Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Неяк даўно нашую пячору не наведвалі #дранікі - выпраўляюся.

На буйной тарцы, з курыным сечаным мясам, часныком, цыбуляй і яйкам. Без мукі)
🔥274👍2😍1
Крыху адпачыў і вярнуўся да стрымоў. То-бок што? То-бок #мышапавукі працягваюць пець знутры сцен.

Мышапавучыя іконы то ўмоўнае адлюстраванне іхняга ўспрыняцця сусвету. Яно лезе цераз наасферу, калі Расказчык у захапленні забываецца на бяспеку.
🔥255👍2🌭1
У мышыным сусвеце касманаўтыкі няма - не паспела зарадзіцца. То-бок ў скрыні замалёвак-нататак нічога адпаведнага няма:)

Таму няхай будзе ось гэтая фітахімера, яе галава нагадвае шалом скафандра.

(ля, лета набліжаецца, будзем далей фітахімер маляваць)
17🔥8👍1🌭1
Ёсць у мяне серыя чарнільных мышапартрэтаў (ажне 31 штука), якую калісьці рабіў на інктабер.

І вось вырашыў, што пятнішныя замалёўкі, тыя што "інтэрактыў з чатам", будзе файна афармляць тым жа стылем. Проста што замест ангельскай мовы будзе беларуская) А так агулам усё будзе працягвацца згодна мышапавучаму канону, нягледзячы на ўмоўнасць/жартоўнасць. #мышапавукі

Вынікам учорашняга стрыму, напрыклад, стаў партрэт Арэганы (пані легендарная глядачка ўсяго твічу/ютубу).
🔥252🥰2👀1🎃1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынік панядзелкавага стрыму - анімацыя ператварэння мышы на мышапавука. Фактычна - усяго толькі адна секунда.

#мышапавукі

У фінальнай версіі недзе тутака можна будзе пачуць гук "пык!")
🔥214🤯3😨2🥰1🌚1🎃1
Крыху папрацаваў з афармленнем слайдаў. Схематычна, нерэалістычна, дэталізавана - няблага адпавядае мэтам. Але трэ яшчэ папрацаваць. #мышапавукі

Пераглядаю старыя дыяфільмы на ютубе ў пошуках натхнення)
🔥25👍2🥰2🎃2
То не печыва, і нават не #дранікі - сёння гатаваў лянівыя галубцы. Больш, больш утульнасці ў мышапавучых сутарэннях!
🔥18🥰43👍3🎃2🤗1
Працягваю прапрацоўваць афармленне кадраў дыяфільму. У якасці ахвяры быў абраны ось гэты прыгажун, мо хто памятае яго)

#мышапавукі камарыныя
🔥294🥰4
Дамаляваўся яшчэ адзін мышапавучы партрэт. #мышапавукі

Пятнішная рубрыка толькі-толькі распачалася, а ўжо выйшла з-пад кантролю. Ну й няхай, галоўнае каб кананічна)
🔥253🥰3🤨2😁1
Хрусткія звонку, мяккія знутры. Смажанае пранізвае язык, а смятана - ахалоджвае. Інь/янь па-нашынскі) #дранікі

(у суботу была стрымерская сходка, я прымаў гасцей - таму было шмат дранікаў)
🔥252👍1
#мышапавукі сутарэння ўтварылі свой асаблівы народ, існаванне якога не прыхоўваецца Храмам. Моцная вадзяная аснова робіць павучую аснову незаўважнай.
16🔥8❤‍🔥1👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Для тых, каму няма часу глядзець стрымы - скарочаная версія) Учора рабіў малюнак мышапавука-маскота, які крывіць фізію ў стыкерах - нармалёва атрымалася. #мышапавукі
🔥134❤‍🔥2👍1
Раптоўная цвілекотка!

З біялагічнага пункту гледжання гэта ўсё яшчэ #мышапавукі, дарэчы. Асабліва калі ўспрымаць гэтыя прыгожыя вочы не як вочы (таму што гэта не вочы).

(хе-хе, трэ будзе зрабіць анімацыю)
19🔥6👍2🥰1👻1
Акром коткі намаляваў яшчэ кантэнт на: жабасераду, мэрмэй, мышапавуковае, адкрыццё купальнага сезону. І ўсё гэта ў адным малюнку - зрабіў, нарэшце, земнаводную хімеру. #мышапавукі

А сёння пятніца, традыцыйныя "жартоўныя не-зусім-кананічныя інтэракцыі з чалавечым сусветам". Буду маляваць паштоўку Тодзі і Эрыцы. Заходзьце а 21 па Беларусі: https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
🔥1552👍1🥰1
Не #дранікі, але дужа смачна - двойчы лянівыя галубцы. Неяк падсеў на капусту. Старэю, мусіць - у дзяцінстве нават глядзець на яе не мог)
🔥20🎃31👀1