Наша Ніва
24.1K subscribers
70.4K photos
10.4K videos
2 files
56.9K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны: Вайскоўцаў, якія ўчынілі зверствы ў Бучы, збіраюцца вярнуць ва Украіну. Магчыма, з мэтай «утылізацыі» непатрэбных сведкаў у будучых судах

У паведамленні сцвярджаецца, што 64-ю мотастралковую брыгаду 35-й агульнавайсковай арміі РФ, вайскоўцы якой учынялі масавыя забойствы і катаванні мірнага насельніцтва ў Бучы, часова вывелі з тэрыторыі Украіны ў Мазыр, а 6 красавіка іх даставяць чыгункай у Белгарад.

Пасля двухтыднёвага адпачынку іх плануюць вярнуць ва Украіну ў адну з найбольш «гарачых» кропак — Харкаўскі напрамак.

ГУР МА Украіны мяркуе, што там 64-я брыгада можа заняцца запужваннем мірнага насельніцтва і паўтарыць здзейсненае ў Бучы. Таксама адна з мэтаў хуткага вяртання вайскоўцаў ва Украіну, на думку ведамства, — хуткая «ўтылізацыя» непатрэбных сведак, у якіх не будзе шанцаў застацца жывамі і даць паказанні ў будучых судах.

Сцвярджаецца, што вайскоўцы, усведамляючы рэзананс падзей у Бучы і адказнасць за злачынствы, масава супраціўляюцца вяртанню ва Украіну, а камандаванне ігнаруе гэта і пагражае трыбуналам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З’явілася відэа, як украінцы сваім супрацьтанкавым снарадам «Стугна» знішчылі расійскі верталёт Ка-52

Гэта рэдкі выпадак: «Стугна» прызначаная для знішчэння бранятэхнікі, але здольная таксама збіваць завіслыя верталёты. Яна мае паўаўтаматычную сістэму навядзення па лазерным прамяні.
Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна ўбачыла на страшных кадрах

Пасля з'яўлення жахлівых здымкаў з Бучы расійская прапаганда пачала енк: гэта не мы! Расійскія журналісты, блогеры, чыноўнікі выкручваюцца: хтосьці кажа, што трупы «свежыя», а хтосьці дапускае, што гэта ўвогуле не трупы. «Наша Ніва» папрасіла судмедэкспертку прааналізаваць кадры з Бучы.

‼️Асцярожна, у тэксце ёсць шакуючыя фота!

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287707

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
У Барадзянцы на Кіеўшчыне расійскія акупанты расстралялі помнік Тарасу Шаўчэнку

На другім фота — тое ж месца з іншага ракурсу.
Зяленскі: Лукашэнку трэба глядзець на свой народ

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў магчымасць уступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны.

«Мы можам з вамі глядзець на таго самага Лукашэнку. На жаль, такая сітуацыя, якая яна ёсць паміж нашымі дзяржавамі, і, на жаль, ракеты ляцелі ад яго. І ён выдатна гэта ведае, выдатна гэта разумее. Але мы бачым, што нейкія крокі ён рабіў, каб не ўступіць у вайну. Не факт, што ён не ўступіць. Мы гэтага не ведаем да канца, вайна не скончылася. Але тым не менш, яму трэба глядзець на народ свой. А народ Беларусі супраць вайны з Украінай», — сказаў Зяленскі журналістам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Губернатар Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім апублікаваў відэа ўчорашняй атакі на дзіцячую бальніцу.
Расія выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы ва Украіне. Чаму яны такія небяспечныя

Напад Расіі на Украіну быў грубым парушэннем многіх нормаў міжнароднага права. Але нават у вайны ёсць правілы. А тыя, хто іх не прытрымліваецца, здзяйсняюць ваенныя злачынствы.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287723

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Запяканка з аб’едкаў і мойва: актуальныя рэцэпты ў расійскіх СМІ.
«Гэта па лініі Чырвонага Крыжа, але не афішуецца». Неабыякавыя грамадзяне ў Гомелі збіраюць рэчы для параненых расійскіх салдат

У Гомелі раскідваюць лістоўкі з просьбай дапамагчы параненым расійскім салдатам. Прапануюць прыносіць брытвы, шкарпэткі, спартыўнае адзенне, шлёпанцы, цукеркі. Пішацца, што вайскоўцы ляжаць у Гомельскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны.

Блогер Андрэй Павук пазваніў па гэтай аб'яве.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287705

Без VPN — па гэтай спасылцы.
З марадзёрства расійскіх салдат ва Украіне кпіць увесь свет і стварае мемы

Подпіс да карцінкі: «Як злавіць расійскага салдата».
Сёння байцы Батальёна Каліноўскага развіталіся з загінулым Іллёй «Ліцвінам» Хрэнавым

Батальён паведамляе, што падчас пекла пад Бучай 4 сакавіка яго не змаглі выцягнуць з поля бою. Толькі днямі ўдалося вярнуцца на месца гібелі і знайсці цела. Сёння адбылося развітанне з першым загінулым беларусам на вайне ва Украіне.

Прыехаў ваяваць са 100 далярамі ў кішэні, марыў пра кватэру на Дняпры. Гісторыя беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне
Фінскі «Ёкерыт» афіцыйна выйшаў са складу Кантынентальнай хакейнай лігі

Каманда з Хельсінкі больш не будзе выступаць у лізе з расійскімі камандамі.

У лютым «Ёкерыт» мусіў гуляць у плэй-оф лігі, але з-за пачатку вайны зняўся з чэмпіянату.

Восенню 2020 года фіны адмовіліся ляцець у Мінск з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Тады ім прысудзілі тэхнічную паразу.
Фотафакт: Незвычайныя расійскія нумары на аўто ў Вільні

Фота даслаў чытач @nashaniva.