Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
307 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што, працоўны 2025 афіцыйна распачаўся, творчасць пачынаецца-працягваецца) Дамалёўваем анімацыі, перад сюжэтнай халерай та іншым запланаваным (а запланаваў я дахалеры).

Усім вітанкі перадаюць #мышапавукі :)
28🔥3🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым тыжні скончу серыю анімашак. 16 штук атрымліваецца - і прыгожанька, і карысны досвед)

На вось гэтай анімацыі мы мышапавучым чынам робім гімнастыку галоўнага мастацкага інструмента.

#мышапавукі
🔥215🤨1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія перавагі дае хімернасць? Да безліч, насамрэч. Нават самае бязглуздае і пазанатуральнае спалучэнне канечнасцяў можа выкарыстоўвацца люта эфектыўна - калі ўласнік хімернага арганізма нарадзіўся і звыкся з ім.

#мышапавукі
🔥1910❤‍🔥3👏1
Надоечы Лінч памёр. Трошкі ўшанаваўшы яго, сяджу пераглядаю "Твін Пікс". #мышапавукі
30🔥6❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Сківіцы", тыя што насамрэч хеліцэры, працуюць розна ў розных мышапавукоў. У некаторых, напрыклад як у Вінцуся, яны ажне амаль па-шпіёнскі схаваныя. Дзякуючы гэтаму некаторыя натуральныя #мышапавукі могуць глыбока інтэгравацца ў гарадское асяродзе.
22🔥5👍4😎3👾2
Сёння менавіта той дзень, калі варта яшчэ раз запосціць гэты малюначак.

Добра атрымалася, нават трошкі ганаруся ім (хоч і не люблю маляваць людзей).
19🔥9❤‍🔥3🥰2👍1
І вяртаемся ў мышыны маёнтак.

Наасфера ў закінутым маёнтку да таго анамальная, што да яе далятае рэха іншых сусветаў. Яно не можа значна ўплываць, але трошкі матэрыалізуецца - у асноўным з дапамогай Тэлекамунікацыйнага Слупа, што вырас у дальнім ізаляваным пакойчыку.

На шматлікіх экранах мільгацяць шматлікія варыацыі сапраўднасці. У тым ліку і наш сусвет.
😍1710🔥9❤‍🔥3
Forwarded from cybulinka
Міжнародная група дасьледнікаў ідэнтыфікавала новы паразытычны грыб, які інфікуе пячорных павукоў Metellina merianae, каб кіраваць іхнымі паводзінамі. Упершыню грыб заўваылі падчас здымак дакумэнтальнага фільму для BBC.

Новы паразытычыны грыб атрымаў назву Gibellula attenboroughii, ён, падобна іншым грыбам-паразытам, прымушае сваю ахвяру пакінуць нару й заняць месца на столі пячоры, каб грыбныя споры мелі большы распаўсюд.

На здымку інфікаваны павук.
😨17👾7😱21
У камеру глядзіць і чытае наступствы па суфлёры. Што яна распавядзе ў навінах, ці чакае нас штосьці добрае ў будучыні? Напэўна штосьці будзе, але настрой у вядучай дрэнны. Таму расслабляцца не след.

#мышапавукі
❤‍🔥21🔥125👍1
Як зразумець, што персанажка атрымалася добра? Ну вось касплэй - то дужа файная прыкмета:)

Цудоўная Багема зладзіла проста лютую прыгажосць!

#мышапавукі
🔥33❤‍🔥64👍2
Гекаф'я цалкам. Пакуль не варушыцца, але анімацыі ўжо малююцца. #мышапавукі
22🔥10🥰2❤‍🔥1
Замест крылаў - плаўнікі, замест лука й стрэл - джала, замест маўпы - мыш. Змены не прынцыповыя, па сутнасці ўсё на месцы - то-бок канон)

#мышапавукі
❤‍🔥248👍5🔥3
Дзень роднай мовы, таму з прасторы між цаглінамі выпаўзла чарговая "Ў".

Дужа сіметрычная. Гудзе, ствараючы вібрацыі - ці то кліча кагосьці, ці гутарыць з чымсьці па-за межамі нашага ўспрымання. Жыве ўжо доўга, будзе жыць вечна.

#мышапавукі
👻28❤‍🔥12🔥6👍52
Наступная паштоўка ўмоўнай "квадратнай" серыі - мышапавучая Пагоня. Яе варта было б посціць 25 сакавіка, але намалявалася зараз - тады чаму б і не?)

#мышапавукі
🔥29❤‍🔥154
Віншуем чытачак з 8 сакавіка!

Кантакты з чалавечым сусветам цалкам кладуцца на мышапавучыху Гекаф'ю - яе таксама віншуем:) Цяпер яна афіцыйна генеральная дырэктарка тэлеканалу "Першы мышапавучы".

#мышапавукі

(бонусам - каментар пра надвор'е)
32🔥10❤‍🔥5😁1
Пакрысе актывізаваўся праект #Баўкіна_гульня - зацікаўленасць гэймдэваўскім напрамкам нікуды не знікла)

Грыбакапялюш глядзіць у душу, пакуль мы глядзім у інтэрфейс.
❤‍🔥27🔥4👀3👍2🥰2
Вялікдзень, яйкі! Мышапавучыныя, вядома) Біцца імі цяжка, бо яны мяккія, але памер пасуе і фарбаваць лёгка.

#мышапавукі
😁15🔥84👾3🍓2
Гекаф'я каментуе сённяшняе жыццё.

#мышапавукі
🔥27❤‍🔥112👍2💯2🍓1