Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
307 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Да ўвагі маіх чытачоў - хвілінка грамадскай дзейнасці на кургане "Дзевяць Груганоў":

Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0».

Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы - ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць (не хвалюйцеся - "экстрыму" сярод прапанаванага няма).

https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся сюды, ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
🔥194👍2🥰1🤡1
Купалле мышапавучае - то калі папараць-кветка сама можа знайсці каго заўгодна. І нават хавацца ад яе бессэнсоўна. #мышапавукі
🔥297❤‍🔥3🕊2🥰1
Халера спёка, працаздольнасць каля нуля) І адкуль столькі сонца ў кастрычніку?

Анамальнае надвор'е, дзіўнае штосьці дзеецца.
23🔥7🎃4
Найхімернейшыя, люта хтанічныя #дранікі - на адну частку бульбы дзве часткі грыбоў і тры часткі мяса. Файна пасуе мышапавучаму маёнтку, дадам у меню мясцовай сталоўкі)
🔥195🎃2🆒1
Зара раблю-малюю Баўку. Заўважыў, што штосьці даўно не займаўся гульнёй, і вырашыў тое выпраўляць.

#Баўкіна_гульня

Вось гэта будзе першы сапраўдны гульнявы асэт! А потым буду маляваць лакацыю, каб Баўке было дзе гуляць.
👍18🔥62🎃1💘1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У-у халера, спёка выдаліла з майго жыцця тыдзень. Ці два? Колькі мяне не было? Досыць спаць, вяртаюся.

Сёння буду далей маляваць Баўку. #Баўкіна_гульня
🔥2212👍2🎃2💘1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дужа падабаецца глядзець, як яны варушацца) #мышапавукі

Дзесьці між трубаў, унутры сцен. Сярод іржы і гнілля. Пяюць песні цемры, што пахнуць цвіллю. Файна.
😍23🔥14🎃1😨1
О, дарэчы, а я й увагу не звярнуў - тутака ўжо 400 гледачоў-чытачоў) Дзякую тым, хто цікавіцца маймі казкамі. Далей - болей)
❤‍🔥35🔥6👍4🎃21
У гэткіх выяў ёсць працоўная назва - "мышапавучыя іконы". Але трэ штосьці іншае сфармуляваць, каб зручней было.

Працягваю намагацца цяміць за анімацыю, сёння буду далей стрыміць працэс: https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
🔥22❤‍🔥54🎃1
Чарговы год. Халера.

Усё будзе добра. Але не проста, і не хутка. Але добра.
🔥34💯85👍1
#дранікі

Розныя, дзеля смакавай разнастайнасці. Першыя з мясам, цыбуляй і яйкам, другія з мукой. Смятана па-за кадрам, але таксама ё) Смакоцце.
23❤‍🔥5🔥4👍1
Дарэчы, дазволілі ж публікаваць малюнкі, якія рабіліся на #юнікон. Гэтым разам у мяне моцны-файны трыпціх (які, вядома, не ўціснуўся ў катэгорыю "арт", таму пайшоў як "комікс").

У выніку атрымалася максімальна лаканічнае тлумачэнне ў адказ на "а што тутака адбываецца?" ад новых гледачоў)

1/3 "Пачатак". Відавочна, то пункт адліку мышапавучага сусвету, зеро, кантрольны краявід. Не самы цікавы малюнак, але без яго аніяк)
🔥28👍42🎃2🥰1
2/3 "Росквіт". У пэўны момант маёнтак пазбавіўся чалавечай прысутнасці. Пачалося нешта зусім іншае, падняліся альтернатыўныя цывілізацыі.
25🔥5🎃3🥰2❤‍🔥1
3/3 "Нешта зусім новае". Маёнтак бразгае каменнем сцен, крывіць мясам і металам. Мышыная цывілізацыя, што ёсць часткай гэтага віра, проста сочыць за сваім няўхільным знікненнем.

Паміж другім і трэцім малюнкамі - відавочна найбольш цікавы перыяд, тое, дзеля чаго сусвет існуе)
🎃24🔥71❤‍🔥1👍1😢1
Мышапавучая пані, якая камусьці можа выглядаць знаёма:) #мышапавукі

(раптоўны мастацкі варушняк у сацсетках - мы не ўтрымаліся й далучыліся)
❤‍🔥32🔥53💘3🎃2💅2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым тыжні ўвогуле файна папрацаваў. Акром мышапавучай Хацунэмікі яшчэ са сцяны вылез зэбы мышавусень - дужа добра рухаецца, жэўжык. #мышапавукі
29🔥4❤‍🔥1🎃1
Ну нарэшце! Вітаю, восень, спёка бывай!
26🔥11🎃4🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыйшло добрае надвор'е, прыйшоў мой дзень нараджэння - нібыта й добра ўсё, калі забыць пра шмат чаго актуальнага)

Колькасць мышапавукоў павялічваецца. Яны ўсё актыўней варушацца. Тое добра. Тое мяне цешыць. #мышапавукі
🔥19🎉132🎃1
У мяне тут побач вада йдзе, магчыма нават крыху змые. Маленства на Палессі трошкі падрыхтавала да гэткага, але, халера, не ў гэткіх маштабах)

Рыхтуемся, чакаем, дастаем з куфара падводных мышапавукоў.
🔥24🐳9😱21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маскот, якога можна бачыць у маім фірмовым мышапавучым стыкерпаку, цяпер мае партрэт. І не просты, а аніміраваны)

Лорна гэта звычайны мышапавук, які мае адну пэўную (і дужа рэдкую) анамалію. Моцная сувязь з мясцовай наасферай дазваляе выходзіць за яе межы - у тым ліку зазіраць у наш сусвет.

#мышапавукі
🔥215👍2🥰1🎃1