МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Адбыліся суды над выпускнікамі МДЛУ

Перакладчыцу Вольгу Калацкую,арыштаваную ў дзень «рэферэндума», аштрафавалі на 150 базавых велічыняў. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Вольгу вінаватай і аштрафавала яе на 150 базавых, што складае 4 800 рублёў.

Затрыманаму ў гэты ж дзень выпускніку мінулага году Яўгену Кіямаву суддзя Святлана Чараповіч прысудзіла 15 содняў арышту. Суд адбываўся па скайпе.
🤬24👍2👎1
МГЛУ за Свабоду
‼️ Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
UPD: Як паведамляе Кардынацыйная Рада, Наталле Алегаўне прысудзілі 15 содняў арышту.
👎22🤬16👍1
‼️‼️ На мінулым тыдні пачаўся разгляд справы адлічанай студэнткі МДЛУ, палітзняволенай Анастасіі Вайтовіч. Сёння ў 15:30 павінны агучыць прысуд.
👍12
Папярэдне: Насту вызвалілі ў залі суда. Прысуд пакуль невядомы.
24
Наста Вайтовіч атрымала 3 гады «хіміі» з накіраваннем. Дзяўчыну прызналі віноўнай па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
🤬32👎2👍1🤮1
Сёння дзень нараджэння святкуе Глеб Фіцнер

Для Глеба гэта ўжо другі дзень нараджэння за кратамі. Чацверакурсніка арыштавалі 12 лістапада 2020 года, а ў ліпені асудзілі на 2 гады зняволення.

Глебу, як і ўсім палітвязням зараз, ладзяць інфармацыйную блакаду і не перадаюць усіх лістоў, якія яму пішуць родныя і сябры. Сёння падтрымка для яго важна як ніколі.

💌 Даслаць ліст з віншаваннямі можна па адрасу: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
🎉117👍2
💔 Ліст Глебу ад сяброўкі 💔


«Привет Глеб!
Недавно получила от тебя письмо. Твои письма приходят так редко, но каждый раз заставляют меня радоваться как будто это день рождения.
Ах да:) Знаешь, когда я пишу это письмо? 18 марта, в твой день рождения. 
Я желаю тебе скорейшей свободы. Уверена, мы скоро увидимся. И тогда, уж поверь, мы устроим самую большую вечеринку за все пропущенные праздники!
Желаю тебе сил, чтобы выдержать это испытание, мужества и здоровья. Осталось совсем немного, я в тебя верю.
Ну и разумеется счастья, удачи и любви, какое поздравление без этого🙃
Сегодня я попросила всех своих друзей написать тебе открытку, так что поздравлений будет много, обещаю!
Я горжусь тем, что могу назвать тебя своим другом.
Обнимаю,
ХХХ 18.03.2022
»
👍165
Дэпутат Еўрапарламенту Іван Штэфанец даслаў ліст Глебу Фіцнеру і павіншаваў яго з днем Нараджэння

У рамках кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandByYou еўрапейскія палітыкі становяцца сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных. Славацкі палітык і дэпут Еўрапарламенту Іван Штэфанец стаў такім хросным для Глеба і напярэдадні яго дня Нараджэння напісаў хлопцу ліст за краты.

«У Беларусі пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў арыштавана шмат палітвязняў. Я даўно ўсынавіў Глеба Фіцнера і з нагоды яго дня Нараджэння напісаў яму ліст на гэтым тыдні. Я падзякаваў яму за гераізм і запэўніў у сваёй поўнай падтрымцы. 🔴 🇸🇰 »паведаміў у сваім Instagram палітык.
👍232
🤦‍♂️ Пакуль у суседняй краіне ідзе жорсткая кровапралітная вайна ўжо некалькі тыдняў, а наша краіна застаецца ў стане акупацыі, адміністрацыя МДЛУ сабрала кампанію для паходу ў мемарыяльны комплекс спаленай у 1943 нацыстамі вёскі.

