Nine Ravens Cemetery
569 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Галаву апавіла журба. І крыху злосць.

Вышей я адзначаў, што дзеля адукацыі (JavaScript) буду рабіць некаторы праект - браўзэрную гульню. Пра падлодку і спуск у невядомае, бо я люблю глыбіню і хтонь. І пачаў нешта рабіць.

А ў галаве б'ецца думка - чаму я вінен губляць час на нейкі іншы праект, калі цягне да маіх мышаў?

Таму вырашыў прыпыніць разрыванне, сканцэнтравацца на адным напрамку. І гульню рабіць мышыную. І зрабіць яе не толькі хорарнай, а й прыемнай, каб зараз (у гэтыя люта дурныя часы) сябе працай не выматваць, а падтрымліваць.

Галоўнага героя ўжо намаляваў)

#Баўка
👍84🔥2
А, халера. Ужо вясна?

Тады вось крыху фітамышаў. Сустракаем цяпло, абуджаемся, прачынаемся.
👍107👀2🔥1🆒1
8 сакавіка - час віншаваць лепшую палову чалавецтва!

Я зараз крыху запаволіў працу з мышыным сусветам, таму й раскрыццё адпаведнай тэмы прыпынілася. Але яна абавязкова будзе ўзгадвацца больш - бо, нажаль, то боляча і лёгка ператвараецца ў хорар.
🔥14
З аднаго боку - сонца й цеплыня мне не падабаюцца. З другога - як і ўсё жывое, адчуваю душэўны ўздым, абуджэнне пасля ўтульнай зімняй цемры.

Мышапавучы Дом таксама варушыцца ўсё больш інтэнсіўна - бо важнай часткай яго біясферы з'яўляецца цвіль (якой падабаецца цяпло і вільгаць).
12🔥2👍1
Ну вось здавалася б - Баўка то амаль што гумарыстычна-іранічны персанаж. Можа й па-за канонам існаваць, не патрабуе нейкай прапрацоўкі.

Але ж не, не ўтрымаўся. Зрабіў анатамічную схему, знайшоў яму/ёй месца ў шэрагу гарадскіх легенд. Цяпер мышапавучы мухамор цалкам кананічны)

Ну вось люблю я гэткае, нічога не магу зрабіць)

#Баўка
15🔥5🆒1
Оп, а вось і дранікі! #дранікі

Чаму я іх запосціў тут? Па-першае, з дапамогай памагатага (які размаўляе беларускай, але са скандынаўскім акцэнтам) гэтае фота ператварылася на тэматычна адпаведнае - хтанічна-грызуновае.

Па-другое, першы створаны сюжэт з Баўкай быў менавіта пра дранікі. Гэтак выпадкова атрымалася)

Публікаваць яго першым я, канешне, не буду. Але факт)
9🔥5🥰2🆒1
Святкуем Дзень Волі як можам, як умеем - па-мышапавучы!
16❤‍🔥5👍2🔥1
Старыя накіды фітахімер, якія раней не дайшлі да рэалізаванага спісу.

Сярод іх канешне ж ёсць венерына мухалоўка - цудоўная расліна. Узгадаўшы яе, заўчора набыў сабе насенне, з якога, теарэтычна, можна будзе выгадаваць гэткага драпежніка. У дзяцінстве праз гэта ажне да столі скакаў бы)

Буду сюды калі-нікалі закідваць фатаздымкі.
🔥133
Ух, нешта занадта глыбока у вучобе захрас, ажне даўно нічога сюды не прыносіў.

Пачнем з класікі - з дранікаў) #дранікі

А потым можна вяртацца да мышапавукоў. Дзякуй небу, ёсць што паказаць, праца не спынялася.
🔥82👏1😁1
Што такое стома? То калі сярод замалёвак і нататкаў самі сабою малююцца пэўныя "сігналы". Нешта няўсвядомленае намагаецца звярнуць маю ўвагу на агульны стан арганізма)

Выпадковы бульбахтоньчык спадабаўся, таму дамаляваю да паўнавартаснага мема. Прышпілю яго ў закрэп, у дадатак да тэгаў й агульнай інфармацыі.
🔥11
Закрэп з тэгамі і пералікам напрамкаў дзейнасці.

#мышапавукі - для тых рэчаў, што агульныя для майго мышапавучага сусвету.

#Баўка - йзноў мышапавучы сусвет, але адносна аднаго персанажа, Баўкі. Штосьці накшталт "эх, жыццёва"-коміксаў, але, вядома, інакш.

#Баўкіна_гульня - яшчэ раз Баўка, але то навіны майго могілкавага геймдэву. У якасьці вучэбнага праекту раблю гульню. Зараз гэты тэг будзе выкарыстоўвацца найчасцей.

#дранікі - ну, тут зразумела.

#хорар_даследаванні - у мінулым я часта пісаў артыкулы аб усялякім, што датычна хорару. Кнігі, гульні, малюнкі, іншае. Можа й зара на тое знойдзецца натхненне? Трэ прапрацоўваць тэматычны кантэнт, каб атрымліваць досвед, каб зрабіць мышапавукоў сапраўды моцнымі.
🔥8
Nine Ravens Cemetery
Старыя накіды фітахімер, якія раней не дайшлі да рэалізаванага спісу. Сярод іх канешне ж ёсць венерына мухалоўка - цудоўная расліна. Узгадаўшы яе, заўчора набыў сабе насенне, з якога, теарэтычна, можна будзе выгадаваць гэткага драпежніка. У дзяцінстве праз…
Дарэчы, венерына мухалоўка не прарасла, праз тое й не публікаваў аб ёй анічога. Высветлілася, што вырошчваць іх з насення вельмі цяжка. Таму пакуль што мышыная фітахімера не мае рэферэнсаў)

Потым паспрабую шчэ раз.
🔥64👍2
"Індзі-геймдэв, або як цяжка рабіць дзённікі распрацоўкі"

#Баўкіна_гульня

Цікавую рэч я ўсвядоміў, пакуль два месяцы адсутнічаў. Выявілася, што асвятляць працэс разробкі гульні яшчэ цяжэй, чым то было з відэа-казкамі.

Цяжка знайсці што паказаць-расказаць.

Бо візуал робіцца ў апошнюю чаргу. Перш за ўсё прапрацоўваецца механіка, якая выглядае вельмі ўмоўна - ну бегаюць нейкія квадрацікі па паверхні большага квадраціка, ну што з гэтага? А рабіць адразу прыгожа - нельга, бо падчас працы некаторыя моманты могуць адваліцца. І атрымаецца, што нешта зроблена дарма.

То у вялікім геймдэве цікава сабіраць асобную тэку "Неўвашоўшае" (якая потым можа быць бонусам да калекцыйнага выдання гоці). Калі працуеш адзін - трэ свядома й пільна размяркоўваць рэсурсы:)

Таму пакуль што я ганяю квадрацікі па экране, а сюды буду закідваць эскізы-канцэпты.

Вось, напрыклад, невялічкая-сімпатычная замалёўка. Як памятаеце, у якасці гг у нас Баўка, мышапавукагрыб. Дзякуючы сваёй галаве ён выдатна ўціснуўся ў квадрат 3х3 - прыгажун:)
12🔥3