Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
А ў проціпастаўленне схематычнаму - рэалістычнае. #мышапавукі
23🔥6
Перабіраў архівы, успомніў сваю геральдычную серыю. Яна файная, але састарэла - пухлапузыя пацукі з чалавечымі рукамі даўно ўжо замяніліся рэалістычнымі маленькімі мышамі. Трэ будзе выправіць, зрабіць нанова) #мышапавукі
🔥243👏1
То, відавочна, не #дранікі. То піражкі. З капустай і мясам. Проста дзеля разнастайнасці)

Усім добрага абеду!
21🔥7🤝1
Памятаеце, паказваў вам мышыных фітахімер? Ну дык вось, днесь у сне пабачыў яшчэ адну. #мышапавукі

Вялічэзная мыш з дзіўным носам йшла па траве, пранізаная сланечнікавымі стрыжнямі. Сонцападобная расліна - жахлівая халера - палала атрутнымі пялёсткамі, ажне забалела вачам.

Хімера мала імя. Я яго запамятаў, але, вядома, не зразумеў. Цікавы сон, аднак.
🔥253🥰3👀2
Мышапавучыя віншаванні вам, чалавекі!

#мышапавукі
🔥26🥰5
Шматкі замалёвак з глыбіні думкавіра. Моцны ілюстратыўны патэнцыял адчуваю я)
🔥16👍65
Сёння дзень пана Ў - ён вылятае цераз дзіру ў гнілой столі й віншуе шаноўнае спадарства з днём роднай мовы.

Лапы й хвост чорныя праз цвіль - то адзнака шляхецкага паходжання.

#мышапавукі
🥰20🔥75❤‍🔥3
Не #дранікі, але смачна. Не #мышапавукі, але... Але яны, родненькія) Не хорар нібыта, але й то таксама памылка - усё, што тут адбываецца, звязана з хорарам.

Каржы з бананавага хлеба, кандытэрская глазура. Спачатку думаў зрабіць торт, але паленаваўся варыць крэм.

(і няхай толькі сцены помняць, як я іх пёк сярод начы, танчачы пад O-Zone)
🔥229👍1
Найагіднейшы мышапавук-альбінос. Хутчэй бы яго размазала, ух. #мышапавукі

І два гады то шмат, бо столькі доўжыцца жыццё звычайнай мышы. А гэты вырадак робіць шкоду ўжо больш за дзесяць (то калі не ўлічваць папярэднія інкарнацыі і ўскоснае ўздзеяннне). У-у халера.
😢20🔥7
Узімку зямля цвёрдая, дзёўбаць яе цяжка й пакутліва. Таму магільшчыкі карыстаюць спецінструмент.

(пазачарговы аўтапартрэт, не звяртайце ўвагі)
🔥26😁7
Пабачыў відэа пра саламяных павукоў, і ўзгадаў, як у дзяцінстве іх уласнымі рукамі/вачамі рабіў/бачыў.

Ажне думаю цяпер пра адпаведнага мышапавука:) Але ж дзе ў горадзе здабыць саломы?..

#мышапавукі
🔥197🤝1
Нараджаецца. Лезуць з шчылін новыя #мышапавукі, і ніколі гэта не скончыцца)

Гэты пан, відавочна, ёсць прашчур П'етры. Але, відавочна, значна больш складаны й развіты.
🔥26👀3
А? Шо? Якая, у багну, вясна?

У нас тутака, нагадваю, працягваецца восень, дакладней - кастрычнік. Таму не дурыце мне галаву. Загортвайцеся ў коўдру, гатуйце гарбату і слухайце, як мышапавучымі галасамі пяюць сцены!
🔥186😁2🎃2
Заліў на ютуб свае музычныя спробы: https://www.youtube.com/watch?v=j4Q4BD6xEs8 Не тое каб яно было дужа патрэбна, але ж прыгожанька атрымалася. Даспадобы)
❤‍🔥17🔥8
Так, то дахалеры раптоўна) Але ж вырашыў выпаўзаць з цішыні рашуча й упарта.

https://www.twitch.tv/nine_ravens_cemetery

Яно прымушае мяне маляваць мышапавукоў больш стабільна, не губляючы ўвагі. Размаўляю пакуль не дужа - бо ўжо забыўся, як казаць ротам словы. Але й гэта будзе паступова.
🔥1810