НЕМНОГО СТАТИСТИКИ
Дорогие российские друзья, возможно, вам будет интересна статистика некоторых процессов в Беларуси соотносительно с Россией.
По данным правозащитной организации «Вясна» (её руководитель Алесь Бяляцкий – лауреат Нобелевской премии, что свидетельствует об авторитетности этой структуры), с 2020 года через репрессии в Беларуси прошли более 100 тысяч человек (данные на август 2025).
Население Беларуси, по официальным данным, -- 9,1 миллиона человек (реально меньше, несколько сот тысяч были вынуждены покинуть родину). Население РФ до 2014 года (временной аннексии Крыма и других украинских территорий) – 144 миллиона.
Таким образом, количество репрессированных беларусов в пропорции к России составляло бы 1,6 миллиона (за пять лет, а Лукашенко у власти 31 год, при поддержке Москвы). Это вполне сталинский масштаб репрессий.
Если же говорить об эммиграции, то 350 тысяч вынужденно покинувших Беларусь (называют разные цифры, беру среднюю) – конгруэнтна 5,5 миллионам для РФ. Такой эмиграции Россия не знала никогда (самая большая волна приходится на период после т.н. Октябрьской революции в 1917-26 гг, и это было от 1,5 до 2 миллионов человек).

За два месяцы пасьля свайго стварэньня, у жніўні-верасьні 1990, Апазыцыя БНФ у ВС-12 распрацавала Канцэпцыю эканамічных рынкавых рэформаў, а пад яе – Зямельны Кодэкс (з увядзеньнем прыватнай уласнасьці на зямлю), законы «Аб банках і банкаўскай дзейнасьці» і «Аб уласнасьці». Былі падрыхтаваныя Закон «Аб грамадзянстве» і канцэпцыя стварэньня беларускага войска. Камуністычныя дэпутаты былі ўражаныя: самі яны ў жніўні-верасьні займаліся ці ўборкай ураджаю, ці адпачынкам, але ніяк не законатворчасьцю. І хоць практычна ўсе нашыя прапановы яны «зарубілі», але само іх абмеркаваньне, дыскусіі з аргумэнтацыяй былі для іх карысным «лікбезам». Праз год, у 1991-м, практычна ўсе нашыя напрацоўкі былі прынятыя. Акрамя прыватнай уласнасьці на зямлю, супраць якой зацята і пасьлядоўна выступаў дырэктар саўгасу «Гарадзец», дэпутат ад Шклоўскай выбарчай акругі № 310 А. Лукашэнка (што не перашкодзіць яму праз некалькі гадоў лічыць сваёй прыватнай уласнасьцю ўсю Беларусь).
Варта нарэшце ўсьвядоміць, што ніякай дапамогі Ўкраіне, здольнай кардынальна памяняць сытуацыю на карысьць Кіеву, пры цяперашнім гаспадары Белага дому ня будзе. Так, працягнецца (напэўна) перадача інфармацыі выведкі, пастаўка (цяпер ужо за грошы) нейкіх відаў узбраеньня — але ня болей. Моцнага кроку, які нанёс бы паразу Маскве — чакаць ня трэба.
Рэальна пераламіць сітуацыю магла б толькі Эўропа, але і гэтага не адбудзецца з прычыны недзеяздольнасьці лідэраў вядучых краінаў (карыкатурны Макрон чаго варты).
Тым часам як Пекін і іншыя аўтакратыі пасьлядоўна выяўляюць жалезную волю.
Сьвет уступіў ў паласу дамінаваньня дыктатараў і дыктатураў і ў палітыцы, і ў эканоміцы, далей — паўсюль.

Вынік т. зв. “усенароднага рэфэрэндуму” 1995. У Акадэміі навук нельга пісаць заявы на беларускай (дзяржаўнай!) мове: “Напрыклад, калі пісаў заяву на адпачынак, мяне прасілі перапісаць, бо «делопроизводство Академии наук ведется исключительно на русском языке». https://gazetaby.com/post/byly-supraczounik-akademii-navuk-na-arxiunyx-chorna-belyx-fatagrafiyax/210112/
Салідарнасць
Былы супрацоўнік Акадэміі навук: «На архіўных чорна-белых фатаграфіях замазвалі бчб-сцяг» - Салiдарнасць
Ці падтрымліваеце вы Трампа?