На фоне маўчання пра падзеі, якія адбываюцца зараз,  кветкі і прамовы пра «глыбокую падзяку беларусам за сучаснасць» і пра «інфармацыю пра трагедыю, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне» выглядаюць крывадушна, а падмена паняццяў не можа ўспрымацца адэкватна свядомай часткай насельніцтва.
🤮19👎3👍1🤬1
«Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.»

Сёння Беларусь адзначае дзень памяці Кастуся Каліноўскага. 22 сакавіка 1864 года расейскія ўлады пакаралі смерцю кіраўніка паўстання і нацыянальнага героя Беларусі. Кастусю Каліноўскаму на той момант было 26 гадоў, аднак за свае каштоўнасці і ідэалы, за свабоду для свайго народа і сваёй краіны ён быў гатовы аддаць жыццё.

Сёння Кастусь Каліноўскі —сімвал барацьбы за волю і будучыню. Ягонае імя носіць батальён, які змагаецца за вызваленне Украіны ад расійскіх войскаў. Падтрымаць годных вайскоўцаў можна па спасылцы.

Жыве Беларусь! Слава Україні!
👍20
🔴 Шаноўнае спадарства, сардэчна вішуем вас з Днём Волі!

Мы вырашылі яшчэ раз нагадаць пра падзею, якая фактычна прывяла да з’яўлення канцэпцыі незалежнасці Беларусі - Першы ўсебеларускі з’езд

Тады, у 1917 годзе крыху меней за 2000 дэлегатаў з розных частак нашай краіны і з розных слаёў насельніцтва сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры (цяпер ён носіць імя Купалы) каб абмеркаваць пытанне беларускай дзяржаўнасці.

Спачатку гаворка вялася толькі пра аўтаномію ў складзе Расеі, але калі мясцовыя бальшавікі захацелі свавольна разагнаць з’езд, то абраная з’ездам Рада адзінагалосна прагаласавала за канцэпцыю незалежнасці Беларусі, якая была прызнана 25 сакавіка з дэталёвым апісаннем беларускіх межаў і спосабаў функцыянавання дзяржавы.

Хоць у БНР і не атрымалася стаць цалкам незалежнай, першы ўсебеларускі з’езд і стварэнне БНР сталі моцнай заявай беларускага народа пра яго імкненне да незалежнасці і свабоды.

Верым, што ў хуткім часе Беларусь стане сапраўды вольнай і незалежнай .
Жыве Беларусь!
36👍1🔥1🥰1
Студэнты, якія не з'яўляюцца сябрамі прафсаюзу, у наступным годзе могуць пазбавіцца інтэрнатаў

Цяпер студэнты, якія раней жылі ў інтэрнаце, не будуць мець права на засяленне ў першую чаргу, калі яны не чальцы прафсаюзу. Тыя, хто не ўступіць у прафсаюз, будуць заселяны толькі пры наяўнасці вольных месцаў. Такое рашэнне прыняла камісія па жыллёва-бытавых пытаннях.

А мы нагадаем для той самай «камісіі» што прафсаюз — гэта дабраахвотнае аб'яднанне грамадзян, якое ствараецца ў мэтах абароны правоў той альбо іншай групы грамадства. Аднак такі несхаваны шантаж месцам у інтэрнаце студэнтаў, максімальная стыпендыя якіх складае 45$, выклікае вялізарныя сумневы ў тым, што такая арганізацыя дабраахвотная. Да таго ж, можна зразумець, наколькі ўсё кепска ў прафсаюзе, калі судэнтаў прымушаюць туды ўступаць.
🤮24👎7🤬3👍1
А што ж адбываецца ў МДЛУ?

Намеснікі дэканаў запрашаюць студэнтаў паўдзельнічаць у квізе да дня яднання народаў Беларусі і Расіі "От Москвы до Минска" 🤡

Варта нагадаць, што гэтае "свята" не было прынятае беларускім народам, а так званае "яднанне" азначала паступовую акупацыю беларускай зямлі, супраць якой не раз выступалі і выказваліся вольныя беларусы.

