдарамі па расейскай сыстэме транспарціровак істотна зьменшылі прэфэрэнцыі Масквы ад сусьветнага паліўнага крызісу.
Дакладней, пачатку крызісу — шмат якія экспэрты лічаць, што наперадзе яшчэ больш цяжкія для сусьветнай эканомікі часы.
З моманту «другога прышэсьця» Трампа ягоная міжнародная палітыка некаторымі аналітыкамі расцэньваліся як рэалізацыя праграмы аслабленьня Кітаю, і гэта лічылася і па сёньня лічыцца асноўнай стратэгічнай мэтай Вашынгтону, у межах якой часта разглядаюцца і жэсты ў бок Пуціна (з мэтай адарваць Маскву ад Пэкіну).
Аднак калі і ёсьць пераможца ў цяперашнім яшчэ не завершаным сюжэце, дык Кітай. І нават не за кошт спрыяньня перамовам, а як праваднік стратэгіі, якая абсалютна адсутнічае ў Вашынгтона і запатрабаваная ў міжнароднай палітыцы чым далей, тым болей. Я маю на ўвазе стабільнасьць.
Нельга абыйсьці і падзеньне міжнароднага аўтарытэту ЗША як сусьветнага лідэра. «Трамп даў задні ход» — асноўны лейтматыў сёньняшніх камэнтароў. і даў ён яго пасьля гістэрычных, па-за межамі прыстойнасьці заяваў, зь Белага дому на памяці цяперашніх пакаленьняў нечувальных.
Нарэшце, ЗША ня здолелі абараніць сваіх саюзьнікаў у рэгіёне канфлікту.
На фоне гэтых глябальных аспэктаў можа згубіцца дэталь, якая, на мой погляд, можа мець непасрэднае дачыненьне да Беларусі, хаця, на першы погляд, падаецца ад гэтага вельмі далёкай. Я маю на ўвазе «сюрпрыз», пра які пасьля пачатку вайны сказаў Трамп — абстрэл Тэгеранам інфраструктуры краінаў-суседак і блякаду Армузскага праліву. (1/2)

(2/2) Выбар з двух варыянтаў: альбо амэрыканская выведка не пралічыла верагоднасьць дзеяньняў Тэгерану ў адказ, альбо Белы дом іх праігнараваў. У першае верыцца зь цяжкасьцю, хаця выключаць гэтага нельга — не лічыла ж ЦРУ яшчэ ў пачатку 91-га распад СССР найбольш верагодным сцэнаром. Другое — больш рэальна, калі ўлічыць стыль прыняцьця рашэньняў цяперашняй адміністрацыяй, у якім вызначальную ролю адыгрываюць асабістыя жаданьні Трампа, непрагназуемыя, падобна, ня толькі для ягонага атачэньня, але і для яго самога. Звычайна гэта завецца — капрыз.
Прыхільнікі Трампа зь ліку апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі казалі, што ў цяперашняй амэрыканскай адміністрацыі ёсьць плян адносна Беларусі, што ня трэба рабіць скарасьпелых высноваў і трэба пачакаць. У якасьці пацьверджаньня прыводзіліся сапраўды эфэктыўныя і дзеяньні Белага дому ў справе вызваленьня палітычных зьняволеных.
Аргумэнт, здавалася б, бясспрэчны. Але мне прыгадваецца лета 1996-га, калі лідэры БНФ Вячаслаў Сіўчык і Юрась Хадыка трымалі на Валадарцы бестэрміновую палітычную галадоўку і апынуліся на мяжы жыцьця і сьмерці. За краты яны былі кінутыя на піку масавых пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй. Тады Ельцын пазваніў Лукашэнку (як распавядаў мне Яўлінскі, ён якраз і папрасіў гаспадара Крамля ўмяшацца і быў пры размове, Барыс Мікалаевіч казаў: «Аляксандар Рыгоравіч, выявіце міласэрнасьць! Што там у вас ім сьвеціць, расстрэл? Ну, дайце 15 гадоў. 15 гадоў? Ну дык дайце 8! А ўвогуле — вызваліце!»). Двух першых беларускіх палітвязьняў Ельцын, адназначна, уратаваў. Але ў тыя ж самыя дні ён рэалізоўваў праграму інтэграцыі, супраць якой і выступілі Сіўчык і Хадыка, і якая на дзесяцігодзьдзі зацягнулася пятлёй на шыі беларускага народа.