Anonymous Poll
15%
Так
19%
Хутчэй так, чым не
15%
Хутчэй не, чым так
44%
Не
7%
Ня маю адказу
Якому варыянту правапісу Вы аддаеце перавагу?
Anonymous Poll
61%
Тарашкевіцы
13%
Наркамаўцы
21%
Абодвум
1%
Ніякаму, я - за "великий и могучий"
5%
Ня маю адказу
На фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», які прайшоў днямі ў Празе (шчырая падзяка арганізатарам і ўдзельнікам!) казалі пра традыцыйна невялікую прысутнасьць на рознага кшталту кніжных імпрэзах праскіх беларусаў: людзей зьбіраецца менш, чым у Варшаве ці Вільні.
Магчыма, гэта і так. Хаця варта прызнаць і тое, што ў Празе беларусаў у разы меней, чым у той жа Варшаве.
Тут, падаецца, варта казаць пра агульную, унівэрсальную асаблівасьць — і, на жаль, вельмі даўнюю.
Вось ужо амаль тры дзесяцігодзьдзі сачу за пэўнай статыстыкай на прыкладзе ЗША, якія (ва ўсякім разе, да нядаўняга часу) разыгрывалі штогод 500 «грын-кард» сярод жыхароў Беларусі. Абсалютная большасьць новых эмігрантаў, як правіла, прылятала ў Нью-Ёрк і хаця б першыя гады эміграцыі жылі ў гэтым мэгаполісе. Але ў беларускія дыяспаральныя цэнтры, якія рэгулярна ладзяць культурніцкія (і ня толькі) імпрэзы, з трох-чатырох сотняў прыходзіла добра калі дзьве-тры сям’і ў год, а бывала, што і ніводнай. Большасьць ішла да расейцаў. І тут — кардынальная розьніца з украінцамі, грузінамі, армянамі...
Зьдзіўляцца не даводзіцца: заўсёды кажу, што дыяспара — гэта зьлепак насельніцтва мэтраполіі. І ўсьведамленьне нацыянальных каштоўнасьцяў — не выключэньне.
Але цяпер, калі, з аднаго боку, зьнішчэньне рэжымам нацыянальнай ідэнтычнасьці ідзе ўсё больш шпаркімі тэмпамі (элемэнтам дзяржаўнай палітыкі яно зрабілася з 1995 году), а з другога — у дэмакратычных краінах Эўропы і за акіянам не існуе перасьледу беларусаў за беларускае слова (наадварот, шмат дзе падтрымка этнічных групаў зьяўляецца асэнсаваным складнікам дзяржаўнай палітыкі) — абыякавасьць да беларускай культуры ёсьць адметнасьцю ня толькі сумнай, але і трывожнай.
Большасьць кніг, якія я бачыў на «Прадмове», у сёньняшняй Беларусі не маглі б быць надрукаваныя, і маю на ўвазе ня толькі дасьледаваньні забароненых тэмаў нацыянальнай гісторыі, але і празаічныя, і паэтычныя тэксты літаратараў, безь якіх сёньняшнюю беларускую літаратуру ўявіць ужо немагчыма. Кнігавыдаўцы выяўляюць сапраўдную самаахвярнасьць, бо, шчыра кажучы, я вельмі сумняюся, што ў цяперашніх умовах беларуская кніга можа прынесьці вельмі істотны прыбытак — дай Бог каб проста акупілася. Паклон ім за іх працу.
І вось пра што думаецца. Колькасьць беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасьля 2020-га, вагаецца ад 350 тысячаў (лічба, агучаная міліцэйскім генэралам Карпянковым) да 600 тысячаў ці нават болей (сацыёляг Генадзь Коршунаў). Час цяпер няпросты, праблем хапае: легалізацыя, адаптацыя да новых умоваў, і асабліва — праблемы матэрыяльныя. І невядома, што будзе наперадзе.
У кожным грамадзтве зацятых аматараў літаратуры — адносна няшмат, але адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што большая палова людзей хоць адну кнігу ў год, але ўсё ж прачытвае.
Дык, магчыма, набыць хоць адну кнігу на беларускай мове адзін раз на год — не сьмяротна для бюджэту?