Заклікаем заўсёды думаць крытычна і аналізаваць усе факты і падзеі. Не ісці на ўсялякія мерапрыемствы, якія накіраваныя на падтрымку ідэі паглынання беларускай ідэнтычнасці i яднання з краінай-агрэсарам.
Праводзячы такія мерапрыемствы і замоўчваючы ўсё, што звязана з вайной, адміністрацыя МДЛУ выказвае падтрымку Расіі, якая літаральна зараз знішчае Украіну.
🤮31😁5👍1
‼️ Каля МДЛУ міліцыя спыняе студэнтаў і правярае іх тэхніку. Калі вы ведаеце нешта пра гэта —напішыце ў наш бот @MGLU_bot
🤬28
‼️ Wanted: «надежные и проверенные». Сустрэча з нелегітымным

12 красавіка адбудзецца анлайн сустрэча студэнтаў з Аляксандрам Лукашэнкам. Старастам дасылаюць просьбы знайсці «проверенных, надёжных ребят» з актыву.

Пад «проверенными и надежными», напэўна, разумеюць студэнтаў-ябацек, якія будуць радасна хлопаць нелігітымнаму і ніколі не запытаюць нязручных пытанняў. Аднак мы ўсё ж такі падрыхтавалі спіс, на які вельмі хацелася б пачуць адказы:

— Колькі каштавала прадаць незалежнасць Беларусі?
— За што сядзяць галоўныя апаненты на выбарах і яшчэ больш за тысячу палітычных вязняў?
— Чаму не заведзена ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў за катаванні мірных пратэстуючых?
— Чаму з тэрыторыі Беларусі абстрэльваюць Украіну?
— Калі пакажаце мапу прэвентыўнага ўдару па украінскім пазіцыям?

А адказы на якія пытанні хацелі б пачуць вы?
🤮26👍6😁5👏1
Роўна 27 гадоў назад у нашай краіне быў знішчаны парламентарызм.

Сёння гадавіна значнай падзеі, калі дэпутаты партый БНФ і БСДГ праявілі надзвычайную мужнасць у барацьбе за сваю радзіму.
11 красавіка 1995 года 19 дэпутатаў абвясцілі галадоўку супраць рэферэндуму аб змене нашага Бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" на савецкія сімвалы, увядзенні дзвюх дзяржаўных моў, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прызідэнта распускаць парламент.

Лукашэнка зразумеў, што гэтая акцыя пратэсту паставіла пад пагрозу яго незаконны рэферэндум, таму ён вырашыў сілай спыніць мірны пратэст беларускіх палітыкаў.
У ноч на 12 красавіка дэпутатаў жорстка збілі і вывезлі з будынку парламента. У якасці фармальнай нагоды для прымусовага выкрадання людзей выкарысталі ананімны званок з інфармацыяй пра мінаванне будынка.

Пасля гэтага рэферэндума поўнасцю змяніўся вектар палітыкі Беларусі.
Лукашэнка павёў Беларусь па шляху знішчэння нацыянальнай свядомасці і пачаў усімі намаганнямі рабіць з Беларусі саўкова-аграрную краіну з аўтарытарнай формай улады.

Але варта адзначыць, што Беларусь жыве, пакуль жывуць такія беларусы, як гэтыя 19 дэпутатаў. Такія эпізоды нашай гісторыя вельмі важныя для разумення нашай нацыі і моцы нашага супраціву ў жорсткіх умовах дыктатуры напрацягу гэтых доўгіх гадоў.

Жыве Беларусь!
26👍4🔥1
🤬 Затрыманая Наталля Дуліна

Яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых. Зараз былая выкладчыца знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.
🤬37
МГЛУ за Свабоду
🤬 Затрыманая Наталля Дуліна Яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых. Зараз былая выкладчыца знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Наталлі Дулінай далі 15 сутак

Суд прайшоў па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).
🤬30
Наталля Алегаўна Дуліна на волі!

Яе выпусцілі пасля 15 содняў арышту. 6 мая, за 4 дня да вызвалення, яе перавялі з Акрэсьціна ў Магілёў.
44👍1
Forwarded from Вольны БрДТУ
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум

У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.

@historyja
7🤮6👍2🤬2👎1