Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Машапавучы апалонік... Дакладней, ажне зграя апалонікаў, плюс бачна апалоніканосец:)

(жабасерада, мермэй, #мышапавукі, этсэтэра)

(таласафобія, трыпафобія, батрахафобія, этсэтэра)
16🔥6🥰2👍1🥴1
Файненькія #мышапавукі гатуюць дранік) Ажне тры стрыма спатрэбілася на тое, каб намалявалася паштовачка.

Як заўжды, мышапавучы партрэт упісаны ў сусвет. Нават дранік робіцца без полымя - выратавалі жукі-бамбардзіры)
🔥204🎃2❤‍🔥1
Даўно не было крылатых мышапавукоў, то не добра) Тым больш што распачынаецца летні сезон, і ўсялякіх камароў-матылёў будзе шмат.

#мышапавукі
🔥327🎃2👍1
Натурныя замалёўкі. Мышапавукі тутака ёсць, але нябачныя)
23👍5🔥3🎃3
На гэтым малюнку #мышапавукі таксама ёсць. Аднаго з іх можна нават заўважыць (не тое каб ён надта хаваўся, але ў вочы не кідаецца).

І гэты пан ужо нават намаляваны, пазней запошчу)
🔥245🎃3
А вось і "прыхаваны пан"! Дужа эфектыўны мышапавук апошніх дзён маёнтка. Чатырохбаковы, як лёгка можна заўважыць.

#мышапавукі
🔥268👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Традыцыйна - паскорана-сціснуты працэс для тых, каму няма калі зазіраць на мае стрымы.

(а сёння збіраюся анімацыю маляваць, дарэчы - https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery)
14🔥8👍1
Працую над маленечкім відэа, як і анансавалася раней. Падабаецца)

#мышапавукі
🔥2010👍4🥰1
Што такое хтанічнасць? То нешта непазбежнае, абыякавае, лютае. Тое, што ляніва варушыцца ў бясконцай цемры і выпадкова душыць-расціскае ўсялякую дробязь (чалавецтва, напрыклад).

Найбольш блізка мы сутыкаемся з хтанічнасцю "Час".

(раблюся старым, цяпер нельга ўдосталь ужываць соль/цукар/тлушч - таму й #дранікі нельга; замест іх вось вам гёдзё бяз аніводнай драбінкі солі)
🔥144🎃2
Разважаючы за казкі, я намацаў у галаве цікавую думку - у першую чаргу трэ зрабіць некалькі сюжэтаў, якія б адказвалі на найбольш простыя пытанні.

То-бок зара трэ йсці па ўсіх сваіх усялякіх сацсетках. Глядзець, што пытаюцца-пішуць выпадковыя, максімальна далёкія ад маёй творчасці людзі)
19🔥3🎃2🤔1
Мацаю іржу, пыл, цвіль, гніль і парахню. Паглыбляюся ў маёнтак, каб больш дакладна яго адлюстраваць у сваіх творах.

Трэба часцей гэтым займацца, бо сувязь і страціць можна незнарок) Але й іншы раз яе трэ страціць - каб вочы адпачылі, каб пабачыць нанава і нанава ўлюбіцца.
🔥204👍1
Да ўвагі маіх чытачоў - хвілінка грамадскай дзейнасці на кургане "Дзевяць Груганоў":

Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0».

Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы - ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць (не хвалюйцеся - "экстрыму" сярод прапанаванага няма).

https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся сюды, ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
🔥194👍2🥰1🤡1
Купалле мышапавучае - то калі папараць-кветка сама можа знайсці каго заўгодна. І нават хавацца ад яе бессэнсоўна. #мышапавукі
🔥297❤‍🔥3🕊2🥰1
Халера спёка, працаздольнасць каля нуля) І адкуль столькі сонца ў кастрычніку?

Анамальнае надвор'е, дзіўнае штосьці дзеецца.
23🔥7🎃4
Найхімернейшыя, люта хтанічныя #дранікі - на адну частку бульбы дзве часткі грыбоў і тры часткі мяса. Файна пасуе мышапавучаму маёнтку, дадам у меню мясцовай сталоўкі)
🔥195🎃2🆒1
Зара раблю-малюю Баўку. Заўважыў, што штосьці даўно не займаўся гульнёй, і вырашыў тое выпраўляць.

#Баўкіна_гульня

Вось гэта будзе першы сапраўдны гульнявы асэт! А потым буду маляваць лакацыю, каб Баўке было дзе гуляць.
👍18🔥62🎃1💘1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У-у халера, спёка выдаліла з майго жыцця тыдзень. Ці два? Колькі мяне не было? Досыць спаць, вяртаюся.

Сёння буду далей маляваць Баўку. #Баўкіна_гульня
🔥2212👍2🎃2💘1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дужа падабаецца глядзець, як яны варушацца) #мышапавукі

Дзесьці між трубаў, унутры сцен. Сярод іржы і гнілля. Пяюць песні цемры, што пахнуць цвіллю. Файна.
😍23🔥14🎃1😨1