«Я беларус, мая родная мова — беларуская. І хоць я ў юнацтве, у маладыя гады ня жыў у Беларусі і ня чуў беларускага слова (15 гадоў, у вайну і пасьля вайны), тым ня менш, калі я пачаў займацца літаратурай, была пэўная праблема: на якой мове пісаць? Але гэтая праблема вельмі хутка вырашылася. Я зразумеў (і я думаю, што, дай Бог, гэта было правільна і, на шчасьце, я зразумеў гэта рана), што толькі родная мова можа найлепшым чынам паслужыць у гэтым сэнсе ў літаратуры». Васіль Быкаў, 1999 год.
ОФІСНАЯ КАНЦЭПЦЫЯ ЛЮСТРАЦЫІ — ПЛЯВОК У БОК ТЫХ, ХТО АД ПАЧАТКУ ЗМАГАЎСЯ З ДЫКТАТУРАЙ ЛУКАШЭНКІ. У чэрвені мне даводзілася выказвацца адносна пэрыядызацыі Канцэпцыі люстрацыі, прапанаванай Офісам Ціханоўскай. Яе аўтары пачынаюць адлік аўтарытарызму ад 29.12.1995 (падпісаньне аднаго з указаў Лукашэнкі), ігнаруючы аж паўтары гады ўсталяваньня дыктатуры.
Тады я пісаў, што (выбачаюся за самацытату) «ужо ў 1995 годзе Беларусь была ператворана ў неправавую аўтарытарную краіну. Аўтарытарызм ужо дзейнічаў напоўніцу, закранаючы практычна ўсе сэктары жыцьця... Тое, што мы называем антыканстытуцыйным, антыдэмакратычным, антабеларускім рэжымам — было сфармавана ўжо ў 1994-95».
І пералічваў некаторыя падзеі, нагадаю іх яшчэ. Цэнзурныя «белыя плямы» замест дакладу Сяргея Антончыка аб карупцыі ў атачэньні Лукашэнкі ў сьнежні 1994, зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ падразьдзяленьнямі КДБ і МУС у красавіку 1995, падаўленьне страйку мэтрапалітэнаўцаў у жніўні 1995 (са звальненьнем удзельнікаў страйку, арыштамі членаў страйкаму, інтэрнаваньнем дэпутата ВС Антончыка) і незаконнае спыненьне дзейнасьці Свабоднага прафсаюзу. Нарэшце, антыканстытуцыйны (з парушэньнем дзясяткаў (!) артыкулаў Канстытуцыі і законаў) «рэфэрэндум» 1995, які зганьбіў нацыянальныя сымбалі, загнаў у гета беларускую мову, даў Лукашэнку магчымасьць распускаць парлямэнт і праводзіць «інтэграцыю з Расеяй» (а рэальна — зьнішчаць Незалежнасьць Беларусі).
На вялікі жаль, цяперашняя прэзэнтацыя канцэпцыі ў Празе сьведчыць, што аўтары сваёй пазыцыі не зьмянілі: усяго вышэйназванага ў гісторыі Беларусі як бы і не было. А калі і было, дык гэта — ніякія не праявы аўтарытарызму.
Ня буду аналізаваць прычыны такога падыходу, яны зразумелыя — як відавочная і бессэнсоўнасьць намаганьняў на яго паўплываць.
Зафіксую толькі, што асабіста я ўспрымаю гэта як плявок у бок сваіх колішніх паплечнікаў па БНФ і па Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня — якія супрацьстаялі праімпэрскім намаганьням тады яшчэ дэпутата Лукашэнкі, выступалі супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта і змагаліся з усталяваньнем дыктатуры Лукашэнкі зь першых жа яе дзён.

На Ваш погляд, закрыцьцё ўрадам Літвы мяжы зь Беларусьсю:
Anonymous Poll
30%
Апраўданы крок у адказ на правакацыі рэжыму Лукашэнкі
58%
Непрадуманы крок, церпяць простыя беларусы і літоўцы
12%
Ня маю адназначнага адказу
ТОЕ, ШТО КРЭМЛЬ НЯ МОЖА ЗРАБІЦЬ ВА ЎКРАІНЕ КОШТАМ АМАЛЬ ЧАТЫРОХ ГАДОЎ ВАЙНЫ, ЛУКАШЭНКА ЗРАБІЎ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ НА ДЗЯСЯТЫМ МЕСЯЦЫ ПРЭЗЫДЭНЦТВА
Гучыць меркаваньне, што, як бы там ні было, а Лукашэнка — «гарант сувэрэнітэту». Такое сьцьвярджэньне даўно зрабілася пастулатам афіцыёзу, які выяўляе цуды прапагандысцкай эквілібрыстыкі, спалучаючы несумяшчальнае — сувэрэнітэт і «саюзную дзяржаву», якая якраз і абмяжоўвае (калі не сказаць — зьнішчае) гэты самы сувэрэнітэт. Але кажуць гэта і некаторыя апанэнты Лукашэнкі.
