Наша Ніва
24K subscribers
71K photos
10.4K videos
2 files
57.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У Літве сёння апошні дзень, калі можна пералічыць 1,2% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама

Пералічыце свае 1,2% «Нашай Ніве». І папрасіце вашых калег зрабіць тое самае.

Спасылка, як гэта зрабіць у Літве: https://nashaniva.com/361618 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361618 (па-руску).

У полі «gavėjo identifikacinis numeris (kodas)» — 305965367

Вы самі можаце вырашыць, каму з грамадскіх арганізацый пералічыць 1,5% ад падаходнага ў Польшчы і 1,2% у Літве. Калі вы не зробіце выбару самі, дзяржава распарадзіцца гэтымі сродкамі на свой густ.
Хуткамарынаваная радыска — вясновы хіт

Марынаваная радыска — выратаванне для любой прэснай ці сумнай стравы. Яна імгненна палепшыць смак і дадасць тэкстурную разынку амаль да любой ежы. Асабліва добра гатаваць яе вясной, калі радыска ў сезоне.

https://nashaniva.com/366979

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366979
На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

У адсутнасць Кэліна Джарджэску, прэзідэнцкія выбары 4 мая набылі тыповы для Еўропы характар.

https://nashaniva.com/367067

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367067
«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію

Студыя «Анімакорд» закрывае маскоўскі офіс, а ўвесь праект пераходзіць пад кантроль кампаніі, зарэгістраванай на Кіпры. У чым прычыны? «Расія ўмудрылася прайграць нават у мульціку».

https://nashaniva.com/367066

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367066
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Стужкі — практычна апошняе, што адрознівае публічную прастору Беларусі ад расійскай. За чатыры дні Аляксандр Лукашэнка ўжо другі раз апраўдваўся з гэтай нагоды. На гэты раз ён пайшоў далей.

https://nashaniva.com/367068

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367068
Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічваюць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру

Вайсковыя выдаткі ЗША ў 2025 годзе дасягнуць гістарычнага рэкорду

https://nashaniva.com/367070

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367070
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украінскія музыкі з гурта «Тінь Сонця» выканалі спецыяльна для ваяроў Палка Каліноўскага твор беларускага фолк-гурта «Стары Ольса» — «Песня аб князю Вітаўце»
Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%

Такія планы агучыў начальнік БЧ Валер Вярэніч на нарадзе 22 красавіка, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

https://nashaniva.com/367072

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367072
Ціханоўская: Расійская апазіцыя мае дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву

У размове з галандскім выданнем RAAM Святлана Ціханоўская разважала пра тэндэнцыю збліжэння ЗША і Расіі, ролю Лукашэнкі ў гэтым кантэксце і праблематычныя моманты ў расійскай апазіцыі.

https://nashaniva.com/367073

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367073
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У расійскім Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход

«Ад удару аўтамабіль, які павінен ехаць павольна і маркотна, разарвала на кавалкі, а кіроўцу выкінула на некалькі метраў угору», — пішуць мясцовыя СМІ. Кіроўца быў у машыне сам адзін.

Ён памёр у рэанімацыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка

Сёння ў 21:00 пройдзе рэпетыцыя параду 9 Мая. Відэа @minsk_gl

Наступная рэпетыцыя адбудзецца 5 мая.

Падчас рэпетыцый абмяжоўваецца рух напачатку па праспекце Незалежнасці, а ў канцы па праспектах Машэрава, Пераможцаў і вуліцах Арлоўскай, Сурганава, праспекце Незалежнасці.
«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску

Чым беларускаму чытачу можа быць цікавая кніга пра традыцыйную кітайскую сям’ю? Расказвае Зося Лугавая.

https://nashaniva.com/367029

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367029
Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя

На сценках мікрахвалёўкі сядаюць кроплі тлушчу і часцінкі прадуктаў. Яны хутка прысыхаюць, карэюць, пакідаюць сляды і непрыемны пах. Як жа вярнуць тэхніцы першапачатковы выгляд?

https://nashaniva.com/367071

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367071
Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Актуальны прагноз надвор'я ў Беларусі на 3 і 4 мая з раскладкай па рэгіёнах. Халодны фронт прыйдзе ў Беларусь з паўночнага захаду, з Балтыкі. Ён прынясе хвалю дажджоў на выхадных, а пасля яго, на наступным тыдні, трохі схаладае. Прагноз падрыхтаваны з дапамогай штучнага інтэлекту.

https://nashaniva.com/367079

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367079
Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых

Я не без унутраных сумневаў і ваганняў вырашыў напісаць гэты тэкст, калі высветлілася, што 33-гадовы кіраўнік аддзела Офіса Ціханоўскай адпрацаваў пяць гадоў з рэдкай анкалогіяй у бэкграўндзе, пасля сямі аперацый. Бывае, што не час не тое што для славы, і для слова — не час, піша Мікола Бугай.

https://nashaniva.com/366890

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366890
У Нідэрландах забіты фінансіст, які расказаў пра адмыванне грошай, арганізаванае ў мінскім H Casino

У прыгарадзе Гаагі быў забіты 41-гадовы грамадзянін Турцыі Джэміль Анал. Раней ён заяўляў, што яго жыццё пад пагрозай з-за наяўнасці інфармацыі пра хабарніцтва высокапастаўленых турэцкіх палітыкаў. На публікацыю выдання Follow the Money звярнуў увагу Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

https://nashaniva.com/367081

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367081
Наша Ніва
Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі Стужкі — практычна апошняе, што адрознівае публічную прастору Беларусі ад расійскай. За чатыры дні Аляксандр Лукашэнка ўжо другі раз апраўдваўся з гэтай нагоды. На гэты раз ён пайшоў…
Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі, Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі

Лукашэнкаўскія каналы сёння як адзін абрынуліся на «пэўную колькасць прайдзісветаў і ашуканцаў, якія шмат гадоў водзяць за нос Пасольства [Расіі] і Рассупрацоўніцтва».

https://nashaniva.com/367082

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367082
З’явіліся кадры рэпетыцыі парада 9 Мая. Галоўны надпіс над трыбунай напісалі з памылкай

Замест «З Днём Перамогі» напісалі «З Днем».

Аўтары графікі не ведаюць, што па-беларуску, у адрозненне ад рускай мовы, «е» ніколі не пішацца на месцы «ё», і ў прыёмным пакоі не заўсёды прыемна.
Зорка Pornhub прыняла іслам

Акіка Матасудзава, якая вырасла ў строгай японскай сям’і, пачала кар’еру ў порнаіндустрыі ў 21 год.

https://nashaniva.com/367085

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367085