Хм. Вось нешта пераглядаю друкаваны матэрыял, і не разумею сябе мінулага.
Да мышапавучай кніжкі была зроблена вокладка (1), але ў друкарню я чамусьці даслаў іншы варыянт (2), утвораны з асобнага малюнка. Так, атрымалася нядрэнна, але ж першапачатковы варыянт быў і не горш, і больш дакладны. Ці то я забыўся на яе? Хм.
Якась халера, ну й няхай)

👍6🔥5🤔3
Віншую ўсіх з днем роднай мовы!
У якасьці святочнай ілюстрацыі - каліграфічная хімера. Вось што было б, калі б я свае казкі стылізаваў не ў бок дыяфільмаў, а па напрамку трактатаў-талмудаў сярэднявечча.
"Бу́квіца, ці ініцыя́л (ад лац.: initialis «пачатковы») — павялічаная загалоўная (пачатковая) літара якога-небудзь раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі."

❤13👌5🔥1🎉1
Бульбяная мыш з праросшымі вочкамі. Чаму? Таму што мне хацелася дранікаў, і ў тым знайшлося натхненне.
Увечары абавязкова прыгатую)
Увечары абавязкова прыгатую)
❤10👍6🔥3
Дарэчы, наконт малюнка вышэй. Памятаю, як крыху хваляваўся праз тое, што сэнс можна перакруціць ў іншы бок. Бо наспраўдзе, згодна лору ДГ, мышапавукі не з'яўляюцца строга дрэннымі (дакладна не гэткімі, як расеянскія акупанты-забойцы).
Але потым усвядоміў, што звычайна людзі не ведаюць гэтага кантэксту, а хімеры іх проста пужаюць. То-бок усё працуе як трэ.
Для сябе ж і разумеючага спадарства тую няпэўнасць выправіць таксама лёгка. Мышапавук-альбінос будзе не абстрактным, а вельмі канкрэтным персанажам-антаганістам. Кшталту зламыснага й лютага (але камічна-дурнога) трыкстэра.
Аформлю тое ў казку і ілюстрацыю.

❤9🔥3
Галаву апавіла журба. І крыху злосць.
Вышей я адзначаў, што дзеля адукацыі (JavaScript) буду рабіць некаторы праект - браўзэрную гульню. Пра падлодку і спуск у невядомае, бо я люблю глыбіню і хтонь. І пачаў нешта рабіць.
А ў галаве б'ецца думка - чаму я вінен губляць час на нейкі іншы праект, калі цягне да маіх мышаў?
Таму вырашыў прыпыніць разрыванне, сканцэнтравацца на адным напрамку. І гульню рабіць мышыную. І зрабіць яе не толькі хорарнай, а й прыемнай, каб зараз (у гэтыя люта дурныя часы) сябе працай не выматваць, а падтрымліваць.
Галоўнага героя ўжо намаляваў)
#Баўка

👍8❤4🔥2
А, халера. Ужо вясна?
Тады вось крыху фітамышаў. Сустракаем цяпло, абуджаемся, прачынаемся.

👍10❤7👀2🔥1🆒1
8 сакавіка - час віншаваць лепшую палову чалавецтва!
Я зараз крыху запаволіў працу з мышыным сусветам, таму й раскрыццё адпаведнай тэмы прыпынілася. Але яна абавязкова будзе ўзгадвацца больш - бо, нажаль, то боляча і лёгка ператвараецца ў хорар.

🔥14
З аднаго боку - сонца й цеплыня мне не падабаюцца. З другога - як і ўсё жывое, адчуваю душэўны ўздым, абуджэнне пасля ўтульнай зімняй цемры.
Мышапавучы Дом таксама варушыцца ўсё больш інтэнсіўна - бо важнай часткай яго біясферы з'яўляецца цвіль (якой падабаецца цяпло і вільгаць).

❤12🔥2👍1
Ну вось здавалася б - Баўка то амаль што гумарыстычна-іранічны персанаж. Можа й па-за канонам існаваць, не патрабуе нейкай прапрацоўкі.
Але ж не, не ўтрымаўся. Зрабіў анатамічную схему, знайшоў яму/ёй месца ў шэрагу гарадскіх легенд. Цяпер мышапавучы мухамор цалкам кананічны)
Ну вось люблю я гэткае, нічога не магу зрабіць)

❤15🔥5🆒1
Оп, а вось і дранікі! #дранікі
Чаму я іх запосціў тут? Па-першае, з дапамогай памагатага (які размаўляе беларускай, але са скандынаўскім акцэнтам) гэтае фота ператварылася на тэматычна адпаведнае - хтанічна-грызуновае.
Па-другое, першы створаны сюжэт з Баўкай быў менавіта пра дранікі. Гэтак выпадкова атрымалася)
Публікаваць яго першым я, канешне, не буду. Але факт)

❤9🔥5🥰2🆒1
Старыя накіды фітахімер, якія раней не дайшлі да рэалізаванага спісу.
Сярод іх канешне ж ёсць венерына мухалоўка - цудоўная расліна. Узгадаўшы яе, заўчора набыў сабе насенне, з якога, теарэтычна, можна будзе выгадаваць гэткага драпежніка. У дзяцінстве праз гэта ажне да столі скакаў бы)
Буду сюды калі-нікалі закідваць фатаздымкі.

🔥13❤3