От халера. Для мантажу блэндэр больш-менш падыходзіць, а вось рабіць анімацыю ў ім вельмі цяжка. Трэ пашукаць штосьці іншае.
Была вельмі простая ідэя, а страціў на яе паўдня. І нават не паспеў зрабіць усё, што збіраўся. Халера.

Усялякія эффекты, якіх шмат у сучасных відэарэдактарах, робяць працу і прасцей, і цяжэй. З аднаго боку - шмат чаго робіцца літаральна ў адзін клік. З другога - менш кантролю і губляецца якасць,
Вось, напрыклад, рабіў караценечкае відэа. Было адно, а стала другое. Нібыта й добра, але неяк не тое, нешта крывіць.

Дарэчы, чуў, што ў нас там забаранілі лацінку? Ну, то-бок не забаранілі, а перасталі выкарыстоўваць. Ці забаранілі, бо "варожае". Гамон, карацей.
Ажне хочацца цяпер яе ў мае казкі дадаць. Але ж з тым цяжка, бо беларуская мова ў мяне не толькі як грамадзянская пазіцыя, але й як нарратыўны элемент. І нават крыху дызайну ў тым ёсць - падабаецца кантраст між першапачатковай кірыліцай і ангельскімі субтытрамі (яны не толькі для пашырення аўдыторыі, так, яны ўплецены ў гісторыю).
Але ж іншы раз пісаць пасты лацінкай - чаму б і не?) А там, глядзіш, і арабіцу можна паспрабаваць. Цікавая частка нашай культуры.

🔥1
Так, вось яшчэ дадаў магчымасць каментаваць на канал. Нібыта атрымалася?
Справаздача 11.01.2023
Мышапавукі: сёння не тое каб актыўна, але прыемна. Ідэя фармата ў тым, што па мазгам б'е кантраст між казачным апавяданнем і навукова-дакументальнымі ілюстрацыямі (якія ня вельмі ўдала выкарыстоўваюцца казачнікам). І вось зараз рукі дайшлі да казачнай часткі. Вельмі даўно не займаўся вершамі.
"Глыбіня": праца над веб-гульнёй толькі пачынаецца. Але замалёвак ужо шмат. Вось, напрыклад, адна з першых - напачатку субмарына выглядала неяк так.

👍5🔥3❤1
Дарэчы, не пахваліўся - мышапавучую казку (тую, што пра жырандолю) прынялі да ўдзелу ў "Цёмных Матэрыях". Гэта мая першая спроба дзесьці паўдзельнічаць з літаратурнага боку.
І згодна плану мерапрыемства яе магчыма зачытаюць услых. Цікава б то паслухаць, але й крыху боязна - мае казкі надта дзіўныя, адрозніваюцца ад звычнага) Аншлагу хутчэй за ўсё не будзе. Але было б прыемна, калі б камусьці спадабалася.

🍾5👍3🔥1👌1
Пятніца 13. Наспраўдзе добры дзень - і хорарна крыху, і канец рабочага тыжня. Утульна, прыемна.
Зараз вось выпякаю пячэнне, гляджу "Сіністар". І рыхтую пер'е - бо сёння пераглядаў старыя чарнільныя малюнкі, і цяпер хочацца зрабіць іх яшчэ. Яны, мусіць, атрымліваюцца ў мяне найлепш. Вельмі падабаецца, як выглядаюць.
Таму вось здабыў у краме шклянку чарніл. Часу губляецца шмат, але іншы раз, вядома, можна сябе пацешыць.

👍2
Дарэчы, там ужо пачаліся "Цёмныя Матэрыі" - невялічкі фестываль так званай гік-культуры.
Ад мяне там два комікса і казка. Казак, дарэчы, да ўдзелу абралі 10 штук, і (гледзячы па назвам) толькі мая на беларускай - то-бок перамога ў адной з намінацый гарантавана) Але ж у той жа час і сумна, канешне.
(яшчэ больш сумна будзе, калі выявіцца, што яе ніхто не захацеў слухаць)
У коміксах сітуацыя дакладна лепш - ёсць знаёмыя аўтары, якія таксама зрабілі свае творы на роднай мове. Трэ будзе паглязець фатаздымкі.

❤🔥6🔥3
15.01.2023
Мышапавукі: столькі планаў, што калі даць волю рукам - не будзе зусім нічога. Таму чарнілкамі буду цешыцца менш, а дыяфільмы рабіць - больш. Так будзе найлепш.
Глыбіня: параспісаў неабходнае на паперы, і сеў тое спрабаваць праграмаваць. Цікава, халера. Зараз спрабую наладзіць кор-механіку - рух батыскафа.
З "ЦёМы" пакуль навін няма) Яны толькі-толькі скончылі. Можа й узгадвалі мяне, даведаюся пазней.

🔥4❤🔥2👍1
Дарэчы, на "ЦёМе" нібыта нешта выйграў - падрабязнасцей не ведаю, але "Балотная чыгунка" перамагла ў намінацыі "сюжэт". Дзіўна, бо сюжэта там няшмат, але няхай)
Па казцы, нажаль, анічога не чутна. А мне б хоць адзін фатаздымак, каб даведацца, ці слухаў яе хтосьці. Эх.
Удзельнічаць здалёк вельмі нязручна)

👍6