Пагадзіцца з гэтым не магу. Знаходжаньне з Лукашэнкам у Авальнай залі цягам чатырох гадоў як з дэпутатам і два — як з прэзыдэнтам, пры дыямэтральнай розьніцы пазыцый, дало магчымасьць зразумець сапраўднае ягонае стаўленьне да Незалежнасьці і як ідэі, і як формы дзяржаўнага ўладкаваньня.
І між іншым, хопіць ужо прыпісваць Лукашэнку датычнасьць да апазыцыі ў часы ягонага дэпутацтва. Ён ніколі ў ёй ня быў. Мог «засьвяціцца» на нейкім мітынгу ў Магілёве побач з Пазьняком, рэзка выказацца ад мікрафону ў прамой трансьляцыі супраць 1-га сакратара ЦК КПБ — але пры гэтым ён ніколі не падтрымліваў праграмныя палажэньні БНФ, а ўся ягоная нязгода з кіраўніцтвам кампартыі, пра вялікім рахунку, палягала ў сфэры асабістай кар’еры, і ніяк не ў сфэры ідэйнай (Лукашэнка ўтварыў парлямэнцкую фракцыю «Камуністы ха дэмакратыю» — я называў яе «Ваўкі за вэгетарыянства»).
Было дзьве асноўныя прычыны, чаму Лукашэнка не жадаў далучацца да апазыцыі.
Першая — адсутнасьць магчымасьці для таго, што сёньня завецца піярам.
Прыгадваю, як мы распрацоўвалі пакет законапраектаў па аграрнай рэформе, і дырэктару саўгасу «Гарадзец», дэпутату Лукашэнку было прапанавана далучыцца. Ён аднойчы мільгануў у 363-м пакоі апазыцыі і — змыўся.
Стварэньне законапраектаў вымагае вельмі скрупулёзнай працы («будзённай, шэрай» — ужыву выраз вялікай паэткі), кожны ня тое што параграф — кожны сказ, кожнае слова трэба было асэнсаваць, праверыць, «пракруціць» пад розныя сытуацыі. І адбывалася гэта не пад тэлекамэрамі, і не прыносіла папулярнасьці. І часьцей за ўсё, як у выпадку з дэпутатамі БНФ — не давала і парлямэнцкай перамогі, бо ўсё вырашала галасаваньне, а нас была — меншасьць.
Існавала і другая прычына, больш важная.
Уся дзейнасьць дэпутатаў БНФ (і ў Вярхоўным Савеце, і па-за парлямэнтам) была падпарадкаваная галоўнай мэце — спачатку здабыцьцю, а пасьля 25 жніўня 1991 г. — умацаваньню Незалежнасьці. І ў эканоміцы, і ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва, і ў адукацыйнай, культурнай сфэрах.
Гэта — тое, супраць чаго Лукашэнка выступаў сьвядома і няўхільна. Мы імкнуліся максымальна скарыстаць аслабленьне Масквы (зусім нядоўгае, як паказаў час), змагаліся, вобразна кажучы, за кожны мілімэтар тэрыторыі свабоды і Незалежнасьці — Лукашэнка ж, наадварот, дамагаўся яе звужэньня аж да поўнага дзяржаўнага аб’яднаньня з Расеяй.
Лёзунг ліквідацыі Беларусі як незалежнай сувэрэннай дзяржавы, нагадаю, Лукашэнка абвясьціў ужо летам 1993 года ў якасьці галоўнай стратэгічнай мэты.
