МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Дэпутат Еўрапарламенту Іван Штэфанец даслаў ліст Глебу Фіцнеру і павіншаваў яго з днем Нараджэння

У рамках кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandByYou еўрапейскія палітыкі становяцца сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных. Славацкі палітык і дэпут Еўрапарламенту Іван Штэфанец стаў такім хросным для Глеба і напярэдадні яго дня Нараджэння напісаў хлопцу ліст за краты.

«У Беларусі пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў арыштавана шмат палітвязняў. Я даўно ўсынавіў Глеба Фіцнера і з нагоды яго дня Нараджэння напісаў яму ліст на гэтым тыдні. Я падзякаваў яму за гераізм і запэўніў у сваёй поўнай падтрымцы. 🔴 🇸🇰 »паведаміў у сваім Instagram палітык.
👍232
🤦‍♂️ Пакуль у суседняй краіне ідзе жорсткая кровапралітная вайна ўжо некалькі тыдняў, а наша краіна застаецца ў стане акупацыі, адміністрацыя МДЛУ сабрала кампанію для паходу ў мемарыяльны комплекс спаленай у 1943 нацыстамі вёскі.

На фоне маўчання пра падзеі, якія адбываюцца зараз,  кветкі і прамовы пра «глыбокую падзяку беларусам за сучаснасць» і пра «інфармацыю пра трагедыю, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне» выглядаюць крывадушна, а падмена паняццяў не можа ўспрымацца адэкватна свядомай часткай насельніцтва.
🤮19👎3👍1🤬1
«Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.»

Сёння Беларусь адзначае дзень памяці Кастуся Каліноўскага. 22 сакавіка 1864 года расейскія ўлады пакаралі смерцю кіраўніка паўстання і нацыянальнага героя Беларусі. Кастусю Каліноўскаму на той момант было 26 гадоў, аднак за свае каштоўнасці і ідэалы, за свабоду для свайго народа і сваёй краіны ён быў гатовы аддаць жыццё.

Сёння Кастусь Каліноўскі —сімвал барацьбы за волю і будучыню. Ягонае імя носіць батальён, які змагаецца за вызваленне Украіны ад расійскіх войскаў. Падтрымаць годных вайскоўцаў можна па спасылцы.

Жыве Беларусь! Слава Україні!
👍20
🔴 Шаноўнае спадарства, сардэчна вішуем вас з Днём Волі!

Мы вырашылі яшчэ раз нагадаць пра падзею, якая фактычна прывяла да з’яўлення канцэпцыі незалежнасці Беларусі - Першы ўсебеларускі з’езд

Тады, у 1917 годзе крыху меней за 2000 дэлегатаў з розных частак нашай краіны і з розных слаёў насельніцтва сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры (цяпер ён носіць імя Купалы) каб абмеркаваць пытанне беларускай дзяржаўнасці.

Спачатку гаворка вялася толькі пра аўтаномію ў складзе Расеі, але калі мясцовыя бальшавікі захацелі свавольна разагнаць з’езд, то абраная з’ездам Рада адзінагалосна прагаласавала за канцэпцыю незалежнасці Беларусі, якая была прызнана 25 сакавіка з дэталёвым апісаннем беларускіх межаў і спосабаў функцыянавання дзяржавы.

Хоць у БНР і не атрымалася стаць цалкам незалежнай, першы ўсебеларускі з’езд і стварэнне БНР сталі моцнай заявай беларускага народа пра яго імкненне да незалежнасці і свабоды.

Верым, што ў хуткім часе Беларусь стане сапраўды вольнай і незалежнай .
Жыве Беларусь!
36👍1🔥1🥰1
Студэнты, якія не з'яўляюцца сябрамі прафсаюзу, у наступным годзе могуць пазбавіцца інтэрнатаў

Цяпер студэнты, якія раней жылі ў інтэрнаце, не будуць мець права на засяленне ў першую чаргу, калі яны не чальцы прафсаюзу. Тыя, хто не ўступіць у прафсаюз, будуць заселяны толькі пры наяўнасці вольных месцаў. Такое рашэнне прыняла камісія па жыллёва-бытавых пытаннях.

А мы нагадаем для той самай «камісіі» што прафсаюз — гэта дабраахвотнае аб'яднанне грамадзян, якое ствараецца ў мэтах абароны правоў той альбо іншай групы грамадства. Аднак такі несхаваны шантаж месцам у інтэрнаце студэнтаў, максімальная стыпендыя якіх складае 45$, выклікае вялізарныя сумневы ў тым, што такая арганізацыя дабраахвотная. Да таго ж, можна зразумець, наколькі ўсё кепска ў прафсаюзе, калі судэнтаў прымушаюць туды ўступаць.
🤮24👎7🤬3👍1
А што ж адбываецца ў МДЛУ?

