Nine Ravens Cemetery
566 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
І вось другі комікс на ЦёМу - зроблены на аснове таго самага "першага вершыка пра мышапавукоў". #мышапавукі

У арыгінале то быў Баўка, і вылазіў ён на дах. Але крыху спрасціў, каб не адцягваць увагу ад "зоркі") Фрактальны дранік - густая хтонь і крыніца хорар-натхнення.
🔥18😁1
Гэтая паштоўка малявалася ў 2019, пасля якога палёт быў выключна ўніз. Таму будзе сімвалічна паспрабаваць ёй жа тэндэнцыю змяніць.

Цяпер - угору.
❤‍🔥20🔥2
Пачнем год з чагосьці пазітыўнага. Напраклад, з аднаго з найулюблёнейшых аўтапартрэтаў. Стылёвы, мышапавучы, як трэ)

(дзіўна, што я заўджы сканцэнтраваны на мышапавуках, але й аўтапартрэтаў сабралася ажне куча - налічыў 7 штук мінімум)
🔥243👍2
Зара на дварэ шыкоўнае надвор'е. Мароз хапае за вартробы і цягне, намагаючыся аздобіць наўкольныя ялінкі. Шыкоўна.

Час узгадаць адну з найбольш распаўсюджанных мышыных гарадскіх лягенд - пра "Жывую Коўдру". Ух утульна, нават гарбаты не трэ)
🔥2242👍2
Працоўныя моманты. Можа здацца, што то я ручку распісваў, але ж не - то сур'ёзны творчы працэс)
🔥29👍5
Forwarded from Па Піўку!
неяк вось гэтак мы глядзім жахлівікі))) а вы як?)
👍8🔥3🤩2
Мышапавучае "дай пяць!" #мышапавукі

Дужа люблю гэтую ілюстрацыю за яе кніжнасць/ілюстратыўнасць. Праз гэта, дарэчы, яна мне зараз патрэбна - таму й вымаю яе з архіваў.
❤‍🔥21🔥9
Дарэчы, забыўся ж на смешны, але дужа важны нюанс)

У межах мышынай Супрацьсветлавой дактрыны ("вочы ня трэ, святло - вораг") да ўсяго вонкавага-засценнага ставяцца насцярожана. У тым ліку да раслін. Асабліва - да тых, што пладаносяць на паветры (то-бок да ўсіх акром карняплодаў).

Гэтая культурная асаблівасць перанялася-запазычылася й мышапавучымі таемнымі арганізацыямі. (#мышапавукі) Проста як традыцыя дапавучага жыцця, аб якой не думаюць. І дзіўна тое, што яна назіраецца нават у культах, якія маюць "засветлавы" напрамак і літаральна моляцца на сонца.

Праз гэта маем дакладны адказ на спрадвечнае пытанне: #дранікі без мукі, з мясам, з цыбулькай-часнычком, на сале:)
🔥26🤯2
Яшчэ #дранікі. Выхадны, адпачываем)
🔥25
Мышазамалёўкі, якія нават спужалі мышапавука) #мышапавукі

Цяперака гэткага шмат у нататніку, бо яно спатрэбілася і для кантрасту, і для гісторыі. Нешта лёгкае-хуткае-простае, каб схематычна ілюстраваць рэчы, якія не патрабуюць дэталізаванасці.
🔥242😱1
А ў проціпастаўленне схематычнаму - рэалістычнае. #мышапавукі
23🔥6
Перабіраў архівы, успомніў сваю геральдычную серыю. Яна файная, але састарэла - пухлапузыя пацукі з чалавечымі рукамі даўно ўжо замяніліся рэалістычнымі маленькімі мышамі. Трэ будзе выправіць, зрабіць нанова) #мышапавукі
🔥243👏1
То, відавочна, не #дранікі. То піражкі. З капустай і мясам. Проста дзеля разнастайнасці)

Усім добрага абеду!
21🔥7🤝1
Памятаеце, паказваў вам мышыных фітахімер? Ну дык вось, днесь у сне пабачыў яшчэ адну. #мышапавукі

Вялічэзная мыш з дзіўным носам йшла па траве, пранізаная сланечнікавымі стрыжнямі. Сонцападобная расліна - жахлівая халера - палала атрутнымі пялёсткамі, ажне забалела вачам.

Хімера мала імя. Я яго запамятаў, але, вядома, не зразумеў. Цікавы сон, аднак.
🔥253🥰3👀2
Мышапавучыя віншаванні вам, чалавекі!

#мышапавукі
🔥26🥰5