Дзеяньні Белага дому адносна беларускіх палітвязьняў, бясспрэчна, вартыя ўдзячнасьці. Але яны, на мой погляд, не зьяўляюцца часткай нейкай праграмы дэмакратызацыі. Пра цэласную канцэпцыю адносінаў да Беларусі нельга было казаць і пры папярэдніх адміністрацыях (незалежна ад таго, рэспубліканец ці дэмакрат быў у Белым доме), але тады хаця б дэкляравалася прыхільнасьць дэмакратычным нормам (тут заўважу, што мне дзіўна чуць пра «не зьвяртайце ўвагі на словы Трампа, глядзіце на дзеяньні» — палітыка якраз са словаў ды дэклярацый складаецца ня ў меншай ступені, чым зь дзеяньняў, бо самі гэтыя дзеяньні і вынікаюць за словаў. А калі не вынікаюць — гэта завецца падманам). ЗША няспынна зьвярталі ўвагу на парушэньні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі, гэта было вялікай падтрымкай і актывістам апазыцыі, і праваабаронцам — цяпер жа, за больш чым год, мы не пачулі пра правы чалавека з Белага дому ні слова.
Адкіньце ілюзіі — ніякай праграмы адносна Беларусі ў Трампа няма. Яе і ня можа быць, калі паглядзець больш шырэй на цяперашнюю міжнародную палітыку ЗША, схалястычную і эклектычную, абсалютна непрагназуемую. Тыя, хто спадзяваўся на новую амэрыканскую адміністрацыю, памыліліся.
Брусэль жа праграму мае, і ўмяшчаецца яна ў два словы — жалезная заслона.
Калі год таму верагоднасьць ядзернага Апакаліпсісу разглядалася пераважна гіпатэтычна, дык сёньня яна робіцца ўсё больш верагоднай. У бездань хаосу і нестабільнасьці апускаюцца ўсе краіны, незалежна ад формы дзяржаўнага ўладкаваньня і палітычнага ладу.
Але ў Беларусі — адзінай на плянэце краіне! — зьнішчэньне падмуркаў дзяржаўнасьці (нацыянальнай ідэнтычнасьці, мовы, культуры) вось ужо больш як тры дзесяцігодзьдзі застаецца адной з асноўных мэтаў улады і рэалізоўваецца чым далей,тым болей апантана..
Ва ўмовах усясьветнага хаосу адсутнасьць разуменьня нацыянальных інтарэсаў (разуменьня, у той ці іншай ступені ўласьцівага ўсім без выключэньня кіраўнікам дзяржаў, і дэмакратам, і дыктатарам, усім, акрамя Лукашэнкі) можа каштаваць зьнікненьня Беларусі з палітычнай мапы сьвету.
І гэта будзе сапраўдная (і ўжо канчатковая) плата за 1994-ты, калі быў абраны той, хто адкрыта дэкляраваў ліквідацыю Беларусі як незалежнай дзяржавы, і за 1995-ты, калі былі растаптаныя сымбалі нацыі, яе мова і яе гонар.

Я ведаў, як зьявіўся «подпіс» Быкава пад лістом у «Правде» супраць Сахарава і Салжаніцына ў 1973 – і ад Васіля Ўладзімеравіча, і ня толькі. Быкаў гэты ліст не падпісваў. І калі ўжо пасьля сьмерці Быкава я перадаў Салжаніцыну, як было насамрэч, атрымаў ад Салжаніцына адказ – «Так, я добра ведаю, як рыхтаваліся тады подпісы» (пра гэта я ў свой час падрабязна пісаў). І вось сёньня прачытаў ва ўспамінах жонкі Дзьмітрыя Шастаковіча, што тая ж самая гісторыя і з «подпісам» вялікага кампазытара (нават – двух вялікіх, яшчэ і Шнітке):
«... позвонили из «Правды» и просили, чтобы Шостакович подписал открытое письмо композиторов и музыковедов с осуждением антисоветской деятельности Сахарова, который был нашим соседом. И какое, собственно, письмо тут подписывать? Дмитрий Дмитриевич даже и не подумал ничего подписывать. Они очень настойчиво звонили на дачу. Им отвечали, что Дмитрий Дмитриевич работает, потом что Дмитрий Дмитриевич уехал. Стали звонить в московскую квартиру. Он замучился и сказал: «Давай уйдем. Не скажем никому и уйдем из дома». И мы пошли в кино. В кинотеатр «Октябрь» на Новом Арбате. Там показывали что-то очень веселое, «Двенадцать стульев» кажется. Мы сели смотреть. А настроение очень плохое. Дмитрий Дмитриевич говорит: «Пойдем отсюда». Мы встали, но тут, завидев самого Шостаковича, бежит директриса кинотеатра: «Дмитрий Дмитриевич, вам не понравилось?» – «Очень понравилось, но работа, понимаете». Мы вышли. Куда деться? Решили идти в Кинотеатр повторного фильма на Никитскую. Сеанс уже начался, мы попали где-то в середине и по чьим-то ногам протиснулись. Показывали хороший фильм, в главной роли очень красивая актриса Вика Федорова. Там почему-то все время использовались отрывки из квинтета Дмитрия Дмитриевича, что его удивило… Так как мы смотрели фильм с середины и нервничали, то Дмитрий Дмитриевич говорит: «Наверное, уже отдали в типографию этот самый номер «Правды«, и мы можем вернуться домой». Мы пошли домой. Они больше не звонили, действительно. А на следующий день мы открыли «Правду», а там это письмо напечатано и стоит подпись Дмитрия Дмитриевича. Ну и что делать? Отвращение он почувствовал, но писать опровержение, что ли? Что делать-то? А мне говорил потом Шнитке, что с ним тоже была такая история, он отказался подписывать не это, но другое письмо, а его подпись поставили. И я не знал, что делать, сказал Альфред».
