Nine Ravens Cemetery
567 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Дарэчы, чуў, што ў нас там забаранілі лацінку? Ну, то-бок не забаранілі, а перасталі выкарыстоўваць. Ці забаранілі, бо "варожае". Гамон, карацей.

Ажне хочацца цяпер яе ў мае казкі дадаць. Але ж з тым цяжка, бо беларуская мова ў мяне не толькі як грамадзянская пазіцыя, але й як нарратыўны элемент. І нават крыху дызайну ў тым ёсць - падабаецца кантраст між першапачатковай кірыліцай і ангельскімі субтытрамі (яны не толькі для пашырення аўдыторыі, так, яны ўплецены ў гісторыю).

Але ж іншы раз пісаць пасты лацінкай - чаму б і не?) А там, глядзіш, і арабіцу можна паспрабаваць. Цікавая частка нашай культуры.
🔥1
Зараз намагаюся цягнуць два праекты: мышапавучыя казкі (то маё жыццё) і "Глыбіня" (веб-гульня, каб весялей было вывучаць франтэнд). Пазней дадам сюды спасылкі на ўсялякія тыктокі й ютубы (халера, я ёсць амаль паўсюды).
Так, вось яшчэ дадаў магчымасць каментаваць на канал. Нібыта атрымалася?
Справаздача 11.01.2023

Мышапавукі: сёння не тое каб актыўна, але прыемна. Ідэя фармата ў тым, што па мазгам б'е кантраст між казачным апавяданнем і навукова-дакументальнымі ілюстрацыямі (якія ня вельмі ўдала выкарыстоўваюцца казачнікам). І вось зараз рукі дайшлі да казачнай часткі. Вельмі даўно не займаўся вершамі.

"Глыбіня": праца над веб-гульнёй толькі пачынаецца. Але замалёвак ужо шмат. Вось, напрыклад, адна з першых - напачатку субмарына выглядала неяк так.
👍5🔥31
Дарэчы, не пахваліўся - мышапавучую казку (тую, што пра жырандолю) прынялі да ўдзелу ў "Цёмных Матэрыях". Гэта мая першая спроба дзесьці паўдзельнічаць з літаратурнага боку.

І згодна плану мерапрыемства яе магчыма зачытаюць услых. Цікава б то паслухаць, але й крыху боязна - мае казкі надта дзіўныя, адрозніваюцца ад звычнага) Аншлагу хутчэй за ўсё не будзе. Але было б прыемна, калі б камусьці спадабалася.
🍾5👍3🔥1👌1
Пятніца 13. Наспраўдзе добры дзень - і хорарна крыху, і канец рабочага тыжня. Утульна, прыемна.

Зараз вось выпякаю пячэнне, гляджу "Сіністар". І рыхтую пер'е - бо сёння пераглядаў старыя чарнільныя малюнкі, і цяпер хочацца зрабіць іх яшчэ. Яны, мусіць, атрымліваюцца ў мяне найлепш. Вельмі падабаецца, як выглядаюць.

Таму вось здабыў у краме шклянку чарніл. Часу губляецца шмат, але іншы раз, вядома, можна сябе пацешыць.
👍2
Дарэчы, там ужо пачаліся "Цёмныя Матэрыі" - невялічкі фестываль так званай гік-культуры.

Ад мяне там два комікса і казка. Казак, дарэчы, да ўдзелу абралі 10 штук, і (гледзячы па назвам) толькі мая на беларускай - то-бок перамога ў адной з намінацый гарантавана) Але ж у той жа час і сумна, канешне.

(яшчэ больш сумна будзе, калі выявіцца, што яе ніхто не захацеў слухаць)

У коміксах сітуацыя дакладна лепш - ёсць знаёмыя аўтары, якія таксама зрабілі свае творы на роднай мове. Трэ будзе паглязець фатаздымкі.
❤‍🔥6🔥3
15.01.2023

Мышапавукі: столькі планаў, што калі даць волю рукам - не будзе зусім нічога. Таму чарнілкамі буду цешыцца менш, а дыяфільмы рабіць - больш. Так будзе найлепш.

Глыбіня: параспісаў неабходнае на паперы, і сеў тое спрабаваць праграмаваць. Цікава, халера. Зараз спрабую наладзіць кор-механіку - рух батыскафа.

З "ЦёМы" пакуль навін няма) Яны толькі-толькі скончылі. Можа й узгадвалі мяне, даведаюся пазней.
🔥4❤‍🔥2👍1
Дарэчы, на "ЦёМе" нібыта нешта выйграў - падрабязнасцей не ведаю, але "Балотная чыгунка" перамагла ў намінацыі "сюжэт". Дзіўна, бо сюжэта там няшмат, але няхай)

Па казцы, нажаль, анічога не чутна. А мне б хоць адзін фатаздымак, каб даведацца, ці слухаў яе хтосьці. Эх.

Удзельнічаць здалёк вельмі нязручна)
👍6
Пакуль праца йдзе - буду сюды проста малюнкі закідваць. Іх ж у мяне шмат, дык чаму б і не)

Вось, напрыклад, добры мышапавук. Жучыныя надкрыллі ў яго арганізме граюць ролю даспеху - і моцныя, і зручныя дзякуючы сваёй рухомасці. Выдатнае забрала атрымалася.
🔥4👍2
20.01.2023

Мышапавукі: разграбаючы архівы бачу, што "кананічны выгляд" мышаў даволі заўважна змяніўся за мінулы час. Чым далей, тым больш мяне захапляе біялагічная дакладнасць біяхорару, тым менш застаецца месца звычна-фэнтэзійнаму падыходу. Ну вось няма ў іх вялікіх пальцаў на лапах, ну рэдка іх прагне стаяць старчма - тут не Дыснэй, аднак)

Глыбіня: над рухам батыскафа папрацаваў, цяпер трэ папрацаваць над захопам экрану. Каб гэты самы рух запісаць на відэа.

І нарэшце апошнія навіны з "ЦёМы" - навыйграваў купу ўсялякага (нават ёгурт!). Але то, канешне, не вельмі актуальна (асабліва ёгурт), то-бок няхай застанецца сябрам-калегам.
🔥9
Напачатку шмат разважаў аб тым, каб зрабіць "Глыбіню" піксельнай. То выглядае смачна-стылёва, важыць даволі мала, і некаторы досвед у тым ёсць - раней пікселіў сваіх мышапавукоў.

Але ж зрабіць анімацыю гэтага хараства даволі складана. Таму спрабую іншае.
👍5🆒5
Вынуў са скрыні ілюстрацыі да "Ціхай выданніцы". Шмат казак мышапавучых распавёў, а вось гэту - не. Толькі крыху малюнкаў зрабіў.

То й дрэнна й добра. Дрэнна праз тое, што справа да фіналу не даведзена; добра таму, што тады - у мінулым - я б яе сапсаваў. Тады маё разуменне мышынага грамадства было слабым.

Трэ яе часцей узгадваць, каб фіналізаваць нарэшце.
🔥6❤‍🔥2