Nine Ravens Cemetery
568 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Пятніца 13. Наспраўдзе добры дзень - і хорарна крыху, і канец рабочага тыжня. Утульна, прыемна.

Зараз вось выпякаю пячэнне, гляджу "Сіністар". І рыхтую пер'е - бо сёння пераглядаў старыя чарнільныя малюнкі, і цяпер хочацца зрабіць іх яшчэ. Яны, мусіць, атрымліваюцца ў мяне найлепш. Вельмі падабаецца, як выглядаюць.

Таму вось здабыў у краме шклянку чарніл. Часу губляецца шмат, але іншы раз, вядома, можна сябе пацешыць.
👍2
Дарэчы, там ужо пачаліся "Цёмныя Матэрыі" - невялічкі фестываль так званай гік-культуры.

Ад мяне там два комікса і казка. Казак, дарэчы, да ўдзелу абралі 10 штук, і (гледзячы па назвам) толькі мая на беларускай - то-бок перамога ў адной з намінацый гарантавана) Але ж у той жа час і сумна, канешне.

(яшчэ больш сумна будзе, калі выявіцца, што яе ніхто не захацеў слухаць)

У коміксах сітуацыя дакладна лепш - ёсць знаёмыя аўтары, якія таксама зрабілі свае творы на роднай мове. Трэ будзе паглязець фатаздымкі.
❤‍🔥6🔥3
15.01.2023

Мышапавукі: столькі планаў, што калі даць волю рукам - не будзе зусім нічога. Таму чарнілкамі буду цешыцца менш, а дыяфільмы рабіць - больш. Так будзе найлепш.

Глыбіня: параспісаў неабходнае на паперы, і сеў тое спрабаваць праграмаваць. Цікава, халера. Зараз спрабую наладзіць кор-механіку - рух батыскафа.

З "ЦёМы" пакуль навін няма) Яны толькі-толькі скончылі. Можа й узгадвалі мяне, даведаюся пазней.
🔥4❤‍🔥2👍1
Дарэчы, на "ЦёМе" нібыта нешта выйграў - падрабязнасцей не ведаю, але "Балотная чыгунка" перамагла ў намінацыі "сюжэт". Дзіўна, бо сюжэта там няшмат, але няхай)

Па казцы, нажаль, анічога не чутна. А мне б хоць адзін фатаздымак, каб даведацца, ці слухаў яе хтосьці. Эх.

Удзельнічаць здалёк вельмі нязручна)
👍6
Пакуль праца йдзе - буду сюды проста малюнкі закідваць. Іх ж у мяне шмат, дык чаму б і не)

Вось, напрыклад, добры мышапавук. Жучыныя надкрыллі ў яго арганізме граюць ролю даспеху - і моцныя, і зручныя дзякуючы сваёй рухомасці. Выдатнае забрала атрымалася.
🔥4👍2
20.01.2023

Мышапавукі: разграбаючы архівы бачу, што "кананічны выгляд" мышаў даволі заўважна змяніўся за мінулы час. Чым далей, тым больш мяне захапляе біялагічная дакладнасць біяхорару, тым менш застаецца месца звычна-фэнтэзійнаму падыходу. Ну вось няма ў іх вялікіх пальцаў на лапах, ну рэдка іх прагне стаяць старчма - тут не Дыснэй, аднак)

Глыбіня: над рухам батыскафа папрацаваў, цяпер трэ папрацаваць над захопам экрану. Каб гэты самы рух запісаць на відэа.

І нарэшце апошнія навіны з "ЦёМы" - навыйграваў купу ўсялякага (нават ёгурт!). Але то, канешне, не вельмі актуальна (асабліва ёгурт), то-бок няхай застанецца сябрам-калегам.
🔥9
Напачатку шмат разважаў аб тым, каб зрабіць "Глыбіню" піксельнай. То выглядае смачна-стылёва, важыць даволі мала, і некаторы досвед у тым ёсць - раней пікселіў сваіх мышапавукоў.

Але ж зрабіць анімацыю гэтага хараства даволі складана. Таму спрабую іншае.
👍5🆒5
Вынуў са скрыні ілюстрацыі да "Ціхай выданніцы". Шмат казак мышапавучых распавёў, а вось гэту - не. Толькі крыху малюнкаў зрабіў.

То й дрэнна й добра. Дрэнна праз тое, што справа да фіналу не даведзена; добра таму, што тады - у мінулым - я б яе сапсаваў. Тады маё разуменне мышынага грамадства было слабым.

Трэ яе часцей узгадваць, каб фіналізаваць нарэшце.
🔥6❤‍🔥2
Крыху памаляваў, бо адна любая калега спакусіла на чарнільна-чорныя лініі. І кропкі, канешне.
🔥8
У працы цяжкасцей шмат, і колькасць іх павялічваецца. Адна з іх - спадчына былога.

У мяне вялічэзная колькасць матэрыялаў па мышапавучаму свету - нават надрукаваў невялічкі падручнік, куды патрапіла добра калі 10% інфармацыі. Але вось халера - амаль увесь гэты скарб на расеянскай мове. Праз гэта праца пакуль што запаволена.

Павук скідае старую скуру, і гэткім чынам расце.

А вось "Глыбіня" адразу на беларускай (і на ангельскай). Таму рухаецца жвава)
👍7
Працую не толькі над казкамі, але й над апаратам, які гэтыя казкі будзе паказваць. Ён пакрыху ператвараецца на нешта, адпавядаючае маім спадзяванням.

Асабліва то добра бачна ў параўнанні. Зверху - першая версія, унізу - тое, што ёсць зараз
🔥6👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зрабіў загатоўку на 14 лютага. Часткова карыстаў гэты малюнак у мінулым годзе, але то амаль ніхто не пабачыў - праз, як мне потым патлумачылі, "ценявы бан" тыктоку. Зараз жа ўсё добра, таму старыя відэа будуць у час)

Кароткія відэазамалёўкі буду афармляць пад VHS (у асноўным - для тыктоку), а казкі будуць дыяфільмамі на фільмаскопе (у асноўным - на ютуб). Нармалёва размеркаваў, здаецца. Падабаецца.
👍5
Кароль-могілкі - персанаж мышынай гарадской міфалогіі. Ён ходзіць па вуліцам і шкрабе тырчашчымі косткамі па сценам, абвяшчаючы непазбежную смерць.
🔥6😱3