Наша Ніва
24.1K subscribers
70.5K photos
10.4K videos
2 files
56.9K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка

Жанчына расказала следчым, што не ведала пра такі спосаб махлярства.

https://nashaniva.com/366516

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366516
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры»

Доктарка Ірына Маркелава — маці актывіста Пятра Маркелава —пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі. Яна расказала, чаму хобі не стала працай, як пацвярджала дыплом і што яе здзіўляе ў польскай медыцыне.

https://nashaniva.com/366326

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366326
Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Мяркуецца на 1 год скараціць тэрмін усім, апроч рэцыдывістаў і асуджаных па ч. 5 арт. 328 (распаўсюд наркотыкаў, які прывёў да смерці чалавека).
Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха

«Гвалт»: новую кнігу аўтара «Свінняў» чытала Зося Лугавая. 

https://nashaniva.com/366443

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366443
Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў небывалы экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі

«Гэта, ведаеце, ні з чым не параўнальныя эмоцыі», — сказаў Арцём Каркоцкі.

https://nashaniva.com/366525

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366525
Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Адно з істотных новаўвядзенняў запланаванай амністыі — тое, што яна будзе тычыцца і распаўсюднікаў наркотыкаў. У мінулыя гады сілавікі былі рашуча супраць гэтага, аднак цяпер падыходы змянілася.

https://nashaniva.com/366530

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366530
Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?

Па стане на 12:00 24 красавіка на выезд з Беларусі ў Польшчу зарэгістравана 1450 легкавых аўтамабіляў. Час праходжання мяжы на машыне цяпер складае больш за двое сутак, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/366529

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366529
Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім

Прапанова адміністрацыі Дональда Трампа прызнаць Крым расійскім у межах «мірнага пагаднення» з Масквой ставіць Еўропу перад складаным выбарам — застацца з Украінай ці падпарадкавацца Вашынгтону.

https://nashaniva.com/366535

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366535
Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў

Паўла Бялюціна выключылі з партыі, калі выпадкова выкрылася, што ён у канцы 2010-х пісаў у КДБ данос на Міколу Аўтуховіча. Цяпер жа ён знік у Польшчы, паведамляе @euroradio.

https://nashaniva.com/366536

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366536
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху

Пайшлі будзіць ратавальнікі.

https://nashaniva.com/366532

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366532
Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Горш, чым у Беларусі, толькі ў Францыі, запэўнівае вядомы рэйтынгавы сайт Numbeo.

https://nashaniva.com/366523

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366523
Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе кадэбіст Ігар Сергеенка

Лукашэнка даручыў спікеру Палаты прадстаўнікоў папрысутнічаць на пахаванні ў Ватыкане.

https://nashaniva.com/366542

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366542
Трамп заклікаў Пуціна спыніцца

«Уладзімір, спыніся! Кожны тыдзень гіне 5000 салдат».

https://nashaniva.com/366543

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366543
Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў

Прысуды даходзяць аж да 20 гадоў.

https://nashaniva.com/366544

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366544
Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа

Пад агонь трапілі паплечнікі Аляксея Навальнага з Фонду барацьбы з карупцыяй, а таксама медыяпраекты «Проект» і «Медуза».

https://nashaniva.com/366547

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366547
33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

«Я чалавек з гнільцой», — жартуе пра сябе ён і тлумачыць, што чорны гумар дапамагае. У мужчыны вельмі рэдкая злаякасная пухліна мяккіх тканак — дэрматафібрасаркома. У Беларусі яму доўгі час не маглі паставіць правільны дыягназ, што сур’ёзна паўплывала на яго далейшае жыццё. У 2010 годзе Даніілу зрабілі аперацыю ў Германіі, пасля чаго пачалася доўгая рэмісія. Але праз 14 гадоў хвароба вярнулася.

У вялікім інтэрв’ю @Nashaniva Данііл расказаў, праз што давялося прайсці і як рак змяніў яго.

https://nashaniva.com/366484

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366484
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Беларусы сабралі 1,8 мільёна долараў на адно з самых дарагіх у свеце лекаў — Zolgensma — для яшчэ аднаго хлопчыка з дыягназам спінальная мышачная атрафія (СМА) — 9-месячнага Сашы Астрогі з Баранавічаў.

https://nashaniva.com/366545

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366545
Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК

Беларуская кампанія «Ізавак», вядомая супрацоўніцтвам з Apple, Tesla і Samsung, у той жа час пастаўляла абсталяванне расійскаму вайскова-прамысловаму комплексу (ВПК). Паводле расследавання @Belarus_Files і яго партнёраў, аб’ём паставак склаў каля $200 млн за тры гады поўнамаштабнай вайны.

https://nashaniva.com/366551

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366551
Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так

Яшчэ дваццаць гадоў таму пластычная хірургія ў Кітаі лічылася нечым ганебным. Сёння гэта цэлая індустрыя, падмацаваная ростам даходаў і ўплывам сацсетак. Кітаянка Абі Ву, якая пасля пластыкі змянілася да непазнавальнасці, ні пра што не шкадуе.

https://nashaniva.com/366539

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366539
Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»

Раней гэта фірма ўваходзіла ў склад кампаніі Wargaming беларускага бізнэсмена Віктара Кіслага, якая распрацоўвае шматкарыстальніцкія анлайн-гульні World Of Tanks, World of Warships, Order Of War і іншыя.

https://nashaniva.com/366553

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366553