Здаецца, зразумеў, чаму так слаба атрымліваецца мышакастрычнік. І справа не толькі ў тым, што я гультай) Але мусіць не ў душу абраны візуальны стыль. Усё ж мае малюнкі звычайна выглядаюць крыху інакш.
Часцей выглядаюць вось так. Яно і падабаецца, і прыемна (бо рукамі зроблена), і настрою адпавядае. #Баўкіна_гульня

🔥11❤7
Яшчэ толькі самы пачатак кастрычніка, а ўжо снег ляжыць. Файна, падабаецца (хіба што дужа ў сон цягне, то мінус).
#дранікі
#дранікі
🔥19👍4
Калі рукам нельга маляваць - добра йдуць думкі наконт гульні. Комплексная халера гэты ваш геймдэв, шмат чаго ёсць абмеркаваць з Баўкай. #Баўкіна_гульня
🔥20
Па адчуванням - люта-неймаверна непрадуктыўны год. Нават летась, калі пачалося ну зусім гаўно, працаваў крыху лепш. Па інэрцыі, мусіць. А цяпер вось накрыла.
Але, здаецца, ачуняў. Вакол па-ранейшаму блага, але гляджу на яго крыху аптымістычней.
Аловак у рукі, "Слуцкую браму" у вушы. Прарвемся.

❤13🔥8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што, са святамі? Пачынаючы ад зараз і ажне да лютага будзе купа ўсялякага святочнага - няхай П'етра танчыць за ўсе гэтыя дні.
🔥15🎉5👍1
О! Далі дазвол на публікацыю коміксаў. #мышапавукі
Карацей, я зноўку ўдзельнічаю ў ЦёМе (тыя самыя "Цёмныя Матэрыі", якія гік-фэст у Менску). І гэтым разам зрабіў два невялічкіх коміксы.
Першы ўжо кавалкамі тызерыў крыху. Вячэрняе-святочнае, самае то ў зараз)

🔥17👍3🎉1
І вось другі комікс на ЦёМу - зроблены на аснове таго самага "першага вершыка пра мышапавукоў". #мышапавукі
У арыгінале то быў Баўка, і вылазіў ён на дах. Але крыху спрасціў, каб не адцягваць увагу ад "зоркі") Фрактальны дранік - густая хтонь і крыніца хорар-натхнення.

🔥18😁1
Гэтая паштоўка малявалася ў 2019, пасля якога палёт быў выключна ўніз. Таму будзе сімвалічна паспрабаваць ёй жа тэндэнцыю змяніць.
Цяпер - угору.
Цяпер - угору.
❤🔥20🔥2
Зара на дварэ шыкоўнае надвор'е. Мароз хапае за вартробы і цягне, намагаючыся аздобіць наўкольныя ялінкі. Шыкоўна.
Час узгадаць адну з найбольш распаўсюджанных мышыных гарадскіх лягенд - пра "Жывую Коўдру". Ух утульна, нават гарбаты не трэ)

🔥22❤4☃2👍2
Мышапавучае "дай пяць!" #мышапавукі
Дужа люблю гэтую ілюстрацыю за яе кніжнасць/ілюстратыўнасць. Праз гэта, дарэчы, яна мне зараз патрэбна - таму й вымаю яе з архіваў.

❤🔥21🔥9
Дарэчы, забыўся ж на смешны, але дужа важны нюанс)
У межах мышынай Супрацьсветлавой дактрыны ("вочы ня трэ, святло - вораг") да ўсяго вонкавага-засценнага ставяцца насцярожана. У тым ліку да раслін. Асабліва - да тых, што пладаносяць на паветры (то-бок да ўсіх акром карняплодаў).
Гэтая культурная асаблівасць перанялася-запазычылася й мышапавучымі таемнымі арганізацыямі. (#мышапавукі) Проста як традыцыя дапавучага жыцця, аб якой не думаюць. І дзіўна тое, што яна назіраецца нават у культах, якія маюць "засветлавы" напрамак і літаральна моляцца на сонца.
Праз гэта маем дакладны адказ на спрадвечнае пытанне: #дранікі без мукі, з мясам, з цыбулькай-часнычком, на сале:)

🔥26🤯2