МГЛУ за Свабоду
361 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Крынж набірае абароты 🙈

Нам працягваюць дасылаць у бот інфармацыю аб заўтрашняй «капустцы» 🥬

Мала таго, што ўборка капусты з'яўляецца цяжкай фізічнай працай, так яна яшчэ праводзіцца ў навучальны час без аплаты.

Замест грошай за дадзены нарматыў (суразмерны 3-5 фізкультурам) прапануюць толькі залік двух адпрацовак па гэтай жа самай фізкультуры 🤡

І нават пры ўсім гэтым узнікае яшчэ адно пытанне — як суадносіцца «участие в общественной жизни университета» з вывазам студэнтаў у навучальны час за 20 км ад Менска для неаплочваемых цяжкіх работ у полі?

🤷🏻‍♀🤷🏼‍♂ І мы не ведаем...
«Універсітэцкія будні лінгвістаў» альбо як інязаўцаў па палям вазілі 🌼🐁🚜

Рубленне капусты 💶 ў Беларусі забаронена ва ўсіх сэнсах (што вылілася ў сённяшнюю масавую забастоўку ІП і гандлёвых кропак па ўсёй краіне) — бо іншага тлумачэння «рэзкай» змены плана з капусты 🥬 на моркву 🥕 на розум проста не прыходзіць...

Але факт застаецца фактам — для прыгожай карцінкі і за дзве адпрацоўкі па фізкультуры замест грошай студэнтаў МДЛУ такі пагналі працаваць у поле
👩🏻‍🌾🧑🏻‍🌾

Прагназуем адкрыццё новага «Факультета Импортазамещающих Городских Аграриев», ці скарочана: «ФИГА»
Беларусь спыняе дзеянне міжурадавага пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні эквiвалентнасцi ў вышэйшай адукацыi

Адпаведная пастанова беларускага ўрада, падпісаная прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, апублікавана на нацыянальным прававым партале.

Гэта значыць, што Беларусь больш не будзе прызнаваць польскія дакументы аб вышэйшай адукацыі і ступені ў навуцы і мастацтве.

Мы растлумачылі, як гэта адаб'ецца на студэнтах і кваліфікаваных маладых спецыялiстах з абедзвюх краін, у сваім артыкуле.
Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць 85-ую гадавіну «Ночы Расстраляных Паэтаў». У цяперашнія цёмныя часы як ніколі раней намі адчуваюцца злавесныя гістарычныя паралелі, якія нагадваюць нам пра неабходнасць берагчы нашу сутнасць, свядомасць, самабытнасць і спадчыну. Захоўваць і прасоўваць ісціну аб тым, хто мы і што мы можам прыўнесці ў гэты свет.

🧑‍🏫👨‍🏫 Таму ў гэтым новым выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» мы раскажам вам пра тое, як у адно імгненне абарвалося жыццё вялізарнай часткі нашага беларускага нацыянальнага «Я».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎🌍🌏 Топ цікавых навін свету за гэты тыдзень у новым выпуску нашай рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІРУ»

🍿Прыемнага прагляду!
У Віцебскім дзяржуніверсітэце прызнаюць, што ўлада ў Беларусі захоплена мафіяй, таму яны вырашылі пагуляць у іншую настолку — «Вораг народу» 🤡
(па матывам той жа Мафіі)
⚡️ Спісы студэнтаў для мабілізацыі ва Украіну?

Розныя крыніцы паведамляюць, што ў некаторых ВНУ Беларусі ўжо каля месяца рыхтуюцца спісы студэнтаў для мабілізацыі на вайну ва Украіне.

Калі вы навучаецеся або працуеце ў беларускай ВНУ і вам штосьці вядома пра гэта, заклікаем вас напісаць нам у ананімны бот → @zbsunion_bot.

Любая інфармацыя пра гэта можа быць карыснай!
Мы ўжо пісалі, што ў сярэдзіне кастрычніка міністэрства барацьбы з западнымі цэннасцямі адукацыі распавяло пра тое, як павінны працаваць вучнёўскія і студэнцкія студсаветы 👧🏻👦🏼👩🏼‍🎓👨🏻‍🎓

Нашу (і, напэўна, Вашу) увагу прыцягнуў даволі такі цікавы пункцік, дзе пазначана, што кіраваць «каардынаваць» такія арганізацыі будзе альбо школьны завуч, альбо намеснік дэкана па выхаваўчай працы, альбо мясцовы ідэолаг — пагадзіцеся, такая схема не зусім падобная на «самакіраванне» 🙅🏻‍♀🙅🏼

Мы разабраліся, што такое насамрэч студэнцкае самакіраванне і якія функцыі яно выконваеі зараз распавядзем Вам пра тое, як гэта адбываецца ў Еўропе і ў Беларусі.