Але яшчэ раней, вясной таго году, дэпутат Лукашэнка выступіў за ўнясеньне ў парадак дня сэсіі ВС пытаньня аб уваходжаньні Беларусі ў склад АДКБ — што супярэчыла курсу на нейтралітэт і ўцягвала Беларусь у арбіту вайсковага ўплыву маскоўскага Генштабу. Перакананы, што менавіта той крок Лукашэнкі вызначыў выбар пэўных структураў у Маскве на ягоную карысьць. Прасунуць жа яго на пасаду прэзыдэнта з улікам нізкага ўзроўню нацыянальнай сьвядомасьці значнай часткі насельніцтва было ўжо справай тэхнічнай.
Давер маскоўскіх таварышаў Лукашэнка пачаў адпрацоўваць адразу.
Якія ўмовы, акрамя тэрытарыяльных, вылучае Пуцін да Ўкраіны для спыненьня вайны? Тыя ж, што і ў пачатку агрэсіі: дзяржаўнасьць расейскай мовы і адмова Кіеву ад інтэграцыі ў заходнія структуры.
Тое, чаго Крэмль ня можа дамагчыся ад Украіны на чацьвёртым годзе вайны, Лукашэнка зрабіў зь Беларусьсю на дзясятым месяцы свайго прэзыдэнцтва, праз антыканстытуцыйны рэфэрэндум у траўні 95-га, дзе, сярод іншых, было пытаньне пра дзяржаўнасьць расейскай мовы і інтэграцыю з РФ. (1/2)

(2/) Далей ужо была рэалізацыя гэтага курсу з падпісаньнем розных «саюзных» дамоваў у інтарэсах Масквы, і ніколі — беларускага народу. Замена школьных падручнікаў, нагадаю, адбылася ўжо ўвосень 1995-га, цяперашняя — чарговая.
Пра гэта трэба памятаць, як варта ўсьведамляць і тое, што «лібэралізацыя» (ці, як кажуць, «мяккая беларусізацыя») 2015-2019 была вымушанай саступкай, а зусім ня часткай дзяржаўнай палітыкі. Тое было пашырэньнем межаў гета для тых, хто выспявядае нацыянальныя каштоўнасьці, а ніяк не рэалізацыяй хоць бы нейкай праграмы падтрымкі беларускай мовы ды нацыянальнай культуры. Проста рупліўцам беларушчына сталі менш біць па руках. Канешне, гета — лепш, чым Аўшвіц, але наўрад ці тых, хто стаіць са зброяй па пэрымэтры гета, можна назваць сябрамі ці спрыяльнікамі яго насельнікаў (а фактычна — вязьняў).
За больш чым тры дзесяцігодзьдзі кіраваньня краінай, якая ў пачатку 90-х мела ці ня лепшыя сярод былых саюзных рэспублік стартавыя ўмовы, Лукашэнка зьнішчыў практычна ўсё, ператварыўшы прамысловы комплекс у прыдатак расейскага ВПК, а яе тэрыторыю — у вайсковы палігон для Расейскай імпэрыі.
Эканоміку, сацыяльную сфэру можна будзе аднавіць адносна хутка. Але дэфармаваная мэнтальнасьць не выпраўляецца за пару-тройку гадоў. У сфэры нацыянальнага Адраджэньня вярнуцца хаця б да таго, што было ў 1994-м ад сёньняшняй кропкі, параўнальнай з часамі Мураўёва-вешальніка, — спатрэбіцца не адно пакаленьне.
Чалавекч, які дзесяцігодзьдзямі аддаваў па кавалках сувэрэнітэт узамен на ўтрыманьне асабістай улады — не павінен лічыцца яго гарантам.

У 2020-М МОЛАДЗЬ УСЁ РАБІЛА ПРАВІЛЬНА Гэтыя радкі я пішу, вярнуўшыся з прэзэнтацыі кнігі «Няскоранае пакаленьне» — эсэ маладых беларусаў, удзельнікаў пратэстаў 2020-га. На вуліцах Прагі сёньня шмат маладых са стужкамі ў колеры чэскага сьцяга — Міжнародны дзень студэнта сумяшчаецца з дзяржаўным сьвятам у гонар «аксамітнай рэвалюцыі» 1989-га (якая і пачалася са студэнцкіх пратэстаў).
У размове з адной з аўтарак кнігі, чый шчымлівы аповед пра страту пад час зьняволеньня любімых бабулі і дзядулі прагучаў на прэзэнтацыі, пачуў: чаму ж у чэхаў у свой час атрымалася, а ў нас, беларусаў — не?
