Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Заліў на ютуб свае музычныя спробы: https://www.youtube.com/watch?v=j4Q4BD6xEs8 Не тое каб яно было дужа патрэбна, але ж прыгожанька атрымалася. Даспадобы)
❤‍🔥17🔥8
Так, то дахалеры раптоўна) Але ж вырашыў выпаўзаць з цішыні рашуча й упарта.

https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery

Яно прымушае мяне маляваць мышапавукоў больш стабільна, не губляючы ўвагі. Размаўляю пакуль не дужа - бо ўжо забыўся, як казаць ротам словы. Але й гэта будзе паступова.
🔥1810
Сёння #мышапавукі працягваюць малявацца, 21:00 (https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery).

На малюнку:

Шаграэль; Рудзі;
Лепус; Малаточак.
🔥26
Вось якія #мышапавукі былі створаны за папярэднія тры дні. Сёння працягваем, сёння будуць мышапавучыць выключна стрымеркі - свядома пакінуў іх трох на сённяшні дзень. Бо свята, калі хто не здагадаўся) https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery

З восьмым сакавіка, днём барацьбы за жаночыя правы, вішую ўсіх спадарынь - нават калі вы пакуль яшчэ не замышапавучыліся!
20🔥7
Фух, скончыў. Манументальная (па маім меркам) халера - дзесьці 16 гадзін малявання, з якіх 14 былі анлайн)

А #мышапавукі атрымаліся файненькія, класічныя, утульныя. Я нават нібыта задаволены)
🔥28❤‍🔥61🥰1
Хронікі адной бляхі. Амаль што #дранікі, бо на першым фатаздымку бабка:) На другім - катлеткі з капустай (люта файныя, дарэчы, атрымаліся).
🔥275👍2👏1
У мінулым годзе крыху дачыніўся да міфалагічнага зборніка (@belzin_cz). Наўпрост паўдзельнічаць ў ім не мог (жыццё-гаўно), але дапамог парадамі й накідамі.

Набыў ажне тры экзэмпляры. Адзін сабе, другі ў запас, трэцяму на вокладку дамалюю якогась мышапавука й разыграю. Яшчэ не ведаю як, але)
18🔥8🥰4
Палепшыў афармленне - маляваць мышапавукоў стала прыемней) Буду паляпшаць далей.
24🔥9🎃1
А зара буду працягваць стрыміць) А афармленне стала яшчэ лепш) https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
👍12🔥4🎃3
Што атрымалася за два апошнія стрымы. Творчая задача была "зрабіць малюнак стылізаваны пад старое фота", і атрыманае мяне агулам задавальняе.

#мышапавукі

(вядома не маю нейкія надзеі на "быць вядомым стрымерам", але гэтая халера прымушае мяне працаваць - тое падабаецца)
🔥27🎃8
На тыдзень запланаваў намаляваць мышапавучы стыкерпак. І ў тэлеграм пойдзе, і ў эмоты на твічы. #мышапавукі

(вядома, працэс малявання буду стрыміць)
🔥296👍1
Стыкерныя #мышапавукі малююцца павольней, чым варта, але хутчэй, чым магло б. Нядрэнна для пачатку)
🥰17🔥7❤‍🔥6👀2🎃1
Дарэчы, вось вынікі за першы тыдзень, ужо можна дадаваць і карыстацца) https://t.me/addstickers/Mousespider
🔥17❤‍🔥51👍1🎃1
Днесь перарабіў й выправіў комікс-трыб'ют "Сайлент Хілу". Той выпадак, калі нават на мае вочы выглядае добра)

#Баўка
🔥303👍3😁1🎃1🆒1
Зэбы Малаточак збацаў апавядальнае відэа пра сюжэт "Сомы". Якая ё ў спісе маіх найулюбёнейшых хорараў) Вялікі дзякуй, сёння нібы новы год, а не крыху іншае свята)

https://www.youtube.com/watch?v=If57nkTabdc
🔥11👍31👻1🎃1
Праз паўгадзіны - святочны стрым. Мышыныя замалёўкі з пэўным прысмакам) https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery
👍13🔥7🎃2
Ну насамрэч атрымліваецца няблага, амаль што жывапіс) Хоч і не зусім "ад плямы", як пранаваў спачатку.

Сёння буду працягваць.
🔥25