Наша Ніва
24K subscribers
71.2K photos
10.5K videos
2 files
57.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Беларускія добраахвотнікі адкрылі збор на лячэнне параненага пабраціма

Беларускі добраахвотніцкі корпус паведаміў пра адкрыццё збору «для хутчэйшага аднаўлення і павяртання нашага брата ў шляхетныя шыхты».

https://nashaniva.com/333263

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Швейцарыі пакінуў пасаду, запісаўшы на развітанне смешнае відэа

31 снежня стаў апошнім днём на пасадзе для члена Федэральнай рады Швейцарыі і прэзідэнта краіны на 2023 год Алена Берсэ. Свой адыход ён аформіў з гумарам.

https://nashaniva.com/333265

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 1 студзеня

За пяць хвілін да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакавалі Ютуб, а змрочны Лукашэнка зачытаў свой тэлезварот асіплым голасам

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўналі водгукі на навагодні выступ палітыкаў

«Лукашэнка выглядаў кепска». Эксперты ацанілі перспектывы блакавання ў Беларусі ютуба

Каралева Даніі зракаецца пасаду

Надзея Калач з Irdorath запісала пранізлівую песню, народжаную ў калоніі

З Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі прафесарку Святлану Марозаву

«Дапамагла сабраць рэкордны для Зімбабвэ ўраджай». Пра што гаварылі ў сваіх навагодніх зваротах рэгіянальныя чыноўнікі

Алег Кулеша: «Спыняцца нельга. Бо ў беларускіх вязніцах і сёння, і заўтра людзі ўстануць ранкам і будуць грэбці снег»

У атачэнні Лукашэнкі ёсць хамелеон

У гэтай краіне грамадскія туалеты славяцца чысцінёй. Але не ведаю, ці вы хацелі б, каб вашых дзяцей так да гэтага прывучалі
Былы беларускі палітвязень зрабіў у Ізраілі ялінку з абломкаў ракет

Яна невялікая, але гэта і радуе.

https://nashaniva.com/333266

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памерла Ірына Ражко

Пра смерць вядомай майстрыхі аўтарскай лялькі паведамілі яе знаёмыя ў сацыяльных сетках. 

https://nashaniva.com/333267

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Бацькі ставіліся да маёй хваробы як да вялікага гора»

«Гэй ты, касалапая!» — такімі крыкамі ў спіну Олю спрабавалі закрануць аднагодкі. Пра свае асаблівасці яна ведала з ранняга дзяцінства: ходзіць неяк «не так», скакаць на фізкультуры нельга, хоць так хочацца, а яшчэ трэба насіць спецыяльныя чаравікі і хаваць ступні. А праз гады ў гераіні народзіцца дзіця з такім жа дыягназам. Як гэта — пераадолець комплексы і жаданне схаваць сябе, а яшчэ паказаць прыклад свайму дзіцяці, распытаў @onlinerby.

https://nashaniva.com/333268

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Нарвегія дазволіла сваім кампаніям напрамую прадаваць узбраенне Украіне

«У надзвычайнай сітуацыі бяспекі, якая склалася ў выніку захопніцкай вайны РФ, надзвычай важна, каб мы працягвалі падтрымліваць Украіну», — гаворыцца ў прэс-рэлізе нарвежскага ўрада.

https://nashaniva.com/333270

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Яны вернуцца! Як выгнаннікі ўзначалілі палітыку посткамуністычнай Еўропы

З вуснаў адыёзных беларускіх прапагандыстаў можна часта пачуць істэрычныя заявы пра тое, што тыя, хто з’ехаў з краіны, ужо больш сюды ніколі не вернуцца. Але досвед еўрапейскіх краін пасля падзення таталітарных ці дыктатарскіх рэжымаў гаворыць зусім пра адваротнае. 

https://nashaniva.com/333026

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Google нарабіў панікі ў Польшчы, памылкова абвесціўшы навагоднюю дэвальвацыю злотага на 33%

Краіну супакойваў нават міністр фінансаў.

https://nashaniva.com/333273

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ціханоўская пра Пракоп'ева: У чалавека шмат энергіі, шмат што хоча рэалізаваць, але неяк усё кідае

Святлана лічыць, што палітык — сам сабе гаспадар і таму наўрад ці будзе працаваць у структуры, прытрымлівацца нейкіх пэўных правіл. «Ён — чалавек-свята».

https://nashaniva.com/333251

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Блогерка з Бранска сп'яну спаліла свой пашпарт. І атрымала крыміналку за здзек з герба на вокладцы

Навагодняя ноч надоўга запомніцца 22-гадовай Яўгеніі Хофман. У інтэрнэце шырока разышлося відэа, на якім п'яная дзяўчына каля начнога клуба спальвае свой расійскі пашпарт пад улюлюканне гледачоў.

https://nashaniva.com/333275

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цэлую ноч і ранак працягваецца наймацнейшая ракетная атака на Украіну

Спачатку хвалямі ішлі беспілотнікі «Шахеды», пасля пайшлі «Кінжалы», запушчаныя са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС і Ту-22М3.

Паведамляецца, што ў Харкаве загінуў 1 і параненыя 40 мірных жыхароў. У Кіеве ёсць пападанні ў жылы дом і аўтацэнтр «Тэсла».
«Вось у нас няма вуліцы ніх**. Усё разнесла»

Пакуль Расія чарговы раз атакавала Украіну, нешта ўзарвалася ў вёсцы Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці. Тут фактычна знішчыла цэлую вуліцу.

Ад Петрапаўлаўкі да Украіны каля 150 км. Магчыма, расійская высокадакладная ракета нешта наблытала і трапіла пад Варонеж.
Так выглядае Кіеў сёння раніцай. Расія нанесла чарговы ўдар па ўкраінскай сталіцы.

Па словах мэра Кіева Віталія Клічко, ужо вядома пра 1 загінулага і 27 шпіталізаваных