Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
307 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Наступная паштоўка ўмоўнай "квадратнай" серыі - мышапавучая Пагоня. Яе варта было б посціць 25 сакавіка, але намалявалася зараз - тады чаму б і не?)

#мышапавукі
🔥29❤‍🔥154
Віншуем чытачак з 8 сакавіка!

Кантакты з чалавечым сусветам цалкам кладуцца на мышапавучыху Гекаф'ю - яе таксама віншуем:) Цяпер яна афіцыйна генеральная дырэктарка тэлеканалу "Першы мышапавучы".

#мышапавукі

(бонусам - каментар пра надвор'е)
32🔥10❤‍🔥5😁1
Пакрысе актывізаваўся праект #Баўкіна_гульня - зацікаўленасць гэймдэваўскім напрамкам нікуды не знікла)

Грыбакапялюш глядзіць у душу, пакуль мы глядзім у інтэрфейс.
❤‍🔥27🔥4👀3👍2🥰2
Вялікдзень, яйкі! Мышапавучыныя, вядома) Біцца імі цяжка, бо яны мяккія, але памер пасуе і фарбаваць лёгка.

#мышапавукі
😁15🔥84👾3🍓2
Гекаф'я каментуе сённяшняе жыццё.

#мышапавукі
🔥27❤‍🔥112👍2💯2🍓1
Запалкавы культыст.

Калісьці даўно, калі рабіў партрэтную серыю, узгадваў апакаліптычны культ вагню. Трэба часцей яго ўзгадваць)

Запалак, вядома, крытычна абмежаваная колькасць. Таму іх збіраюць па ўсяму маёнтку, і выкарыстоўваюць дужа рэдка - у асноўным падчас вялікіх абрадаў (відавочна звязаных з ахвярамі).

#мышапавукі
🔥25❤‍🔥7🍓21
Не #дранікі, але атрымалася няблага. Першыя беляшы ў маім жыцці.
🔥277🥰2👍1🍓1
Экспедыцыйны корпус, нататкі-замалёўкі спецстрояў.

Даследчыя экспедыцыі то тое, што мне ў Маёнтку падабаецца найбольш)

#мышапавукі
19🔥5👍2🍓1
Гекаф'я рыхтуецца рухацца - анімацыя ўжо дзесьці побач. Хтанічная мышапавучая Калі выхваляецца дадатковымі канечнасцямі.

#мышапавукі
🔥302🍓2
Рэліз трэйлеру! Запрашаю паглядзець і падабайку пакінуць: https://www.youtube.com/watch?v=g0JT5svUzCE

Гекаф'я - першая з мышапавучага роду, што нарадзілася і прайшла шлях да ўласнай рубрыкі цалкам на стрымах. Пажадаем ёй шматлікіх гадоў тэлевізійнай кар'еры)
❤‍🔥222🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітольд - эксперт культуралогіі. Добра ведае тыя п'есы, што выклікаюць анамальнае надвор'е. https://www.tiktok.com/@nr_cemetery_official/video/7520372499717164310

#мышапавукі
❤‍🔥137🔥2👍1
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
🔥14🤝6
Сёння святкую дзень нараджэння. І то, як на мяне, нармалёвая зачэпка каб распачаць восеньскі сезон (а то на лета пакінуў канал зусім без актыўнасці).

#мышапавукі вылазяць вонкі, пачынаюцца прыгоды!
🔥39❤‍🔥16🎉9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віншую ўсіх з надыходзячым! Мышапавукі і Магільшчык глыбока спяць, але ўва сне дыхаюць і бачаць сны.

2025 - суцэльная лухта. Асабліва не спадабаліся: навіны (у свеце ганебны жах адбываецца), навіны (на радзіме таксама ганьба і трындзец), я (быў люта не прадуктыўным, ганьба х10, сорамна перад людзьмі дужа).

Зычу ўсім нам менш ганебнага наступнага году!
❤‍🔥27🔥1193🙏1
Пад сённяшні дзень ужо некалькі месяцаў ляжаў-чакаў малюнак - "найбольш агідная пачвара з майго сутарэння".

Відавочна, я не даў з ім рады. Пачвара мо і агідная, але і не побач з той гідотай, што ўжо 4 гады лезе ва Украіну.
14👍9💔5🥰4🔥1👻1