Nine Ravens Cemetery
570 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
"Індзі-геймдэв, або як цяжка рабіць дзённікі распрацоўкі"

#Баўкіна_гульня

Цікавую рэч я ўсвядоміў, пакуль два месяцы адсутнічаў. Выявілася, што асвятляць працэс разробкі гульні яшчэ цяжэй, чым то было з відэа-казкамі.

Цяжка знайсці што паказаць-расказаць.

Бо візуал робіцца ў апошнюю чаргу. Перш за ўсё прапрацоўваецца механіка, якая выглядае вельмі ўмоўна - ну бегаюць нейкія квадрацікі па паверхні большага квадраціка, ну што з гэтага? А рабіць адразу прыгожа - нельга, бо падчас працы некаторыя моманты могуць адваліцца. І атрымаецца, што нешта зроблена дарма.

То у вялікім геймдэве цікава сабіраць асобную тэку "Неўвашоўшае" (якая потым можа быць бонусам да калекцыйнага выдання гоці). Калі працуеш адзін - трэ свядома й пільна размяркоўваць рэсурсы:)

Таму пакуль што я ганяю квадрацікі па экране, а сюды буду закідваць эскізы-канцэпты.

Вось, напрыклад, невялічкая-сімпатычная замалёўка. Як памятаеце, у якасці гг у нас Баўка, мышапавукагрыб. Дзякуючы сваёй галаве ён выдатна ўціснуўся ў квадрат 3х3 - прыгажун:)
12🔥3
А цяпер пытанне - чым гэтае незразумелае намаляванае павінна быць?

#Баўкіна_гульня

Тыя, хто назірае за маёй дзейнасцю даўно, ведаюць - мне больш падабаецца дзівоснае й таямнічае, чым зразумелае й зручнае. Канешне, я не дазваляю сабе ператварыцца на элітарнага артхаўснага рэжысёра з шматлікімі ўзроўнямі сэнсу... Але:)

Вось, напрыклад, хочацца зрабіць інтэрфейс гульні ў выглядзе вока Баўкі, вакол якога мітусяць вусікі. Каб пры пераходзе з адной лакацыі на іншую была не проста загрузка, а каб вока маграла. І раблю, як бачна)
12🔥2
А што там па нячысцікам? Працягваем глядзець кантэпт-арты.

#Баўкіна_гульня

Ствараць нейкую сур'ёзную баявую сістэму я пакуль што не збіраюся. Таму ворагі маюць выгляд анамалій-пастак, з большага статычных. І перш за ўсё (у межах дэмкі, якае змяшчае першыя ўзроўні) буду рабіць вось гэткіх жэўжыкаў.

Што гэта за яны? А пазней падрабязней распавяду, калі мапу прадэманструю. Бо то звязана з агульнымі для мышынага сусвету рэчамі й з'явамі.
🔥106
Учора нарэшце адбыўся першы стрым пана Тодзі. Цяпер ёсць у каго глядзець новыя хорары, каб азнакамляцца і адначасова маляваць)

(вось ужо крыху памаляваў, зрабіў накіды комікснага ўвасаблення Баўкі) #Баўка

Вельмі, дарэчы, чакаю новы "Сайлент Хіл" і "Амнэзію". Мо яны й не атрымаюцца гэткімі жа добрымі як папярэднія часткі, алё ўсё роўна цікава. А калі атрымаюцца дык увогуле файна.
8🔥1👀1
Дарэчы, #мышапавукі з хларафілам у крыві.

Я ж успомніў - зара й лета на дварэ, і контрнаступ паспяхова-павольна здзяйсняецца. Дык можа сланечнікавую хімеру зрабіць?)

Але ж ёсць праблема з гэтымі "серыяльнымі малюнкамі". Акром таго што іх трэ намалаваць, дык яшчэ й аднолькавымі неабходна зрабіць. Працы становіцца больш удвая. У-у халера.

Але можа знойдзецца час)
🔥102
Сённяшнія навіны то проста жах.

Вось каб што? Крыху адцягнуць непазбежнае? Зрабіць шкоду напаследак? Зруйнована й пашкоджана безліч чаго, і сэнсу ў тым няма. Гідоцце акупантскае.

Сяджу люты, і нічога не магу рабіць, толькі навіны чытаю. Халера. А потым, мусіць, буду маляваць штосьці злое.
🔥12😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паўсюль якась халера, праца ў рукі не йдзе. Але ўсё яшчэ ёсць запас напрацаванага раней.

Вось, напрыклад, анімашка інтэрфейсу. Вельмі прыблізна, агульна, але мне падабаецца.

#Баўкіна_гульня
🔥103
Баўка атрымае сваю прыгожую вокладку. Куды ж без яе.

#Баўка
9🔥3
Аднойчы я прачнуся і зноўку пачну актыўна весці акаўнты ў "буйных сацсетках". Але не зараз.

