Наша Ніва
24K subscribers
71K photos
10.4K videos
2 files
57.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Вы яшчэ ўбачыце, як лідараў дэмакратычнай апазіцыі Карпянкова і Азаронка будуць слухаць, раскрыўшы рты»

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Сяргей Навумчык паразважаў пра люстрацыю і кароткую памяць грамадства.

https://nashaniva.com/343103

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На якіх машынах беларускія студэнты прыязджаюць у ВНУ?

«Хачу Porsche, але бацькі падарылі Geely».

https://nashaniva.com/343101

Без VPN — па гэтай спасылцы.
🔥Аляксандр Кныровіч: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і пра тое, каго павінен зліць Церцель

Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць.

У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае аб заможных часах і раскулачванні, галоўнай хлусні Лукашэнкі і яго адзінай заслузе, беларускіх алігархах Алексіне і Шакуціне і пра тое, чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага.

Тлумачыць, чаму не зайздросціць Пракапені, распавядае пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і пра тое, чаму Карпянкоў павінен быў узрадавацца зліву. Успамінае знаёмства з Пракоп'евым, а таксама тлумачыць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай выбірае палітыку.

https://youtu.be/Z9Sc-EKyP6o
На канфэрэнцыі апазіцыі ў Варшаве выступоўца зламаў трыбуну

«Чую толькі ў свой бок: навошта ты туды сунешся?»

https://nashaniva.com/343105

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Манчэстэр Сіці» чацверты раз запар стаў чэмпіёнам Англіі па футболе

Гэта рэкорд.

https://nashaniva.com/343108

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

Размова пра «Шугар» ад Apple TV з Колінам Фарэлам у галоўнай ролі. Ірландскі акцёр грае харызматычнага прыватнага дэтэктыва, які шукае ўнучку знакамітага кінарэжысёра.

Расказваем, чаму варта глядзець гэты серыял, які вяртае да найлепшых традыцый крымінальнага рамана.

https://nashaniva.com/343093

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 19 мая

Верталёт, на якім ляцеў прэзідэнт Ірана, трапіў у аварыю. Што вядома?

Украінскі баксёр Аляксандр Усік перамог брытанца Тайсана Ф’юры ў першым за 25 гадоў боі за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў цяжкай вазе

Хадаркоўскі: Сёлета Украіна страціць Харкаў, летам 2025 — Адэсу. Львоў захаваецца, калі туды ўвойдзе НАТА

Новы ТОК з Аляксандрам Кныровічам: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і пра тое, каго павінен зліць Церцель

У Signal нарэшце з’явілася беларуская мова

У цэнтры Мінска згарэў аўтобус МАЗ

Кацярына Сныціна выйграла апошні матч у кар'еры

СБУ раніцай нанесла ўдары па ваенным аэрадроме на Кубані

Навагрудскі замак расце ўверх. Ці нармальна гэта? 

Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

19-гадовая афіцыянтка з-пад Мінска стала жонкай прынца: чым скончылася казачная гісторыя
Вечны дыктатар. Як хутка тыраны змогуць скарыстацца першымі лекамі ад старэння? 

Смерць ад старэння — адзіны вораг дыктатараў, якога немагчыма рэпрэсаваць, забіць ці падкупіць. Аднак імклівае развіццё тэхналогій і фармацэўтыкі стварае перад светам змрочныя перспектывы. І што тады?

https://nashaniva.com/342267

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей у Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары ХХ стагоддзя?

«Гэтыя беларусы былі разумныя». 

https://nashaniva.com/280827

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вядучая Алена Спірыдовіч расказала, ці рабіла пластычныя аперацыі

«Я скажу так: мая сяброўка — касметолаг».

https://nashaniva.com/343112

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аварыя з верталётам з прэзідэнтам Ірана здарылася ў далікатны момант для міжнародных адносін

Некалькі дзён таму высокапастаўленыя амерыканскія і іранскія афіцыйныя асобы правялі перамовы праз пасярэднікаў.

https://nashaniva.com/343113

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць

Журналіст Аляксандр Івулін у выпуску «ЧастнОК-LIVE» спытаў, што адбываецца з Міхалком.

https://nashaniva.com/343115

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Знойдзены верталёт прэзідэнта Ірана

На месцы катастрофы выжыўшых няма.

https://nashaniva.com/343116

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Звычайная беларуская студэнтка са Смалявічаў уладкавалася афіцыянткай у гатэль «Мінск» — і адна выпадковая сустрэча змяніла ўсё яе жыццё. Хто такая Наталля Аліева, як яна стала жонкай сапраўднага прынца і чым скончылася гэтая неверагодная гісторыя?

Усе падрабязнасці расказваем у новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/ZidIxarHMV8?si=RkAq-XBmqIcIG-2Q
Наша Ніва
Знойдзены верталёт прэзідэнта Ірана На месцы катастрофы выжыўшых няма. https://nashaniva.com/343116 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі загінуў у выніку крушэння верталёта

Таксама загінулі міністр замежных спраў Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Ірана Малік Рахмаці, аятала Махамед Алі Але-Хашэм.
Як Лукашэнка зарабляе на вайне — расследаванне «Белпола»

Нягледзячы на санкцыі, беларускія кампаніі здолелі зарабіць на вайсковых пастаўках у Расію вялікія грошы. Як у іх гэта атрымалася?

https://nashaniva.com/343114

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ябацька паспрабавала патроліць беларуса з Нью-Ёрка. Але сама села ў лужыну

Даволі часта ў тыкток-акаўнты беларусаў, якія жывуць на Захадзе, прыходзяць ці то боты, ці то шчырыя прыхільнікі рэжыму, каб высмеяць эмігранцкі быт. Але спробы пераканаць, што ў Беларусі ўсё лепш, бываюць камічныя.

https://nashaniva.com/343104

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лідзія Ярмошына расказала пра паездку беларускай дэлегацыі ў Маямі ў 1990-я

«20 дзён адрываліся на пляжы».

https://nashaniva.com/343119

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэлеграм-каналы паведамляюць пра магутны выбух у акупаваным Луганску

На відэа бачны вялізны слуп дыму пасля прылёту.
Затрымалі банду, якая рабавала фуры на стаянках уздоўж трасаў па ўсёй краіне

Злачынствы здзяйсняліся ноччу, удзельнікі выкарыстоўвалі балаклавы і радыёстанцыі.

https://nashaniva.com/343125

Без VPN — па гэтай спасылцы.