Дадам, што Быкаў абвяржэньне якраз напісаў, прычым занёс яго не куды-небудзь, а ў прыёмную ЦК КПСС, што некаторыя палічылі самазабойчым актам. Але, як вядома, ніякай рэакцыі не было.

Ці згодны Вы з афіцыйнай версіяй выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка 2011?
Anonymous Poll
3%
Так
86%
Не
11%
Ня маю адказу
Дзякую Белсату за публікацыю. Гадавіна зьбіцьця дэпутатаў у красавіку 1995 у інфармацыйным полі зацянілася гадавінай выбуху ў менскім мэтро ў красавіку 2011, які справядліва лічыцца найбольш жудасным тэрактам у найноўшай гісторыі Беларусі, але я перакананы, што без тэракту ў Авальнай залі (а гэта і быў тэракт супраць дзяржаўных дзеячоў, якім па вызначэньні зьяўляюцца дэпутаты парлямэнту) быў бы немагчымы і тэракт у мэтро (я ня веру афіцыйнай вэрсіі падзеі 11.04.2011, бо ведаю, як хлусіў Лукашэнка пра падзеі 12.04.1995). https://belsat.eu/92589685/galadoka-deputata-u-vyarhoshnym-savece
belsat.eu
Трыццаць адзін год галадоўцы дэпутатаў у Вярхоўным Савеце. Сяргей Навумчык – пра значэнне тых падзеяў
31 год таму, 11 красавіка 1995 года падчас паседжання Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь частка дэпутатаў заявіла аб незаконнасці правядзення рэферэндуму аб змене нацыянальнай сімволікі і...
Сёньня думалі, што ён уявіў сябе ў абліччы Хрыста, і што яму патрэбны лекар— аказалася, ён якраз лекарам сябе і ўявіў. Заўтра ён увойдзе ў вобраз Вершніка Апакаліпсісу — а тут якраз у кішэні і картка зь ядзернымі кодамі!
Год таму я напісаў, што чым раней імпічмент — тым лепей. Я памыляўся. Гэта занадта доўгая працэдура, а сытуацыя ўсё больш крытычная. 25 папраўка Канстытуцыі (няздольнасьць выконваць абавязкі; з кожным можа здарыцца, ніхто не застрахаваны, усе пад Богам ходзім).

Колькасьць кніг Вашай асабістай бібліятэкі (у Беларусі ці ў эміграцыі, калі эмігравалі даўно):
Anonymous Poll
48%
менш за 100
37%
100-500
9%
500-1000
7%
больш за 1000
З аднаго боку, рэйтынг Пуціна падае з хуткасьцю 1% у тыдзень (дадзеныя «ВЦИОМ»), але з другога - 66,7% падтрымкі сьведчаць, што 2/3 расейцаў за таго, хто разьвязаў і вядзе вайну.
2/3 расейцаў гатовыя забіваць і гінуць за фантомную ідэю імпэрскай велічы, якую большасьць зь іх ня здольная патлумачыць хаця б адной больш-менш уцямнай фразай.
Вось у чым ключавое сьветапогляднае, мэнтальнае адрозьненьне расейцаў ад беларусаў.
Лукашэнка гэта ведае. І разумее, што ўступленьне Беларусі ў актыўныя баявыя дзеяньні (неістотна, супраць каго — супраць Украіны, ці Літвы, ці Польшчы, ды хоць Новай Зеландыі альбо Альфы Цэнтаўры) — гарантавана паскорыць мэханізм ягонага непазьбежнага краху.