Кароль-могілкі - персанаж мышынай гарадской міфалогіі. Ён ходзіць па вуліцам і шкрабе тырчашчымі косткамі па сценам, абвяшчаючы непазбежную смерць.
🔥6😱3
Чаму трымаюся сінімі пальцамі за ідэю рабіць псеўдадакументальныя дыяфільмы? Таму што мне ўвогуле падабаюцца менавіта сусветы. І асабліва той, што я стварыў сам.
Моцныя сюжэты і глыбокія персанажы то, канешне, добра. Але магчымасць шпацыраваць-даследаваць дае мне значна больш эмоцый, вось так склалася. Й мышыны Дом перш за ўсё цікавы з боку падарожжаў па ім.
А як гэта лепш за ўсё аформіць? Найбольш смачна выглядаюць два варыянты: дзённік падарожжаў (што немагчыма, таму што мы чалавекі, а яны мышы) і псеўдадакументалістыка. Абіраю №2, і зноў ёсць два варыянты: можна напісаць кнігу, а можна рабіць відэа. І зноў хілюся ў бок другога, таму што яно больш цікава з творчага боку. Трэ працаваць і з тэкстам, і з візуалам, і з гукам, і з рухам - больш магчымасцей, больш смакоцця.
Вось так я й прыйшоў да таго, што маю)

👍4❤2👌1
А вось і апрацаваная нядаўняя мышахімера.
Пасля надта працяглага ўстрымання адчуваю асабістае аслабленне - лініі ўжо не гэткія ўпэўненыя. Ну да нічога, выправіца.

🔥10👍1
Адно з найбольш сур'ёзных пытанняў, над якімі працую - храмы.
Рэлігія аказвае значны ўплыў на жыццё ў мышыных гарадах - не наўпрост, але. Словаспалучэнне "шэрыя кардыналы" ідэальна апісвае грызуновае духавенства.
І хочацца, каб іх асяроддзе адпавядала. Каб храм - цэнтральны і абавязковы будынак сапраўднага гораду - выклікаў тыя ж пачуцці, што й нашы, чалавекаўскія касцёлы-саборы. Ўся гэтая шыкоўная готыка, гэты цяжар, лёгкасць... Але, канешне, з улікам мясцовых рэалій, а не проста на дурнога скапіяваць.
Даволі цікавая й цяжкая задача.

🔥11❤2
Фактычна існуе толькі адзін мышапавучы малюнак рамантычнага напрамку. Ды й той маляваўся не толькі як ілюстрацыя, але й як паштоўка - павучыя лапы наўмысна складваюцца ў пок-культурнае (а не анатамічнае) сэрца.
Але сам мышапавук мне падабаецца. Больш таго, аб ім (то-бок аб тым, як дзве мышы закахаліся і вось так зліліся ў нешта звышнатуральнае) ёсць казка... Калі не памыляюся. Старая казка, трэ пераглядзець нататкі.

❤15🔥2
Кветкагаловы мыш на самай справе не мае дачынення да серыі пра раслінных хімер - бо то іншы гарадскі міф.
Шматлікія казкі пра раслінных монстраў з'явіліся ў дальнім горадзе правага крыла Дому. З таго боку знаходзяцца (і прылягаюць да сцен будынка) фруктовы сад і аранжарэя. Таму следапыты шмат распавядалі аб дзіўных разнастайных праявах флоры, што і запаліла фантазію гараджан.
Пра кветкагаловага ж часцей баюць у гарадах цэнтральнай часткі Дома. Яго гісторыя спалучае таемнасць жыцця мясцовых арыстакратаў і небяспечнасць экзатычных тавараў (якія толькі арыстакраты могуць набыць).

🔥14❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выглядае і гучыць даволі прыемна. Нібыта)
Канешне, яшчэ шмат чаго задумана зрабіць (прыборы і індыкатары - не дэкарацыя, у іх свае ролі). Але ўжо зараз магу адчуваць задавальненне - а гэта крытычна неабходна.

👍11🔥4
Мо то мая галава адчувае набліжэнне вясны? Нешта вочы ўсё часцей чапляюцца за малюнкі фітахімер. Расліны абуджаюцца, паўзуць па сцяне ўверх.
Мо ў гэтым гаду змагу яе працягнуць. Летась не атрымалася праз вайну, ажне рука не падымалася.
Так ці інакш, найбольш дзіўнай мышшу (на маю думку) з'яўляецца мыш-пухоўка (так, тая самая пухоўка, якую заўжды блытаюць з чаротам). Абсалютна немагчымы арганізм, ў ім бачна і жах, і боль. То-бок добра дэманструюцца думкі мышаў наконт прасторы па-за сценамі Дому.

❤12🔥3👀1
Хм. Вось нешта пераглядаю друкаваны матэрыял, і не разумею сябе мінулага.
Да мышапавучай кніжкі была зроблена вокладка (1), але ў друкарню я чамусьці даслаў іншы варыянт (2), утвораны з асобнага малюнка. Так, атрымалася нядрэнна, але ж першапачатковы варыянт быў і не горш, і больш дакладны. Ці то я забыўся на яе? Хм.
Якась халера, ну й няхай)

👍6🔥5🤔3
Віншую ўсіх з днем роднай мовы!
У якасьці святочнай ілюстрацыі - каліграфічная хімера. Вось што было б, калі б я свае казкі стылізаваў не ў бок дыяфільмаў, а па напрамку трактатаў-талмудаў сярэднявечча.
"Бу́квіца, ці ініцыя́л (ад лац.: initialis «пачатковы») — павялічаная загалоўная (пачатковая) літара якога-небудзь раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі."

❤13👌5🔥1🎉1