Намеснікі дэканаў запрашаюць студэнтаў паўдзельнічаць у квізе да дня яднання народаў Беларусі і Расіі "От Москвы до Минска" 🤡

Варта нагадаць, што гэтае "свята" не было прынятае беларускім народам, а так званае "яднанне" азначала паступовую акупацыю беларускай зямлі, супраць якой не раз выступалі і выказваліся вольныя беларусы.

Заклікаем заўсёды думаць крытычна і аналізаваць усе факты і падзеі. Не ісці на ўсялякія мерапрыемствы, якія накіраваныя на падтрымку ідэі паглынання беларускай ідэнтычнасці i яднання з краінай-агрэсарам.
Праводзячы такія мерапрыемствы і замоўчваючы ўсё, што звязана з вайной, адміністрацыя МДЛУ выказвае падтрымку Расіі, якая літаральна зараз знішчае Украіну.
🤮31😁5👍1
‼️ Каля МДЛУ міліцыя спыняе студэнтаў і правярае іх тэхніку. Калі вы ведаеце нешта пра гэта —напішыце ў наш бот @MGLU_bot
🤬28
‼️ Wanted: «надежные и проверенные». Сустрэча з нелегітымным

12 красавіка адбудзецца анлайн сустрэча студэнтаў з Аляксандрам Лукашэнкам. Старастам дасылаюць просьбы знайсці «проверенных, надёжных ребят» з актыву.

Пад «проверенными и надежными», напэўна, разумеюць студэнтаў-ябацек, якія будуць радасна хлопаць нелігітымнаму і ніколі не запытаюць нязручных пытанняў. Аднак мы ўсё ж такі падрыхтавалі спіс, на які вельмі хацелася б пачуць адказы:

— Колькі каштавала прадаць незалежнасць Беларусі?
— За што сядзяць галоўныя апаненты на выбарах і яшчэ больш за тысячу палітычных вязняў?
— Чаму не заведзена ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў за катаванні мірных пратэстуючых?
— Чаму з тэрыторыі Беларусі абстрэльваюць Украіну?
— Калі пакажаце мапу прэвентыўнага ўдару па украінскім пазіцыям?

А адказы на якія пытанні хацелі б пачуць вы?
🤮26👍6😁5👏1
Роўна 27 гадоў назад у нашай краіне быў знішчаны парламентарызм.

Сёння гадавіна значнай падзеі, калі дэпутаты партый БНФ і БСДГ праявілі надзвычайную мужнасць у барацьбе за сваю радзіму.
11 красавіка 1995 года 19 дэпутатаў абвясцілі галадоўку супраць рэферэндуму аб змене нашага Бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" на савецкія сімвалы, увядзенні дзвюх дзяржаўных моў, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прызідэнта распускаць парламент.

Лукашэнка зразумеў, што гэтая акцыя пратэсту паставіла пад пагрозу яго незаконны рэферэндум, таму ён вырашыў сілай спыніць мірны пратэст беларускіх палітыкаў.
У ноч на 12 красавіка дэпутатаў жорстка збілі і вывезлі з будынку парламента. У якасці фармальнай нагоды для прымусовага выкрадання людзей выкарысталі ананімны званок з інфармацыяй пра мінаванне будынка.

Пасля гэтага рэферэндума поўнасцю змяніўся вектар палітыкі Беларусі.
Лукашэнка павёў Беларусь па шляху знішчэння нацыянальнай свядомасці і пачаў усімі намаганнямі рабіць з Беларусі саўкова-аграрную краіну з аўтарытарнай формай улады.

Але варта адзначыць, што Беларусь жыве, пакуль жывуць такія беларусы, як гэтыя 19 дэпутатаў. Такія эпізоды нашай гісторыя вельмі важныя для разумення нашай нацыі і моцы нашага супраціву ў жорсткіх умовах дыктатуры напрацягу гэтых доўгіх гадоў.

Жыве Беларусь!
26👍4🔥1
🤬 Затрыманая Наталля Дуліна

Яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых. Зараз былая выкладчыца знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.
🤬37
МГЛУ за Свабоду
🤬 Затрыманая Наталля Дуліна Яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых. Зараз былая выкладчыца знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Наталлі Дулінай далі 15 сутак

Суд прайшоў па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).
🤬30
Наталля Алегаўна Дуліна на волі!

