Nine Ravens Cemetery
569 subscribers
306 photos
15 videos
1 file
27 links
Курган Дзевяці Груганоў - аўтарскі мастацкі праект. Мышапавучыя казкі ў цішыні і змроку.
Download Telegram
Ну, карнавал атрымаўся нуднаваты й кароткі. Таму працягваем жыць як жылі.

#Баўкіна_гульня

Зараз працую амаль што выключна над механікай, але ж галаву не вымкнеш - творчы працэс працягваецца. Вось гэтак, дзесьці на фоне, пакрысе ствараецца сюжэт.

Баўка сам грыбагаловы, і на першых узроўнях (у першых шуфлядках) маем грыбныя сады. І Садоўнік, што даглядае тыя сады, таксама носіць вялічэзны грыб на спіне. То-бок існуе відавочная сувязь.

Можа Баўка палез у гэтую шафу не толькі праз свой звычайны "пошук прыгод"? Можа ён даследуе сваё паходжанне?

Вядома, я раблю ўпор не на драматычныя "восьгэтапавароты", а на прыгодніцкія блуканні па цікавым месцам. Але калі яно само гэтак атрымліваецца, то чаму б і не?
🔥10👍31
У папярэднім пасце ўзгадваў Садоўніка, але ж чамусьці не паказаў яго. Ну дык вось.

#Баўкіна_гульня

Ён ў дэмцы будзе найбольш складаным - і для мене, стваральніка, і для таго хто будзе гуляць. Сапраўдны "босс". Ажне халера яго ведае з якога боку падыйсці, каб рэалізаваць.
🔥14👍1
Крыху падумаў і прыйшоў да высновы, што найбольш летнія з маіх хімер - камарыныя. У-у халера, каб іх у багну ўцягла!

Зара працы шмат, а яны звіняць ля вуха, спаць перашкаджаюць >:(

#мышапавукі
👍11🔥62
Channel name was changed to «Nine Ravens Cemetery»
Сяджу я ў працоўнай багне па самыя вочы, вылажу крыху адпачыць - а тут аднекуль узніклі ажне дзве новыя сацсеткі. От халера.

Мушу больш сур'ёзна займацца брэндзіраваннем. Зара вось заглядаю пад кожны камень і зводжу ўсе акаунты да адной назвы. Каб хоч крыху больш зручна было у "вялікую гульню" вяртацца, калі час прыйдзе.
🔥14
Шчыра, не ведаю як нешта казаць пра ўчорашнія навіны. Забіты быў добрым чалавекам, ды яшчэ й калегай - таму прымаю здзейсненае блізка да сэрца. Яшчэ бліжэй, чым звычайна.
🔥114😢4
#хорар_даследаванні

Выявілася, што невялічкі фанарт па гульні "Clock Tower 3" не выкладаў нідзе. То-бок добры малюнак (які й мне самому падабаецца) проста збірае пыл у куфары. Выпраўляю гэтую недарэчнасць.

Гульня, дарэчы, цікавая. Гэткія праекты я адзначаю як "метафарычны хорар" - унутраныя гісторыя і сусвет не падпарадкоўваюцца звычайнай логіцы, а йдуць за нейкай мастацкай думкай. Калі здагадацца, што гэта за думка, то гісторыя цябе абдыме й усё будзе добра. Калі не здагадацца - геймер/ка будзе біць кулакамі па клавіятуры і раўці "Ды што тут за халера адбываецца?! Чаму тут усе дурныя, дзе логіка?!" Гэткай жа была "Rule of Rose", напрыклад.

"На аматара", відавочна, не вельмі папулярны напрамак. Але калі добра зроблена - даволі смачна.
🔥12
Гм. Раптоўная раптоўнасць - мае справы сталі значна горш, і дзякуючы гэтаму я цяпер магу значна часцей маляваць мышапавукоў. Гм.

Халера яго ведае. Няхай)
🔥17😨41💔1
Хо-хо, ну я канешне малайчына - заанонсіў "больш малюнкаў" і знік амаль на месяц) Усё як звычайна.

Але малюнкі сапраўды ёсць. Проста не ўсе з іх магу паказаць цалкам, бо некаторыя намалёваны на Юнікон (так, у гэтым годзе зноўку ўдзельнічаю).

Вось, напрыклад, крыху маскараду - Баўка робіць выгляд, быццам ён Пірамідагаловы. Што нам просты кухонны нож, яму - сапраўдная зброя ката (не ў сэнсе ката, а ў сэнсе ката). Атрымалася даволі кананічна, на мае вочы.

#Баўка
🔥19👍2👌1
Роўна тры гады з таго моманту, калі ўсвядоміў - нешта дзеецца зусім не тое. Ажне да таго не тое, што ігнараваць ужо нельга.

