Дарэчы, на "ЦёМе" нібыта нешта выйграў - падрабязнасцей не ведаю, але "Балотная чыгунка" перамагла ў намінацыі "сюжэт". Дзіўна, бо сюжэта там няшмат, але няхай)
Па казцы, нажаль, анічога не чутна. А мне б хоць адзін фатаздымак, каб даведацца, ці слухаў яе хтосьці. Эх.
Удзельнічаць здалёк вельмі нязручна)

👍6
20.01.2023
Мышапавукі: разграбаючы архівы бачу, што "кананічны выгляд" мышаў даволі заўважна змяніўся за мінулы час. Чым далей, тым больш мяне захапляе біялагічная дакладнасць біяхорару, тым менш застаецца месца звычна-фэнтэзійнаму падыходу. Ну вось няма ў іх вялікіх пальцаў на лапах, ну рэдка іх прагне стаяць старчма - тут не Дыснэй, аднак)
Глыбіня: над рухам батыскафа папрацаваў, цяпер трэ папрацаваць над захопам экрану. Каб гэты самы рух запісаць на відэа.
І нарэшце апошнія навіны з "ЦёМы" - навыйграваў купу ўсялякага (нават ёгурт!). Але то, канешне, не вельмі актуальна (асабліва ёгурт), то-бок няхай застанецца сябрам-калегам.

🔥9
Вынуў са скрыні ілюстрацыі да "Ціхай выданніцы". Шмат казак мышапавучых распавёў, а вось гэту - не. Толькі крыху малюнкаў зрабіў.
То й дрэнна й добра. Дрэнна праз тое, што справа да фіналу не даведзена; добра таму, што тады - у мінулым - я б яе сапсаваў. Тады маё разуменне мышынага грамадства было слабым.
Трэ яе часцей узгадваць, каб фіналізаваць нарэшце.

🔥6❤🔥2
Крыху памаляваў, бо адна любая калега спакусіла на чарнільна-чорныя лініі. І кропкі, канешне.
🔥8
У працы цяжкасцей шмат, і колькасць іх павялічваецца. Адна з іх - спадчына былога.
У мяне вялічэзная колькасць матэрыялаў па мышапавучаму свету - нават надрукаваў невялічкі падручнік, куды патрапіла добра калі 10% інфармацыі. Але вось халера - амаль увесь гэты скарб на расеянскай мове. Праз гэта праца пакуль што запаволена.
Павук скідае старую скуру, і гэткім чынам расце.
А вось "Глыбіня" адразу на беларускай (і на ангельскай). Таму рухаецца жвава)

👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зрабіў загатоўку на 14 лютага. Часткова карыстаў гэты малюнак у мінулым годзе, але то амаль ніхто не пабачыў - праз, як мне потым патлумачылі, "ценявы бан" тыктоку. Зараз жа ўсё добра, таму старыя відэа будуць у час)
Кароткія відэазамалёўкі буду афармляць пад VHS (у асноўным - для тыктоку), а казкі будуць дыяфільмамі на фільмаскопе (у асноўным - на ютуб). Нармалёва размеркаваў, здаецца. Падабаецца.

👍5
Кароль-могілкі - персанаж мышынай гарадской міфалогіі. Ён ходзіць па вуліцам і шкрабе тырчашчымі косткамі па сценам, абвяшчаючы непазбежную смерць.
🔥6😱3
Чаму трымаюся сінімі пальцамі за ідэю рабіць псеўдадакументальныя дыяфільмы? Таму што мне ўвогуле падабаюцца менавіта сусветы. І асабліва той, што я стварыў сам.
Моцныя сюжэты і глыбокія персанажы то, канешне, добра. Але магчымасць шпацыраваць-даследаваць дае мне значна больш эмоцый, вось так склалася. Й мышыны Дом перш за ўсё цікавы з боку падарожжаў па ім.
А як гэта лепш за ўсё аформіць? Найбольш смачна выглядаюць два варыянты: дзённік падарожжаў (што немагчыма, таму што мы чалавекі, а яны мышы) і псеўдадакументалістыка. Абіраю №2, і зноў ёсць два варыянты: можна напісаць кнігу, а можна рабіць відэа. І зноў хілюся ў бок другога, таму што яно больш цікава з творчага боку. Трэ працаваць і з тэкстам, і з візуалам, і з гукам, і з рухам - больш магчымасцей, больш смакоцця.
Вось так я й прыйшоў да таго, што маю)

👍4❤2👌1
А вось і апрацаваная нядаўняя мышахімера.
Пасля надта працяглага ўстрымання адчуваю асабістае аслабленне - лініі ўжо не гэткія ўпэўненыя. Ну да нічога, выправіца.

🔥10👍1