Яе выпусцілі пасля 15 содняў арышту. 6 мая, за 4 дня да вызвалення, яе перавялі з Акрэсьціна ў Магілёў.
44👍1
Forwarded from Вольны БрДТУ
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум

У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.

@historyja
7🤮6👍2🤬2👎1
🚰 Мы думалі што вады засталося на 3 дні, а яе не засталося зусім...

Хутка ў інтэрнаце на Слясарнай адключаць гарачую ваду. Ізноў давядзецца імкнуцца не зваліцца з-за шматлікіх лужын вады, якую жыхары інтэрната разьліваюць з тазікаў направа і налева... Ізноў давядзецца насіць вельмі цяжкія ёмістасьці з вадой...

Але не сьпяшайцеся хвалявацца!

Наша гераічная адміністрацыя пра ўсё паклапацілася. Дзьверы ў душавыя пакоі будуць зачыненыя на працягу ўсяго часу адключэньня вады🥰

Цяпер мы дакладна будзем у бяспэцы!
🔥17👏31
💔 21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі

21 траўня 2021 года ў Шклоўскай калоніі загінуў палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому прысудзілі 5 гадоў зняволення. Вітольд Ашурак быў сапраўдным патрыётам, змагаўся з дыктатарскім рэжымам. Ён таксама працаваў на карысць беларускай культуры і нацыянальнасці, у тым ліку ўсталёўваў помнікі на месцах пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў.
Па апошняй воле Вітольда ягоную труну накрылі бела-чырвона-белым сцягам.

‼️ Паводле ПЦ «Вясна» на сёння ў Беларусі ўжо 1204 палітзняволеных (і гэта толькі афіцыйная лічба!). Сярод іх больш за 70 — студэнты. Уявіце сабе, што поўная лекцыйная аўдыторыя сядзіць за кратамі...

Двое з іх, Глеб Фіцнер і Ілля Тананка, студэнты МДЛУ. Іллю асудзілі 13.03.2021на паўтары гады «хіміі» за тое, што ён быццам бы напісаў на сцяне жылой хаты «Балаба — забойца». Глеб з'яўляецца адным з асуджаных па «Справе студэнтаў» і хутка выходзіць на волю, цалкам адбыўшы прысуджаны яму тэрмін.

Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць Глеба, гэта можна зрабіць па спасылцы, ахвяраваўшы сродкі на стыпендыю Смоліча, прадназначаную для асуджаных па «Справе студэнтаў».
12👍1
Дзень палітвязня ў Беларусі

Сёння, 21 траўня, у Беларусі адзначаецца дзень палітвязня. Гэтую дату абраў праваабарончы цэнтр «Вясна», каб ушанаваць памяць актывіста Вітольда Ашурка. Роўна год таму ён загінуў за кратамі шклоўскай калоніі № 17, адбываючы там пакаранне па палітычнай справе.

Менавіта ў гэты дзень СД распавядае, хто лічыцца палітзняволеным, чым гэта адрозніваецца ад вязня сумлення, навошта гэты статус увогуле патрэбны і дзе ў свеце больш за ўсё «палітычных».

https://dumka.me/dzienpalitviazniau
9🔥3👍2
Forwarded from Наша Ніва
«У гэтай краіне чалавек нічога не значыць. Цябе няма, ты матэрыял, кавалак мяса». Дацэнт, якая прайшла Акрэсціна і Магілёў, расказала пра вытанчаныя спосабы судоў і катавання

Наталля Дуліна лічыцца найлепшай італьяністкай краіны. Яе звольнілі з МДЛУ за падтрымку адлічаных студэнтаў і рэпрэсаваных калег. Не так даўно яна ў чарговы раз адбыла 15 сутак на Акрэсціна і ў Магілёве за распаўсюджванне так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля выхаду Дуліна распавяла ў Фэйсбуку пра гэты досвед. Мы пісалі пра пачатак гэтай гісторыі. Цяпер робім вытрымкі з астатніх частак, бо гэта выключна важны дакумент часу.

https://nashaniva.com/292525

Без VPN — па гэтай спасылцы.
28
❤️ Сёння на волю выйшаў Глеб Фіцнер

Глеб стаў першым палітвязнем у МДЛУ. Яго арыштавалі 12 лістапада 2020 года па «справе студэнтаў» і незаконна асудзілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) на 2 гады калоніі. Сёння Глеб поўнасцю адбыў пакаранне і нарэшце выйшаў на волю!

Падтрымаць Глеба матэрыяльна можна праз данат да стыпендыі Смоліча ( https://zbsunion.by/support) , на якую ён быў намінаваны дзякуючы ЗБС.
63