Не тое каб свята, але падзея, якую трэ адзначаць.

Дарэчы, жыццё "пазапалітычнай творчасцю" шкодзіла ў тым ліку й мышапавучаму сусвету. То ж як можна дакладна апісаць складанае шматузроўневае мышынае грамадства, калі няма досведу ў падарожжах па аналагічна шматлікім узроўням чагосьці аналагічна складанага? Аніяк. А цяпер і творчы патэнцыял большы, і роднаму краю лепш.

Цікавыя часы, халера.
🔥18
Нарэшце, перакладаюцца дакументальныя відэа аб павуках) Выдатная крыніца натхнення і рэферэнсаў.

Вожык малайца.
🔥6
Forwarded from Vožyk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Так, далей, што я там яшчэ намаляваў. #мышапавукі

На Юнікон было зроблена тры аднастаронкавых комікса. Усе яны мышыныя - у аднозненні ад мінулых гадоў, калі я шкадаваў гледача і рабіў штосьці больш звычнае чалавечаму воку. Цяпер з гэтым скончана - канцэнтруюся на асноўным напрамку:)

Усе тры вельмі розныя.

Вось гэта, напрыклад, кавалак "аналагава-хорарнай" старонкі. Эскперыментальная халера, нават былі апасенні наконт яе - бо з цяжкасцю запісваецца ў коміксы. Аднак арганізатары нічога не сказалі:)

А пасля мерапрыемства яно стане выдатным "відарысам для закрэпу".
🔥13🥰3😱21
А цяпер мышапавукі без мышапавукоў - трэці комікс, апошні з намалёваных на Юнікон, прысвечаны простым мышам. Ну, там ёсць Баўка, канешне, але ён сябе паранармальна не праяўляе)

#мышапавукі

У межах гэтай старонкі нядрэнна папрацаваў з кампазіцыяй. З аднаго боку - падабаецца што атрымалася. З іншага - складана вырваць невялічкі кавалак каб паказаць тутака:)
9🔥3
О, дарэчы, дазволілі выкладаць коміксы цалкам. Таму, па гарачаму, выкладаю "Людзей-котак".

#мышапавукі Юніконаўскі комікс №3.
13🔥3😁2
Ну і "Пірамідагаловы", той што "юніконаўскі комікс №1" - апошні пост пра Юнікон на бліжэйшы час) #мышапавукі

(вяртаемся да больш звычайных прыгод Баўкі)
🔥16👍2
А, сёння ж дзень нараджэння Лаўкрафта. Калі б не спёка - засмажыў бы дранікаў, але ж спёка)

Надта не хапае касмічнага холаду, халера.
🔥164
Вяртаемся да сапраўднай працы - #Баўка #Баўкіна_гульня #мышапавукі

Тыя, хто даўно сочыць за стварэннем майго мышасусвету, ведаюць аб "эмацыйнай тэорыі коляраў". Калі коратка, то пра спробу візуальна перадаць мышыны пункт гледжання - праз форму й колер бачым-успрымаем пах. І першапачаткова колеры ў гэтай схеме адказвалі за эмоцыі. Вось як на малюнку.

Але з таго часу (і дзякуючы Баўке) шмат чаго было пераасэнсована. Ідэя формы паха засталася як была, а вось колеры цяпер будуць адказваць не за эмоцыю, а за... Настрой сцэны, мабыць? Ну, заўтра наглядна прадэманструю)
🔥18
Вясёлка і #мышапавукі

Адкінем разважанні, і адразу да сутнасці. Цяперака колеры гэта НЕ эмоцыі (як то было раней) і НЕ фізічная ўласцівасць рэчаў (то было б лагічна, але прапрацаваць гэткае маёй галавы не хопіць). Цяпер па вясёлцы размеркаваны ключавыя аспекты мышынага сусвету:

Чырвоны - мышыны горад;
Аранжавы - асобная мыш;
Жоўты - сонца;
Зялёны - храм;
Блакітны - павук;
Фіялетавы - чалавек.

Дом увогуле недзе пасярэдзіне, то-бок бірузовы.

Усё гэтак файна ўстала, ажне падабаецца) Трэ будзе памаляваць усялякага рандомнага-разнастайнага, каб праверыць. Таму бліжэйшыя дні будуць "бытавыя замалёўкі".
🔥18
О, дакладна ж - некаторы час таму калегі-мастакі малявалі вось гэтую рэч. "Каляровы чэлендж" - трэ праілюстраваць-прайсці па ўсім сегментам і потым сабраць малюнкі ў адно кола.

Выдатна пасуе да маёй актуальнай задумы) Яшчэ й у сацсеткі кантэнт. Файна.
🔥14