Падобнае пытаньне мы задаем сабе ўсе апошнія гады. І забываемся пра адну істотную акалічнасьць.
А менавіта: кіраўнікі Чэхаславаччыны, Польшчы, ГДР, іншых сацыялістычных краінаў у канцы 80-х былі пазбаўленыя падтрымкі Масквы. Сілавой падтрымкі.
Гарбачоў тады заявіў, што пры вернасьці ідэям марксізму-ленінізму, вернасьць гэтая ня будзе падмацаваная савецкімі дывізіямі. І таварышам давядзецца быць са сваімі народамі сам-насам. Слова сваё Гарбачоў стрымаў: ніводзін савецкі танк (а іх на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы былі тысячы) ня выйшаў з боксаў, ніводзін дэсантны батальён не абрынуўся на пражанаў ці варшавянаў.
Няма сумневу: калі б Андропаў не памёр і заставаўся б на чале СССР, ён бы зрабіў у Празе 89-га тое, што зрабіў у ёй Брэжнеў у 68-м. Зрэшты, і сам Андропаў (у якасьці савецкага амбасадара) меў досьвед падаўленьня народнага паўстаньня ў Будапэшце ў 56-м. Ня мела шанцаў на перамогу ў пачатку 80-х і польская «Салідарнасьць» — Крэмль быў гатовы прымяніць войскі, калі б Ярузэльскі ня справіўся ўласнымі сіламі.
Як бы непрыемна тое не было, мы не павінны мець ілюзіяў наконт дзеяньняў Пуціна, калі б пратэст у 20-м скончыўся перамогай. Гэта была б вельмі нядоўгая перамога — на некалькі дзён, калі не гадзінаў.
Да 24 лютага 2022-га можна было дыскутаваць на гэтую тэму, але напад на Ўкраіну ніякіх варыянтаў не пакінуў. Калі ў жніўні 20-га на вуліцы беларускіх гарадоў выходзілі тысячы пратэстоўцаў, у сэйфах маскоўскага Генштабу ляжаў плян агрэсіі, і ў ім галоўны ўдар — на Кіеў — наносіўся, як мы цяпер ведаем, з тэрыторыі Беларусі. Пагадзіцца з наяўнасьцю на чале Беларусі таго, хто не дазволіў бы гэтаму пляну рэалізавацца, было ня ў інтарэсах Масквы. Адмовіцца ж ад умяшаньня ў справы Беларусі Крэмль мог бы толькі ў выпадку цьвёрдай пазыцыі Захаду. Прычым пазыцыі, падмацаванай дзеяньнямі. А якой яна была ў Брусэля і Вашынгтона мы, на жаль, ведаем.
Ці азначае гэта, што ўсе тыя пакуты, якія спазнала і спазнае моладзь і на Радзіме, і ў эміграцыі — бессэнсоўныя?
А ні ў якім разе.
Ці ня ўпершыню на памяці цяпер жывучых пакаленьняў беларусаў быў атрыманы ўрок, што разьлічваць на дапамогу Расеі — ілюзорна. Усё ж, сумнавядомае «начное пагадненьне» 1996-га, калі пры падтрымцы Крамля быў сарваны, здавалася, непазьбежны імпічмэнт Лукашэнку, падпісвалася і ў прамым, і ў пераносным сэнсах, за зачыненымі дзьвярыма. Ды і цікаўнасьць палітыкай у людзей была невялікай. А ў 2020-м сотні тысяч пратэстоўцаў пачулі з Крамля падтрымку рэпрэсіям супраць іх. Такія ўрокі забываюцца ня хутка, яны перадаюцца праз пакаленьні, і абавязкова адыгрываюць сваю ролю ў будучыні.
І ня менш важнае. Моладзь (ня толькі яна, канешне, але яна — найперш) паказала сьвету, які ўжо быў гатовы ставіць на Беларусі крыж, што беларускі народ прагне свабоды і плоціць сваю цану, ніяк ня меншую, чым у свой час заплацілі іншыя народы, за права вырвацца з акупацыі і вярнуцца ў эўрапейскую сям’ю.
І ў беларускай моладзі будзе свая перамога.

Ці лічаце Вы патрэбным аднавіць авіяпералёты паміж Менскам і краінамі ЭЗ?
