Наша Ніва
24.2K subscribers
70K photos
10.3K videos
2 files
56.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Многія памятаюць Марыю па фота, зробленым 9 жніўня ў Мінску каля Стэлы. Тады дзяўчына была параненая шумавой гранатай. Марыі зрабілі некалькі аперацый у Беларусі, а пасля вывезлі яе на лячэнне ў Чэхію.

Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны.

Сябры Марыі пацвердзілі @nashaniva яе трагічную гібель. Дзяўчына загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну. Учора ёй споўнілася 24, сёння ўранку яна загінула.

«У мяне гематома ў мозгу засталася з таго часу». Ахвяра сілавікоў расказала, што ў яе цяпер з жыццём і здароўем
ВІДЭАНАВІНЫ: Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын: што вядома / Лукашэнка прыняў рашэнне: падрабязнасці

Што прыдумалі чыноўнікі для беларускіх жанчын: хочуць павысіць пенсійны ўзрост і скараціць дэкрэт. Аляксандр Лукашэнка сабраў дзіўную нараду: хто на ёй быў і пра што гаварылі? Фінал трагічнай гісторыі: агучылі прысуд. Лукашэнка пачынае новую гульню: чаму ў эфіры АНТ з’явіліся Ігар Лосік, Юрый Зянковіч і іншыя. Беларуская генпракуратура б’е трывогу: сур’ёзная праблема. Выбары прэзідэнта Беларусі: да чаго рыхтуюцца сілавікі. Лукашэнка прыняў рашэнне: што ён хоча пабудаваць?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=OpsuCx8rWCI
Галоўнае за 17 студзеня

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі. І прымушаюць падпісаць адзін дакумент

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання. Прытым нібыта нават праўладныя беларусы не супраць «адлігі», траціна з іх — за вызваленне палітвязняў

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?

У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі
«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію

Кандыдат ад Кампартыі, які ідзе не замест, а разам з Лукашэнкам, частку свайго тэлезвароту прысвяціў «моўным інспектарам». Імёнаў Сыранкоў не называў, але здагадацца, пра каго ідзе гаворка, няцяжка.

https://nashaniva.com/359652

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»

Для ўважлівага гледача прапаганды так і застанецца загадкай, чаму некалькі месяцаў таму Зянковіча запісвалі ў СІЗА КДБ як зняволенага, а цяпер ён проста выступае ў эфіры, нібыта нічога і не адбылося.

Адказу на пытанне, які цяпер статус у Зянковіча, у новым фільме АНТ увогуле няма.
Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч

Гэта вынікае з некалькіх лістоў чыноўнікаў, якія атрымала @zerkalo_io пры дапамозе Belpol.

https://nashaniva.com/359658

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра

Яго моцна крытыкуюць міністарка замежных спраў Аналена Бербак і іншыя нямецкія палітыкі крытыкуюць канцлера Олафа Шольца за імкненне дагадзіць выбаршчыкам, а не думаць пра бяспеку Еўропы.

https://nashaniva.com/359660

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кэмеран Дыяс у новай камедыі змагаецца з беларускім гангстарам

Беларускі гангстар у камедыі «Зноў у справе» спрабуе захапіць у свае рукі суперзброю.

https://nashaniva.com/359665

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Пісьменнік заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у галасаванні ў знак выказвання сваёй пазіцыі.

https://nashaniva.com/359653

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На аўкцыён выстаўляюць сядзібу ў Падароску, забраную ў мецэната

На сайце аўкцыёнаў з’явіліся каля 20 лотаў па вуліцы Паркавая, 4 у Падароску Ваўкавыскага раёна, заўважыў @hrodnaonelove. Гэта розныя аб'екты сядзібы Чачотаў-Бохвіцаў, якія раней забралі ў мецэната Паўла Падкарытава.

https://nashaniva.com/359671

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын: што вядома / Лукашэнка прыняў рашэнне: падрабязнасці

Што прыдумалі чыноўнікі для беларускіх жанчын: хочуць павысіць пенсійны ўзрост і скараціць дэкрэт. Аляксандр Лукашэнка сабраў дзіўную нараду: хто на ёй быў і пра што гаварылі? Фінал трагічнай гісторыі: агучылі прысуд. Лукашэнка пачынае новую гульню: чаму ў эфіры АНТ з’явіліся Ігар Лосік, Юрый Зянковіч і іншыя. Беларуская генпракуратура б’е трывогу: сур’ёзная праблема. Выбары прэзідэнта Беларусі: да чаго рыхтуюцца сілавікі. Лукашэнка прыняў рашэнне: што ён хоча пабудаваць?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=OpsuCx8rWCI
Дзяржсакратар ЗША Блінкен: Выбары 2025 года ў Беларусі не могуць быць справядлівымі ва ўмовах рэпрэсій

Дзяржсакратар ЗША асудзіў цэнзуру і адсутнасць свабоды слова, а таксама рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, выказаўшы недавер да будучых выбараў прэзідэнта Беларусі.

https://nashaniva.com/359673

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Па Мінску праводзяць мітынгі вакол агітацыйнага грузавічка

«Белая Русь» зганяе людзей да дзіўнай машыны — замест кузава ў яе сцэна, з якой розныя персанажы заклікаюць галасаваць за Лукашэнку.
Блогер з Беларусі стварыў па прыколе ў Расіі выдуманы банк і стаў мільянерам

У кастрычніку беларускі блогер Ілля пад нікам Nowkie апублікаваў відэа, у якім прыдумаў банк «Фуфелшмерц Пакасць Інкарпарэйтэд» («ФПІ Банк»).

Аўтар спачатку не хаваў, што банк выдуманы. Пра гэта ж гавораць фармулёўкі на сайце. «Вашы фінансы ніколі не будуць у бяспецы», «Давярайце нам, і мы ўсё ўладзім… як-небудзь», «Нечаканыя камісіі», «Знікаючыя фінансы, непрадказальныя спісанні — усё гэта частка нашага сэрвісу».

https://nashaniva.com/359675

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома пра арышт аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча

На сайце эканамічнага факультэта БДУ яго называюць сярод знакамітых выпускнікоў.

https://nashaniva.com/359676

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму

У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму пераасэнсавалі ўнікальны помнік мастацтва — надмагіллі Сапегаў, каб нагадаць пра яго былое хараство.

https://nashaniva.com/359621

Без VPN — па гэтай спасылцы.