Наша Ніва
24K subscribers
71K photos
10.4K videos
2 files
57.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Запланаваныя перамовы міністраў замежных спраў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі і Украіны скасаваныя. Замест гэтага адбудуцца двухбаковыя перамовы паміж галоўнымі дыпламатамі Украіны і Вялікабрытаніі, паведамляе Sky News.

https://nashaniva.com/366436

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366436
«Дзеці схадзілі ў садок два дні. І я ўжо хачу забраць дакументы»: расіянка з Крыма ў шаленстве ад беларускага садка

Крымчанка, якая лічыць сябе расіянкай і жыве ў Гродне, вырашыла паскардзіцца на дзіцячы садок. Яна атрымала сотні негатыўных каментарыяў — і пачала кпіць з узроўню заробкаў у Беларусі.

https://nashaniva.com/366415

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366415
У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Два гады таму Віталя Бычкова асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту да міліцыянта» і пасля гэтага дадалі ў спіс «экстрэмістаў».

https://nashaniva.com/366425

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366425
«Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве»

Літоўскія спецслужбы пацвердзілі, што шматлікія правакацыі ў бок беларусаў і літоўцаў робяцца спецыяльна, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве. Расійскія і беларускія выведвальныя службы планавалі гвалтоўныя атакі супраць беларусаў у Літве, заявіла Дзяржбяспека Літвы.

https://nashaniva.com/366441

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366441
Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў

Дональд Трамп прызнаў, што тарыф у 145 працэнтаў сапраўды вельмі высокі, і ён такім не будзе. Што адкажа Кітай, невядома.

https://nashaniva.com/366435

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366435
У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў

На думку назіральнікаў, Клаўдыа Гуджэроці, які добра вядомы беларускім вернікам, — «ідэальнае спалучэнне дыпламата і пастыра». Да таго ж, ён адзін з нямногіх у Ватыкане, хто адкрыта падтрымлівае Украіну.

https://nashaniva.com/366446

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366446
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»

«Вось так адміністрацыя горада наводзіць бутафорыю».

https://nashaniva.com/366450

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366450
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння Елабугу (Татарстан) атакуюць беспілотнікі

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра атаку дронаў. У Елабузе знаходзіцца вялікая вытворчасць беспілотнікаў.

Аэрапорты ў Татарстане закрытыя. Праз гэта прэм'ер Турчын не змог вылецець у Казань.
Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць

Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў, што ЗША прапанавалі Расіі і Украіне мірнае пагадненне, якое прадугледжвае абмен некаторымі тэрыторыямі і замарожванне канфлікту прыблізна па цяперашніх лініях судакранання.

https://nashaniva.com/366454

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366454
МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан»

Пагражаюць крыміналкай.

https://nashaniva.com/366456

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366456
Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

Па стане на пачатак 2024 года ў Беларусі налічвалася каля 217 тысяч замежнікаў з часовым ці пастаянным дазволам на жыхарства.

https://nashaniva.com/366388

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366388
У Стамбуле адбыўся землятрус магнітудай 6,2

МЗС Беларусі заявіла, што зваротаў ад грамадзян Беларусі ў генконсульства ў Стамбуле не паступалі.

https://nashaniva.com/366455

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366455
У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя мясцовага РАУС партрэтам Лукашэнкі вырашыла не абмяжоўвацца, заўважыў @flagshtok.

https://nashaniva.com/366462

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366462
Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос

Сёння ў адміністрацыі Савецкага раёна стартавала новае грамадскае абмеркаванне. Яно прадугледжвае знос 27 сядзіб і амаль паўтара дзясятка грамадскіх будынкаў.

https://nashaniva.com/366459

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366459
Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію

Паводле расследавання міжнароднай арганізацыі World Forest ID, значная частка драўніны з Беларусі і Расіі незаконна ўвозіцца ў Вялікабрытанію, нягледзячы на санкцыі.

https://nashaniva.com/366471

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366471
Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год

Новы дэдлайн — 1 студзеня 2027 года. Але могуць пераносіць і яшчэ.

https://nashaniva.com/366472

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366472
Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі

Днямі ў тэлеграме з'явілася суполка ДоЛГБ, якая скарысталася навіной пра магчымы прыезд у Беларусь пакістанскіх мігрантаў і заклікала сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы Брэста, Мінска і Гомеля. Хто гэтыя актывісты?

https://nashaniva.com/366464

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366464
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын

Здарэнне адбылося на вуліцы Народнай, дзе знаходзіцца 5-я клінічная бальніца.

https://nashaniva.com/366477

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366477
З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот»

Да яго датычны памерлы каліновец.

https://nashaniva.com/366474

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366474