Наша Ніва
24.2K subscribers
70K photos
10.3K videos
2 files
56.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка раздае ўладу: падрабязнасці эмацыйнай нарады. Новая забарона для беларусаў: што здарылася?

Салодкае жыццё зяця Віктара Лукашэнкі: падрабязнасці. Лукашэнка хоча даць больш улады кіраўнікам райвыканкамаў. Незалежнасці Беларусі засталося яшчэ менш: падрабязнасці трывожнага дакумента. Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з’ехала з Беларусі. У Віцебску адрэагавалі на крытыку Лукашэнкі. Улады хочуць, каб беларусы пераязджалі ў вёску. У Жлобіне зладзілі судзілішча над падлеткам. Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд перагледзець заканадаўства. Мінчанку аштрафавалі за збіццё сына. У Беларусі можа з’явіцца новая забарона. Незвычайнае махлярства ў Гродне. Колькі каштуе абед ў пяцізоркавым гатэлі ў Мінску.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/h3KqHJbY2Oc
Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Са Злучаных Штатаў збіраюцца дэпартаваць 323 беларусаў, уключаных у чорны спіс Іміграцыйнай і мытнай паліцыі.

«Наша Ніва» запыталася ў адваката, спецыяліста па міжнародным прававым супрацоўніцтве па крымінальных справах Алеся Міхалевіча, адкуль узялася гэта фіксаваная колькасць людзей і куды іх могуць адправіць.

https://nashaniva.com/360949

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?

Адміністрацыя Дональда Трампа ўжо ўвяла дадатковыя мытныя пошліны на тавары з Кітая. Апроч гэтага, гучалі планы ўвесці пошліны для Еўрасаюза. «Наша Ніва» пацікавілася ў эксперта, як падобныя дзеянні могуць закрануць беларускую эканоміку.

https://nashaniva.com/361079

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адміністрацыя ЗША скарачае штат USAID у 30 разоў

Толькі 294 супрацоўнікі агенцтва, што аказвае замежную дапамогу па ўсім свеце, захаваюць свае працоўныя месцы.

https://nashaniva.com/361141

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ДТЗ з удзелам тралейбуса адбылося на праспекце Дзяржынскага ў Мінску

Інцыдэнт здарыўся недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту «Хмялёўскага», побач з домам №9 па праспекце Дзяржынскага, пішуць Мінск-навіны.

Падрабязнасці высвятляюцца.
У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС

Прычына смерці Ігара Пяшэвіча невядомая.

https://nashaniva.com/361143

Без VPN — па гэтай спасылцы.

UPD. Да гэтага паста рэакцыі накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.
Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?

Ужо не першы год Інстытут колеру Pantone абірае спакойныя і ўтульныя адценні. У 2024-м гэта быў «персікавы пух». Сёлета — «мус мока» (Mocha Mousse). Гэта цёплы карычневы колер, які мае лёгкі персікавы або карамельны падтон.

«Наша Ніва» запыталася ў стылісткі, з чым спалучаць гэты колер і каму ён пасуе.

https://nashaniva.com/360988

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

«Усім дабра», — падпісала яна фота.

https://nashaniva.com/361146

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі

Дварняжка Жужа, што шчыра радуецца любой увазе, ператварылася ў сапраўдную зорку TikTok.

https://nashaniva.com/361148

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі

У пачатку 2000-х узровень разводаў у Паўднёвай Карэі быў адным з самых высокіх у свеце. А цяпер удвая ніжэйшы, чым у Беларусі.

https://nashaniva.com/360918

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё

У міліцыю звярнулася 87-гадовая ахвяра махляроў. Жанчына паверыла ў гісторыю пра ДТЗ, вінаватай у якім нібыта аказалася яе ўнучка.

https://nashaniva.com/361144

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве

Развітанне з дзяўчынай прайшло 3 лютага ў Кіеўскім крэматорыі. 7 лютага на могілках у Кіеве, дзе пахаваныя іншыя беларускія ваяры, пахавалі Марыю, піша @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/361154

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць

Адміністрацыя Трампа гатова рэзка ўзмацніць санкцыйны ціск на Расію, каб прымусіць яе спыніць вайну ва Украіне. Пры гэтым пэўныя саступкі спатрэбяцца і з боку Кіева, заявіў Кіт Келаг.

https://nashaniva.com/361155

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паўлу Вабішчэвічу, якога абінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі

Следства сцвярджала, што Вабішчэвіч нібыта атрымаў заданне ўсталяваць выбуховую прыладу на чыгуначным шляху на ўчастку Мінск — Баранавічы ў раёне перагону Стоўбцы — Гарадзея.

Сілавікі пераконвалі, што бліжэйшым па часе цягніком быў «Брэст — Мінск — Полацк», у якім знаходзілася 358 пасажыраў.

https://nashaniva.com/361159

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам

Трактар загарэўся падчас руху па вуліцы Максіма Багдановіча.

https://nashaniva.com/361161

Без VPN — па гэтай спасылцы.
EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній

Трэці год запар EPAM застаецца лідарам па колькасці сплачаных падаткаў сярод усіх літоўскіх IT-кампаній.

https://nashaniva.com/361158

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паводле новага закона небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц

На ўладальніка ўскладаюцца дадатковыя абавязацельствы па іх утрыманні і нават праходжанні спецыяльных курсаў.

https://nashaniva.com/361164

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне

Некалькі месяцаў таму ў розных гарадах Германіі выхлапныя трубы сотняў аўто былі залітыя мантажнай пенай. Дзеяннямі, якія нагадвалі работу радыкальных кліматычных актывістаў, кіравалі куратары з Расіі.

https://nashaniva.com/361037

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінскае метро сёння спынялася з-за выпадку з пасажырам

Дзіўны інцыдэнт адбыўся на станцыі «Купалаўская».

https://nashaniva.com/361169

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Учора ГУБАЗіК паказаў мужчыну, якога, як сцвярджаюць сілавікі, затрымалі пасля ўзлому доступу да бота праекта «Беларускі Гаюн». Гэта супрацоўнік Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

https://nashaniva.com/361168

Без VPN — па гэтай спасылцы.

UPD. Да гэтага паста лайкі-агеньчыкі накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.