Forwarded from Міфавлогія роднага краю
Прывідамі абы хто не робіцца! Містычныя гісторыі нашай зямлі
У 7-й серыі мы наведаем прывідныя мясціны Гродна, Косаўскі палац, Любчанскі ды Быхаўскі замак. Паспрабуем знайсці прывідаў ды распавядзем гісторыі тамтэйшых духаў.
https://youtu.be/oceNVyqWktc

YouTube
Прывідамі абы хто не робіцца! Містычныя гісторыі нашай зямлі
У 7-й серыі мы наведаем прывідныя мясціны Гродна, Косаўскі палац, Любчанскі ды Быхаўскі замак. Паспрабуем знайсці прывідаў ды распавядзем гісторыі тамтэйшых духаў.
Калі Вам спадабалася, калі ласка, дапамажыце развіццю канала! Паглядзіце відэа да канца, падпішыцеся…

🔥4
Здаецца, зразумеў, чаму так слаба атрымліваецца мышакастрычнік. І справа не толькі ў тым, што я гультай) Але мусіць не ў душу абраны візуальны стыль. Усё ж мае малюнкі звычайна выглядаюць крыху інакш.
Часцей выглядаюць вось так. Яно і падабаецца, і прыемна (бо рукамі зроблена), і настрою адпавядае. #Баўкіна_гульня

🔥11❤7
Яшчэ толькі самы пачатак кастрычніка, а ўжо снег ляжыць. Файна, падабаецца (хіба што дужа ў сон цягне, то мінус).
#дранікі
#дранікі
🔥19👍4
Калі рукам нельга маляваць - добра йдуць думкі наконт гульні. Комплексная халера гэты ваш геймдэв, шмат чаго ёсць абмеркаваць з Баўкай. #Баўкіна_гульня
🔥20
Па адчуванням - люта-неймаверна непрадуктыўны год. Нават летась, калі пачалося ну зусім гаўно, працаваў крыху лепш. Па інэрцыі, мусіць. А цяпер вось накрыла.
Але, здаецца, ачуняў. Вакол па-ранейшаму блага, але гляджу на яго крыху аптымістычней.
Аловак у рукі, "Слуцкую браму" у вушы. Прарвемся.

❤13🔥8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што, са святамі? Пачынаючы ад зараз і ажне да лютага будзе купа ўсялякага святочнага - няхай П'етра танчыць за ўсе гэтыя дні.
🔥15🎉5👍1
О! Далі дазвол на публікацыю коміксаў. #мышапавукі
Карацей, я зноўку ўдзельнічаю ў ЦёМе (тыя самыя "Цёмныя Матэрыі", якія гік-фэст у Менску). І гэтым разам зрабіў два невялічкіх коміксы.
Першы ўжо кавалкамі тызерыў крыху. Вячэрняе-святочнае, самае то ў зараз)

🔥17👍3🎉1
І вось другі комікс на ЦёМу - зроблены на аснове таго самага "першага вершыка пра мышапавукоў". #мышапавукі
У арыгінале то быў Баўка, і вылазіў ён на дах. Але крыху спрасціў, каб не адцягваць увагу ад "зоркі") Фрактальны дранік - густая хтонь і крыніца хорар-натхнення.

🔥18😁1
Гэтая паштоўка малявалася ў 2019, пасля якога палёт быў выключна ўніз. Таму будзе сімвалічна паспрабаваць ёй жа тэндэнцыю змяніць.
Цяпер - угору.
Цяпер - угору.
❤🔥20🔥2
Зара на дварэ шыкоўнае надвор'е. Мароз хапае за вартробы і цягне, намагаючыся аздобіць наўкольныя ялінкі. Шыкоўна.
Час узгадаць адну з найбольш распаўсюджанных мышыных гарадскіх лягенд - пра "Жывую Коўдру". Ух утульна, нават гарбаты не трэ)

🔥22❤4☃2👍2
Мышапавучае "дай пяць!" #мышапавукі
Дужа люблю гэтую ілюстрацыю за яе кніжнасць/ілюстратыўнасць. Праз гэта, дарэчы, яна мне зараз патрэбна - таму й вымаю яе з архіваў.

❤🔥21🔥9
Дарэчы, забыўся ж на смешны, але дужа важны нюанс)
У межах мышынай Супрацьсветлавой дактрыны ("вочы ня трэ, святло - вораг") да ўсяго вонкавага-засценнага ставяцца насцярожана. У тым ліку да раслін. Асабліва - да тых, што пладаносяць на паветры (то-бок да ўсіх акром карняплодаў).
Гэтая культурная асаблівасць перанялася-запазычылася й мышапавучымі таемнымі арганізацыямі. (#мышапавукі) Проста як традыцыя дапавучага жыцця, аб якой не думаюць. І дзіўна тое, што яна назіраецца нават у культах, якія маюць "засветлавы" напрамак і літаральна моляцца на сонца.
Праз гэта маем дакладны адказ на спрадвечнае пытанне: #дранікі без мукі, з мясам, з цыбулькай-часнычком, на сале:)

🔥26🤯2