Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
307 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Анімацыйны марафон працягваецца. Вось тут Вінцусь ці то пяе, ці то пазяхае) #мышапавукі
21🔥11👍3😍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зіма, адпачываем, спім. Глыбока дыхаем, бачучы фантасмагарычныя сны. #мышапавукі
🔥18😴65
Паўдзельнічаў у праекце "Добра там, дзе разам", маляваў паштовачку з іншымі калегамі. Міленька-зімова) Ось тутака можна паглядзець іншых - https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSck51USzqZiXeH_78B5GvDyo8bzW8C-WgzLQ6QVmUr6iNmcaA/viewform

(але, вядома, не ўсё так проста - на малюнку мінімум два намёка на нейкі больш змрочны-цікавы сюжэт. Заўважылі?)
🔥1755🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна мышапавучая анімацыя. Мала таго, што сама па сабе прыгожанькая, дык яшчэ й "наперад гледзячая" - намаляваная манета не з сённяшняй Беларусі, а з будучай:) #мышапавукі
🔥20❤‍🔥93👍1
Дужа прадуктыўны год атрымаўся - лёгка сабраўся ось гэткі прыемны камплект. І то пры тым, што значную частку часу я вытраціў не на малюнкі, а на анімацыі.

#мышапавукі

Дзякуючы стрымам атрымалася арганізавацца і пачаць рабіць усялякае на рэгулярнай аснове - вярнуўся аж да даваеннага ўзроўню, а можа нават і вышэй. Працуем далей)
🔥26👏8❤‍🔥33
А цяпер - таямніца каляднай паштоўкі) Раней я адзначыў, што з ёй не ўсё так проста. І вось прыйшоў час падрабязнасцей.

У мышыным грамадстве святло ёсць вораг. Таму праўду нам распавядзе супрацьлегласць святла, то-бок цень.

1. Ценю няма ў ягад, бо то міраж. Нязграбнага мыша падвялі вочы, якімі ён вырашыў скарыстацца ў адчаі (адсутнасць вачной павязкі паказвае на крытычнасць сітуацыі). Тое, што мусіла ўратаваць ад голаду, выявітася нічым.

2. Але нешта ў паветры ўсё ж ёсць! Цень падказвае нам, што да небаракі-вандроўніка набліжаецца штосьці крылатае. І ціхае (менавіта дзеля палявання на мышэй совы навучыліся лётаць абсалютна бязгучна).
😢18❤‍🔥7🔥5🎃4👏2🌚21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна анімацыя з "анімацыйнай серыі Вінцуся Мышапавука". Рэлакс - самае тое перад святамі)

#мышапавукі
🔥214🥰3👍1😴1
Мышапавукі віншуюць усіх з пачаткам Вялікага Святочнага Марафону!

Некалькі тыжняў, калі мы ямо ўсялякае смачнае/шкоднае, святкуем ці дэпрэсуем, глядзім кіна ці швэндвемся па снегу, і ў любым выпадку - адчуваем максімальна непрацоўны настрой. Будзе цяжка, але прарвемся)
🔥138🥰52
Утульная ўтульнасць бясконца ўтульна! З каўдрай, смаколікамі і ў адпаведным асвятленні можна прыладзіцца сапраўды файна. Тое што трэба падчас свят/халадоў.

#мышапавукі
🔥24🎄431🦄1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Найбольш святочная з усіх магчымых мышапавучых анімацый - "не чапай смаколікі, халера, ты бачыў колькі там калорый?!"

#мышапавукі
👍16🎉7🔥53
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Танчыць-скача мыш сярод іржы і цвілі - віншуе вас з пачаткам чарговай ітэрацыі!:)

#мышапавукі

Хай шчасціць у наступным годзе. Няхай здабудуць волю тыя, хто за яе змагаецца, і пня ў сраку тым, супраць каго яны вымушаны змагацца. Панеслася!)
🔥2483❤‍🔥3
Святочныя #дранікі даеліся, цяпер дакладна ўсё будзе добра)

Зара яшчэ салаты ўсялякія крабавыя рассасуцца, й будзе нармалёва. Можна пачынаць рухацца далей)
🔥234❤‍🔥2👍2🎉1
Так, ну вось яшчэ сёння калядуем-святкуем, і будзем ужо вяртацца да малявання. А то ж планаў шмат на новы год напланавалі, а ў той бок яшчэ й не глядзелі)
🔥31👍32
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што, працоўны 2025 афіцыйна распачаўся, творчасць пачынаецца-працягваецца) Дамалёўваем анімацыі, перад сюжэтнай халерай та іншым запланаваным (а запланаваў я дахалеры).

Усім вітанкі перадаюць #мышапавукі :)
28🔥3🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым тыжні скончу серыю анімашак. 16 штук атрымліваецца - і прыгожанька, і карысны досвед)

На вось гэтай анімацыі мы мышапавучым чынам робім гімнастыку галоўнага мастацкага інструмента.

#мышапавукі
🔥215🤨1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія перавагі дае хімернасць? Да безліч, насамрэч. Нават самае бязглуздае і пазанатуральнае спалучэнне канечнасцяў можа выкарыстоўвацца люта эфектыўна - калі ўласнік хімернага арганізма нарадзіўся і звыкся з ім.

#мышапавукі
🔥1910❤‍🔥3👏1
Надоечы Лінч памёр. Трошкі ўшанаваўшы яго, сяджу пераглядаю "Твін Пікс". #мышапавукі
30🔥6❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Сківіцы", тыя што насамрэч хеліцэры, працуюць розна ў розных мышапавукоў. У некаторых, напрыклад як у Вінцуся, яны ажне амаль па-шпіёнскі схаваныя. Дзякуючы гэтаму некаторыя натуральныя #мышапавукі могуць глыбока інтэгравацца ў гарадское асяродзе.
22🔥5👍4😎3👾2
Сёння менавіта той дзень, калі варта яшчэ раз запосціць гэты малюначак.

Добра атрымалася, нават трошкі ганаруся ім (хоч і не люблю маляваць людзей).
19🔥9❤‍🔥3🥰2👍1
І вяртаемся ў мышыны маёнтак.

Наасфера ў закінутым маёнтку да таго анамальная, што да яе далятае рэха іншых сусветаў. Яно не можа значна ўплываць, але трошкі матэрыалізуецца - у асноўным з дапамогай Тэлекамунікацыйнага Слупа, што вырас у дальнім ізаляваным пакойчыку.

На шматлікіх экранах мільгацяць шматлікія варыацыі сапраўднасці. У тым ліку і наш сусвет.
😍1710🔥9❤‍🔥3