Да таго часу трэ паразважаць пра кантэнт. Вось, напрыклад, акром асноўных напрамкаў вельмі карысны жартачкі-мемчыкі. Яны могуць распаўсюджвацца нават сярод тых, хто й не чуў ніколі аб мышапавуках. А праз іх знойдуцца й тыя, каго зацікавіць асноўнае.

То-бок трэ гумар і мілата. А мая мілата крыху сваеасаблівая, і гумар таксама) Трэ прыстасаваць іх да "непасвячоных". Хм.

#мышапавукі
🔥14
Ёсць думка, якая мне, наспраўдзе, не падабаецца. Але яна рэгулярна патрапляе ў маю чарапную скрыню, халера.

Мо піксельарт? #Баўкіна_гульня

Не таму што "ну гэта ж, атрымліваецца, індзі-гэймдэв, а ён звычайна пікселявы", не. І не таму падабаецца гэткая рэтра-стылістыка (я ж, як то кажуць, "олд", і старыя гульні люблю).

Проста гэта добра з боку рэсурсаў. Праз абмежаваную палітру і адсутнасць звычных градыентаў усе выявы важаць вельмі мала. А гэта важна. Ды й працаваць зручна.

Але не) Зручна то зручна, але сэрцам не цягне ў гэты бок. Вось зусім чамусьці.
🔥8
Што адбываецца, калі ў Магільшчыка здараецца журбота? Правільна. #дранікі
13🔥3👌1
А вось і вокладка. Рабілася, канешне, больш для душы, але й скарыстаць можна будзе дзе-небудзь (у тык-токах, напрыклад).

#Баўка
🔥143
Ух, нешта праз спёку запаволіўся. Халера ў тое сонца.

Дык вось, наконт лакацыі. #Баўкіна_гульня

Спачатку збіраўся ўзяць ажне цэлы пакой. Але то было занадта - у мышыным свеце пакой то вялікі востраў ці нават кантынент. Цэлыя мышыныя гарады працягам шматлікіх пакаленняў губляюць рэсурсы, каб даследаваць сумежныя памяшканні (то пытанне бяспекі). То-бок гэта не пасуе да невялічкай прыгодніцкай гульні, якую запланаваў.

Таму ў якасьці лакацыі абрана шафа.

Значна меншая, але складаная і ўжо загадзя падзеленая на ўзроўні (шуфлядкі й паліцы). Можа быць дастаткова герметычнай - лёгка стварыць пэўны мікраклімат для вырошчвання грыбоў (ось тыя жэўжыкі-ворагі, якіх дэманстраваў раней, маюць грыбное паходжанне). Ёсць з чым працаваць:)
👍5🔥3
У-у халера, якія цікавыя навіны. Доўбні пайшлі з вайной на доўбняў - можа нарэшце адно однага зламнуць і ўсё скончыцца? То было б шчасце ўсім.

Нажаль, мышыная гісторыя пакуль што недастаткова прапісана - не маю малюнкаў на гэткі выпадак) Таму няхай будзе гэты. Зробім выгляд, быццам хтанічны аркестр грае "Палёт валькірый".
🔥16
Ну, карнавал атрымаўся нуднаваты й кароткі. Таму працягваем жыць як жылі.

#Баўкіна_гульня

Зараз працую амаль што выключна над механікай, але ж галаву не вымкнеш - творчы працэс працягваецца. Вось гэтак, дзесьці на фоне, пакрысе ствараецца сюжэт.

Баўка сам грыбагаловы, і на першых узроўнях (у першых шуфлядках) маем грыбныя сады. І Садоўнік, што даглядае тыя сады, таксама носіць вялічэзны грыб на спіне. То-бок існуе відавочная сувязь.

Можа Баўка палез у гэтую шафу не толькі праз свой звычайны "пошук прыгод"? Можа ён даследуе сваё паходжанне?

Вядома, я раблю ўпор не на драматычныя "восьгэтапавароты", а на прыгодніцкія блуканні па цікавым месцам. Але калі яно само гэтак атрымліваецца, то чаму б і не?
🔥10👍31
У папярэднім пасце ўзгадваў Садоўніка, але ж чамусьці не паказаў яго. Ну дык вось.

#Баўкіна_гульня

Ён ў дэмцы будзе найбольш складаным - і для мене, стваральніка, і для таго хто будзе гуляць. Сапраўдны "босс". Ажне халера яго ведае з якога боку падыйсці, каб рэалізаваць.
🔥14👍1
Крыху падумаў і прыйшоў да высновы, што найбольш летнія з маіх хімер - камарыныя. У-у халера, каб іх у багну ўцягла!

Зара працы шмат, а яны звіняць ля вуха, спаць перашкаджаюць >:(

#мышапавукі
👍11🔥62
Channel name was changed to «Nine Ravens Cemetery»