Anonymous Poll
21%
Не, рэжым трэба даціскаць да канца
63%
Так, бо людзі церпяць больш, чым рэжым
16%
Ня маю адназначнага адказу
Неверагодна, але Даладзье і Чэмбэрлен, якія ў 1938 падпісалі ў Мюнхэне пагадненьне ў мэтах «уміратварэньня» Гітлера (Чэхаславаччыну прымусілі аддаць Судэты), – не прэтэндавалі на Нобэлеўскую прэмію міру.
Трамп у сваім праекце капітуляцыі Ўкраіны перад РФ навязвае Кіеву «гарантыі» па мадэлі 5-га пункту Статуту NATO. Хачу нагадаць, што артыкул гэты, у выпадку нападу на краіну – члена альянсу, абавязвае іншыя краіны ЎСЯГО ТОЛЬКІ прыняць меры, якія яны ПАЛІЧАЦЬ неабходнымі. Усё. Больш нічога.
Лідэры могуць палічыць неабходным абрынуцца на агрэсара ўсёй магутнасьцю NATO і сьцерці яго ў пыл – а могуць палічыць неабходным усяго толькі «выказаць заклапочанасьць». Практыка апошніх гадоў (рэакцыя на дывэрсіі на тэрыторыі краінаў NATO) сьведчыць, што будзе толькі «заклапочанасьць» (магчыма, «глыбокая заклапочанасьць»), а гісторыя з Бутапэшцкім мэмарандумам пацьвярджае, што «гарантыі» ЗША (Брытаніі і Францыі – таксама) ня вартыя паперы, на якой яны абяцаныя.
Будзем спадзявацца, што, патрапіўшы ў пастку Будапэшцкага мэмарандуму, зробленую Клінтанам, Кіеў устрымаецца ад пасткі, у якую яго штурхае Трамп.

СЁНЬНЯШНІЯ ПАКУТЫ — ПЛАТА ЗА ЎЧОРАШНЯЕ МАЎЧАНЬНЕ
Трыццаць гадоў таму Лукашэнкі станоўча выказаўся за Гітлера і заявіў, што мадэль гітлераўскага рэйху — у ягоным разуменьні, эталон дзяржаўнага ўладкаваньня. Тыя словы прагучалі па радыё, іх чулі мільёны людзей.
Гэта было ў 1995-м. Ужо за чвэрць стагодзьдзя да 2020-га было зразумела, хто такі Лукашэнка і было бачна, што ён робіць.
Ад імя БНФ як прэсавы сакратар Фронту я зрабіў заяву, што «выказваньні такога кшталту з вуснаў кіраўніка дзяржавы ня могуць быць выпадковымі. Зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі ў залі парлямэнту, забарона Свабоднага прафсаюзу, антызаконны ціск на Канстытуцыйны Суд — усё гэта крокі на шляху зьнішчэньня дэмакратыі. БНФ неаднаразова канстатаваў усталяваньне на Беларусі аўтарытарнага рэжыму і пераход да дыктатуры. Цяпер пад дыктатуру падводзіцца ідэалягічны падмурак у выглядзе „захаваньня парадку“. Розьніца хіба ў тым, што барацьба за „чысьціню арыйскае расы“ зьмянілася на „ўмацаваньне славянскага адзінства“. Народны Фронт яшчэ раз зьвяртае ўвагу кіраўнікоў дзяржаў, парлямэнтаў і ўрадаў, палітычных і праваабарончых арганізацыяў на рэстаўрацыю ў Беларусі чырвона-карычневага рэжыму».
«Вы, спадар Лукашэнка, што ўхваляеце Гітлера, ня варты аднаго воласа з галавы майго бацькі, які загінуў пад Катавіцамі ў барацьбе з гітлераўцамі, вы ня варты аднаго ўздыху майго дзядзькі, які прайшоў з 1941-га ўсю вайну ў танку „КВ“ і згарэў у ім 9 лютага 1945 году пад Мэркіш-Фрыдляндам ва Ўсходняй Прусіі. Калі б яны ўсталі — яны б вам паказалі Гітлера, — заявіў Зянон Пазьняк. — Я зьвяртаюся да адукаваных людзей Беларусі, да тых, хто здольны нешта разумець, рабіць высновы з нацыянальнай і сусьветнай гісторыі. Я пра гэта пісаў і казаў неаднаразова: Беларусь пад пагрозай усталяваньня дыктатуры, прытым надзвычай дурной дыктатуры, якая маральна зганьбіць нас на цэлыя пакаленьні, прынізіць нашу нацыянальную супольнасьць, адкіне далёка назад у эканамічным, грамадзкім і палітычным разьвіцьці».
