Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Хронікі адной бляхі. Амаль што #дранікі, бо на першым фатаздымку бабка:) На другім - катлеткі з капустай (люта файныя, дарэчы, атрымаліся).
🔥275👍2👏1
У мінулым годзе крыху дачыніўся да міфалагічнага зборніка (@belzin_cz). Наўпрост паўдзельнічаць ў ім не мог (жыццё-гаўно), але дапамог парадамі й накідамі.

Набыў ажне тры экзэмпляры. Адзін сабе, другі ў запас, трэцяму на вокладку дамалюю якогась мышапавука й разыграю. Яшчэ не ведаю як, але)
18🔥8🥰4
Палепшыў афармленне - маляваць мышапавукоў стала прыемней) Буду паляпшаць далей.
24🔥9🎃1
А зара буду працягваць стрыміць) А афармленне стала яшчэ лепш) https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
👍12🔥4🎃3
Што атрымалася за два апошнія стрымы. Творчая задача была "зрабіць малюнак стылізаваны пад старое фота", і атрыманае мяне агулам задавальняе.

#мышапавукі

(вядома не маю нейкія надзеі на "быць вядомым стрымерам", але гэтая халера прымушае мяне працаваць - тое падабаецца)
🔥27🎃8
На тыдзень запланаваў намаляваць мышапавучы стыкерпак. І ў тэлеграм пойдзе, і ў эмоты на твічы. #мышапавукі

(вядома, працэс малявання буду стрыміць)
🔥296👍1
Стыкерныя #мышапавукі малююцца павольней, чым варта, але хутчэй, чым магло б. Нядрэнна для пачатку)
🥰17🔥7❤‍🔥6👀2🎃1
Дарэчы, вось вынікі за першы тыдзень, ужо можна дадаваць і карыстацца) https://t.me/addstickers/Mousespider
🔥17❤‍🔥51👍1🎃1
Днесь перарабіў й выправіў комікс-трыб'ют "Сайлент Хілу". Той выпадак, калі нават на мае вочы выглядае добра)

#Баўка
🔥303👍3😁1🎃1🆒1
Зэбы Малаточак збацаў апавядальнае відэа пра сюжэт "Сомы". Якая ё ў спісе маіх найулюбёнейшых хорараў) Вялікі дзякуй, сёння нібы новы год, а не крыху іншае свята)

https://www.youtube.com/watch?v=If57nkTabdc
🔥11👍31👻1🎃1
Праз паўгадзіны - святочны стрым. Мышыныя замалёўкі з пэўным прысмакам) https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
👍13🔥7🎃2
Ну насамрэч атрымліваецца няблага, амаль што жывапіс) Хоч і не зусім "ад плямы", як пранаваў спачатку.

Сёння буду працягваць.
🔥25
Дарабіў святочную мышапаштоўку - няблага, як на мяне. На выяве адсутнічаюць #мышапавукі, аднак хэштэг няхай стаіць усё адно)

Праца ў анлайне робіць мяне больш прадуктыўным. То толькі першы месяц на твічы, а намаляваў дахалеры ўсяго. Ну, то-бок яно ўсё адно ляніва, але відавочна больш бадзёра йдзе)
🔥23🥰10❤‍🔥2👍1
Група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ, да якой далучаюся й я, утварылі-распрацавалі папку «Кантэнт 1.0».
Шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы - ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Файны інфармацыйны агрэгат, падабаецца:)

https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

(экстрыму няма, бяспечна)
🔥19
Гульня-інтэрактыў! Сённяшні стрым будзе пра ўзаемадзеянне з гледачамі, то-бок ў вамі)

Вы мне ў чаце прапануеце штосьці сваё тыпова-чалавечае (ідэя на 3-4 словы), а я гляджу на яе скрозь прызму мышынага сусвету і малюю. Паспрабуем-пагуляем)

Пачынаем як заўжды, а 21:00 па Беларусі. https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
🔥221👍1
#мышапавукі пакрысе перапаўзаюць у лічбавую прастору (як і было запланавана). Але й пра традыцыйныя метады я не забываюся)

Вунь, напрыклад, які прыгажун спее.
🔥20🥰7🤩3
А, халера, там жа пасха была? У мяне ў намалёваным ёсць яйка, але ўжо адразу пабітае - пагуляцца не атрымаецца)

#мышапавукі
🔥25👍2🥴2
Праз паўгадзінкі (а 21:00 па Беларусі) буду дамалёўваць твор на конкурс "Сцежкамі Міфаў". Стомлены, але мушу дарабіць, бо сёння апошні дзень)

"Смерць мышыная йдзе па гораду, лепш спаць, калі яна палюе..."

https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery

#мышапавукі
🔥163👍3🤩2
Опа, стыкеры) Іх усё больш, і кожны чацвер колькасць павялічваецца. https://t.me/addstickers/Mousespider

А я сёння не стрымлю, сёння адпачываю)
24🔥10👍3🥰2