Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
307 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Ну нарэшце! Вітаю, восень, спёка бывай!
26🔥11🎃4🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыйшло добрае надвор'е, прыйшоў мой дзень нараджэння - нібыта й добра ўсё, калі забыць пра шмат чаго актуальнага)

Колькасць мышапавукоў павялічваецца. Яны ўсё актыўней варушацца. Тое добра. Тое мяне цешыць. #мышапавукі
🔥19🎉132🎃1
У мяне тут побач вада йдзе, магчыма нават крыху змые. Маленства на Палессі трошкі падрыхтавала да гэткага, але, халера, не ў гэткіх маштабах)

Рыхтуемся, чакаем, дастаем з куфара падводных мышапавукоў.
🔥24🐳9😱21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маскот, якога можна бачыць у маім фірмовым мышапавучым стыкерпаку, цяпер мае партрэт. І не просты, а аніміраваны)

Лорна гэта звычайны мышапавук, які мае адну пэўную (і дужа рэдкую) анамалію. Моцная сувязь з мясцовай наасферай дазваляе выходзіць за яе межы - у тым ліку зазіраць у наш сусвет.

#мышапавукі
🔥215👍2🥰1🎃1
Ля, кастрычнік, люблю)
🔥20🎃12🥰51😍1
У кастрычніку, як дасведчаныя гледачы ведаюць, звычайна здараюцца чарнілы. Дадам вось старых малюнкаў да паста, каб праілюстраваць.

Але ў гэтым разам вырашыў трошкі забыцца на старую традыцыю. Марафоны дужа стамляюць, нават калі не атрымліваецца дабегчы да канца! Таму запланаваў сабе практыку ў стварэнні анімацый і праходжанне новага/старога "Сайлент Хілу 2". Утульна-рэлаксова. Каб не страціць рэшткі сіл.

(ну можа хіба крыху памалюю чарнілкамі дзесці раптоўна, проста дзеля атмасферы)
🔥226🎃5👍1🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кастрычнік да таго расслабляльны, што аж немагчыма)

"Ціхі Ўзгорак 2" люта прыгожы. Моцна адрозніваецца ад мышапавучага маёнтка, але колькасць іржы і жудаснай арганікі захапляе. Старая культавая гульня ў сучаснай шыкоўнай абалонцы - нават не ведаю, як можна зрабіць тое яшчэ лепш.

Дарэчы, вось тэматычная мышаанімацыя - зрабіў яе адмыслова на стрымы.
🔥203👍1🥰1🎃1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Амаль што ачуняў пасля нейкай хваробы - сезонная лухта перыядычна здараецца.

П'ем больш вадкасці, каб хутчэй акрыяць!

(але ж файная анімацыя атрымалася, ух)
🔥26❤‍🔥7🐳21
#дранікі, бо трэба трымаць настрой і працаздольнасць)
🔥21❤‍🔥76
Дзіўна, што матылёў маляваў доўгі час, а да вусняў толькі зара рукі дайшлі. Пры тым што там шмат чаго цікавага можна распавясці.

#мышапавукі
🔥234❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гімнастыка вачэй", мышапавучые традыцыйнае.

#мышапавукі
17🔥6👀5❤‍🔥2
Хэлавінскі малюнак, які пачаўся ў Чорную Ноч і скончыўся сёння. Развагі на тэму "Сайлент Хіл, але замест Сайлент Хілу - умоўны Менск".

Упершыню за доўгі час маляваў чалавека (ну, умоўна чалавека). Неяк нязвычна і няёмка без мышэй, але атрымалася нібыта няблага) Але часта гэткім займацца не буду. Але якую невялічку серыю можа й зраблю.
🎃26🔥7❤‍🔥5😱31
Не #дранікі, але файна) Цеста, дарэчы, адно і тое ж на абодвух фатаздымках.
🔥305❤‍🔥3
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
🔥125👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працягваем актыўна варушыць мышапавукоў! Гэтае восенню атрымліваецца невялічкі марафон анімацый, і тое прыемна адчуваецца.

Вось так мы снедаем. #мышапавукі
25❤‍🔥8🔥4👍2🌭1
Выйшаў "Сталкер 2" працяг маёй улюбёнай хорар-гульні. Вядома, пад гэта на стрымах намалявалі мышапавучы трыб'ют:)

#мышапавукі

(дарэчы, цалкам кананічны малюнак, усё ў межах лору)
🔥39🍾73👍2😍1