«Лукашэнка — тыповае стварэньне позьняга бальшавізму і цяпер, дарваўшыся да дыктатуры над „нехлямяжым“ народам, шукае сабе падпоркі — аналёгіі ў гісторыі, — сказаў Васіль Быкаў. — Гітлер у гэтым сэнсе — найлепшы ўзор для перайманьня, мабыць, больш прывабны, чым нядаўнія ідалы нашага прэзыдэнта — Дзяржынскі, Андропаў, Машэраў. Цяпер ён інстынктыўна раўняецца на Гітлера, аб чым і паведаміў у хвіліну недаравальнай шчырасьці».
Сказаў Быкаў і іншае — магчыма, самае важнае: " Беларускі народ, вядома, праглыне гэта, як ён прывык глытаць шмат што іншае".
Быкаў не памыліўся. Маўчаньне было здрадай бацькам і дзядам — якія змагаліся з нацызмам. Але яно выракла на пакуты і нашчадкаў, бо цяпер расплачвацца сваімі лёсамі дзецям і ўнукаў тых, хто змаўчаў.

Рада БНР выступае за неадкладны вывад расейскіх войскаў (у тым ліку і ядзернай зброі) з тэрыторыі Беларусі і лічыць неабходным зафіксаваць гэта ў міжнароднай дамове. https://gazetaby.com/post/rada-bnr-patrabue-neadkladnaga-vyvadu-rasejskix-vojskau-z-terytoryi-be/210805/
Салідарнасць
Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі - Салiдарнасць
Марк Рютэ, былы прэм’ер Нідэрляндаў і цяперашні генсек NATO, сказаў, што рыхтуемая дамова мусіць быць такой, каб Пуцін ведаў: калі ён ізноў паспрабуе уварвацца ва Ўкраіну, наступствы для яго будуць “зьнішчальныя”.
Рютэ - адзін з найбольш адэкватных эўрапейскіх палітыкаў, на мой погляд. Пасада генсека накладае на яго абавязак надзвычай шчыльна фільтраваць свае словы, гэта зразумела.
Але зразумела, на жаль, і тое, што ніякіх “зьнішчальных наступстваў” для Пуціна ня будзе. Ігнараваньне Будапэшцкага мэмарандуму пераканала Крэмль, што дамовы ў “дзіўным, новым сьвеце” (антыўтопія Олдаса Хакслі спраўдзілася) нічога ня вартыя.
І сёньня страх за наступствы можа ўзьнікнуць не з прычыны нейкай хай бы нават і самай дасканалай дамовы, а выключна толькі ў выніку дзеяньняў.
А дзеяньняў - няма. Вось сёньня расейскі дрон ізноў заляцеў на тэрыторыю краіны NATO. Ня ведаю, ці была ўжо выказаная “глыбокая занепакоенасьць”; магчыма і была, але ў Крамлі толькі пасьмяюцца.
Не сьмяяліся б, калі б ужо сёньня дрон NATO прызямліўся на Краснай плошчы ў Маскве з сінхроннай заявай Брусэлю: так, гэта наш дрон, і гэта не выпадковасьць, гэта наш адказ, а наступным адказам будзе ракета.
Ды толькі Захад ужо ня здольны на адэкватныя адказы, сытуацыя з Украінай гэта сьведчыць ад 2014 году. Захад нават ня можа канфіскаваць на карысьць Украіны расейскія грошы ў заходніх жа банках. Уявіце, каб у банках Лондану ці Нью-Ёрку ў 1942 годзе захоўваліся фінансы Гітлера, а Чэрчыль і Рузвэльт спасылаліся на “небясьпеку падзеньня даверу патэнцыйных інвэстараў”.
Цяпер спрачаюцца: а ці будзе Захад ваяваць за Нарву ці Сувалкі? Захад ня будзе ваяваць за Бэрлін ды Парыж, бо, не жадаючы ваеннай сілай умешвацца ў вайну на баку Ўкраіны, ён не разумее, што даўно ў вайне супраць сябе, і што ўжо праігрывае гэту вайну.